Супер Мова
1.38K subscribers
1.64K photos
72 videos
3 files
3.24K links
☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
☀️ На тарашкевіцы.
Чат @supermovachat
Сувязь @Super_Mova_Bot
Download Telegram
​​24 студзеня 1935
ў
ЗША зьявілася ў продажы Піва ў Бляшанках

🍺 Варажба на тары🍻

Цудоўнае нагода для святкавання, якраз у нядзелю😁 А ў якой тары купляеце піва вы? А можа аддаецё перавагу віну, крэпкім напоям ці ўвогуле не ўжываеце алкагаль😇 Пішыце ў каментарах, каб ведаць што набываць для нашай з вамі афлайн сустрэчы😃

#бахарэвіч_каляндар
Вітаймася па-беларуску правільна

Ці ведалі вы, што вітання "Добрай раніцы" ў нас традыцына не было ці што самім словам "Прывітанне" не зусім дарэчна вітацца, гэта ж абазначэнне ўсёй лексічнай групы словаў этыкету

А як трэба, можна даведацца ў гэтым кароткім відэа ці артыкуле

#supermova
2
Цудоўны каляндар для дзяцей і дарослых, як для сябе, так і для падарунка родным і сябрам ☺️

Адметныя слоўцы, гумар і самаіронія — так можна ахарактарызаваць канцэпцыю календара на 2021 год.🌟 Беларусь цяпер праходзіць праз вельмі складаны, але важны этап свайго развіцця. Кожны дзень нясе новыя выпрабаванні. Мы перажываем за краіну і яе будучыню, за сябе і сваіх блізкіх. Таму распрацоўшчыкі календара зрабілі яго максімальна пазітыўным, бо перакананыя, што гумар і іронія заўсёды дапамагаюць. Да ўсяго, з календаром нашмат прасцей будзе вучыць сакавітую беларускую мову.
#supermova2021
Падрыхтавалі афішу на тыдзень - есць афлайн і анлайн мерапрыемствы. Выбірайце і далучайцеся! 🔥 Пішыце ў каментарыях, хто куды збіраецца - нагадваем, што тут можна знайсці добрую кампанію ☺️
#supermova_aфіша
https://telegra.ph/Af%D1%96sha-na-tydzen-01-25
​​26 студзеня 1886
Карл
Бэнц патэнтуе аўтамабіль

🍺 Які немец ня любіць хуткай язды🍻

Зрэшты, мяно першынец атрымаў саліднае: Motorwagen. Маторвагэн жор бэнзін з апэтытам сялянскага байструка😄
Так 26 студзеня 1886 паступова, паволі, але няўхільна пачалося выцісканьне чалавека на ходнік, да сьценаў, на ўзбочыну. 😒

#бахарэвіч_каляндар
Як лічыце, што гучыць дакладней: “ругаться на детей” ці “лаяцца на дзяцей”? 😊 Мова называе рэчы сваімі імёнамі: тут ужо задумаешся, ці хочаш быць падобным на сабаку. 🐶 Але ж, згадзіцеся, без такой лексікі таксама цяжка абысціся. Калі і як правільна яе ўжываць? Вучымся на занятку “Лаемся па-беларуску” ад “Мова Нанова”.

🔥 Сёння а 19.00 сустракаемся ў Zoom і размаўляем пра беларускую лаянку з Уладзіславам Гарбацкім.
Далучайцеся па спасылцы! 👇
#supermova_анонс
🎲 Тест «Тэст пра цікавыя беларускія мясціны»
Ці пільны вы вандроўнік? Давайце праверым! Прапануем тэст па выдатных мясцінах Беларусі. Паспрабуйце здагадацца, што на фота. #supermova_інтэрактыў
🖊 10 вопросов · 30 сек
​​🎠28 студзеня 1588 года🎠
быў зацьвержаны Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага
помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння.

⚡️У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў.

⚡️Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час.

⚡️У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).

Падрабязней пра яго можна прачытаць на wikipedia

❗️У нашы часы дакрануцца да гісторыі і прачытаць на Нашай Мове можна, набыўшы вось такі экземпляр, у кніжных крамах.
Каму цікава пачытаць ці набыць, пішыце ў каментарах🖋
Сустракаем – гурт LEIBONIK выпусціў дэбютны альбом “Жакі”! 🥳 Да гэтага было шмат канцэртаў, развітанні, пошукі сябе – і зноў вяртанне ў цудоўным гучанні. Слухайце па спасылцы (нават песня пра Купалу ёсць 😉): https://band.link/n3vtO.

🌟 У рубрыцы #supermova_музыка мы будзем дзяліцца творчасцю сучасных музыкаў, якія не пакінулі нас абыякавымі. 🎼 Прапануеце свае варыянты ў каментарыях! А яшчэ можна дзяліцца сваім плейлістом – абавязкова апублікуем 🙂
#supermova_раімпаслухаць
Forwarded from Наш дзень. Архіў беларускай музыкі
СЁННЯ!

Гарачы электрычны анлайн гурта DZIECIUKI - а 20:00 проста ў вас дома. Разам з гарадзенцамі для нас з вамі запаляць Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Сяргей Башлыкевіч і Антон Сіроцін. Чакаем вечара!

Спасылка на анлайн - у квітку (кошт абіраеце вы): https://bezkassira.by/dzieciuki-10650/
Письмецо - лісточак, пісулька;
письмо - ліст, пісьмо;
письмо заказное - заказны ліст;
письмо застрахованное - забясьпечаны ліст;
письмо открытое - паштовая картка, адкрытка;
письмо ответное - ліст з адказам, адпіс;
письмо заёмное - пазычальны ліст;
письмовник - лістоўнік;
письманосец - паштальён, паштар, лістаноша.

#родныясловы
Яшчэ не вырашылі, чым будзеце займацца ўвечары? 😉 Раім паглядзець кранальную гісторыю дзяцінства ад Купалаўцаў - сення спектакль "Я". ☺️ Далучайцеся па спасылцы ў 19.00.
31 студзеня 1563.
Іван Жахлівы пачынае аблогу Полацку

👑 Любоў цара ⚔️

"Ён жадаў усяго толькі любові. А яго чамусьці ніхто не любіў. Нават уласныя падданыя. Яго палюбяць празь некалькі стагодзьдзяў, напішуць пра яго раманы, здымуць фільмы пра тое, як ён бараніў радзіму і мяняў прафэсію, адзначаць вайсковы геній, волю, веру і дзяржаўны розум. Але любоў — такая рэч, якой заўжды хочацца тут і цяпер."

#каляндар
Сёння свой дзень народзінаў святкуе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Мы дзякуем яму за плённае супрацоўніцтва і зычым, каб наклады кніг разляталіся хутка, а колькасць прыхільнікаў творчасці расла.
​​1 лютага 1919
у Вільні была заснаваная беларуская гімназія

💼 Віленская беларуская гімназія📚

Выпускнікамі Віленскай Беларускай гімназіі зьяўляецца значная частка заходнебеларускай інтэлігенцыі. Сярод выпускнікоў гімназіі былі такія асобы, як Барыс Кіт, Максім Танк, Наталя Арсеньнева, Міхал Вітушка, Сьвятаслаў Коўш, Вітаўт Тумаш, Вінцэнт Жук-Грышкевіч.

У верасьні 1994 г. беларускую гімназію ў Вільні аднавілі ў выглядзе сярэдняй школы №15 зь беларускай мовай навучаньня, якая пазьней была ператвораная ў беларускую школу імя Францішка Скарыны.

#supermova_каляндар
Вітаем, сябры😎
Прапаноўваем невялікі анонс на тыдзень, які, спадзяемся, дапаможа знайсці прыемны настрой ды атрымаць практыку на мове.📖
Пішыце ў каментарыях, хто куды збіраецца - нагадваем, што тут можна знайсці добрую кампанію😊 Што ж, паляцелі 😉

#supermova_aфіша
Каго любіш”? – “Люблю Беларусь!” – “То ўзаемна!”

Здагадаліся, што адбылося 2 лютага? Так, у 1838 годзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Адна з найлепшых дакументальных кніг, з якой можна пазнаёміцца з велічнай асобай – “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі” Сяргея Абрамейкі. Смапаваць электронны варыянт можна тут.

⚡️Мы падрыхтавалі некалькі цікавых звестак пра Кастуся Каліноўскага – чытайце і пакідайце каментарыі.

У бацькі Кастуся – Сымона Каліноўскага было 25 дзяцей ад двух шлюбаў. Але з родных братоў і сясцёр, якіх было 10, Кастуся ніхто не перажыў.

Каліноўскі – аўтар першага перыядычнага выдання на беларускай мове – “Мужыцкай праўды”.

Кастусь быў закаханы ў Марыю Ямант — удзельніцу паўстання. На кватэры сям'і Ямантаў знаходзілася нелегальная друкарня і адна з галоўных канспіратыўных явак Каліноўскага.

Паводле А. Гілера: "Каліноўскі меў здзіўляючую здольнасць дзейнічаць скрытна, абачліва, асцярожна. Усюды раз'язджаў па Літве, неўлоўны для маскалёў, мяняючы сваю знешнасць у залежнасці ад абставін".

Арыштаваны, Кастусь адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам. Ён даў паказанні па сваёй уласнай дзейнасці, але адмовіўся даваць інфармацыю пра сваіх паплечнікаў. "Шпіёнства апаганьвае чалавека. Усведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху", – казаў ён.

Калі пад- час пакарання на Лукіскім пляцы ў Вільні 22 сакавіка 1864 году быў зачытаны прысуд і Каліноўскага назвалі «дваранінам», ён выгукнуў: «У нас няма дваран; усе роўныя!»

22 лістапада 2019 года ў Вільні прайшло перапахаванне знойдзеных летась парэшткаў Кастуся Каліноўскага, Зыгмунда Серакоўскага і іх паплечнікаў. Ушанаваць іх памяць паехалі тысячы беларусаў – глядзіце натхняльнае відэа тут.
#supermova_гонар