Супер Мова
1.38K subscribers
1.64K photos
72 videos
3 files
3.24K links
☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
☀️ На тарашкевіцы.
Чат @supermovachat
Сувязь @Super_Mova_Bot
Download Telegram
⭐️ У рубрыцы #героі, мы будзем расказваць пра выбітнейшых беларусаў сучаснасці і мінулых гадоў💪
Ніна Багінская не мае патрэбы ў прадстаўленні, яе ведае амаль кожны.

Вось вытрымкі пра нашу мову з яе інтэрв'ю:

⬜️ "У 42 гады пачала вучыць мову ў Садоўскага (Пятра)"

⬜️ "Як чалавек пачне вучыць мову, ён упадабае яе"

⬜️ "Мова ў нас самая, сярод славянскіх моў, інтэлектуальная і мілагучная"

⬜️ "Ні ў адной мове няма тэрміналогіі, якая ўслаўляе прылады і дзейнасць чалавека - гэта сведчыць аб інтэлектуальнасці мовы"

⬜️ "А мілагучнасць таксама, яна пявучая, па спалучэнні пявучасці галосных"

Праглядзець поўнае інтэрв'ю і натхніцца яе прыкладам можна па спасылцы

Таксама дзяліцеся з намі цікавымі відэа ці артыкуламі пра нашу мову😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На дварэ сапраўдная зіма ❄️ – апранайцеся цяплей і завітайце на цудоўныя мерапрыемствы, якія мы для вас падрыхтавалі. ☺️ 🙌 Калі вырашылі застацца дома, сачыце за каментрамі да гэтага паста – анлайн івенты анансуюць за пару дзён да правядзення.
https://telegra.ph/Af%D1%96sha-na-tydzen-01-18
#supermova_афіша
🎲 Quiz 'Тэст па беларускай мове'
Ведаеце, што трэба казаць за сталом па-беларуску? А дзе пісаць у нескладовае? Прапануем прайсці невялічкі тэст, які пакажа, што вы памятаеце са школьнай праграмы па беларускай мове. #supermova_інтэрактыў
🖊 10 questions · 15 sec
👫 Шаноўнае спадарства, каб кожны дзень у вас была нагода нешта сьвяткаваць і частаваць сябе мовай, прапаную рубрыку #бахарэвіч_каляндар _каляндар.

🌓 Юльянскі каляндар стварыў Гай Юлі Цэзар, грыгарыянскі — Папа рымскі Грыгор 13, ісламскі — прарок Мухамад, старажытнагрэцкі — Салон. Кітайскі каляндар вынайшлі, напэўна, кітайцы, але каму канкрэтна належыць копірайт, маўчаць ня толькі мэдычныя энцыкляпэдыі, якія любіць пісаць Бахарэвіч. Будзем лічыць, што народ.

🔥 «Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс.
🌟 Янка Купала 2020 🌟

Гонар і павага да Янкі Купалы настолькі вялікія сярод беларусаў, што напэўна таму фільм пра яго забаранілі на Лістападзе 😉 У выніку і "Лістапад" скасавалі і на Фестывале беларускага кіно не было паказана ніводнага кіно на мове. Але паглядзець фільм ёсць магчымасць, і я ёй скарыстаўся 😊

Нават калі вы не цікавіцеся беллітам і біяграфіяй Купалы, кіно неверагодна цікава глядзець! Вельмі захапляльны сюжэт, дынамічнае апавяданне, Купалле і крыху эротыкі, каханне і любоўны трохкутнік, бойка ў рэстарацыі, трагедыі і містыка. А тыя, хто ў тэме, дык увогуле атрымаюць найвялізную асалоду. 🔥 Тут і біяграфія, гістарычныя падзеі і асобы, стары Менск і Вільня, выдавецтва Наша Ніва, партыйныя з’езды, далей лепш не працягваць 😁 2.5 гадзіны прайшло як 25 хвілін

Жадаю і вам файнага ад прагляду ☺️
#supermova_раімпаглядзець
Шляхі вяртання да мовы – самыя розныя: кагосьці пачынаюць уражваць беларускія кнігі, якія ў школе праходзілі міма, хтосьці ўпершыню захапляецца прыгажосцю гучання ў песнях, а хтосьці адчувае нешта накшталт поклічу продкаў. 🐎

“Я пачаў размаўляць на мове з асэнсавання, што калі гэтага не рабіць, мова знікне, а з ёю – і вялікая частка нацыянальнай ідэнтычнасці”, – адказаў мой сябар на пытанне, з чаго ўсё пайшло. І тут дадаў: “Ведаеш, размаўляць па-беларуску перашкаджае боязь памыліцца. Боязь падацца смешным”.

Як лічыце: ці варта пачынаць размаўляць на мове, калі не памятаеш граматыкі і спатыкаешся на незнаёмых словах? Дзяліцеся думкамі ў каментарыях! ☺️
#supermova_пачатак
Чаму нельга крытыкаваць мову

⚡️ Зірнём праўдзе ў вочы! Да чаго прывяла крытыка "чысціні" беларускай мовы?

💥 Меней чым за адно пакаленне мова амаль знікла ў гарадах.
💥 Цяжка загаварыць па-беларуску з-за боязі "памылак" і нежадання выглядаць смешна.
💥 Ці магчыма пстрыкнуць пальцамі і пачаць размаўляць правільна?
💥 Кожны "крытык-мовазнаўца", які сам па-беларуску не размаўляе, чамусьці лічыць сваім абавязкам зрабіць заўвагу наконт кожнага "няправільнага" слова.
💥 Людзі ў вёсках імкнуцца размаўляць па-руску, каб выглядаць "больш салідным".

Што рабіць? Проста не ацэньваць мову.

Адукаваць таго, хто прывык "жыць на аўтамаце" і кіруецца дурнымі забабонамі.
Не акцэнтаваць увагі на індывідуальных асаблівасцях маўлення.
Усвядоміць, што кожнае ўжытае беларускае слова набліжае нас да беларускасці.
Прызнаць, што аніводная мова ў свеце не гучыць бездакорна "чыста".
Падтрымліваць імкненне людзей размаўляць па-беларуску.

#supermova #supermova_пачатак
👍1
​​23 студзеня 1960
людзі спускаюцца на дно Марыянскай западзіны

💧 Самае сіняе мора💧

#бахарэвіч_каляндар
​​24 студзеня 1935
ў
ЗША зьявілася ў продажы Піва ў Бляшанках

🍺 Варажба на тары🍻

Цудоўнае нагода для святкавання, якраз у нядзелю😁 А ў якой тары купляеце піва вы? А можа аддаецё перавагу віну, крэпкім напоям ці ўвогуле не ўжываеце алкагаль😇 Пішыце ў каментарах, каб ведаць што набываць для нашай з вамі афлайн сустрэчы😃

#бахарэвіч_каляндар
Вітаймася па-беларуску правільна

Ці ведалі вы, што вітання "Добрай раніцы" ў нас традыцына не было ці што самім словам "Прывітанне" не зусім дарэчна вітацца, гэта ж абазначэнне ўсёй лексічнай групы словаў этыкету

А як трэба, можна даведацца ў гэтым кароткім відэа ці артыкуле

#supermova
2
Цудоўны каляндар для дзяцей і дарослых, як для сябе, так і для падарунка родным і сябрам ☺️

Адметныя слоўцы, гумар і самаіронія — так можна ахарактарызаваць канцэпцыю календара на 2021 год.🌟 Беларусь цяпер праходзіць праз вельмі складаны, але важны этап свайго развіцця. Кожны дзень нясе новыя выпрабаванні. Мы перажываем за краіну і яе будучыню, за сябе і сваіх блізкіх. Таму распрацоўшчыкі календара зрабілі яго максімальна пазітыўным, бо перакананыя, што гумар і іронія заўсёды дапамагаюць. Да ўсяго, з календаром нашмат прасцей будзе вучыць сакавітую беларускую мову.
#supermova2021
Падрыхтавалі афішу на тыдзень - есць афлайн і анлайн мерапрыемствы. Выбірайце і далучайцеся! 🔥 Пішыце ў каментарыях, хто куды збіраецца - нагадваем, што тут можна знайсці добрую кампанію ☺️
#supermova_aфіша
https://telegra.ph/Af%D1%96sha-na-tydzen-01-25
​​26 студзеня 1886
Карл
Бэнц патэнтуе аўтамабіль

🍺 Які немец ня любіць хуткай язды🍻

Зрэшты, мяно першынец атрымаў саліднае: Motorwagen. Маторвагэн жор бэнзін з апэтытам сялянскага байструка😄
Так 26 студзеня 1886 паступова, паволі, але няўхільна пачалося выцісканьне чалавека на ходнік, да сьценаў, на ўзбочыну. 😒

#бахарэвіч_каляндар
Як лічыце, што гучыць дакладней: “ругаться на детей” ці “лаяцца на дзяцей”? 😊 Мова называе рэчы сваімі імёнамі: тут ужо задумаешся, ці хочаш быць падобным на сабаку. 🐶 Але ж, згадзіцеся, без такой лексікі таксама цяжка абысціся. Калі і як правільна яе ўжываць? Вучымся на занятку “Лаемся па-беларуску” ад “Мова Нанова”.

🔥 Сёння а 19.00 сустракаемся ў Zoom і размаўляем пра беларускую лаянку з Уладзіславам Гарбацкім.
Далучайцеся па спасылцы! 👇
#supermova_анонс
🎲 Тест «Тэст пра цікавыя беларускія мясціны»
Ці пільны вы вандроўнік? Давайце праверым! Прапануем тэст па выдатных мясцінах Беларусі. Паспрабуйце здагадацца, што на фота. #supermova_інтэрактыў
🖊 10 вопросов · 30 сек