Запрашаем у канал @Supermova!
Навошта мы яго стварылі? 🙃
Хто шукае, той знаходзіць – сучасная беларускамоўная прастора даволі шырокая. Мы падумалі: а што, калі ў яе паглыбіцца – чытаць беларускія кнігі, глядзець беларускае кіно (так, яно існуе!), выязджаць на экскурсіі, знаеміцца і сустракацца з цікавымі людзьмі – і ўсё гэта ў цудоўнай кампаніі, побач з тымі, для каго мова не абмяжоўваецца заняткамі па белліту ў школе. 🤝😊
Пра што будзем гутарыць?
✨ пра мову
✨пра людзей
✨пра кнігі
✨пра тэатр
✨пра кіно
✨пра беларускае мастацтва
✨пра цікавыя мясціны
✨пра шмат чаго яшчэ
Мы паспрабуем рабіць кантэнт максімальна цікавым для ўсіх і кожнага: будзем публікаваць інтэрактыўныя тэсты, праводзіць розыгрышы, рабіць афішы, запрашаць (а мо і самім ствараць) беларускамоўныя мерапрыемствы.
⚡️Мы робім упор на моўную практыку. Наша мэта зрабіць беларускамоўнае асяроддзе для кожнага, хто жадае пачаць карыстацца мовай і знайсці сабе беларускамоўных сяброў.
🙌 Кожная публікацыя – гэта утульная пляцоўка для знаёмстваў, гутарак, дыскусій: не саромейцеся пакідаць каментарыі.
Тут усё дэмакратычна, але ж заклікаем гутарыць на мове [і з павагай адносіцца адно да аднаго] – нават калі “лупіце на трасянцы”: праз колькі дзён усё атрымаецца. 😊. "Такія вось правілы, правілы"
А ці чулі вы крылаты выраз Алега Трусава? Пішыце ў каментарах. Цікавы артыкул па спасылцы.
#супермова

👍1
Супер Мова pinned «Запрашаем у канал @Supermova! Навошта мы яго стварылі? 🙃 Хто шукае, той знаходзіць – сучасная беларускамоўная прастора даволі шырокая. Мы падумалі: а што, калі ў яе паглыбіцца – чытаць беларускія кнігі, глядзець беларускае кіно (так, яно існуе!), выязджаць…»
Прывітанне, сябры!
2020 шмат што змяніў, у тым ліку і нас. Мы, неверагодныя беларусы, як ніколі, здаецца, адчуваем прагу да свайго. Гэта тычыцца і культуры. Прапаноўваем Вам анонс гэтага тыдня. Пачынаем 2021 цікавымі адкрыццямі!
🌟 Калядныя прыгоды толькі распачынаюцца! “Вялікае княства Сула” запрашае на анімацыйную экскурсію, прысвечаную зімовым традыцыям нашых продкаў. Інтэрактыўныя дзеянні, абрады, танцы ды песні дапамогуць адчуць сапраўдны дух Калядаў! Вас чакае загадкавы квэст, які прапаноўвае пошукі каляднай ялінкі, а таксама новы спектакль сульскай “Батлейкі”.
🌟 Пазнаеміцца з традыцыйнай народнай творчасцю беларусаў дазваляе выставачны праект «Скарбонка памяці: выстава народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва». У Вас есць магчымасць убачыць артэфакты, сабраныя ў экспедыцыях вядомым беларускім этнографам Яўгенам Міхайлавічам Сахутай. Экспанаты ўражваюць сваей рознабаковасцю: першабытная магутнасць формаў, старажытныя геаметрычныя матывы, калекцыя фарфоравых лялек, выцінанка і г.д.
🌟 Працягваем знаемства з культурным кодам беларасаў. Выстава “Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн” прапаноўвае адшукаць у сябе ген даследчыка, які дапаможа ўбачыць у беларускіх строях не толькі летапіс гістарычнага развіцця і мастацкай творчасці народа, але ж і прадмет захаплення!
🌟 Для тых, хто не паспеў пазнаеміцца з цікавосткамі творчасці неверагоднага Уладзіміра Караткевіча, Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае выставу “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваную да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Убачыць сапраўдныя экслібрысы ды даведацца больш пра іх – нядрэнны спосаб адкрыць Караткевіча наноў!
🌟 Якую спадчыну застаў Мінск ад габрэяў? Якія сувязі з габрэйскай культурай мае Мінск? Адказы шукаем на выставе прадметаў габрэйскай культуры “ТУТЭЙШЫ ІЕРУСАЛІМ” Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
🌟 Пачуць беларускую мову са сцэны можна ў РТБД. Абіраем цікавейшы для Вас спектакль і атрымліваем асалоду, паглыбіўшыся ў роздум. Прапановы разнастайныя: трагікамедыя з жыцця дзяржслужачых “Профіт”, трагіфарс у 2-х дзеях «Вар’ятка», драма “Сірожа”, сатырычная камедыя “Мудрамер”.
☝️P.S. Калі Вы дрэнна сябе адчуваеце, заставайцеся, калі ласка, дома.
Пакідайце спасылкі на івенты – тут можна знайсці добрую кампанію 😊
#супермова_aнонс

Ведаеце, што такое “пэндзлік”? А “пстрычка”? 🙃 У тэсце пра рэдка ўжывальныя беларускія словы можна карыстацца не толькі ведамі, але і інтуіцыяй – у некаторых выпадках яна добра працуе. Ну што, пагналі? 💪
#супермова_інтэрактыў
#супермова_інтэрактыў
Супер Мова via @QuizBot
🎲 Quiz 'Лінгвістычны тэст'
Ведаеце, што такое “пэндзлік”? А “пстрычка”? У тэсце пра рэдка ўжывальныя беларускія словы можна карыстацца не толькі ведамі, але і інтуіцыяй – у некаторых выпадках яна добра працуе. Ну што, пагналі?
🖊 10 questions · ⏱ 15 sec

У гэтую зімную пару прыемна было паглядзець “Адзін дома 2” па-беларуску. ❄️☺️ Не толькі, каб успомніць дзяцінства ці паглядзець на маладога Трампа, але і каб вуснамі дзіцяці пачуць даволі глыбокую філасофскую думку. Вось ўрывак гэтага дыялога з фільма:
- Я баюся, што калі скажу некаму на мове, мне зноў разаб‘юць беларускае сэрца.
- Я вас разумею. У мяне некалі была пара выдатных ролікаў. Я баяўся, што павалюся ды зламаю іх, таму яны доўга ляжалі ў скрынцы. І ведаеце што здарылася?
- Не.
- Я з іх вырас, нават не выйшаў у іх на двор. Толькі дома трохі панасіў.
- Беларускае сэрца ды пачуцці адрозніваюцца ад ролікаў.
- Ну, яны даволі падобныя. Якая розніца, разаб’юць вам сэрца ці не, калі вы яго не раскрываеце. Калі будзеце яго хаваць, з ім здарыцца тое самае, што і з маімі ролікамі. Калі вы наважыцеся гаварыць на мове, можа быць ужо позна. Таму рызыкніце, вам няма чаго губляць.
- Можа і твая праўда.
- Я перакананы. Можа беларускае сэрца і разбілі, але яно не памерла, інакш беларусы не былі бы такімі добрымі.
- Дзякую.
- Ты не паверыш, але я ўжо колькі гадоў ні з кім не гаварыла на мове.
- Гэта нічога, вы не развучыліся! ❤️
Паглядзець фільм можна тут ці тут.
#раімпаглядзець

Памятаеце ўрокі школьнага белліта? 😊 Амаль што аднолькавыя панурыя партрэты пісьменнікаў, штампавыя біяграфіі, якія ніяк не лезлі ў галаву – заставалася уражанне, што дакранаешся да нежывога, да таго, што даўно сышло ў мінулае і ніяк не сутыкаецца з цяперашнім. 😕
🌟 А ў кнізе Ганны Севярынец “Дзень Святога Патрыка” яны ўсе быццам жывыя: звычайныя людзі, якія кахалі, спачувалі, сумавалі і радаваліся, рабілі добрае і дрэннае, пакутвалі за кратамі і праходзілі праз пачварную несправядлівасць. Спадарыня Ганна распавядае пра Дубоўку і Багдановіча так, што адразу разумееш – яны твае суайчыннікі, людзі, якія прымалі вялікі ўдзел у стварэнні беларускай культуры, і ім дакладна ёсць, што сказаць.
Аўтарка спрабуе прадказаць лёс беларускай мовы і пачынае з чытачом своеасаблівую дыскусію. 🙌Марына Дамейка, эксперт міжнароднай моўнай камісіі, прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай. Перад её задача – захваць на невялікіх архіўных паліцах самую галоўную частку таго, што было на мове створана. Ці так гэта проста? 💫 Што яна пакіне ў архіве, а што назаўжды выкіне з гісторыі? Ці ёсць у памерлай мовы шанец нарадзіцца зноў?
🌟 “Дзень Святога Патрыка” – гэта ўвасабленне любові да роднай мовы, культуры, краіны і спадчыны, да тых, без каго яна не была б той, якой мы яе любім. ❤️ Адчування сваёй годнасці. Любові да мужчыны. Любові да сябе. Гэтая любоў і шматпакутная, і адначасова радасная, і клапатлівая – як не падумаць пра тое, ці зашпілены гузікі на паліто Максіма Багдановіча, праязджаючы міма Опернага тэатра? 😉
Кнігу можна замовіць на сайце onebook.by - у электронным ці папяровым варыянце.
#раімпачытаць

⭐️ У рубрыцы #героі, мы будзем расказваць пра выбітнейшых беларусаў сучаснасці і мінулых гадоў💪
Ніна Багінская не мае патрэбы ў прадстаўленні, яе ведае амаль кожны.
Вось вытрымкі пра нашу мову з яе інтэрв'ю:
⬜️ "У 42 гады пачала вучыць мову ў Садоўскага (Пятра)"
⬜️ "Як чалавек пачне вучыць мову, ён упадабае яе"
⬜️ "Мова ў нас самая, сярод славянскіх моў, інтэлектуальная і мілагучная"
⬜️ "Ні ў адной мове няма тэрміналогіі, якая ўслаўляе прылады і дзейнасць чалавека - гэта сведчыць аб інтэлектуальнасці мовы"
⬜️ "А мілагучнасць таксама, яна пявучая, па спалучэнні пявучасці галосных"
Праглядзець поўнае інтэрв'ю і натхніцца яе прыкладам можна па спасылцы
Таксама дзяліцеся з намі цікавымі відэа ці артыкуламі пра нашу мову😉
Ніна Багінская не мае патрэбы ў прадстаўленні, яе ведае амаль кожны.
Вось вытрымкі пра нашу мову з яе інтэрв'ю:
Праглядзець поўнае інтэрв'ю і натхніцца яе прыкладам можна па спасылцы
Таксама дзяліцеся з намі цікавымі відэа ці артыкуламі пра нашу мову😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
"Ідэя Х" з Нінай Багінскай | "Идея Х" с Ниной Багинской
30 снежня непахіснай Ніне Багінскай споўнілася 74 гады. Шмат гадоў спадарыня Ніна выходзіла на вуліцы Мінска з нязменным бел-чырвона-белым сцягам у руках. Не здрадзіла яна сабе і сёлета — ні адзін марш, ні адна акцыя пратэсту не абышлася без удзелу Ніны Багінскай.…
На дварэ сапраўдная зіма ❄️ – апранайцеся цяплей і завітайце на цудоўныя мерапрыемствы, якія мы для вас падрыхтавалі. ☺️ 🙌 Калі вырашылі застацца дома, сачыце за каментрамі да гэтага паста – анлайн івенты анансуюць за пару дзён да правядзення.
https://telegra.ph/Af%D1%96sha-na-tydzen-01-18
#supermova_афіша

Telegraph
Афіша на тыдзень
Пачнем з доўгачаканых прэм’ер. Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” прадстаўляе спектакль “Войцэк. Сцэны” паводле Георга Бюхнера. Хто такі Войцэк? Франц Войцэк – патульны, як цялё, салдат. Служыць ён аддана і пагаджаецца на ўсё: на сумнеўныя эксперыменты…
Супер Мова via @QuizBot
🎲 Quiz 'Тэст па беларускай мове'
Ведаеце, што трэба казаць за сталом па-беларуску? А дзе пісаць у нескладовае? Прапануем прайсці невялічкі тэст, які пакажа, што вы памятаеце са школьнай праграмы па беларускай мове. #supermova_інтэрактыў

👫 Шаноўнае спадарства, каб кожны дзень у вас была нагода нешта сьвяткаваць і частаваць сябе мовай, прапаную рубрыку #бахарэвіч_каляндар _каляндар.
🌓 Юльянскі каляндар стварыў Гай Юлі Цэзар, грыгарыянскі — Папа рымскі Грыгор 13, ісламскі — прарок Мухамад, старажытнагрэцкі — Салон. Кітайскі каляндар вынайшлі, напэўна, кітайцы, але каму канкрэтна належыць копірайт, маўчаць ня толькі мэдычныя энцыкляпэдыі, якія любіць пісаць Бахарэвіч. Будзем лічыць, што народ.
🔥 «Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс.

Бахарэвіч Альгерд, Каляндар Бахарэвіча - Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс.
🌟 Янка Купала 2020 🌟
Гонар і павага да Янкі Купалы настолькі вялікія сярод беларусаў, што напэўна таму фільм пра яго забаранілі на Лістападзе 😉 У выніку і "Лістапад" скасавалі і на Фестывале беларускага кіно не было паказана ніводнага кіно на мове. Але паглядзець фільм ёсць магчымасць, і я ёй скарыстаўся 😊
Нават калі вы не цікавіцеся беллітам і біяграфіяй Купалы, кіно неверагодна цікава глядзець! Вельмі захапляльны сюжэт, дынамічнае апавяданне, Купалле і крыху эротыкі, каханне і любоўны трохкутнік, бойка ў рэстарацыі, трагедыі і містыка. А тыя, хто ў тэме, дык увогуле атрымаюць найвялізную асалоду. 🔥 Тут і біяграфія, гістарычныя падзеі і асобы, стары Менск і Вільня, выдавецтва Наша Ніва, партыйныя з’езды, далей лепш не працягваць 😁 2.5 гадзіны прайшло як 25 хвілін
Жадаю і вам файнага ад прагляду ☺️
#supermova_раімпаглядзець

Шляхі вяртання да мовы – самыя розныя: кагосьці пачынаюць уражваць беларускія кнігі, якія ў школе праходзілі міма, хтосьці ўпершыню захапляецца прыгажосцю гучання ў песнях, а хтосьці адчувае нешта накшталт поклічу продкаў. 🐎
“Я пачаў размаўляць на мове з асэнсавання, што калі гэтага не рабіць, мова знікне, а з ёю – і вялікая частка нацыянальнай ідэнтычнасці”, – адказаў мой сябар на пытанне, з чаго ўсё пайшло. І тут дадаў: “Ведаеш, размаўляць па-беларуску перашкаджае боязь памыліцца. Боязь падацца смешным”.
Як лічыце: ці варта пачынаць размаўляць на мове, калі не памятаеш граматыкі і спатыкаешся на незнаёмых словах? Дзяліцеся думкамі ў каментарыях! ☺️
#supermova_пачатак

Чаму нельга крытыкаваць мову
⚡️ Зірнём праўдзе ў вочы! Да чаго прывяла крытыка "чысціні" беларускай мовы?
💥 Меней чым за адно пакаленне мова амаль знікла ў гарадах.
💥 Цяжка загаварыць па-беларуску з-за боязі "памылак" і нежадання выглядаць смешна.
💥 Ці магчыма пстрыкнуць пальцамі і пачаць размаўляць правільна?
💥 Кожны "крытык-мовазнаўца", які сам па-беларуску не размаўляе, чамусьці лічыць сваім абавязкам зрабіць заўвагу наконт кожнага "няправільнага" слова.
💥 Людзі ў вёсках імкнуцца размаўляць па-руску, каб выглядаць "больш салідным".
Што рабіць? Проста не ацэньваць мову.
✨ Адукаваць таго, хто прывык "жыць на аўтамаце" і кіруецца дурнымі забабонамі.
✨Не акцэнтаваць увагі на індывідуальных асаблівасцях маўлення.
✨Усвядоміць, што кожнае ўжытае беларускае слова набліжае нас да беларускасці.
✨Прызнаць, што аніводная мова ў свеце не гучыць бездакорна "чыста".
✨Падтрымліваць імкненне людзей размаўляць па-беларуску.
#supermova #supermova_пачатак