Forwarded from Мала кантэнту
YouTube
Бацькі пасля Калядаў [Foil, Artms & Hog] | Vozhyk
Патрэон: https://www.patreon.com/vozhyk
Тэлеграм: https://t.me/vozh_voice
Original: https://www.youtube.com/watch?v=_1fEZt5NM5I&t
Дзе што яшчэ паглядзець па-беларуску:
https://kinakipa.site/
https://znichka.space/
https://anibel.net
https://t.me/mala_kantentu…

❤7😁2
Сапраўдны культурны выбух
📚 28 сьнежня 2011 - Заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».
Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Менску, публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх зносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Летувай і Украінай.
🌟 Пераможцы паводле гадоў:
2012 - Павал Касьцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»
2013 - Уладзімер Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»
2014 - Ігар Бабкоў «Хвілінка»
2015 - Віктар Казько «Час збіраць косці»
2016 - Макс Шчур «Завяршыць гештальт»
2017 - Зьміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы»
2018 - Уладзімер Арлоў «Танцы над горадам»
2019 - Ілля Сін «Libido»
2020 - Сяргей Дубавец «Тантамарэскі»
2021 - Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
2022 - Сяргей Абламейка «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая»
2023 - Ганна Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»
2024 - Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
📕 Прэмія Гедройця-2024 — Буктрэйлеры
▶️ Глядзіце сёлетнюю цырымонію ўручэньня Прэміі Гедройца
@supermova @PENBelarus #мова #белліт #літпрэміі #гедройц

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8❤1
Пераклаў амаль усю класыку францускай літаратуры
🥳 Віншуем Зьмітра Коласа, які нарадзіўся 29 сьнежня (Менск), беларускага перакладніка. Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам.
Пераклаў на беларускую мову творы:
⚡️ Альбэра Камю (раман “Чужаніца”, аповесьць “Падзеньне”
⚡️ Жана-Поля Сартра, які таксама выходзіў двойчы – у зборніках “Мур: Апавяданьні” і “Мур”
⚡️ Гі дэ Мапасана “У моры”, “Два сябры”, “Прыгода Вальтэра Шнафса”, “Вяроўка”, “Аздоба”
⚡️ і шмат іншых.
Пераклаў некалькі кніг для дзяцей:
✨Сафія дэ Сегюр “Зачаравая хатка” (1992)
✨Шарль Пэро “Чарадзейныя казкі” (1993).
❗️ Cпіс кніг, якіх няма ў рускіх перакладах
1. Патрык Бэссон “Ліст да страчанага сябра”.
2. Жан Лякуцюр “Шарль дэ Голь”
3. Юзаф Францішак Фэрт. “Жыццё Цыпрыяна Норвіда”
4. Міленка Ергавіч “Арэхавы палац”
5. Аляксандар Ірванец. “Роўна/Ровно”.
6. Жо Лангерава “Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.”
7. Ян Рознэр “Сем дзён да пахавання”.
🔵 Падрабязней у гэтым допісе
«Калядны харал» — першая ў свеце гатычная калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам у 1843 годзе. Упершыню беларускі пераклад выйшаў у 2012 годзе ў выдавецтве Зміцера Коласа
🎧 Cлухайце Чарлз Дыкенс - «Калядны харал»
#мова @supermova #гонар #годнасьць #менск #пераклады #кнігі

❤14👍3🔥2
"Люблю Беларусь"❤️
🥳 30 сьнежня 1976 нарадзіўся Павал Севярынец, (Ворша) - адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту» і адроджанае «Белар ніускае хрысьціянскае дэмакратыі», палітычны вязень, пісьменьнік.
Чарговы дзень народзінаў Павал Севярынец сустракае за кратамі шклоўскай калёніі. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 году па дарозе дадому. 25 траўня 2021 году ў Магілёўскім абласным судзе абвясьцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязьняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Зьміцера Казлова, грамадзкай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Эўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Паўла Севярынца асудзілі да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
📕 Павал Севярынец з'яўляецца аўтарам такіх цудоўных кніг як "Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі", сэрыі кніг "Беларусалім", "Лісты зь лесу" і інш.
"Невялічкая, сьціплая Беларусь баіцца прызнацца самой сабе, што мае Вялікую Нацыянальную Ідэю. Што нічога “нармалёвага” няма ў тых страшных пакутах і ахвярах, якія выпалі на яе долю. Што нічога выпадковага не было ані ў Чарнобылі, ані ў Белавескай Пушчы, ані ў Лукашэнку. Што Міцкевіч, Дастаеўскі, Рабін – гэта таксама Беларусь. Што Полацкае княства, фэномэн ВКЛ і ўваскрашэньне беларускай незалежнасьці – гэта сапраўдныя цуды Божыя. Што стратэгічнае скрыжаваньне між Захадам і Ўсходам, Балтыкай і Чарнамор’ем – гэта нацыянальны крыж. Што краіна найвялікшае цярплівасьці й найвышэйшае любові ў самым сэрцы Эўропы – гэта пакліканьне. І гэта навечна."
📕 Пампуйце і чытайце Павал Севярынец, "Люблю Беларусь"
😊 Карыстайцеся стыкерамі з Паўлам, дзеля яго падтрымкі — СЕВЯРЫНЕЦ2020
#мова @supermova #годнасьць #літаратура #вязень

❤16👍4🔥1
Кожны народ — як тая кветка:
хоча размаўляць на сваёй мове.
🥳 Віншуем Ніну Багінскую, якая нарадзілася 30 сьнежня ў Менску, грамадзкая дзяячка Беларусі.
⚡️ Пасьля вучобы працавала геолягам у Беларускім навукова-дасьледчым геалягічным разьведвальным інстытуце, была звольнена зь інстытуту за тое, што падрыхтавала важную справаздачу пра свой праект на беларускай мове.
⚡️ Стала вядомай пасля апублікаванага ў 2006 годзе здымка, на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі.
⚡️ 1 жніўня 2014 году спаліла савецкі сьцяг перад будынкам КДБ і патлумачыла свой учынак: «спаліла чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам — бо гэта сьцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі генацыд беларусаў. І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла — бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы „амэрыканкі“ палілі кнігі нашых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якія мы ужо ніколі не прачытаем»
❕ Ніна Багінская, «чые сьцягі застануцца ў гісторыі Беларусі», стала ляўрэаткай прэміі «Людзі Cвабоды – 2020».
❗️ У верасьні 2020 году фатаздымкі актывісткі апублікаваў вядомы італьянскі часопіс пра моду Vogue.
❕ Нездарма першай у рубрыцы #героі была менавіта непахісная Ніна Багінская, якая не толькі ўмее сцягамі махаць, але і на мове ўсюль размаўляць.
©️ Усе таталітарныя сістэмы распадаліся. Старая Рымская імперыя чаму распалася? Там таксама было шмат народаў, а мова мусіла быць рымскай.
©️ Кожны народ — як тая кветка: хоча размаўляць на сваёй мове.
🗣 Інтэрв'ю Ніны Багінскай
Калі шпацыруе ці проста гуляе,
то ўсё, што вакол, раўнавагу губляе.
І ў ейнай прысутнасці чынам чароўным
усё раптам робіцца бела-чырвоным.
І мусіш прызнаць, нібы цуд, яе годнасць
І ведаць, што гэта ўсё — неверагоднасць.
І словаў шукаць і мелодый схапленне,
каб выказаць неяк сваё захапленне.
⏸ Віншуем яе кліпам ад Зьмітра Вайцюшкевіча - Неверагоднасць
#мова @supermova #гонар #годнасьць #багінская #менск

❤18
🎄Навагодняя ялінка? Павук над сталом!
Ці адзначалі беларусы Новы год?
📜 Для нашых продкаў Новы год святам ня быў. У Еўропе з увядзеннем грыгарыянскага календара год стаў пачынацца менавіта з 1 студзеня. А Граматай Стэфана Баторыя 1583 года такі каляндар уводзiўся на ўсёй тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Але сказаць, што менавіта гэты дзень святкавалі нашы продкі, нельга. Першапачаткова, з язычніцкіх часоў, заканчэнне старога і пачатак новага года былі звязаны са святам зімовага сонцастаяння ☀️.
У каталіцтве на 31 снежня выпадаў дзень святога Сільвестра. У народзе гэта называлася Шчодрым вечарам, але гэтае свята ніяк не асацыявалася з пачаткам новага года. Новы год у нас пачалі святкаваць толькі пры савецкай уладзе: менавіта тады зьявіліся звыклыя для нас атрыбуты.
Выхадны быў устаноўлены толькі ў СССР указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 23 снежня 1947 года. Таксама афіцыйна зацвярджалася, што 1 студзеня — гэта святочны дзень.
Да нас з Еўропы традыцыя ставіць елку прыйшла толькі ў XIX стагоддзі 🌲. Са святым Мікалаем тая ж гісторыя: у Еўропе вобраз дарыльшчыка замацаваўся за ім прыкладна ў той жа час. А вось Каляды беларусы адзначалі шырока. Адзін з галоўных звычаяў – вешаць над сталом саламянага павука, выяву ідэальна спарадкаванага свету, традыцыйны абярэг беларусаў.
Зіхціць сьнег і лёд,
І хутка Новы год,
І кожны сустракае
Па магчымасьцях яго –
З кілішкам у руцэ
Ці з вудай на рацэ,
З усьмешкаю на твары,
Са сьлязою на шчацэ.
🎧 Слухайце песьню Крамбамбулі, а ўсе праблемы потым.
----
✨ Сёньня афіцыйна скончыцца 2024 год. Шчыра зычым вам, даражэнькія, каб новы стаў для вас сапраўды шчаслівым, цёплым, утульным, побач з самымі роднымі і блізкімі людзьмі ☺️☀️.
Размаўляйце на Сваёй беларускай мове, пазнавайце беларускія традыцыі, вандруйце па краіне – яна ў нас цудоўная! ❤️
А мы будзем разам з вамі!
Ваша Супер Мова 🤍❤️🤍
#мова @supermova #новы_год #традыцыі #сьвяты

❤16👍3🔥2❤🔥1
Дзякуй што з намі больш за 3 гады!
🔗 Мы падзяліся за гэты час з вамі вялікай колькасьці кантэнту пра годныя асобы, падзеі і у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
📕 "Супер Мова" — гэта энцыкляпэдыя і падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
⬜️ Цяпер дзякуючы пошуку вы можаце знайсьці нагоду для гонару за сябе за беларуса/ліцьвіна.
📆 Па даце вы можаце знайсьці інфармацыю пра годных людзей і падзеі ў гэты дзень.
🔎 Таксама можаце выкарыстоўваць пошук па словам каб знайсьці ўзгадкі пра асобы, сьвяты, узгадкі пра ваш горад, спасылкі на кнігі і розныя відэа і артыкулы.
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Максім Багдановіч — Пагоня
😜 А мы не спыняемся і будзем працягваць вас радаваць цікавым кантэнтам на нашай роднай Супер Мове.
#мова @supermova
🔗 Мы падзяліся за гэты час з вамі вялікай колькасьці кантэнту пра годныя асобы, падзеі і у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
📕 "Супер Мова" — гэта энцыкляпэдыя і падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
📆 Па даце вы можаце знайсьці інфармацыю пра годных людзей і падзеі ў гэты дзень.
🔎 Таксама можаце выкарыстоўваць пошук па словам каб знайсьці ўзгадкі пра асобы, сьвяты, узгадкі пра ваш горад, спасылкі на кнігі і розныя відэа і артыкулы.
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Максім Багдановіч — Пагоня
#мова @supermova
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤23👍6❤🔥3🔥2
Супер Мова
Вітаем шаноўнае спадарства🤗
З днём Волі вас😜
Падтрымайце, калі ласка наш канал, каб мы маглі радаваць вас гісторыя ў канале
https://t.me/boost/supermova
На патрэбна 7 галасоў людзей з прэміўм акаўнтамі😊
Усім цудоўнага дня😘
З днём Волі вас
Падтрымайце, калі ласка наш канал, каб мы маглі радаваць вас гісторыя ў канале
https://t.me/boost/supermova
На патрэбна 7 галасоў людзей з прэміўм акаўнтамі😊
Усім цудоўнага дня
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Telegram
Супер Мова
Падтрымайце гэты канал, каб ён мог размяшчаць гісторыі.
❤22👍9😁1
Супер Мова pinned «Вітаем шаноўнае спадарства🤗 З днём Волі вас😜 Падтрымайце, калі ласка наш канал, каб мы маглі радаваць вас гісторыя ў канале https://t.me/boost/supermova На патрэбна 7 галасоў людзей з прэміўм акаўнтамі😊 Усім цудоўнага дня😘 »
Forwarded from Падарожжы да сябе. з Машай
Вітанкі!
Запрашаю на дыхацельную практыку ў гэтую нядзелю ✨
У галаве бывае вельмі шумна: дзясяткі галасоў спрачаюцца, душаць, збіваюць з дарогі.
але ёсць адзін - сапраўдны.
ясны, упарта жывы, твой.
у гэтую нядзелю мы будзем дыхаць, слухаць і знаходзіць яго
не "як правільна", не "як чакаюць іншыя”, а свой унутраны голас - той, што вядзе туды, дзе твая дарога.
што будзе:
- дыхацельны патэрн які я пакажу на сустрэчы
- сабраны музычны сэт
- мой гайдынг і метафары
нядзеля, 24 жніўня
11:00 (па Менску)
Zoom
✉️ для запісу пішыце мне ў асабістыя

👍7❤6
Запрашаем на групавыя анлайн-заняткі па розных курсах для вашых дзетак ад 6 да 14 гадоў.
На занятках з дзеткамі мы:
Практыкуем родную мову праз цікавыя заданні і дыялогі 🗣📖
Карыстаемся анімацыйнымі прэзентацыямі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽
Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і захапляльнай праектнай дзейнасці 🏆🧩
Заняткі анлайн будуць праходзіць у Zoom 1 раз на тыдзень па 40 хвілін.
Расклад будзем вырашаць разам з усімі бацькамі! 🙍♂️🙍🏻🙍🏼♀️
Увага: курсы платныя. Кошт аднаго занятка 25 зл.
Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, у асабістыя паведамленні 📩 @keith_pigeon

❤15👍4