2.87K subscribers
859 photos
272 videos
9 files
514 links
Download Telegram
Forwarded from КП архив
🫡 2 гады палку імя Кастуся Каліноўскага! Віншуем новым узломам! 🥳

Далучаемся да віншаванняў беларускіх ваяроў, якія 2 гады абараняюць гонар беларускага народа і рызыкуюць жыццём дзеля барацьбы з захопленнікамі.

🦾 У гонар гэтай падзеі размяшчаем віншаванні на старонцы «Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» (ДТСААФ РБ). См. па спасылцы (з РБ праз VPN⚠️).

Спасылка на вэб-архіў.

Мы ўпэўненыя, што полк стане асновай арміі свабоднай Беларусі — такой, якой яна павінна быць у незалежнай краіне.

Вельмі ганарымся сапраўднымі героямі Беларусі! Разам змагаемся і далей. Пакуль жывуць такія беларусы, Жыве і Беларусь! ❤️
🏆 Першы «Оскар» Украіны за дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі»

Гэта першы Оскар у гісторыі ўкраінскага кіно. Найлепшым дакументальным фільмам паводле амерыканскай кінаакадэміі стала стужка «20 дзён у Марыупалі». Гэта гісторыя аб групе рэпарцёраў Associated Press у Марыупалі на пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Журналісты апынуліся ў абложаным горадзе і штохвілінна фіксавалі першыя тры тыдні вайны. Стваральнікі Мсціслаў Чарноў, Яўген Малалетка і Васіліса Сцяпанава раней атрымалі за сваю працу Пулітцэраўскую прэмію.

💬 У сваёй прамове журналіст і рэжысёр Мсціслаў Чарноў адзначыў, што хацеў бы, каб гэтага фільма не было.
11 сакавіка 1903 года нарадзіўся Тодар Кляшторны - беларускі паэт, перакладчык. Быў забіты саветамі ў крывавую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Адам Фалькоўскі – ксёндз і ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг. Быў расстраляны расіянамі 24 чэрвеня 1863 года.

Месца расстрэлу у Лідзе стала месцам памяці, з якім адміністрацыя змагалася ў часы царскай і савецкай няволі, а таксама лукашэнкаўскай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Обращение «Легиона России» к россиянам.Они идут на выборы)
12 сакавіка 2006 года адбыўся першы канцэрт з цыклу "Салідарныя з Беларуссю" ("Solidarni z Białorusią").
💔 Памёр бацька палітвязня Міколы Статкевіча

Віктару Статкевічу было 97 гадоў.

Пра ягоную смерць паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.
160 гадов таму, 22 сакавіка 1864 году, расейскімі акупантамі быў забіты Кастусь Каліноўскі. Кіраўнік нацыянальна-вызвольнага Паўстаньня быў павешаны ў Вільні на пляцы Лукішкі. Перад сьмерцю ён напісаў зварот да беларускага народу – "Лісты з-пад шыбеніцы". Іх зьмест не згубіў сваёй актуальнасьці і праз 160 гадоў.

"Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу ня ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва зь няволяю маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінаю, варочаць будуць ня для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе."
🤍❤️🤍 Мэр Філадэльфіі афіцыйна прызначыла 25 сакавіка, наш Дзень Волі, Днём беларускай спадчыны! Ура-а!!
🤍❤️🤍
25 сакавіка афіцыйна абвешчана Днём беларускай спадчыны ў Філадэльфіі. Афіцыйную пракламацыю аб гэтым, падпісаную мэрам Філадэльфіі Шырэль Паркер, перадаў суполке Belarus Freedom - Philadelphia кіраўнік па стратэгічных адносінах і праграмах Офіса па справах імігрантаў мэрыі Філадэльфіі Алан Джоінвіл. Ганаровая цырымонія прайшла ўчора, 25 сакавіка, падчас святкавання Дня Волі каля будынку мэрыі.

25 сакавіка беларусы Філадэльфіі прыйшлі да будынку мэрыі горада, каб адзначыць Дзень Волі разам з прадстаўнікамі адміністрацыі горада. Над Сіці Холам прагучалі гімн “Магутны Божа”, “Купалінка” і песні на беларускай мове гурта з Філадэльфіі Zaraz.

Падчас святкавання Дня Волі кіраўнік па стратэгічных адносінах і праграмах Офіса па справах імігрантаў мэрыі Філадэльфіі Алан Джоінвіл перадаў кіраўніку суполкі Belarus Freedom - Philadelphia Сяржуку Шаліге пракламацыю аб абвяшчэнні 25 сакавіка Днём беларускай спадчыны ў Філадэльфіі.

“У выніку нядаўняй беларускай міграцыі з’явіліся новыя арганізацыі, такія як Belarus Freedom - Philadelphia. Гэта некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 2023 годзе, пераследвае двайную місію: папулярызацыю беларускіх культуры і гісторыі і адначасова адстойвае дэмакратычныя рэформы ў Беларусі 25 сакавіка 2024 года горад Філадэльфія далучаецца да беларускай суполкі, ахоўнікам дэмакратыі і абраным афіцыйным асобам, каб адзначыць Дзень беларускай спадчыны ў гонар беларусаў-амерыканцаў Філадэльфіі”, - адзначыла мэр горада Шырэль Паркер.

Кіраўнік суполкі Belarus Freedom - Philadelphia Сяржук Шаліга падзякаваў ад імя ўсіх беларусаў Філадэльфіі за гэтае ганаровае ўшанаванне беларускіх традыцый і святаў. “Гэта таксама ганаровы акт прызнання дзейнасці беларускай суполкі гарадскімі уладамі”, - дадаў Сяржук Шаліга.

Пасля ўрачыстага святкавання ўправа Belarus Freedom - Philadelphia разам з прадстаўнікамі Офіса па справах імігрантаў абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва на будучыню.
28 сакавіка 2016 года ў Кіеве быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну (Пам'ятник білорусам, загиблим за Україну) у памяць аб беларусах, якія былі забітыя ў час рэвалюцыі Годнасці і расійска-украінскай вайны.

На помніку ўвекавечаныя такія асобы як: Міхась Жызнеўскі, Алесь Чаркашын, Віталь Ціліжэнка і Мікола Ільін.
🇱🇹 Беларусы, узнагароджаныя медалем “13 студзеня”: за мужнасць у абароне незалежнасці Літвы

Ад левага боку: Сяргей Дубавец, Алег Аблажэй, Юрый Шаўцоў, Валянцін Стэх, Уладзімір Кузьменка, Нона Русак-Якшцэнэ, Хрысціна Балаховіч, Станіслаў Зелянко, Андрэй Балаховіч.

Пад літоўскім сцягам прэзідэнт Літвы ў 1993-98 — Альгірдас Бразаўскас.

👉🏻 Цікава, што Сяргей Дубавец у далейшым — рэдактар "Нашай Нівы", пісьменнік і журналіст "Радыё Свабоды". Юрый Шаўцоў праз гады стаў... экспертам і аналітыкам зусім з іншага боку барыкадаў.
◾️ Памерла беларуская актывістка Лета Юстыновіч

Яна ўдзельнічала амаль ва ўсіх вулічных апазіцыйных акцыях у Менску.

«у 1989-м, калі пачалося Адраджэнне, я кінулася ў яго з галавой. Гэтыя дваццаць гадоў ім і жыву», – казала жанчына яшчэ ў 2009 годзе.

Спадарыня Лета пайшла з жыцця ва ўзросце 85 год.