Таму, калі ў 2020 годзе да мяне даходзілі меркаванні і заявы пра "нечаканасць пратэстаў", мне хацелася адказаць: "вы проста не чыталі маіх акаўнтаў". Яны, дарэчы, і зараз павінны быць даступнымі, хоць я імі не магу карыстацца.
❤60👍17🔥4👎1
Сёння каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта, хочуць ўзяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне. Чакалі каля дома. Адзін назваўся следчым Казловым. Пакуль інфармацыі няма.
🤬260💔42😢21🙏16❤3🤡2😈1
Дарагія сябры, Марына дома. Проста пратрымалі 4 з паловай гадзіны ў Ленінскім РУУСе, не дапытвалі, проста трымалі. Зараз аналізуем, а што гэта было?
❤225🙏69❤🔥15👍8🥰5😢2🕊2😁1🤡1💊1
Адказы на пытанні (частка 2)
Былыя сябры Народнай Грамады, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларусі , перадалі некалькі пытаньняў да мяне, якія найбольш цікавяць людзей. Працягваю адказваць на іх тут. Вось наступнае з іх:
- Першыя артыкулы, якія вы напісалі, ужо выклікалі дыскусіі не толькі сярод беларусаў, але і сярод замежнікаў. Адна з найважнейшых падзеяў апошніх гадоў - вайна ва Украіне. Знакавыя падзеі адбыліся і сёлета. Арыштаваны дыктатар Мадура, ЗША і Ізраіль вядуць вайну супраць іранскага рэжыму. Як вы ацэньваеце геапалітычную сітуацыю сёння?
Наконт маіх артыкулаў. Публікуючы іх, я чакаў негатыўнай рэакцыі ад некаторых чытачоў, але ўяўляў яе недзе так: "што тут казаць, усё ж, інсульт галаўнога мозгу", далей фальшывыя спачуванні і такія ж пажаданні "хутчэйшага выздараўлення". Але зусім не чакаў, што пад сумнеў будзе пастаўлена нават маё аўтарства. Дык хто інакш іх напісаў, мо прывід Шэкспіра праслізнуў на мой асабісты канал, а я, з-за любові да літаратуры, змаўчаў? Прычым, пры адмаўленні аўтарства, я бачу, што некаторыя публічныя асобы скарыстоўваюць высновы з майго першага артыкула, але без спасылкі на іх аўтара. Ну, добра хоць так. Мо, яны проста не хочуць ўзгадваць прывід Шэкспіра? Ці лічаць і мяне прывідам. Трэба прызнаць , што ў юрыдычным сэнсе яны ў нечым маюць рацыю, бо мяне вызвалілі без ніводнага дакумента, які б сведчыў маю асобу. Пашпарт застаўся ў калоніі, кіраўніцтва якой не адказвае на запыты. Пакінулі як сувенір? А без яго не тое, што за мяжу на абследаванне не выедзеш, як многія прапануюць, нават у мясцовую паліклініку не звернешся. І не дакажаш, што я - гэта я. Толькі адны мужныя судовыя выканаўцы рашуча прызналі маё фізічнае існаванне без дакументаў, але адразу ж заявілі прэтэнзіі на палову маёй пенсііі, якую я таксама не магу аднавіць без пашпарта.
Прызнаўшы слушнасць маіх высноў пра пагрозу Беларусі, многія крытычна паставіліся да маіх прапаноў па яе купіраванню. Але нічога не прапанавалі наўзамен. Мо, як цяжарная школьніца, спадзяюцца, што "само рассмокчацца"?
Пра геапалітычную сітуацыю вакол Беларусі я дастаткова падрабязна напісаў у гэтых артыкулах. Калі пра рэальны стан беларускага грамадства і сітуацыю ў палітычнай эміграцыі інфармацыі ў мяне было мала, бо "Советская Белоруссия", якую я мусіў выпісваць у калоніі, тут не лепшая крыніца, то пра стан расійскай эканомікі, афіцыйныя ўстаноўкі і памкненні Крамля, міжнародныя падзеі - пра ўсё гэта можна было скласці пэўнае ўяўленне нават з тых жа "Известий", якія я таксама выпісваў. Да таго ж, яшчэ савецкі досвед чытання паміж радкоў і мой дастаткова вялікі і разнастайны жыццёвы, палітычны і вайсковы досвед, (а я маю вельмі добрую памяць), давалі дастаткова інфармацыі для аналізу. І высновы відавочныя. Прайграўшы Ўкраіну, Крэмль будзе шукаць іншыя месцы прарыва на Захад. Бо расійская масавая свядомасць дагэтуль не змяшчаецца ў межах РФ, а кіраўніцтву Крамля патрэбна "пераможная вайнушка", каб захаваць і перадаць у спадчыну ўладу. А таксама, каб прымусіць Еўропу адмовіцца ад санкцый і вярнуцца да фінансавання крызіснай расійскай эканомікі праз масштабны закуп у РФ вуглевадародаў. Таму значнасць "беларускага балкона" для Москвы будзе толькі расці, што спараджае цэлы шэраг рызык не толькі для і так фармальнай беларускай дзяржаўнасці, але і для фізічнага існавання Беларусі і беларусаў.
Кажу пра гэта толькі таму, што менавіта падтрымка Масквы з'яўляецца асновай ўстойлівасці беларускага рэжыма. Такая залежнасць можа каштаваць нам вельмі дорага. Яе нельга прыбраць звонку іншым краінам, бо гэта толькі абвострыць бітву за "балкон" з боку Масквы. У Венесуэле ўстойлівасць рэжыма забяспечвалася падтрымкай бяднейшых слаёў насельніцтва, якія за гэта атрымоўвалі ад уладаў бясплатныя прадукты харчавання, таму замена Мадуры там мала што мяняе, наадварот, яго былыя прыхільнікі спадзяюцца, што цяпер санкцыі здымуць і "кармленне" стане лепшым. У Іране рэжым абапіраецца на шыізм - рэлігію, заснаваную на ідэі пакутніцтва і кульце смерці. Прыхільнікаў гэтай рэлігіі там яшчэ дастаткова, каб падтрымліваць у дзеяздольным стане шматлікія сілавыя структуры.

💯40❤29👍13👻2💊1
Вельмі шкада гэты мужны і таленавіты народ, але ў бліжэйшы час перспектыў для яго вызвалення я не бачу. Мо, хіба толькі пад знешнім ціскам, саслабелы рэжым пойдзе на пэўныя змякчэнні, але не зараз.
😢62💯30👍10❤7👻1💊1
адказы на пытанні (частка 3)
Былыя сябры Народнай Грамады, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларусі , перадалі некалькі пытаньняў да мяне, якія найбольш цікавяць людзей. Адказваю на іх тут. Вось чарговае з іх:
- Мікалай Віктаравіч, раскажыце, калі ласка, пра сваё самаадчуванне. Вельмі шмат беларусаў перажываюць за вас, цікавяцца вашым здароўем
Безумоўна, праблемы ёсць. І нават не з-за ўмоў утрымання ў калоніі. Хаця мяне 6 разоў запар каралі 6 месяцамі адзіночнай камэры - ёсьць на асобым рэжыме такі від пакарання з максімальным тэрмінам 6 месяцаў - камера памерамі 1x3 метры, з "прагулкамі" па паўгадзіны ў дзень у ненашмат большай амаль глухой металічнай скрыні пад металічным дахам са штучным асвятленнем нават днём. Цяжкавата гадамі не бачыць неба над сабой нават праз сетку. Ды яшчэ 1-2 разы штомесяц трапляць у ШІЗА, у якім я правёў агулам каля года. Такога там яшчэ не рабілі ні з кім. Дасведчаныя арыштанты казалі, што мяне "умертвляют, типа, по естественным причинам". Да таго ж, поўная адсутнасць звестак з волі пра блізкіх, а Марына тады цяжка і небяспечна хварэла, таксама моцна ціснула. Даходзіла да таго, што адзін з кіраўнікоў установы праз іншага арыштанта перадаваў мне "гуманную" прапанову: самому папрасіцца ў "крытую" турму, дзе ўмовы непараўнальна мякчэйшыя. Я рэзка адмовіўся, бо у гэтых месцах любая праява слабасці толькі правакавала б ўзмацненне ціску.
Я супраціўляўся іх планам, імкнуўся захаваць сябе - шмат хадзіў нават па той камеры, рабіў хоць нейкія фізічныя практыкаванні, шмат чытаў літаратуры па філасофіі і сацыяльнай псіхалогіі, калі яшчэ выдавалі кнігі з бібліятэкі, спрабаваў вучаць англійскую, пакуль не сталі забіраць падручнікі, у ШІЗА прадумаў дастаткова вялікі тэкст, прысвечаны генезісу чалавечай маралі, выбару чалавекам мадэлі сваіх паводзін, маральнаму выбару асобы ў крытычнай сітуацыі. Потым нават зрабіў яго накіды на паперы, але яны зніклі ў нетрах КГБ, падчас спробы маёй незаконнай дэпартацыі. Цяпер прыйдзецца знайсці час і аднавіць гэты тэкст, бо не люблю незавершаных спраў. Так што, я захоўваў неблагую для такіх умоў і трох ковідаў форму. Прынамсі, на "рывок" на мяжы сіл хапіла. Але падчас адмовы ад дэпартацыі выдатна разумеў, што мяне на волю проста так не адпусцяць, і рыхтаваўся да горшага.
Але ўсё аказалася вельмі простым - пасля другога ковіда ў Гомельскім СІЗА ўрачы прапісалі мне пэўныя лекі. Марына дасылала мне іх у калонію, з частымі перабоямі, але яны даходзілі і мне іх выдавалі. Гэта 3 гады было адзіным сродкам камунікацыі паміж намі. Бо, атрымаўшы медбандэроль, я ведаў, што Марына жывая. А яна адсочвала тыя бандэролі па коду і, калі іх забіралі з пошты, ведала тое ж. Але з верасня мінулага года маё месцазнаходжанне проста хавалі, таму, адпаведна, Марына не ведала, дзе я, у калоніі ёй казалі, што мяне там няма, і яе медбандэролі не прыходзілі. Мне сказалі, што будуць выдаваць свае "аналагі". Так, напрыклад, прафілактычны сродак ад тромбаўтварэння ў крыві "Ксарэлта" замянілі на аспірын. Потым, у турэмных бальніцах дактары дружна кпілі, чамусьці з мяне, з-за гэтай замены і казалі, што такая замена пры пасляковідных праблемах недапушчальная, што гэта яна і выклікала ў мяне інсульт. Такім чынам, у мяне ёсць усе падставы лічыць, што гэты інсульт быў справакаваны штучна і наўмысна. Але ўрачы ў турэмных бальніцах, дзякуй ім, зрабілі ўсё, каб мінімізаваць яго наступствы. Ён не закрануў ніводнай з фізічных функцый майго арганізма, акрамя маўлення. Зараз я адчуваю сябе добра, ціск - пастаянныя для мяне 120/80. Зноў пачаў заняткі фізкультурай. Рэгулярна займаюся онлайн з лагапедам пані Юліяй - беларускай, якая жыве ў ЗША, і якой я вельмі ўдзячны за тое, што пасля цяжкога працоўнага дня яна знаходзіць час і сілы, каб дапамагаць мне. Маўленне паціху аднаўляецца, але патрэбен яшчэ час.
Праўда, ўлада перыядычна падвышае мой эмацыйны тонус. Мабыць, каб паскорыць аднаўленне пасля інсульту.

🙏82❤48👍11💔9🥰7🔥4😢3🕊2🥱1
З нагоды вызвалення чарговай групы палітвязняў.
Вітаю вас на волі! Вы - гонар і сумленне нашай нацыі.
Марына і я радуемся разам з роднымі вызваленых і сумуем разам з тымі, хто пакуль не дачакаўся сваіх любімых, сваіх каханых на волі. Самых небяспечных яны аддаюць апошнімі. Небяспечных - тых, хто, па меркаванню рэжыма, захаваў годнасць і прагу свабоды для нашай краіны. Сіл вам і мужнасці дачакацца. Мы - з вамі.
Мы ўдзячныя ўрадам дэмакратычных краін, усім, хто спрычыніўся да вашага вызвалення!
Веру, што і ўсе беларусы дачакаюцца Свабоды.
Мікалай Статкевіч

❤228🔥26👍21⚡1👎1
Адказы на пытанні (частка 4)
Былыя сябры Народнай Грамады, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларусі, перадалі некалькі пытаньняў да мяне, якія найбольш цікавяць людзей. Адказваю на іх тут. Вось наступныя з іх:
- Цяпер заўважныя спробы перапісаць гісторыю. Тыя, хто не меў ніякага дачынення да пратэстаў ці зліваў іх, сталі называць сябе "лідэрамі рэвалюцыі". Што вы думаеце з гэтай нагоды? Чым для вас з'яўляецца 2020 год?
Што тычыцца самазваных "лідараў рэвалюцыі", праблема не ў самазванцах, а ў тым, што ў агульнанацыянальным масштабе лідараў пратэстаў не было ўвогуле. Канешне, былі рэгіянальныя лідары і кандыдаты пратэсту з той жа Народнай Грамады, актывісты "Еўрапейскай Беларусі", з анархістаў, з футбольных фанатаў, з дваровых чатаў. былі людзі, якія бралі на сябе лідэрства ў канкрэтных сітуацыях, потым тыя з іх, якія не пакінулі краіну, патрапілі пад пераслед. Наш каардынатар па Пінску Мікалай Клімовіч загінуў у турме. Але пасля арышту некалькіх вядомых чалавек з кіраўніцтва БНК, агульнанацыянальнага кіравання пратэстамі не засталося. Было тэхнічнае кіраванне папулярных тэлеграм-каналаў - дзе збірацца, куды ісці. І людзі яму падпарадкоўваліся, бо былі зараджаны на пратэст. Але лідарства са стратэгіяй, мэтамі, патрабаваннямі, клопатам пра бяспеку ўдзельнікаў пратэстаў не было. Нават, чамусьці, людзям не была даведзена простая рэкамендацыя выходзіць на акцыі ў медыцынскіх масках, што б ратавала не толькі ад ковіда, але і ад рэпрэсій. Ніхто з іншых кандыдатаў і палітыкаў не быў зарыентаваны на пратэст. Там панавалі іншыя арыентацыі і мэты. Некалі адзін аналітык вельмі трапна заўважыў, што беларуская апазіцыя, за рэдкім выключэннем, змагаецца не за ўладу, а за месца ў чарзе за ўладай. З наіўным спадзяваннем, што калі рэжым нейкім цудоўным чынам знікне, то ўладу атрымаюць тыя, хто стаіць першым ў той чарзе. А, каб атрымаць гэта месца, найбольш прыдатны спосаб - паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх "выбарах", набыць вядомасць (яны называюць гэта - "раскруціцца"), нейкі рэйтынг, але ні ў якім выпадку не сесці ў турму. А потым, заняўшы пачэснае месца ў чарзе, сустракацца з замежнымі палітыкамі, атрымоўваць падтрымку і чакаць, пакуль рэжым неяк сам знікне і іх паклічуць на ўладу. Я называю такіх палітыкаў ждунамі. Ўзор для іх - адна кандыдатка на "выбарах" 2015 года, дзе яна грала ролю апазіцыі. Пасля "выбараў" фактычна прызнала сваю паразу, на Плошчу не звала і не пярэчыла перамовам з рэжымам. Вось толькі партыю сваю не здагадалася стварыць. І прымалі яе па ўсёй Еўропе.
А з Берліна нават хацелі яе зрабіць лідарам усёй апазіцыі.
Такія ждуны былі і ў 2020 годзе. Даходзіла да таго, што ідзе кандыдат на "выбары" і хавае сваё стаўленне нават да незалежнасці, да праблем беларускай мовы, да будучых саюзаў Беларусі. Мабыць, каб не звязваць сабе рукі ў будучым гандлі імі, а пры гэтым яшчэ і хлусіць, што казаць пра гэта, згодна з выбарчым заканадаўствам, забаронена.
Дзіўна, што нягледзячы на гэта, ён быў горача падтрыманы нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыяй. Хаця, што тут дзіўнага - прычына звычайная і банальная, як і ў электарата Мадуры. Яшчэ, на пытанне пра яго рэакцыю на магчымыя фальсіфікацыі ён адказваў, што ўпэўнены ў тым, што Ярмошына правільна палічыць усе галасы. Нібыта іронія, а які працэнт беларусаў гэта зразумеў у якасці іроніі? Думаю, што меньшасць. Стратэгія зразумелая - быць такім белым і пухнатым на тле страшных радыкалаў-нацыяналістаў. А далей па спісу: раскруціцца і г. д. Адно не ўлічыў, што сітуацыя іншая, ўлада адчувае сябе на бочцы з порахам, баіцца. І ад страху, ледзь што, хапаецца за дубіну. А такіх "хітрых" там бачаць наскрозь, бо самі такія ж, і ў тыле не пакідаюць. У выніку, кандыдат апынуўся ў зняволенні, бо"раскруціцца" ў Беларусі зараз дазволена толькі балерынам.
Таму, нават такі, звышасцярожны стыль не праходзіць. Але яго прыклад дзейнічаў, прынамсі, на членаў каманды таго кандыдата. У мяне ў Жодзінскім СІЗА некаторы кароткі час у камеры быў тэлевізар. Я штовечар глядзеў на расійскім РТР перадачу, у якой часта былі матэрыялы пра пратэсты ў Беларусі.

👍36❤22👎5👏4🤔4🔥3
І бачыў, як журналісты канала, літаральна шукалі лідэра шматлікага пратэсту. І вось аднойчы яны звярнуліся да маладой жанчыны з каманды таго асцярожнага кандыдата, якая была адным з твараў выбарчай кампаніі Ціханоўскай, і якая пазней паказала сябе мужнай і годнай, з пытаннем: навошта сабраліся тут людзі. Вось зорны час для любога палітыка - проста скажы агульную фразу кшталту "каб дамагчыся сапраўдных выбараў" і ты ў вачах Беларусі і ўсяго свету робішся адзіным бясспрэчным лідэрам шматтысячнага пратэсту. Але ўрокі і прыклад кіраўніка яе каманды былі зусім іншымі. І яна адмовілася ад лідэрства, адказаўшы, што "проста гуляе". Далей не дала сябе прымусова дэпартаваць і таксама прайшла праз турэмнае пекла. Карацей, як казаў некалі Марк Аўрэлій: "праблема ў тым, што, не рызыкуючы, мы рызыкуем у сто разоў болей". І цяжка тут не пагадзіцца з імператарам-філосафам.
Праўда, некаторыя ждуны выбралі яшчэ больш асцярожную стратэгію - голасна заявіць пра сваю пазіцыю і "мужна кінуцца наўцёкі". Каб за мяжой працягваць змаганне за месца ў чарзе. Мушу іх расчараваць - новую ўладу сфармуюць не з вашай чаргі, а тыя, хто прыбярэ старую. Так бывае заўсёды. Але ёсць вялікая імавернасць, што фармаваць яе будуць у Маскве. А прэтэнзіі на лідарства ў краіне, якая знаходзіцца пад пастаяннай пагрозай страты незалежнасці вымагаюць пэўнай здольнасці да самаахвяравання. Вы ўявіце, што магло б здарыцца з Украінай, калі б яе лідэр 4 гады таму ўцёк з Кіева.
Яшчэ колькі слоў пра стратэгію БНК. У яе было і слабое месца. Збіраць людзей мы хацелі на пікетах па збору подпісаў па вылучэнню кандыдатаў пратэсту. У знак салідарнасці з адміністрацыйна зняволеным кандыдатам пратэсту Сяргеем Ціханоўскім, якому не далі магчымасці нават падаць дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата, мы падтрымалі вылучэнне яго жонкі Святланы. Калі ж Сяргея вызвалілі, мы па ўзгадненню з ім, праводзілі мітынгі на пікетах па збору подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай. Калі Сяргея зноў арыштавалі ўжо па крымінальнай справе, мы зрабілі пікеты Святланы асноўным месцам правядзення такіх мітынгаў. Хаця былі і мітынгі на пікетах іншых кандыдатаў пратэсту. Колькасць удзельнікаў мітынгаў расла ў геаметрычнай прагрэсіі. Нягледзячы на арышты лідараў БНК, рэгіянальныя лідары, як і было задумана, працягвалі арганізоўваць мітынгі на пікетах Ціханоўскай. Мы планавалі да канца чэрвеня давесці колькасць іх удзельнікаў да тых 3,5%, якія даследчыкі лічаць неабходнымі для перамогі працяглага мірнага пратэсту. Але потым здарылася нечаканае. Святлана Ціханоўская выступіла з заявай, сказала пра пагрозы ў яе бок і заклікала не выходзіць на мітынгі на яе пікетах, бо гэтыя мітынгі - "правакацыя уладаў". Гэтая заява была распаўсюджана сеткай рэгіянальных відэаканалаў "Страна для жизни", створанай Сергеем Ціханоўскім, ва ўсіх значных гарадах. Мітынгі на пікетах у рэгіёнах перапыніліся. Да таго ж, была скампраментавана ўся сетка пратэсту, якую мы стварылі. Яе рэгіянальныя лідары былі не проста абражаны і дэзарыентаваны. Іх яшчэ зрабілі правакатарамі ўлады ў вачах іх землякоў. Мушу аддаць належнае ўладам - удар па пратэстам быў нанесены вельмі моцны і трапны. Я разумеў, што Святлана - чалавек новы і недасведчаны. Але я спадзяваўся, што яна здолее проста прамаўчаць, бо болей ад яе нічога і не патрабавалася. Але не здолела. Не ведаю, што яе прымусіла пайсці на гэта, што ёй абяцалі, чым пагражалі. І мая доля віны ёсць у гэтым, бо я сам зрабіў ёй прапанову вылучацца па схеме "жонка замест мужа", якую прыдумаў для іншага чалавека, але з-за таго, што яго ініцыятыўную групу не зарэгістравалі, не рэалізаваў. Прапанаваў па тэлефоне, не паглядзеўшы ў вочы, не адчуўшы чалавека.
Нашы шанцы на перамогу рэзка зменшыліся. Далей усё пераходзіла ў звыклае і патрэбнае ўладам рэчышча. Выбарчая агітацыйная кампанія, дзе патрэбен дазвол уладаў на мітынгі. А ўлады, адчуўшы настроі грамадства, дазволу не давалі. Чаканы афіцыйны вынік на выбарах і эміграцыя. Нечаканым для многіх, але не для нас, быў толькі масавы пратэст беларусаў, якія не пагадзіліся з чарговым падманам.

👍36❤22🤨7👎4😢3🤔2🦄2🖕1
Вось тады мы і пабачылі на вуліцах многія сотні тысяч пратэстоўцаў і ўбачылі іх эфект- мітусня і разгубленасць уладаў, нават прабачэнні. Потым былі ўпартыя, мужныя і годныя, але істотна меньш колькасныя акцыі, якія мелі маральны, палітычны, гістарычны, міжнародны сэнс, але да змены сітуацыі прывесці ўжо не маглі. Потым пачалася ўладная масавая помста за перажыты страх і справакаваная ёю і прыкладам "лідэраў" масавая эміграцыя. Так што "лідэрства" самазванцаў ўсё ж было, але толькі ў гэтым.
Я так шчыра расказваю пра падрыхтоўку тых падзей і нашы дзеянні таму, што гэта важна- разумець падзеі і ролі розных асоб і арганізацый у іх. Каб не хадзіць па вечнаму колу, кожны раз робячы падобныя памылкі.
Я не хачу толькі крытыкаваць. Зрэшты, мы паказалі ўсяму свету, што ёсьць беларуская нацыя, гатовая змагацца за свабоду, што мусяць цяпер ўлічваць тыя, хто раней бачыў у нас толькі дэмаграфічны матэрыял для сябе, а правячы рэжым пазбаўлены легітымнасці. Людзі, якія апынуліся ў эміграцыі арганізоўвалі акцыі з патрабаваннямі вызвалення палітвязняў. Збіралі са сваіх не вельмі буйных даходаў грошы на дапамогу вызваленым.
Але зараз у рэгіёне ідзе вайна. Настала пара падрыхтаваць, забяспечыць рэсурсамі і рэалізаваць план рашучых крокаў па ўратаванню краіны ад жудасных сцэнароў, якія нам накідваюць з Ўсходу. Ці здольныя на гэта ждуны?
Што тычыцца падзей 2020 года, то яны былі для мяне, найперш, часам з'яўлення беларускай палітычнай нацыі, на што я працаваў дзесяцігоддзямі, нацыі годнай, мужнай. шляхетнай і салідарнай, якой захапляўся ўвесь свет. Часам з'яўлення цэлага шэрагу новых лідэраў, якія самі бралі на сябе ініцыятыву, арганізоўвалі і ўзначальвалі пратэсты, ішлі за гэта ў зняволенне. Прыйдзе час і ўдзячная вольная Беларусь ушануе іх імёны. Я ўпэўнены што першыя пакаленні кіраўнікоў вольнай беларускай дзяржавы будуць складаць менавіта гэтыя людзі.
- Беларусы з надзеяй чакалі выхаду на волю рэальных лідэраў беларускай апазіцыі. Ваша вызваленне вярнула надзею шматлікім прыхільнікам пераменаў. Што б вы ім зараз хацелі сказаць?
Не спадзявайцеся на цудоўныя перамены самі сабой, на нейчыю хваробу, смерць, на Трампа з ракетамі, на "Бога з машыны", які некалі з'яўляўся ў старажытнагрэчаскіх трагедыях і вырашаў усе праблемы. Не будзьце ждунамі. Усё прыйдзецца вырашаць самім. І неабходныя для гэтага рэсурсы ў нас ёсць. Задача ў тым, каб аб'яднаць усе гэтыя рэсурсы і эфектыўна скарыстацца імі. Я ўжо пісаў пра гэта. Магчыма мае прапановы падаліся некаму нерэлістычнымі, бо былі заснаваны на няпоўнай інфармацыі і не ўлічвалі папярэдні няўдалы досвед. Дык трэба думаць і працаваць, каб зрабіць іх рэальнымі. Бо іншага шляху да вызвалення і захавання нашай краіны ў нас няма. І я веру, што мы здолеем, што Беларусь будзе жыць.

❤89👍26🔥9👎5💯4🕊1🖕1🦄1
Віншую ўсіх беларусаў з Днём Волі!
108 гадоў таму Статутнай граматай Рады БНР наша нацыя заявіла аб сваім жаданні і праве на незалежнасць, на сваю дзяржаву.
Без гэтай заявы не было б ні БССР, ні, хутчэй за ўсё, Рэспублікі Беларусь. Не было б, гледзячы па мэтанакіраванай імперскай палітыцы русіфікацыі, і самой нашай нацыі. Рада БНР скарыстала свой гістарычны шанец, але, на жаль, не да канца. У той крывавы час выжыванне новай дзяржавы, нават яе дыпламатычнае прызнанне моцнымі дзяржавамі залежылі ад наяўнасці ў яе істотнай вайсковай сілы. На жаль, бацькі-заснавальнікі БНР не здолелі арганізаваць такую сілу. Не атрымалася перакінуць на Радзіму з румынскага фронту беларускі корпус, сфармаваны ў складзе Расійскай арміі з ваяваўшых у ёй беларусаў. Гісторыя вучыць. Важна крытычна ацэньваць яе ўрокі і рабіць з іх правільныя высновы. Каб Беларусь не знікла, каб наша краіна жыла.
Я ўпэўнены - Беларусь будзе вольнай!
Са святам, сябры!

❤149❤🔥6🤗5👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤182❤🔥52🔥22💔7🏆2👍1👏1🤩1😍1🤝1💊1