1. 1918 год. Дэманстрацыя на вуліцы Румянцаўскай.
2. 1952 ці 1953 гг. у калоне Аэраклубу камплект важдзей - Ленін з Молатавым, за імі яшчэ не развенчаны Джугашвілі з дзецьмі (гэта знакаміты плакат "Спасібо родному товаріщу Сталіну за наше счастлівое детство").
3. 1958 год. Ленін і партыйныя кіраўнікі напалках у калоне павуліцы Сялянскай.
4. 1957 ці 1958 год. "Жывы помнік" рабочаму і калгасніцы на даху аўтамабіля ЗіМ.
5. 1958 год. "Залатая моладзь" ці "стылягі" ў Новабеліцкім раёне.
6. 1970 ці 1971 год. Неафіцыйная частка мітынга.
7. 1960-я. Дзяўчыны ў мотакалясках са сцягамі саюзных краін СССР.
8. Леніні і Энгельс на калёсіках на праспекце Леніна.
Фотаздымкі са збору Аляксандра Весніна.

Пытанне на вечар.
Як вы думаеце, што здарылася з гэтым будынкам на вуліцы Румянцаўскай? Чаму ён застаўся без вокнаў і ў хуткім часе быў знесены?
Паспрабуйце рэканструяваць падзеі.

Для таго, каб правільна адказаць на пытанне, трэба было звярнуць увагу на закрытыя вокны крамаў першых паверхаў. Гэта неспакойны час яўрэйскіх пагромаў.
Двухпавярховы дом на фота ў 1884 годзе набыў гомельскі купец Лейба Ўцеўскі. У момант пакупкі адрас дома называўся так: VIII квартал, вугал вуліцы Разніцкай і Шашэйнай. Франтончык дома падказваў, што будынак маглі пабудаваць яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя.
У 1906 годзе толькі сканчалі судзіць зачыншчыкаў пагрому 1903 года, як распачаліся новыя.
14 студзеня 1906 года газеты пісалі:
«Залпамі ўдалося ачысціць Румянцаўскую вуліцу ад натоўпу, які рабаваў і падпальваў. Горад быў ахоплены агнём ад падпалаў. Пажар спынены толькі сёння, у чатыры гадзіны дня. На вуліцах бесперапынная страляніна. Забаронена выходзіць пазней пяці гадзін вечара. Жыхары бягуць. Ёсць забітыя і параненыя». «Пажар працягваецца. Вольная і гарадская каманда бяздзейнічалі, баючыся стрэлаў. У пагроме ўдзельнічалі казакі і хуліганы. Колькасць забітых і спаленых пакуль невядомая».
Прыбытковы дом на фота ў тыя дні быў спалены пагромшчыкамі.
Гаспадары дому (нашчадкі купца Лейбы Уцеўскага) спадзяваліся кампенсаваць кошты на аднаўленне ў маскоўскім страхавым таварыстве «Якар». Але страхаўшчыкі былі непрыхільнымі: «пажар адбыўся ад народных хваляванняў і таму таварыства не нясе адказнасці за ўбытак».
Уцеўскія не змаглі своечасова аплаціць за закладзены банку дом. Маёмасць аказалася на аўкцыёне і была выкупленая братамі Шановічамі для пабудовы вельмі амбіцыйнага праекту з не менш трагічным лёсам.

Давайце заглянем у таямнічы дарумянцаўскі Гомель.
Мы паспрабуем паглядзець на гомельскія барочныя храмы – самыя прыгожыя архітэктурныя творы Гомеля часоў Рэчы Паспалітай. Іх выяваў да сёння не выяўлена, але падрабязны план канца 18 стагоддзя дапаможа нам знайсці падобныя цэрквы і касцёлы тых жа часоў у суседніх рэгіёнах.
Ёсць адна ўмова, нашая рэканструкцыя носіць гіпатэтычны характар. Даследчык (калі такі ёсць), які займаецца вывучэннем інвентароў 18 стагоддзя, напэўна, змог бы шмат у чым нас паправіць, указаўшы на дакладныя памеры храмаў і іх дэталі.
У нашай публікацыі мы не будзем надзяляць шмат увагі гісторыі сакральных пабудоў. Яна налічвае стагоддзі і розныя архітэктурныя стылі. Мы гаворым пра тыя аб'екты, якія патрапілі на план 1799 года.

Першы абʼект – Прачысценская царква са званіцай. Стаяла яна на стромкім беразе Сажа. Прыкладна на тым месцы, дзе сёння знаходзіцца знакаміты філіял Веткаўскага музею.
Пасля пажару яна была адбудаваная ў 1756 годзе. Зразумела, у барочных формах. План гаворыць нам, што царква была крыжова-купальнай і побач мела званіцу. Была невялікай: у даўжыню (калі верыць плану) яна мела каля 16 метраў.
Адметнасцю царквы была яе арыентацыя на раку. Насуперак царкоўным канонам яна была развернутая ўваходам да ракі, а апсідай на захад. Напэўна, тады палічылі, што эфектныя віды на царкву каштуюць болей, чым старажытны канон. Праіснавала царква да наступнага пажару 1800 года.
Падобную барочную царкву можна пабачыць сёння ў Ельску (толькі трэба прыбраць познюю званіцу). Яшчэ адным архітэктурным прыкладам можа служыць кафедральны касцёл Маці Божай у Мазыры. Ціква, што у ім таксама была званіца, якая стаяла асобна.

Другі аб'ект – касцёл Раства Багародзіцы. Гэта найбуйнейшы сакральны абʼект апошніх дзесяцігоддзяў Гомеля ў складзе Рэчы Паспалітай.
Як і ўсе іншыя храмы, касцёл быў барочны і драўляны. Пабудаваны пасля пажару 1737 года.
Бакавым фасадам касцёл быў развернуты да замкавых сценаў, а пасля напрацягу двух дзесяцігоддзяў побач з палацам.
План касцёла меў выгляд крыжа, галоўны фасад з вялікай верагоднасцю ўпрыгожвалі дзве вежы. Гэтая інфармацыя можа дапамагчы падабраць аналогіі з 18 стагоддзя.
Мы не зможам дакладна расказаць пра дэталі гэтага храма. Але калі стоячы на парапеце палаца, праваруч у паўсотні метрах вы ўявіце вялікае збудаванне з 20-метровымі вежамі і складанымі барочнымі купаламі, вы будзеце мець рацыю.

Касцёл мог быць падобным на Георгіеўскую праваслаўную царкву ў Чарнігаўскім Седніве (зразумела, у павялічаным маштабе). Гэты касцёл быў узведзены ў першай палове 18 стагоддзя і знакаміты тым, што там здымалася вядомая экранізацыя Вія.
Ці мог мець падабенства з суворым касцёлам Яна Хрысціцеля ў Воўпе на Гарадзеншчыне. Ён быў пабудаваны пазней — у 1773 годзе.
Гомельскі касцёл быў разабраны да 1822 года. У той жа год службы распачаліся ў капітальным класіцыстычным касцёле на новай плошчы. Касцёл захаваў імя Маці Божай.