Беларусы Санкт-Петербурга
409 subscribers
963 photos
120 videos
27 files
242 links
Белорусский Петербург.

#spbbelarus

Чат t.me/spbbelchat

Для связи по всем вопросам: @spbbel_bot
Download Telegram
Дарагая наша Яна!
Беларусы Піцера і не толькі Піцера віншуюць цябе з днём Нараджэння! Ад усяго сэрца жадаем смела і ўпэўнена крочыць па жыцці. Няхай на шляху сустракаюцца толькі добрыя і спагадныя людзі. Заставайся такой жа жыццярадаснай і смелай. Няхай у цябе будзе моцнае здароўе, каханне блізкіх людзей, сонца ў душы і дабро навокал. Ажыццяўленя ўсіх тваіх мар і жаданняў, Яна.
Нам столькі ўсяго хочацца цябе распавесці, а пакуль, спадзяемся, ты адчуваеш, што мы ў цябе ёсць
Са святам, з днём Нараджэння! 🤍🤍

P.S. Павіншаваць Яну можна праз паштоўкі. З Пiцера на адным канверце ў Беларусь павінна быць 75 рублёў паштоукамi.
У Траецкую бацькоўскую суботу прынята наведваць могілкі.
Сярод пiцерскiх есць Левашоўскія мемарыяльныя.
Адзінае афіцыйна прызнанае месца пахавання расстраляных у ленінградскіх турмах са жніўня 1937 па 1953 год. Сюды вазілі трупы да вайны, падчас вайны і пасля вайны.
8 траўня 1992 года тут быў усталяваны першы грамадскі памятны знак - Беларуска-Літоўскі.
Беларусы Санкт-Пецярбурга абнавілі яго.
Для нас было прынцыпова важна, каб крыж быў зроблены ў Беларусі і менавіта беларускім майстрам. Падрыхтоўка была нялёгкай і няхуткай. Трэба было знайсці майстра, які ў гэты час зможа ўзяцца за выраб крыжа па памерах аутара, каб выйшла дакладная копія арыгінала.
Пасля арганізаваць дастаўку,прывезці і ўсталяваць. Мы справіліся і Дзякуй усім, хто перажываў, удзельнічаў і памятае, што гістарычныя ўрокі трэба вучыць, каб мінулае не перамагала будучыню.
Калі Вы жадаеце наведаць Левашоўскія могілкі, то можаце зрабіць гэта па адрасе Горскае шассе д.143
https://visz.nlr.ru/pages/repressii-levashovo-istoriya
«На музей «Эрарта» составили протокол о пропаганде нацистской символики из-за картины с надписью «Жыве Беларусь» - сообщает «Новая газета Европа».
В статье сказано, что «эксперты» пришли к выводу, что надпись является лозунгом 13-го Белорусского полицейского батальона при СД и 30-й гренадерской пехотной дивизии Ваффен-СС, наравне с немецким нацистским партийным приветствием.

Однако, как минимум, есть еще военный корреспондент Алексей Александрович Сурков (1899-1983), который написал «Партизанский марш» или «Марш беларуских партизан». Перевёл этот марш на беларусский Пимён Панченко. В переводе встречается возглас-клич ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Ну а впервые сочетание Жыве Беларусь появилось в финале стихотворения Янки Купалы "Гэта крык, што жыве Беларусь", которое было написано в 1905-1907 годах (как раз в эти годы в Российской империи происходила революция).

А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!
4 ліпеня беларусы Польшчы распачалі спробу заблакаваць пункт пропуску грузавога транспарту "Кукурыкі-Казловічы" паміж Польшчай і Беларуссю. Сярод актывістаў быў піцерскі беларус Руслан Хазін.
Нагадаем, Польшча плануе заблакіраваць грузаперавозкі з Беларусі. Такім чынам улады плануюць ударыць па транзіце з Кітая, што нашкодзіць рэжыму.
Актывісты выставілі ультыматум Лукашэнкі і яго хунце – вызваліць палітвязняў, а таксама спыніць міграцыйны крызіс на мяжы з Польшчай.

А мы тут у Піцеры пішам лісты ўсім, АБСАЛЮТНА ўсім палітвязням і віншуем іх з днямі Нараджэння!
Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!
Жыве Беларусь!⚪️🔴⚪️
P.S. Беларусам Пiцера вiтанкi ад Руслана
Привет, друзья!
Яна находится в заключении уже более 1000 дней, а количество дней до окончания срока более 3000.

И сейчас появилась возможность помочь Яне оказаться на свободе раньше озвученного срока, и для этого нам очень нужна ваша помощь.

Яна будет писать прошение о помиловании и для большей вероятности его принятия, нужны поручители.

Поручительство, как и прошение о помиловании пишется на имя Президента Республики Беларусь. Суть поручительства заключается в том, что вы ручаетесь за человека, что в случае его помилования он не совершит нового умышленного преступления, если человек нарушит закон снова на вас будет наложена санкция в виде штрафа от 100 до 500 Базовых единиц. Одна базовая единица равна 40 бел.руб (11.30€)

Также если вы гражданин РБ и находитесь в Беларуси, после поручительства к вам придет участковый для проверки информации, которую вы указали в поручительстве.

Саму форму поручительства я приложу в первом комментарию к посту, ее желательно распечатать и заполнить в письменном виде, отсканировать и отправить мне, я уже отправлю Яне, а она через начотряда отправит на имя президента РБ.

Так как за несколько дней поисков, не удалось найти кейсов с подобной ситуацией, если кто-то из вас обладает хоть какой-то информацией по данному вопросу, я буду крайне благодарен.

Для связи @raccoonniki
Беларусы Санкт-Пецярбурга і не толькі Санкт-Пецярбурга, але і Варшавы, і Менска ў чарговы раз сабраліся, каб напісаць лісты палітвязням і павіншаваць іх з Днямі Нараджэння!
Вось ужо 4 гады кожны месяц мы сустракаемся і пішам, ведаем, што лукашысты робяць усё, каб беларусы забыліся пра палітвязняў, быццам бы і не было скрадзеных і сфальсіфікаваных выбараў 2020, што грамадства змірылася і "перагарнула старонку".
Не забылася, не змірылася і будзем рабіць тое, што можам і што атрымліваецца, таму што балiць і таму што памятаем!

Беларусь будзе краінай у якой не будзе палітычных вязняў!

Беражыце сябе, а фота з паштоўкамі з віншаваннем можаце дасылаць у бота @spbbel_bot