Спадчына
2.7K subscribers
8.53K photos
65 videos
20 files
1.43K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
У Магілёве зноў нешта капаюць на тэрыторыі гістарычнага цэнтра. Гэтым разам - на падмурках езуіцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя. Як думаеце, хто з гэтых мужчын археолаг? 🤔 Фота #магілёў #касцёлы #археалогія
Земляныя работы па вуліцы Камсамольскай, а таксама на падмурках былога езуіцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя ў г. Магілёве праводзіліся незаконна, без апавяшчэння і ўзгаднення з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. Гэта вынікае з атрыманага ад іх адказу.

Профільны інстытут даведаўся пра правядзенне гэтых работ з публікацый у інтэрнэце. Быў неадкладна праведзены агляд, але на яго момант брук па Камсамольскай вуліцы ўжо не выяўлены, яго лёс не вядомы. Інстытутам зафіксавана грубае парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей. Земляныя работы, праведзеныя з выкарыстаннем цяжкай тэхнікай, знішчаюць верхнія напластаванні культурнага пласта Шклоўскага пасада. Дадзены ўчастак знаходзіцца на тэрыторыі матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Магілёва: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт».

Яшчэ больш уражвае адказ Інстытуту Міністэрства культуры пра тое, што «работы по капитальному ремонту улицы Комсомольской не являются ремонтно-реставрационными и не выполняются на территории памятников археологии, в связи с чем их согласование с Министерством культуры не требуется». А культурны пласт у складзе гістарычнага цэнтра гэта што, помнік архітэктуры? 🤡 Атрымліваецца, можна зрыць увесь гістарычны цэнтр на паўметры і ні з кім гэта ўзгадняць не трэба? Чаго не прыдумаеш, каб нічога не рабіць...

#Магілёў #знішчэнне #археалогія
Макет забудовы плошчы Свабоды ў Мінску, выкананы ў майстэрні Багласава пры інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя» ў 1980-я гады. Усе будынкі пазнавальныя, акрамя апошняга — гэта разбудаваны будынка мінскага гарадскога тэатра, які калісьці быў гарадскім палацам Радзівілаў. Тут у 1852 годзе адбылася прэм'ера першай беларускай камічная оперы «Сялянка» («Ідылія») на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта да яе напісаў В. Дунін-Марцінкевіч (менавіта таму агульны помнік Манюшку і Марцінкевічу пастаўлены ў скверы за ратушай). Нягледзячы на надзвычай вялікае гістарычнае і культурнае значэнне будынка, ён быў знішчаны ў 1984 годзе, у 2000-я гады на ягоным месцы ўзвялі псеўдагістарычны будынак гасцінцы «Еўропа».

Фота
#Мінск #гістарычнаязабудова #знішчэнне
На плошчы Якуба Коласа ў Мінску вынішчаюць старыя савецкія слупы з тумбамі, якія з'яўляюцца адной з візітовак сталіцы і нед'емнай часткай ансамблю праспекта Незалежнасці. Замест іх з'яўляюцца безаблічныя слупы, якія маюць большы дыяметр за старыя, так што спадзеву на тое, што металічныя тумбы са старых слупоў перанясуць на новыя, няма. Раней у Мінску практыкавалі замену чыгунных тумб на пластыкавыя (і нават рознакаляровыя), але атрымлівалася не вельмі натуральна.

Не беражом тое, што маем, а пасля будзем з нуля рабіць муляжы.

#Мінск #дэградацыя #знішчэнне #дэталі #савецкаяспадчына
У час рэканструкцыі корпуса гістфака па вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску былі разбітыя керамічныя пано з Каліноўскім і па матывах твораў Купалы. Гэта рэдкі выпадак, калі мы ўвогуле даведваемся, што творы не проста "ну кудысьці іх перавезлі, дакладна не ведаю", а дакладна былі страчаны. Можна было спісаць страту вялікага пано на няшчасны выпадак, дрэннае мацаванне, але ж малафарматныя сцэнкі з купалаўскіх твораў, якія лёгка здымаюцца і пераносяцца, абвяргаюць падобныя здагадкі. Гэтае мастацтва проста было нікому не патрэбнае з арганізатараў будоўлі, таму і пабілі. Адзіны пазітыўны момант у гэтай гісторыі - што мы абмякоўваем праблему, на якую раней не звярталі ўвагі.

Фэйбук-суполка Belarusian Soviet Monumental ART так пракаментавала выпадак:
"На жаль, падчас рамонту былі знішчаны керамічныя пано на гістарычным факультэце БДУ. Дадзеная праблема яшчэ раз гаворыць аб тым, што патрабуецца заканадаўчая база і пэўны статус за творамі манументальнага мастацтва, але галоўнае актыўнасці людзей і іх жаданне захаваць гэтыя культурныя артэфакты. У большасці выпадкаў мы губляем гэтыя творы з-за бяздзейнасці і абыякавасці самім людзей. Пакуль на ўзроўні разумення, што гэта не проста спадчына СССР ці БССР, а твор мастацтва, які можа стаць у адзін шэраг з сусветнымі шэдэўрамі мастацтва, мы будзем назіраць такую халатнасць."

#савецкаяспадчына #інтэр'еры #знішчэнне #Мінск #манументальнаемастацтва
Спадчына
У час рэканструкцыі корпуса гістфака па вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску былі разбітыя керамічныя пано з Каліноўскім і па матывах твораў Купалы. Гэта рэдкі выпадак, калі мы ўвогуле даведваемся, што творы не проста "ну кудысьці іх перавезлі, дакладна не ведаю"…
Гэта дарэчы не разавая акцыя па знішчэнні манументальнага мастацтва ў БДУ. Вось гэтыя вітражы на лесвічнай клетцы галоўнага корпуса, артэфакты савецкай эпохі, прыгажосць якіх у сваім інстаграме адзначыў саліст брытанскага гурта Hurts Тэа Хатчкрафт, не спадабаліся кіраўніцтву. "Дрэнны стан, немагчыма захаваць". І похер на заканадаўства.

Зніклі вітражы, відаць, у 2018 годзе, бо менавіта тады ўніверсітэт праводзіў замену вокнаў і арганізаваў конкурс на лепшы эскіз афармлення новых запаўненняў.

#савецкаяспадчына #інтэр'еры #знішчэнне #Мінск #манументальнаемастацтва #вітражы
Знішчылі паштовую станцыю каля вёскі Мілавіды Баранавіцкага раёна, на шашы Івацэвічы — Слуцк. Станцыя пабудавана па «ўзорным» праекце 1843 г. з цэглы.

Галіновы энцыклапедычны даведнік «Архітэктура Беларусі» вызначаў станцыю як помнік архітэктуры класіцызму, доктар архітэктуры Армен Сяргеевіч Сардараў — як узор тыражаванай дарожнай пабудовы з элементамі архітэктуры класіцызму. Будынак быў унесены за савецкім часам у Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны пералік аб'ектаў, якія былі ўзятыя пад ахову дзяржавы. У незалежнай Беларусі гэтым Зборам помнікаў, складзеным Акадэміяй навук падцерлі сраку, і ў цяперашні Дзяржаўны спіс уключылі добра калі 1/3 аб'ектаў. А каб надаць наноў(!) ахоўны статус трэба літаральна падрыхтаваць кандыдацкую дысертацыю па аб'екце. У Мінкультуры прыкідваюцца глуханямымі, калі ім прапаноўваюць пашырыць Дзяржспіс тымі аб'ектамі, якія чамусьці "выпалі" пры пераносе з савецкіх Збораў помнікаў. Дзякуй, вы вельмі дапамагаеце захаванню спадчыны (не) 🙏.

У 2021 годзе я накіроўваў прапанову аб наданні станцыі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, бо аналагічныя аб'екты ў іншых раёнах такі статус маюць. Але на думку выканкама яна «не змяшчала дастатковых звестак, адсутнічала абгрунтаванне неабходнасці надання статусу гістрыка-культурнай каштоўнасці» 🤡 Затое падстаў знішчыць гістарычны аб'ект, відаць, было валам.

#мілавіды #знішчэнне #гістарычнаязабудова
https://bar24.by/2023/06/23/pochtovuyu-stancziyu-19-veka-razrushili-v-baranovichskom-rajone/
У 2021 годзе Рада пры Мінкультуры дазволіла Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі, якая размяшчаецца ў самым цэнтры, без аніякіх даследаванняў знесці тры гістарычныя будынкі на сваёй тэрыторыі пад будаўніцтва чарговага шклянога гмаха. То бок усе, што не мелі ахоўнага статусу. Засталіся толькі два помнікі-блізняты на Боткіна. Пры гэтым адзін са знішчаных карпусоў фарміраваў разам з імі двор-курданёр і быў тэкстам унесены ў пашпарт каштоўнасці.

Апраўдваючыся за тое, што ў панішчаным у гістарычным плане горадзе, знішчылі яшчэ некалькі камяніц, казалі, што затое агароджы надалі статус.

І што вы думаеце? На сайце дзяржзакупак апублікавалі лот «Падрыхтоўка навуковага заключэння для вываду агароджы з дзярж.спісу гісторыка-культурнай каштоўнасцей РБ».

На гэтую «благародную» справу плануюць выдаткаваць з абласнога бюджэту 5000 рублёў.

Але гэта, відавочна, нямэтавае марнаванне бюджэтных сродкаў, бо па дзеючым заканадаўстве пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, І НЕМАГЧЫМАЕ ЯГОНАЕ НАВУКОВА АБГРУНТАВАННЕ АДНАЎЛЕННЕ. Агароджа, якой статус быў нададзены ў 2021 годзе вядома нічога за 2 гады не страціла і яе аднаўленне магчымае (нават калі яе знесці) хоць бы таму, што яна рэальна захавалася ў першапачатковым выглядзе і маюццаа гістарычныя фотаздымкі.

Гэта ўжо не першы выпадак у Магілёве. У мінулыя дзесяцігоддзі мясцовыя ўлады дамагліся выключэння са Спісу забудовы вуліцы Лазарэнкі, якая псавала парадны від, а таксама Пячэрскай рэзідэнцыі з палацам архібіскупа. Апошнюю цалкам зачысцілі, цяпер там проста пустэча, а з Лазарэнкі атрымалася цікавей - Генеральная пракурата прызнала рашэнне Рады незаконным і вярнула ўсю забудову ў Спіс, дзе яна знаходзіцца дагэтуль. Вядзецца таксама мэтнакіраваная зачыстка ўсяго старога ў Падміколлі, на Лупалаўскім прадмесці, па Дубравенцы, хутчэй за ўсё дабяруцца і да Быхаўскага рынку.

Цікава было б паглядзець, які «навуковы кіраўнік» возьмецца быць адвакатам д'ябла.

#Магілёў #ахова #знішчэнне
У Ветрыне пад Полацкам знішчылі вялікую казарму ваеннага гарадка па вуліцы Армейскай. Такі ж лёс чакае, відаць, і суседні будынак афіцэрскай сталовай з трыма арачнымі вокнамі. Іншых славутасцей у гарадку няма і не прадбачыцца.

Крыніца
#знішчэнне #гістарычнаязабудова #ветрына
Леанід Лаўрэш у сваёй публікацыі «Яшчэ раз пра Ліду Тэадора Нарбута» апублікаваў схему, зробленую на аэрафотаздымку горада 1944 года. Не ведаю як хто, а я раней не бачыў нармальных аэрафотаздымкаў Ліды. Дык вось хачу паказаць, як выглядаў гістарычны цэнтр у той час - абсалютна зачышчаны ў нуль, нават абгарэлыя каробкі не прасочваюцца.

Нічога з таго (акрамя аднаго будынка), што ёсць на фотаздымках пачатку XX стагоддзя не перажыло вайну.

#вайна #Ліда #знішчэнне #гістарычнаязабудова
Як вынішчаецца гістарычная забудова Брэста. Фотапараўнанне 2021 года з цяперашнім момантам.

Крыніца
#знішчэнне #брэст #гістарычнаязабудова