Спадчына
463 members
802 photos
6 videos
3 files
398 links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Download Telegram
to view and join the conversation
Беларусь мала страціла сваёй спадчыны ў войнах і пры пабудове камунізму, таму ў Чэрвені вырашылі знесці яшчэ адзін гістарычны будынак, у якім цяпер размяшчаецца раённы краязнаўчы музей.

Спецыялісты далі заключэнне аб тым, што будынак непрыдатны для далейшай эксплуатацыі без рэканструкцыі, але выдаткі на яе значна перавышаюць кошт новага будаўніцтва. Таму яго вырашана знесці.

Новы будынак будзе мець абсалютна іншую псеўдагістарычную архітэктуру. Мяркуецца, што новы музей пачнуць будаваць ужо ў наступным годзе.
#чэрвень #гістарычнаязабудова #знішчэнне

http://www.cherven.by/2019/03/praekt-novaga-budynka-rajonnaga-krajazna-chaga-muzeja-prajsho-dzjarzha-nuju-jekspertyzu/?fbclid=IwAR2A-eDnudKDjip-ga_-XlasVu39hs4GeNOUHkNFjlmPnJyYRM6Tlia2Aaw
#архітэктурабсср
Вучэбны корпус №1 у Горацкай сельска-гаспадарчай акадэміі, пабудаваны у пачатку 1930-х гадоў паводле праекта архітэктара Георгія Лаўрова.
Гэтыя дурачкі, упэўнены, і паціну з помнікаў будуць счышчаць. Бетон старэе шляхетна і не патрабуе пакраскі, але ў краінах фарбаваных бардзюраў і пабеленых дрэў іншыя стандарты прыгажосці
#мінск #дэградацыя

https://twitter.com/Vovanadaughter/status/1136530590730207232?s=09
Спадчына
У Брэсце плануюць паставіць помнік Пушкіну за расійскія грошы. Па маіх падліках гэта будзе 7 помнік рускаму паэту ў Беларусі, і, там чынам, ён стане найбольш ушанаваным дзеячам культуры ў нашай краіне. Дагэтуль ён дзяліў першае месца з Якубам Коласам (для…
Помнік Пушкіну вышынёй тры метры (разам з пастаментам) усё ж з'явіцца ў Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і вуліцы Пушкінскай. У Брэсце стаяць помнікі Міцкевічу, Гогалю, Шаўчэнку, зараз з'явіцца Пушкіну, але няма ніводнага помніка беларускім пісьменнікам. Гэта будзе 7 помнік рускаму паэту на Беларусі, такім чынам ён стане найбольш ушанаваным дзеячам культуры ў нашай краіне. Дагэтуль ён дзяліў першае месца з Якубам Коласам (для параўнання: па 4 помнікі ў Беларусі маюць Янка Купала і Францыск Скарына).

#Брэст #помнікі #русіфікацыя
https://nn.by/?c=ar&i=231747
У процівагу ў Навагрудку з'явіцца помнік першаму вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу.

Рашэнне аб стварэнні помніка было прынята Навагрудскім райвыканкамам яшчэ ў 2012 годзе. Тады ж адбыўся конкурс эскізных праектаў, на якім перамаглі беларускія скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук. Яны павінны былі працягнуць сумесную працу над помнікам. Але, як паведамляе сайт райвыканкама, сумесная праца так і не праводзілася.

У 2018 годзе рашэннем двух мастацка-экспертных саветаў (Гродзенскага абласнога і Рэспубліканскага) пераможцам быў названы Сяргей Бандарэнка.

Пачалася праца, быў створаны эскізны праект помніка (мадэль у пластыліне вышынёй да 35 см, візуалізацыі праекта на мясцовасці і план размяшчэння скульптуры).

Помнік плануецца паставіць за пазабюджэтныя сродкі. Таму Навагрудскі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак у банку.

#помнікі #Навагрудак #Міндоўг
https://news.tut.by/culture/640644.html
Спадчына
У процівагу ў Навагрудку з'явіцца помнік першаму вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу. Рашэнне аб стварэнні помніка было прынята Навагрудскім райвыканкамам яшчэ ў 2012 годзе. Тады ж адбыўся конкурс эскізных праектаў, на якім перамаглі беларускія скульптары…
Не ведаю, хто выступае архітэктарам (а менавіна на яго звычайна ўскладзена праца па пасадцы помніка на мясцовасці і распрацоўцы пастамента), але пастамент у помніка Міндоўгу выглядае зусім нязграбным у параўнанні з экспрэсіўнай коннай скульптурай. #меркаванне
У Гродне ўрачыста адкрылі дошку ў гонар музыкі Чэслава Немэна на будынку гуманітарнага каледжа

«Чэслаў акурат вярнуўся ў Гродна ў сваё 80-годдзе. Радуе, што праз столькі часу вялікая колькасць маладых беларусаў будзе памятаць і вывучаць яго творчасць. Чеслав дзесьці ляціць на воблаку або на самалёце (рэд. пралятаў у той момант) і махаў нам на адкрыцці. Вядома, было б лепш калі б такую ​​табліцу павесілі значна раней, дзе-небудзь у гадах 1970-х. Але і так добра, што праз столькі часу, памятаюць у навучальнай установе, што ён тут вучыўся», – распавяла другая жонка музыкі Малгажата Немэн.

Выбітны беларускі і польскі музыка, кампазітар і спявак Чэслаў Немэн (Чэслаў Відржыцкі) нарадзіўся 1939 годзе ў Гродзенскай вобласці, у вёсцы Васілішкі. У сярэдзіне 1950-х гг будучы музыка вучыўся ў Гродне ў педінстытуце. А ў 1958-м сям’я Відржыцкіх пераехала ў Польшчу. Там Немэн і стаў вядомай асобай на увесь свет.
Здание бывшего монастыря кармелитов в Глубоком выставили на аукцион, который состоится 1 августа

Объект является историко-культурной ценностью, в документах на продажу годом постройки указан 1735-й. Здание длительное время не эксплуатировалось. В 2014 году суд признал его безхозным, здание перевели в коммунальную собственность. Сейчас его выставили на торги и с учетом физического состояния установили начальную цену в одну базовую величину — 25,5 рубля.
Лот включает двухэтажное кирпичное здание с подвалом 1280 квадратных метров и земельный участок 0,1 гектара, передаваемый в аренду на 40 лет.
По условиям аукциона победитель или единственный участник может использовать землю для обслуживания административно-хозяйственного капитального строения или культового здания.
фото: @tropinki
А рэкламны шчыт прыбраць з фасада — рука не паднялася
#піонэрархнагляд
Канструктывістскі будынак Дома друку у Мінску набыў новую двухколерную афарбоўку, магчыма такі выгляд ён і меў пасля пабудовы ў 1930-я:
https://www.facebook.com/r.zabiela/posts/3027573740586415
Дом на Маркса, 17, — ведамасны, кватэры ў ім прызначаліся для супрацоўнікаў МУС і КДБ. Будынак носіць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму ўсе фасадныя работы выконваліся пад наглядам навуковага кіраўніка. Былі заменены дах, пастаўлены агароджы і вадасцёкавая сістэма. Фасад перафарбаваны, раней ён быў жоўтага колеру, цяпер — бела-ружовы.

«Гэта не проста фарбаванне дома. Нават пад шпатлёўку сцен распрацоўваліся спецыяльныя сумесі, а таксама фарба. Перад тым як фарбаваць фасад, старую фарбу змывалі вадой пад высокім ціскам, потым ужо шпатлявалі і наносілі новую.»

#мінск #карламаркса #гістарычнаязабудова #рэстаўрацыя

https://realty.tut.by/news/offtop-realty/640455.html