Образование.Советский.Минск
2.08K subscribers
74.7K photos
3.45K videos
20 files
10.1K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Бaйкi.

Бaйкa - нeвялiкi, звычaйнa вepшaвaны, aлeгapычны твop пaвyчaльнa-гyмapыcтычнaгa цi caтыpычнaгa xapaктapy. Жыццё чaлaвeкa aдлюcтpoўвae ў вoбpaзax жывёл, pacлiн, pэчaў aбo звoдзiць дa ўмoўныx aднociн. Iншacкaзaльнacць бaйкi зaўcёды шмaтзнaчнaя.

У гicтopыi cycвeтнaй бaйкi вядoмы cтapaжытнaгpэчacкi бaйкaпiceц Эзoп (VI - V cт. дa н. э.), cтapaжытнapымcкi Фeдp (I cт. н. э.). У фpaнцyзcкaй лiтapaтypы жaнp бaйкi pacпpaцoўвaў Лaфaнтэн, y pycкaй - I. Kpылoў. Бeлapycкaя бaйкa яшчэ нa пaчaткy XX cт. cтaлa caмaбытнaй, нaблiзiлacя дa caцыяльныx i нaцыянaльныx пaтpэб нapoдa, выpaзнa aкpэcлiлacя ў жaнpaвыx aднociнax.

Бaйкi Kaндpaтa Kpaпiвы - гэтa знaчнae дacягнeннe ўcёй eўpaпeйcкaй лiтapaтypы. 3 бeлapycкix бaйкaпicцaў пacлявaeннaгa чacy вылyчaюццa У. Kopбaн i Э. Baлaceвiч. Узopы бeлapycкaй бaйкi мoжнa знaйcцi ў збopнiкy "Бeлapycкaя бaйкa"(1986).

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра вяртанне пералётных птушак.

Супрацоўнікі нацыянальнага парку "Прыпяцкі" ў Гомельскай вобласці Беларусі адлюстравалі на відэа вяртанне вялізнай зграі дзікіх гусей з цёплых краіны. І радавыя абывацелі, і адмыслоўцы ўспрынялі гэта як дакладная прыкмета набліжэння хуткай вясны.

Гэтыя птушкі звычайна аднымі з першых вяртаюцца ў поўдні, як правіла, калі вакол яшчэ поўна снега, а вадаёмы закаваныя ў лёд. Тым не менш, нават для гэтых цягавітых птушак вяртанне ў Беларусь у сярэдзіне лютага - дастаткова раней.

Разлік у птушак просты: у таго, хто прыляціць раней, больш магчымасцей пасяліцца ў найбольш зручным месцы, вывесці патомства. Таму птушкі і спяшаюцца вярнуцца. Так дзейнічаюць тыя ж буслы, шпакі, кнігаўкі. Таму не трэба здзіўляцца іх ранняму з'яўленню.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра народныя вясновыя назвы месяцаў.

У пачатку вяснынадвор'е пераменлівая. Сакавік прыносіць першыя праталіны. Марозную раніцу змяняецца цёплым днём, капяжом. Чаргуюцца дождж і снег. Вясновыя народныя прыкметы прыроды былі неабходныя для таго, каб даведацца, якімі будуць вясна і лета. Чакаць засуху або праліўны дождж. Назва месяца паходзіць ад імя старажытнарымскага бога вайны Марса.

Другі месяц вясны – цёплы і звонкі. Кропель, спевы птушак, ясныя дні нясуць доўгачаканае цяпло. Назва месяца ў перакладзе з латыні азначае «согреваемый сонцам». Прырода прачынаецца і лашчыцца пад першымі прамянямі. Пачынае кукаваць зязюля, звіняць па ярах ручаі.

Трэці месяц вясны – цёплы, з навальніцамі і праліўнымі дажджамі. Май атрымаў сваю назву ў гонар багіні ўрадлівасці Маі. Месяц гэты яркі, характарызуецца буяным красаваннем і першымі агародны пасадкамі.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Міжнародны жаночы дзень.

8 сакавіка ў Беларусі сапраўды лічыцца днём вясны. А яшчэ — жаночай пяшчоты, цеплыні і ўвагі да жанчыны, незалежна ад яе статусу.

Афіцыйна свята 8 сакавіка было абвешчана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у 1975‑м — у год, аб’яўлены ААН Міжнародным годам жанчын. Пасля распаду Савецкага Саюза некаторыя дзяржавы адмовіліся ад гэтага свята. У Беларусі яно засталося.

У Беларусі — самыя папулярныя кветкі на 8 сакавіка — цюльпаны, бо гэты дзень асацыюецца з прыходам вясны. А вырошчваюцца яны «па- буйному» ў многіх рэгіёнах Беларусі. Папулярныя, вядома ж, і ружы, і крокусы, і гіяцынты… Не здае пазіцый і мімоза. Хоць жыццё гэтай так званай Акацыі серабрыстай вельмі кароткае, яна працягвае заставацца фаварыткай і ў беларускіх жанчын.

#советский_район #расцем_беларусамі