sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.41K subscribers
4.73K photos
48 videos
99 files
4.5K links
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌱14 жніўня Света Бень і Яўген Кучмейна выпусцілі альбом-глыбу “Карова белая”.

І Света, і Яўген паасобку працуюць з няпростымі матэрыямі, і ў выніку іх калабарацыі, у адным з паралельных сусветаў, магла б узнікнуць чорная дзіра, якая б усіх нас праглынула. Але ў існым — атрымалася моцная, складаная, тонкая і часам іранічная, вельмі шчырая і вялікая праца.

Наш журналіст Іван Марозька пагутарыў са стваральнікамі рэліза, які з вялікай верагоднасцю стане галоўнай падзеяй на беларускай метафізічнай сцэне.

🔗 Чытаць поўны артыкул на sekktor.online.

Настойліва раім прачытаць і набыць квіток ў бліжэйшы горад на мапе канцэртнага тура!

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1❤8❤‍🔥7👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌱 Дэдлайны на новым тыдні: ад фотакніг да Тайваня

На sekktor.online ужо сабралі магчымасці, якія закрываюцца з 24 па 30 жніўня:

◦ Калі ў вас ёсць фотакніга або макет — Paper Photo Award / Paper Photo Dummy Award 2026;
◦ Калі вы ў Польшчы і разбіраецеся з легалізацыяй або польскай мовай — анлайн-сустрэчы ад Polish for Belarus;
◦ Калі шукаеце рэзідэнцыю — Westwerk Residency у Гамбургу, AICA × Cité internationale des arts у Парыжы або дзве AIR in Tainan;
◦ Калі вы прафесіянал(ка) ў культуры ці мастацтве ў Польшчы і шукаеце ментарскую падтрымку — Mentors4Art;
◦ Калі хочаце зрабіць выставу ў Берліне — GATE TO у Alte Münze.

І гэта не ўсё!

🖥 Шукаць магчымасці з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍1
🏝 Rangøya — рэзідэнцыя на нарвежскім узбярэжжы для груп аўтараў(-ак), зіма 2026/2027

Падавацца трэба групай ад двух да чатырох чалавек, прычым удзельнікі(-цы) мусяць прадстаўляць прынамсі дзве розныя краіны або нацыянальнасці — гэта абавязковая ўмова. Адзін(-на) з заяўнікаў(-ц) мусіць працаваць у полі #літаратура; перакладчыкі(-цы) і мастакі(-чкі) таксама вітаюцца, як і міждысцыплінарная супраца.

🤝 Прапануецца: бясплатнае пражыванне ў доме цэнтра, прастора для працы і камерных падзей, а таксама пацвярджальны ліст пасля адбору, які можна выкарыстаць пры падачы на іншае фінансаванне.

Рэкамендаваная працягласць — адзін месяц у перыяд лістапад–снежань 2026 або студзень–люты 2027; дакладныя даты ўзгадняюцца індывідуальна.

⏳ Ддл: 1 верасня.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🖥 Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
📸 Lucie Scholarship Program — стыпендыя да 3000 USD для фатографаў і фатографак

Lucie Scholarship Program падтрымлівае аўтараў(-ак), якія развіваюць арыгінальныя і моцныя фотапраекты — у fine art, дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыцы. Пераможцы возьмуць удзел у групавай выставе, якую потым пакажуць у House of Lucie Galleries.

Можна падаваць некалькі заявак і нават адзін праект у розныя катэгорыі, калі ён ім адпавядае.

💲 Гранты: 3000 USD для прафесійнай катэгорыі, 1000 USD для emerging (плюс камера і аб'ектыў Sony).

💳 Падача платная: 25 USD для прафесійнай катэгорыі, 15 USD для emerging.

⏳ Ддл: 30 верасня.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
PACT Zollverein — рэзідэнцыі ў Эсэне для аўтараў(-ак) сцэнічных, міждысцыплінарных і сацыяльна ангажаваных практык

PACT Zollverein — харэаграфічны цэнтр на тэрыторыі былой шахты Zollverein у Эсэне.

Можна падавацца індывідуальна або камандай — стыпендыю і дарогу пакрываюць максімум чатыром удзельнік/цам аднога праекта.

💶 Прапануецца: студыя плошчай ад 69 да 173 м² (адна бязбар'ерная), пражыванне, штотыднёвая стыпендыя для ўсіх удзельнікаў(-ц) і пакрыццё выдаткаў на дарогу ў абодва бакі на кожнага(-ую) — максімум на чацвярых.

Рэзідэнцыі гэтага набору доўжацца 3–6 тыдняў запар у перыяд студзень–ліпень 2027 года.

⏳ Ддл: 28 верасня, 23:59 CET.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍1
🐇 White Rabbit Gallery — конкурс лічбавых працаў на тэму NEW UGLY з прызам 2000 AUD

White Rabbit Gallery шукае анімацыю або лічбавы artwork для галоўнай старонкі свайго сайта — у межах WRG Digital Call-Out: Generation Xi, набору, звязанага з выставай пра пакаленне маладых кітайскіх мастакоў(-чак), якія выраслі сярод хуткіх тэхналагічных зменаў. Тэма — эстэтыка New Ugly.

Можна падавацца маста(ч)кам і дызайнер(к)ам ад 18 гадоў у першыя 10 гадоў практыкі, якія не прадстаўленыя камерцыйнай галерэяй ці дызайн-агенцтвам. Магчымыя і калектыўныя заяўкі.

🤝 Прапануецца: ганарар 2000 AUD (≈ 1226 EUR), пяць месяцаў паказу працы на галоўнай старонцы сайта галерыі, прамоцыя ў сацсетках, кансультацыі ад дызайн-студыі Spring in Alaska і месца ў WRG Digital Archive.

⏳ Ддл: 14 верасня, 17:00 AEST.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Fellowships Without Borders — каля 5000 EUR для грамадзянскіх актывістаў(-ак) ад EaP Civil Society Fellows 2026

Ёсць два напрамкі: Community Engagement Fellowships — для тых, хто працуе з супольнасцямі, і Civic Digital Fellowships — для civic tech экспертаў(-к), даследчыкаў(-ц), дызайнераў(-к) і распрацоўшчыкаў(-чыц).

Можна падавацца грамадзянскім актывіст(к)ам з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, ад 18 гадоў, калі раней вы ўжо не атрымлівалі гэтую стыпендыю.

🤝 Прапануецца: у сярэднім каля 5000 EUR (можа быць і больш, калі гэта добра абгрунтавана ў заяўцы) на пакрыццё выдаткаў праекта — дарогу і пражыванне, камунікацыю і бачнасць, ментарскія паслугі пры патрэбе, адміністрацыйныя выдаткі, банкаўскія і, пры неабходнасці, консульскія выдаткі.

⏳ Ддл: 11 верасня.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
🗄 Embassy of Foreign Artists — рэзідэнцыя ў Жэневе для мастацкага даследавання архіваў міжнародных арганізацый

EOFA разам з Centre for Digital Humanities and Multilateralism пры Geneva Graduate Institute запрашае на трохмесячную рэзідэнцыю ў Жэневе — горадзе, дзе захоўваюцца архівы ААН, Чырвонага Крыжа і дзясяткаў іншых міжнародных арганізацый. Ідэя — пераасэнсаваць гэтыя матэрыялы: не толькі афіцыйныя справаздачы і пагадненні, але і рукапісныя нататкі, чарнавікі, мастацкія працы, нефармальныя аўдыязапісы, якія там таксама захоўваюцца.

Можна падавацца прафесійным маста(ч)кам ва ўзросце ад 28 гадоў — у сцэнічных, візуальных ці прыкладных мастацтвах.

💶 Прапануецца: пражыванне ў прыватным пакоі, стыпендыя 1400 CHF у месяц (≈ 1494 EUR) на жыццёвыя выдаткі, мастацкае і камунікацыйнае суправаджэнне ад EOFA, дапамога з кантактамі ў архівах і ўключэнне ў даследчую сетку CDHM.

Дакладныя даты рэзідэнцыі ў 2027 годзе ўзгадняюцца індывідуальна.

⏳ Ддл: 15 верасня.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4❤1
Numèric 2026 — даследча-творчая рэзідэнцыя ў Каталоніі пра слова і вялікія моўныя мадэлі

Рэзідэнцыя ад Les antípodes у 2026 годзе прысвечаная сістэмам, якія стаяць за ChatGPT, Claude і падобнымі інструментамі. Тут прапануюць даследаваць аўтарства, арыгінальнасць, мысленне і сімуляцыю не праз утопію ці антыўтопію, а праз мастацкую практыку, крытычную думку і эксперымент.

Можна падавацца маста(ч)кам, мысляр(к)ам і навукоўцам любых дысцыплін і паходжання, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, культуры, навукі і думкі — індывідуальна або калектывам.

💶 Прапануецца: 1000 EUR на кожны адабраны праект, дарога ў абодва канцы ў межах ЕС, пражыванне і харчаванне на ўсе чатыры тыдні рэзідэнцыі і суправаджэнне падчас працы.

Рэзідэнцыя пройдзе 2–30 лістапада 2026 года і завяршыцца нефармальнай публічнай прэзентацыяй.

⏳ Ддл: 8 верасня.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3
🏛 European Heritage Hub — peer-learning візіт у Лісабон для тых, хто працуе з культурнай спадчынай

Двухдзённы візіт (4–6 лістапада 2026), прысвечаны захаванню калектыўнай памяці для інклюзіўнага і ўстойлівага гарадскага развіцця. У цэнтры ўвагі — лісабонская праграма Memories of Lisbon, дзе студэнты(-кі) запісваюць жыццёвыя гісторыі старэйшых жыхароў(-ак) і ператвараюць іх у 2D-анімацыю і лічбавы кантэнт: з 2015 года так сабралі ўжо больш за 300 сведчанняў у 13 раёнах горада.

Можна падавацца прафесіяналам(-кам), якія працуюць з культурнай спадчынай у мясцовых, рэгіянальных ці нацыянальных адміністрацыях, арганізацыях грамадзянскай супольнасці або культурных ініцыятывах у Еўропе і суседніх краінах.

🤝 Прапануецца: кампенсацыя дарогі ў Лісабон і назад (паводле правілаў European Commission travel unit costs), пражыванне на дзве ночы і харчаванне падчас візіту. Месцаў — да 20, працоўная мова англійская.

⏳ Ддл: 7 верасня.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5👍1
Штош, калегі… наша серыя лекцый пра тое, як разнастаіць фандрайзінг на грамадска-культурніцкія праекты, мае свае наступствы… І не менш напоўненыя практычнымі ведамі! 🎯

Напачатку верасня мы зладзім дзве follow-up сустрэчы з камандамі, якія практыкуюць прыцягненне фінансавання па-за грантамі.

1️⃣ "Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларускіх мецэнатаў"
◉
Калі: 2 верасня (серада), 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

🎤 Алена Каховіч, сузаснавальніца Клуба, і Ліза Мас, спецыялістка па камунікацыях КБМ, распавядуць:

🔹 Як працуе Клуб беларускіх мецэнатаў:
• Структура і механіка працы;
• Этапы развіцця і пошук першых мецэнатаў.

🔹 Упакоўка праекта для фандрайзінгу:
• Як прэзентаваць праект патэнцыйнаму мецэнату;
• Як адаптаваць асабістую камунікацыю.

🔹 Пошук мецэнатаў і пабудова адносін:
• Асабістыя кантакты, інтрадакшны, сустрэчы і фолоў-ап;
• Як будаваць доўгатэрміновыя адносіны.

🔹 Праца з праектамі і мецэнатамі:
• Адбор праектаў і медыяцыя паміж праектам і мецэнатам;
• Камунікацыя, давер і канфідэнцыйнасць.

🔹 Межы ў фандрайзінгу:
• Як не ператвараць кожнае знаёмства ў продаж;
• Як сумяшчаць фандрайзінг з нармальнымі чалавечымі адносінамі.

🔗 Зарэгістравацца

✦✦✦

2️⃣ "Інсайты знутры краўдфандынг-платформы: якія кампаніі сапраўды (не) працуюць і чаму? Досвед каманды Gronka**
◉
Калі: 9 верасня (серада), 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

Сустрэча будзе карысная ўсім, хто хоча сістэматызаваць веды пра тое, як і для якіх праектаў працуе краўдфандынг, а таксама адэкватна спланаваць кампанію і нагрузку па прома-дзейнасці.

🎤 Амбасадорка платформы Крысціна Дробыш і тэхнічная спецыялістка Gronka распавядуць:
• Для якіх мэтаў можна выкарыстоўваць краўдфандынг
• Якія праекты варта — і не варта — запускаць праз краўдфандынг
• Асаблівасці беларускага краўдфандынгу сёння
• Як працуе Gronka — погляд знутры
• Што сапраўды працуе: кейсы паспяховых кампаній
• Што не працуе: памылкі на рэальных кейсах

🔗 Далучыцца (можна ананімна)

✦✦✦

💡 Агульнае ў абедзвюх сустрэчах:
• Q&A-сесіі:рыхтуйце вашы самыя гарачыя пытанні!
• Працягласць: каля гадзіны.
• Працоўная мова: беларуская.
• Па бяспецы: можна прысутнічаць ананімна, аднак пры рэгістрацыі ёсць крок верыфікацыі вашай асобы.

✦✦✦

🔗 Глядзець лекцыі "Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў"

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7🔥2👍1
📰 BIRN Audience-Engaged Journalism Grants — да 9400 EUR для медыя

BIRN запускае першы набор грантаў для рэдакцый, якія хочаць рабіць журналістыку з ўключэннем аўдыторыі. Падаць можна арыгінальную ідэю расследавання або глыбокай журналісцкай гісторыі і патлумачыць, як супольнасць будзе ўдзельнічаць у яе распрацоўцы.

Можна падавацца юрыдычна зарэгістраваным медыяарганізацыям з Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Чэхіі, Венгрыі, Косава, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Польшчы, Сербіі і Славакіі (арганізацыя павінна быць зарэгістраваная не пазней за 1 студзеня 2024 года).

💶 Прапануецца: гранты медыяарганізацыям — да 4700 EUR індывідуальна для нацыянальных, рэгіянальных ці лакальных тэм, або да 9400 EUR для мінімум двух рэдакцый, якія разам працуюць над тэмай.

Праекты стартуюць 1 снежня 2026 года і могуць доўжыцца да 8 месяцаў.

❓ Q&A-сесія: 7 верасня, 14:00 CET.

⏳ Ддл: 12 кастрычніка, 23:59 CET.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
🎭 International Coproduction Fund Goethe-Institut — 15 000–30 000 EUR для калабарацый у галіне сцэнічнага мастацтва

International Coproduction Fund ад Goethe-Institut фінансуе новыя пастаноўкі і развіццё ўжо існуючых прац у музыцы, тэатры, танцы і перформансе, калі яны рэалізуюцца ў міжнароднай супрацы.

Можна падавацца толькі юрыдычным асобам, зарэгістраваным па-за Германіяй, — фізічныя асобы напрамую падаваць заяўку не могуць.

💶 Прапануецца: ад 15 000 да 30 000 EUR, але гэта частковае фінансаванне — да 75% агульных вытворчых выдаткаў.

Праекты гэтага раўнда рэалізуюцца з 1 студзеня па 31 снежня 2027 года.

⏳ Ддл: 12 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤2👍1
👨‍💻 Цэнтр новых ідэй шукае вэб-дызайнера(-ку) для рэдызайну сайта

Цэнтр новых ідэй абнаўляе сайт newideas.center паводле новага брэндбука і шукае спецыяліста(-ку), які(-ая) распрацуе новы UI-дызайн старонак і падрыхтуе UI-kit з кампанентамі.

Для падачы патрэбны:
• Спасылка на партфоліа або прыклады работ;
• Дыяпазон чаканай аплаты.

📩 Адгукнуцца: Telegram @ivanmarozka або email marozka@newideas.center.

✦✦✦

🖥 Шукаць вакансіі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4👍2🔥1
✊ Refusing Rehearsing Resisting — набор на выставачныя праекты для VBKÖ у Вене

VBKÖ (Vereinigung bildender Künstler*innen Österreichs) шукае групавыя выставачныя праекты для гадавой праграмы «Refusing Rehearsing Resisting». Тэма — фемінісцкія, квір-, антырасісцкія, антыкаланіяльныя і антыаўтарытарныя перспектывы.

Можна падавацца толькі групам мастакоў(-чак) і калектывам — сола-выставы не разглядаюцца.

💶 Прапануецца: 4000 EUR на кожны абраны праект — гэта агульны бюджэт, які ўключае і ганарары ўдзельнікам(-цам), і вытворчасць. Дадаткова — прасторы VBKÖ, графічны дызайн промаматэрыялаў, тэхнічная падтрымка пры мантажы да 10 гадзін і тэхнічнае абсталяванне.

Праект павінен адбыцца паміж сакавіком 2027 і лютым 2028 года і доўжыцца ад 4 да 6 тыдняў.

⏳ Ддл: 10 верасня, 23:59 CEST.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍1
4 рэзідэнцыі ад Studio ALTA з ⏳ ддл 10 верасня | #Прага, #Чэхія

💡 Studio ALTA — культурны цэнтр, калектыў і production-прастора ў Празе, якая працуе з 2008 года. Спачатку Studio ALTA была пляцоўкай для танца і фізічнага тэатра ў раёне Holešovice, але з часам вырасла ў мультыкультурны цэнтр і творчы хаб, што злучае мастакоў(-чак), публіку і розныя супольнасці. З 2023 года Studio ALTA працуе ў будынку былога бровара ў раёне Libeň.

✦✦✦

🏘 House in the Neighborhood — 1246 EUR за перфарматыўны праект у публічнай прасторы Прагі

Studio ALTA шукае праекты, якія бачаць вуліцу як месца сустрэчы і ўцягваюць у працэс жыхароў(-ак) раёна Libeň. У 2027-м фокус — на ўзроставай групе 55+.
💶 Прапануюць: ганарар 30 000 CZK (≈1246 EUR), рэпетыцыйныя прасторы, драматургічную і вытворчую падтрымку.

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🧖 House of Sweat — 623 EUR за перформанс у сауне

Праект ствараецца або адаптуецца пад сауну Studio ALTA. Паказ: 9–12 лютага 2027.
💶 Прапануюць: ганарар 15 000 CZK (≈623 EUR), залы студыі, драматургічную і вытворчую падтрымку.

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🔍 House of Research — 498 EUR на мастацкае даследаванне

Можна прыйсці з ранняй ідэяй — ці з ужо гатовай працай, каб ператварыць яе ў іншую форму.
💶 Прапануюць: ганарар 12 000 CZK (≈498 EUR), супольную студыю і рэпетыцыйныя залы.

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

😴 House of Rest — 5 дзён адпачынку для тых, хто працуе ў арт-сектары Чэхіі

Рэзідэнцыя, дзе нічога не трэба рабіць: ні выніку, ні абавязковых актыўнасцяў.
🤝 Прапануюць: 5 дзён у месцы, узгодненым з вамі — у горадзе ці на прыродзе, плюс ганарар 6000 CZK (≈249 EUR).

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤1👍1