sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.37K subscribers
4.26K photos
31 videos
92 files
4.16K links
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌿 Вэбінар «Нам (не)абыякава экалогія: як мастацтва і радыкальны актывізм лечаць наша здранцвенне» ад «Зялёны тэлефон»

◉ Калі: 27 траўня, 19:00 па Мінску.

Мы ведаем пра экалагічны крызіс, але не адчуваем яго. Псіхіка ўключае здранцвенне, а капіталістычная сістэма закалыхвае нашы страхі. І пакуль навукоўцы паказваюць нам сухія лічбы і графікі, мастакі ды актывісты шукаюць іншыя шляхі да нашага спачування.

Разам з арт-менеджаркай і мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай разбяром, як яны гэта робяць, на прыкладзе двух галоўных скандалаў года:
👉 Опера-перформанс SEAWORLD VENICE Фларэнціны Хольцынгер на Венецыянскай біенале 2026. Як радыкальная тэлеснасць ператвараецца ў трывожны экаманіфест.
👉 Акцыя групы Futuro Vegetal, якая абліла чырвонай біяфарбай карціну ў Вайсковым музеі Мадрыда.

Пагаворым пра тое, чаму камфорт — галоўны вораг зменаў, і ці можа мастацтва прымусіць нас заўважыць катастрофу, у якой мы суўдзельнічаем.


🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
🦠 MudTronics — конкурс / чэмпіянат пра мікробныя паліўныя элементы | #Францыя + #анлайн

→ Mi-Hy запускае MudTronics — конкурс на скрыжаванні біялогіі, тэхналогій, мастацтва і дызайну. Удзельнікі/-цы будуць эксперыментаваць з мікробнымі паліўнымі элементамі — сістэмамі, якія ператвараюць бруд, сцёкавыя воды і мікраарганізмы ў энергію.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #навукоўцы, #тэхнолагі/-ні.
Для каманд і асобных удзельнікаў/-ц, якія хочуць распрацоўваць прататыпы і новыя ідэі для камунікацыі, датчыкаў, экалагічных рашэнняў, інтэрнэту рэчаў, біяробататэхнікі, сельскай гаспадаркі або іншых сфер.

Фармат:
• Распрацоўка прататыпаў і прыкладных або крытычных ідэй
• Анлайн-варкшопы з навукоўцамі Mi-Hy (1 ліпеня 2026)
• Анлайн-сесіі зваротнай сувязі (20 ліпеня - 5 жніўня 2026)
• Фінальны хакатон для адабраных каманд ва Université Paris-Saclay (22-24 верасня 2026)
• Прэзентацыя праектаў і ўзнагароджанне ў Empower Paris-Saclay (25 верасня 2026).

Што можна даследаваць:
• Як выкарыстоўваць сцёкавыя воды або бруд як нізкаэнергетычную крыніцу
• Як забяспечваць энергіяй дыстанцыйныя датчыкі
• Як перапрацоўваць адходы ў ўгнаенні
• Як мікробная энергія можа працаваць у інтэрнэце рэчаў, сельскай гаспадарцы, біяробататэхніцы і іншых сферах
• Як стварыць гульнявы, крытычны або экалагічна ўкаранёны прататып.

Прапануецца:
• Для адабраных каманд — стартавыя наборы з матэрыяламі для стварэння мікробных паліўных элементаў, у тым ліку вугляроднае валакно і мембраны
• Адкрытая навуковая інструкцыя для зборкі мікробнага паліўнага элемента з даступных матэрыялаў
• Падтрымка навукоўцаў Mi-Hy
• Рэгулярная зваротная сувязь падчас распрацоўкі
• Каля 10 праектаў будуць запрошаныя на фінал у Paris-Saclay
• Для фіналістаў/-ак прадугледжаная падтрымка дарогі.

Ддл: 6 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
🎭 Летняя перфарматыўная школа «Тэатр | Міграцыя | Клімат» | #Варшава, #Польшча

→ Strefa WolnoSłowa запрашае на летнюю перфарматыўную школу для людзей, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва і сацыяльных практык і хочуць развіваць сваю творчую працу ў тэмах міграцыі і клімату.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #перформеры/-кі, тэатральныя творцы, #культдзеячы/-чкі, #даследчыкі/-цы, #актывісты/-кі.
Для тых, хто цікавіцца тэатральнымі інструментамі, працай з супольнасцямі, міграцыяй, кліматычнымі зменамі і сучаснымі сацыяльнымі наратывамі.
◉ Калі: 30 чэрвеня - 4 ліпеня, 15:00-20:00.

Важна:
• Трэба мець магчымасць удзельнічаць ва ўсе дні праграмы
• Патрэбнае валоданне польскай і англійскай мовамі
• Семінары і варкшопы будуць праходзіць на абедзвюх мовах, без перакладу.

Фармат:
• Семінары і практычныя варкшоп
• Праца з мастацкімі метадамі і інструментамі для стварэння прасторы сустрэчы паміж супольнасцямі рознага культурнага паходжання
• Абмен уласным досведам і натхненнем
• Праграма падзеленая на семінарскую і практычную часткі.

Тэмы:
• Тэатр і перфарматыўныя практыкі
• Міграцыя і мабільнасць
• Кліматычны крызіс і экалагічныя змены
• Праца з мультыкультурнымі супольнасцямі
• Сучасныя наратывы пра міграцыю, у тым ліку звязаныя са зменамі навакольнага асяроддзя
• Мастацтва як прастора сустрэчы, супраціву і ўважлівасці.

Праграму вядуць:
• Mimi Sheller — даследчыца мабільнасці, дэканка The Global School у Worcester Polytechnic Institute
• Pierluigi Musarò — прафесар Універсітэта Балонні, даследчык медыя, міграцыі, межаў і правоў чалавека
• Przemysław Wielgosz — журналіст, галоўны рэдактар польскай версіі Le Monde diplomatique
• Pendar Contro Vento — мастацкі калектыў з Балонні, які працуе з тэатрам, візуальным мастацтвам і сацыяльнымі практыкамі
• Piotr Morawski — даследчык тэатра і перформансу, драматург, рэдактар «Dialogu»
• Alicja Borkowska — сузаснавальніца Strefa WolnoSłowa, рэжысёрка і арганізатарка культурных праектаў
• Natalia Lis — мастачка, якая працуе з перформансам, харэаграфіяй, кіно і аўдыявізуальнай інсталяцыяй
• Pavel Tavares — бразільскі кінарэжысёр і аўдыявізуальны мастак
• Łukasz Wójcicki — перфарматыўны мастак, харэограф і мастацкі даследчык.

Фінал:
Школа завершыцца супольным перфарматыўным шпацырам, які стане часткай спектакля Strefa WolnoSłowa «Będzie coraz cieplej» — працы пра рост тэмператур, сацыяльныя напружанні, супраціў, дыскрымінацыю, уразлівасць і тое, як нашы дзеянні або бяздзеянне фармуюць рэальнасць.

Ддл: 8 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3
Yves Klein Research Grant #01 — даследчая стыпендыя пра спадчыну Yves Klein

→ Yves Klein Foundation запускае новую даследчую грантавую праграму, прысвечаную спадчыне Іва Кляйна — аднаго з ключавых мастакоў другой паловы ХХ стагоддзя. Праграма падтрымлівае новыя даследаванні яго творчасці, ідэй і ўплыву на сучаснае мастацтва.

◉ Для каго: #даследчыкі/-цы да 35 гадоў любой нацыянальнасці і з любой краіны пражывання, якія:
• Маюць PhD або postdoctoral degree
• Працуюць у сферы гісторыі мастацтва, эстэтыкі або гуманітарных навук
• Даследуюць творчасць, ідэі, спадчыну або культурны кантэкст Іва Кляйна.
◉ Рэзідэнцыя: восень 2026, не пазней за першую палову снежня 2026 (1 тыдзень).

Фокус даследаванняў:
• Новыя інтэрпрэтацыі творчасці Іва Кляйна
• Сувязь яго практык з шырэйшым культурным кантэкстам
• Рэзананс яго ідэй з сучаснымі сацыяльнымі і экалагічнымі выклікамі
• Успрыманне творчасці Кляйна ў розных геаграфічных кантэкстах
• Новыя даследчыя наратывы пра мастака і яго спадчыну.

Прапануецца:
• Даследчы грант 6000 CHF (прыкладна 6590 EUR)
• Пакрыццё дарожных выдаткаў і пражывання, калі гэта неабходна
• Доступ да рэсурсаў фонду
• Падтрымка мабільнасці і даследчай працы
• Магчымасць паглыбіць даследаванне творчасці Іва Кляйна.

Ддл: 15 чэрвеня, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
A4 International Residency Program 2027-2028 — #рэзідэнцыі | #Кітай

→ A4 Residency Art Center у Chengdu запрашае творцаў на міжнародную міждысцыплінарную рэзідэнцыю. Праграма працуе на скрыжаванні мастацтва, супольнасцей, гарадскога кантэксту, культуры і камерцыі і падтрымлівае праекты, якія ўзаемадзейнічаюць з мясцовым асяроддзем.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, #музыкі, #пісьменнікі/-цы, #даследчыкі/-цы. Для творцаў з розных сфер: #візуальнае_мастацтва, перфарматыўныя мастацтвы, #музыка, #кіно, #гук, #архітэктура, куратарства, прадуктовы / модны / прасторавы / інтэрактыўны #дызайн, міждысцыплінарныя практыкі на скрыжаванні мастацтва, бізнесу і культуры.

Варыянты ўдзелу:

1️⃣ International Residency Fellowship — поўнае фінансаванне
• Працягласць: не менш за 8 тыдняў
• Прыватная працоўная прастора і пражыванне
• Пакрыццё дарогі: авіяпералёт economy class або цягнік 2nd class у межах бюджэту
• Вытворчы грант: 10 000 RMB на праект (прыкладна 1250 EUR)
• Доступ да мясцовых супольнасцей, культурных інстытуцый і камерцыйных брэндаў
• Культурная праграма ў Chengdu
• Прома-падтрымка праз афіцыйныя анлайн-платформы
• Удзел у салонах, размовах і open studio
• Магчымасці для прэзентацыі вынікаў.

2️⃣ A4 Residency Light Version — самастойнае фінансаванне
• Гнуткая працягласць у межах 8 тыдняў
• Прыватная працоўная прастора і пражыванне
• Доступ да падзей, прастораў і супольнаснай сеткі Super Agent
• Уключэнне ў афіцыйную камунікацыю і публічную праграму
• Культурная праграма, нетворкінг і магчымасці для прэзентацыі
• Дарога і вытворчыя выдаткі пакрываюцца самімі ўдзельнікамі/-цамі.

Перыяды рэзідэнцый:
• Восень 2027: ліпень - кастрычнік
• Вясна 2028: красавік - чэрвень
• Восень 2028: ліпень - кастрычнік.

Кожны цыкл доўжыцца прыкладна 8 тыдняў, але даты могуць гнутка карэктавацца ў залежнасці ад праекта.

Ддл:
Для рэзідэнцый 2027: 30 чэрвеня 2026
Для рэзідэнцый 2028: 31 снежня 2026
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1😱1
Феммітап 2026 ад Фемгрупы Беларусь | #Польшча

→ Фемгрупа Беларусь запрашае на Феммітап 2026 — сустрэчу для сінхранізацыі беларускага фемінісцкага поля, абмеркавання агульных выклікаў і пошуку кропак для супрацоўніцтва.

◉ Калі: 3-6 верасня 2026. Два поўныя працоўныя дні праграмы — 4-5 верасня.

Удзельні:цы Феммітапа змогуць:

✔️ даведацца, чым карысныя міжнародныя фемінісцкія сеткі і аб’яднанні
✔️ абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі развіцця беларускага фемруху
✔️ абмяняцца сучаснымі практыкамі супрацьдзеяння праваму павароту
✔️ пазнаёміцца з феміністкамі розных пакаленняў
✔️ абмеркаваць варыянты выхаду з грантавай залежнасці
✔️ знайсці партнёрак для сумесных дзеянняў
✔️ пазнаёміцца з камандай і дзейнасцю Фемгрупы

Ключавыя напрамкі (key notes):

🔹Пераемнасць і міжпакаленчы дыялог
🔹Міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі
🔹Гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах
🔹Устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне

У Феммітапе возьмуць удзел:

▫️ Актывіст:кі і прадстаўні:цы ініцыятыў, уцягнутыя ў грамадскі, палітычны і нізавы актывізм, якія пазіцыянуюць сябе як фемініст:кі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі.
▫️ Жанчыны*, якія раней не былі ўцягнутыя ў актывізм, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай ці прафесійнай групы праз фемоптыку.
▫️ Прадстаўніцы Фемгрупы.

⚡️Таксама сярод запрошаных эксперт:ак — грамадскія і палітычныя актывіст:кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчы:цы і эксперт:кі, прадстаўні:цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі і эканомікі.


Прапануецца 100% пакрыццё выдаткаў пры поўным удзеле ва ўсіх днях праграмы.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Ддл: 5 чэрвеня.
🔗 Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥85👍1
🫰 Дапамажыце стварыць беларускую прастору ў цэнтры #Берлін — збор ад RAZAM Belarusian Community e.V. | #Германія

→ У беларускай супольнасці ў Берліне можа захавацца і развіцца свая прастора ў Haus der Statistik.

👷 Haus der Statistik — былы будынак статыстычнага ўпраўлення ГДР, які цяпер ператвараецца ў сацыякультурны хаб.

👨‍💻 RAZAM працуе ў гэтым будынку з 2021 года. За гэты час тут праходзілі беларускія імпрэзы, канцэрты, выставы, лекцыі і чытанні, сустрэчы з маста(ч)камі і актывіст(к)амі, супольныя праекты і падзеі для беларусаў і беларусак у Берліне.

💡 RAZAM збірае апошнія 7 050 EUR, каб стаць часткай кааператыва AndersMachen eG і працягнуць арэнду памяшканняў у HDS.

Чаму гэта важна:
• Прасторы ў эміграцыі становяцца месцам сустрэчы, падтрымкі і супольнай дзеі
• У цэнтры Берліна можа захавацца беларускае месца для культуры, дыялогу і новых ініцыятываў.

🐷 Засталося сабраць: 7 050 EUR.

🔗 Падтрымаць збор

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍3👎3
«Свет гарыць: як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці» — чэрвеньская Зборка Цэнтра новых ідэй у #Варшава, #Польшча

◉ Калі: 3 чэрвеня, 18:00.

Свет гарыць. Усе гэта ведаюць, але беларуская моладзь быццам сядзіць у гэтым агні і кажа "і нармальна". Як гэта выглядае ў лічбах?

Кіраўніца даследаванняў ЦНІ Дар'я Урбан прэзентуе новае даследаванне пра тое, што думае, адчувае і плануе беларуская моладзь. Паглядзім, ці візіянерства трапляе ў тую ж выбарку.

У праграме:
18:00 – Welcome networking. Сустракаемся, знаёмімся, адаптуемся.
18:15 – Адкрыццё зборкі. Як з’явілася гэтае даследаванне і што нас у ім зачапіла.
18:20 – Візіянерскі замер у Mentimetr: адказваем на тыя ж пытанні, што і ўдзельнікі даследавання.
18:30 – Партрэт моладзі, якая жыве сённяшнім днём.
18:55 – This is fine: варшаўскае выданне – параўноўваем адказы візіянерства з вынікамі даследавання.
19:00 – Візіянерскі рэйв: плэйліст з музыкальных крашых і крашаў беларускай моладзі, піца, нэтворкінг.


🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
🧑‍💻 Савет Еўропы запрашае каманды на Democracy Hackathon у Страсбургу | #Францыя

→ Гэта хакатон для тых, хто хоча ствараць тэхналагічныя рашэнні для абароны дэмакратыі, супрацьдзеяння мове варожасці, анлайн-гвалту, дэзінфармацыі і каардынаваным атакам у лічбавым асяроддзі.

Хакатон пройдзе 17-19 чэрвеня 2026 года ў Palais de l’Europe у Страсбургу і стане часткай працэсу New Democratic Pact for Europe. Фінал хакатону будзе ў фармаце Dragon’s Den: 5 хвілін на пітч і 3 хвіліны на пытанні журы.

◉ Для каго: каманды з 3–4 чалавек, якія жывуць у адной з 46 краін Савета Еўропы.
Ідэальная каманда павінна аб’ядноўваць:
• Распрацоўшчыка/-цу або tech-спецыяліста/-ку
• Дызайнера/-ку або UX/UI-спецыяліста/-ку
• Эксперта/-ку ў сферы дэмакратыі, правоў чалавека, палітыкі або права.

Што можна прапанаваць:
• Інструмент для выяўлення мовы варожасці з захаваннем прыватнасці карыстальнікаў/-ц
• Рашэнне для аналізу каардынаваных атак і маніпулятыўных наратываў у сацсетках
• Сістэму для збору і перадачы паведамленняў пра анлайн-гвалт і гендарна абумоўлены гвалт інстытуцыйным актарам
• Прататып, які не толькі выдаляе шкодны кантэнт, але дапамагае прадухіляць, кантэкстуалізаваць або трансфармаваць мову варожасці
• Дашборд, MVP, wireframe, мабільны або вэб-прататып, адукацыйны інструмент, палітычную рамку або іншае рашэнне з сацыяльным уплывам.

Прапануецца:
• Аплачаная паездка ў Страсбург для 20 адабраных каманд
• Пакрыццё дарогі і пражывання на 4 ночы: з 16 да 20 чэрвеня 2026
• Харчаванне падчас афіцыйнай праграмы ў Савеце Еўропы
• Падрыхтоўчыя анлайн-сесіі 10–16 чэрвеня
• Ментарская падтрымка ад экспертаў/-к з Technical University of Munich, University of Strasbourg, Democracy Reporting International і Institute for Strategic Dialogue
• Доступ да тэхнічных і палітычных матэрыялаў для працы над рашэннем
• Прызавы фонд 50 000 EUR ад Microsoft для каманд-пераможцаў
• Падтрымка пасля хакатону для далейшага развіцця і рэалізацыі рашэння.

*Мясцовы транспарт у Страсбургу, візы, страхоўка і асабістыя выдаткі не пакрываюцца.

Ддл: 5 чэрвеня, 12:00 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
🏗 Pier-2 Artist-in-Residence Program 2027 — рэзідэнцыя ў Тайвані

→ Pier-2 Artist-in-Residence Program запрашае мастакоў і мастачак і мастацкія групы на рэзідэнцыю ў Гаасюне — партовым горадзе на поўдні Тайваня. Тэма 2027 года — Beta Port | An Unfinished Harbor, або «Незавершаная гавань»: пра горад у стане пастаянных зменаў, дзе сустракаюцца індустрыяльная гісторыя, воднае асяроддзе, гарадское жыццё, супольнасці і новыя ўяўленні пра будучыню.
Важна не толькі працаваць з гісторыяй або мясцовымі матэрыяламі, але і рэагаваць на сучаснае жыццё горада, яго рытмы, людзей і зменлівыя рэальнасці.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі і мастацкія групы (да 2 чалавек) з розных краін і дысцыплін, якія працуюць з сучасным мастацтвам, міждысцыплінарнымі, эксперыментальнымі і даследчымі практыкамі.
Патрэбна мець мінімум 2 гады досведу ў мастацкай практыцы. Студэнты/-кі могуць падавацца, калі навучаюцца на ўзроўні магістратуры або вышэй.
◉ Перыяд рэзідэнцый: студзень — снежань 2027. Магчымыя інтэрвалы: студзень–сакавік, красавік–чэрвень, ліпень–верасень, кастрычнік–снежань (ад 60 да 90 дзён).

Прапануецца:
• Студыя 33 м² з прыватнай ваннай
• Жылая прастора 16,5 м²
• Доступ да агульнай прасторы, кухні, месца для сустрэч, лекцый і камунікацыі
• Авіябілет эканом-класа ў абодва бакі
• Штодзённая стыпендыя 800 NTD, каля 22 EUR на мастака/-чку або групу
• Да 35 000 NTD, каля 955 EUR на матэрыялы для праекта
• Адміністрацыйная падтрымка
• Дапамога з лакальнымі кантактамі, рэсурсамі і культурнымі сувязямі
• Магчымасць публічнай прэзентацыі або іншай формы паказу працы падчас рэзідэнцыі.

Удзельнікі/-цы самастойна адказваюць за паўсядзённую арганізацыю жыцця, даследаванне, закупку матэрыялаў, мантаж і дэмантаж прац

Ддл: 5 ліпеня, 12:00 (GMT+8).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
🌊 MedSEA — рэзідэнцыя і праграма для socially engaged arts у Міжземнамор’і

→ MedSEA — Socially Engaged Arts in the Mediterranean Area запрашае на праграму, якая ўключае навучанне, рэзідэнцыі, палявой працы і супольнай распрацоўкі мастацкіх праектаў у двух кантэкстах: Ларнака, Кіпр, і Сфакс, Туніс.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі і #культдзеячы/-кі 18+, якія легальна пражываюць у краінах, што ўдзельнічаюць у праграме Creative Europe, і працуюць з супольнасцямі, партысіпатыўнымі практыкамі, публічнай прасторай або сацыяльна ангажаванымі мастацкімі практыкамі.

Перыяды рэзідэнцый:
• Ларнака, Кіпр — 5 кастрычніка – 1 лістапада 2026. Прэзентацыя ў межах Mahallart Festival — 26 кастрычніка – 1 лістапада 2026.
• Сфакс, Туніс — 5 красавіка – 2 траўня 2027. Прэзентацыя ў межах Hors-Lits Festival — 26 красавіка – 2 траўня 2027

Прапануецца:
• Пакрыццё дарогі
• Пражыванне
• Ганарар
• Ментарская падтрымка
• Падтрымка партнёраў на месцы
• Магчымасць распрацаваць праект у непасрэднай працы з лакальнымі супольнасцямі
• Прэзентацыя працы на фестывалі

Арганізатары: Larnaka 2030, Al Badil, Liv.in.g і Busart. Праект суфінансуецца праграмай Creative Europe Еўрапейскага саюза.

Ддл: 5 чэрвеня, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
🎭 Gradus II edition — праграма для маладых творцаў у сферы сцэнічных мастацтваў ад Reggio Parma Festival | #Італія

→ Reggio Parma Festival запрашае творчыя каманды і індывідуальных прафесіяналаў/-к да ўдзелу ў Gradus II edition — двухгадовай праграме для развіцця новых сцэнічных праектаў.
Gradus працуе як лабараторыя і вытворчая пляцоўка, дзе маладыя аўтары/-кі змогуць развіць ідэі новых спектакляў праз навучанне, сустрэчы з майстрамі, абмен досведам і працу з тэатральнымі інстытуцыямі Пармы і Рэджа-Эміліі.

◉ Для каго: #рэжысёры/-кі, #драматургі/-ні, #кампазітары/-кі, #сцэнографы/-кі, #харэографы/-кі і іншыя прафесіяналы/-кі ў сферы сцэнічных мастацтваў да 35 гадоў.
Можна падавацца індывідуальна або творчай камандай да 3 чалавек. Усе ўдзельнікі/-цы каманды павінны быць не старэйшыя за 35 гадоў.
Да ўдзелу прымаюцца праекты, якія яшчэ не былі рэалізаваныя або пастаўленыя на сцэне і будуць развівацца падчас праграмы.

Фармат:
• 2026 — навучанне, даследаванне, развіццё ідэі і праца над праектам
• 2027 — вытворчасць і пастаноўка да 3 адабраных спектакляў
• Да 10 праектаў будуць адабраныя для ўдзелу ў першым этапе праграмы
• Да 3 спектакляў пасля дзвюх сесій Gradus могуць быць пастаўленыя пры падтрымцы Reggio Parma Festival.

Праграма ўключае дзве абавязковыя працоўныя сесіі:
• Парма — 30–31 кастрычніка і 2–4 лістапада 2026
Сустрэчы, заняткі, семінары і дыскусіі з выкладчыкамі/-цамі і іншымі ўдзельнікамі/-цамі.
• Рэджа-Эмілія — 30 лістапада – 3 снежня 2026
Заняткі, семінары і сустрэчы з кіраўніцтвам тэатраў для далейшага развіцця праекта.

Пасля працоўных сесій удзельнікі/-цы павінны дапрацаваць праект і даслаць яго ў сакратарыят Reggio Parma Festival да 15 снежня 2026. У студзені будуць абвешчаныя праекты, якія пяройдуць да наступнага этапу.

Прапануецца:
• Стыпендыя 1200 EUR брута
• Падтрымка ўдзелу ў занятках і сустрэчах у Парме і Рэджа-Эміліі
• Праца з вядомымі прафесіянал(к)амі з тэатра, музыкі, кіно, культуры і мастацтва
• Уключэнне адабраных спектакляў у праграмы Festival Aperto, Festival Verdi і Teatro Festival.

Ддл: 15 чэрвеня, 12:00.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
Low-Tech Projection Lab — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак | #Францыя

→ CROCOSMOS запрашае візуальных мастакоў і мастачак на Low-Tech Projection Lab — 21-дзённую калектыўную рэзідэнцыю. Вынікі рэзідэнцыі будуць прадстаўленыя падчас фестывалю Visiophare.

◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, якія жывуць у краінах або тэрыторыях Creative Europe (Францыя не ўваходзіць у спіс краін для гэтай рэзідэнцыі).
Калі: 14 верасня – 4 кастрычніка 2026.

Праграма складаецца з трох частак:

1️⃣ Стварэнне eco-projector і тэхнічнае навучанне — 7 дзён
Удзельнікі/-цы пераробяць перапрацаваныя overhead projectors у LED-прылады, створаць аксесуары для аналагавых візуальных эфектаў і будуць працаваць з машынамі FabRiquet: 3D-прынтарамі і лазернымі рэзакамі.

2️⃣ Даследаванне аналагавай візуальнай творчасці — 5 дзён
Эксперыменты з liquid projections, малюнкам, low-tech mapping і іншымі аналагавымі тэхнікамі.

3️⃣ Супраца з супольнасцю і падрыхтоўка паказу — 6 дзён
Варкшопы з мясцовымі жыхар(к)амі, лабараторыя з маста(ч)камі з Visiophare community, падрыхтоўка аналагавага перформансу і ўдзел у арганізацыі фестывалю разам з калектывам Crocosmos.

Прапануецца:
• Пражыванне ад Crocosmos
• Суткавыя на ежу і лакальны транспарт — 30 EUR у дзень, усяго 630 EUR
• Кампенсацыя дарогі: 400 EUR для адлегласці да 5000 км або 800 EUR для адлегласці ад 5000 км
• Дадатковая падтрымка для green travel — 400 EUR
• Падтрымка для ўдзельнікаў/-ц з дзецьмі да 18 гадоў — 200 EUR на дзіця
• Падтрымка на візы — 120 EUR
• Падтрымка патрэбаў даступнасці — у залежнасці ад індывідуальнай сітуацыі.

Ддл: 16 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🚆 Tracks + Practices: Rethinking Artist Residencies — сімпозіум пра мабільныя і site-specific рэзідэнцыі ў #Фінляндыя

→ Tiny Spaces Deep Connections запрашае на двухдзённы акадэмічны і мастацкі сімпозіум Tracks + Practices: Rethinking Artist Residencies у Оулу і Вар’якка.
Сімпозіум прысвечаны мабільным, site-specific і альтэрнатыўным формам мастацкіх рэзідэнцый: у транспартнай інфраструктуры, публічнай прасторы, на станцыях, у цягніках, на караблі і ў іншых рухомых або маргінальных кантэкстах.

◉ Калі: 21-22 жніўня 2026.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #куратары/-кі, #культдзеячы/-кі, #пісьменнікі/-цы, #гісторыкі/-ні, прадстаўнікі/-цы рэзідэнцыйных праграм і ўсе, хто працуе з мастацкімі рэзідэнцыямі, публічнай прасторай, мабільнасцю, устойлівасцю і міждысцыплінарнымі практыкамі.

Фокус праграмы:
• Як цягнікі, станцыі, транспартныя сістэмы і іншыя рухомыя прасторы могуць станавіцца месцамі мастацкага даследавання
• Як рэзідэнцыі могуць выходзіць за межы студыі
• Як працаваць з мабільнасцю, экалогіяй, бяспекай, доступам і клопатам
• Як ствараць мастацкія і даследчыя фарматы ў супольных, рухомых і нестандартных прасторах.

У праграме: лекцыі і keynote; панэльныя дыскусіі; варкшопы; мастацкія прэзентацыі; перформансы; Digital Tiny Spaces Exhibition; частка праграмы на караблі; паездка ў Varjakka і прэзентацыі ўдзельнікаў/-ц Tiny Spaces Year 2 Residency.

Прапануецца:
• Абед у першы дзень
• Напоі і снэкі на працягу праграмы
• Аўтобусная паездка ў Varjakka і назад.

🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем першыя дні лета 🎉

Дэдлайны, праўда, адпачынак не ўзялі — таму і мы працягваем!


Да 1 чэрвеня:

🇱🇻 Мастацкія сімпозіумы 2026 ад The Rothko Museum — MARK ROTHKO 2026 International Painting Symposium | Латвія

💶 Другі ддл — Гранты Visegrad Grants / Visegrad+ Grants / Strategic Grants ад Visegrad Fund

🇱🇹 Конкурс на ўдзел у выставе на ArtVilnius’26 | Літва

🇦🇺 Рэзідэнцыя для site-specific і экалагічных праектаў — The Farm Margaret River Funded Residency 2027 | Аўстралія

🇦🇪 Магчымасць ад Ras Al Khaimah Art: 6-месячная рэзідэнцыя Artist Residency Grants | ААЭ

💡 Фестываль святла International Vilnius Light Festival 2027 | Вільнюс, Літва

🇨🇦 Рэзідэнцыя Curator-in-Residence in Social and Environmental Justice in the Arts | Канада


Да 3 чэрвеня:

🇵🇱 «Свет гарыць: як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці» — чэрвеньская Зборка Цэнтра новых ідэй у Варшава, Польшча


Да 4 чэрвеня:

💶 ArtPower Belarus — гранты для беларускіх культурніцкіх і мастацкіх ініцыятываў: Трэк 2. Творчыя праекты


Да 5 чэрвеня:

🇦🇪 Магчымасць ад Ras Al Khaimah Art: Працы на фестываль Ras Al Khaimah Art 2027 Festival | ААЭ

🩰 Конкурс для харэографаў і харэографак KUTE Call for Choreographers 2026 | Італія

🗂 Даследчая анлайн-лабараторыя «Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025» ад Open Muzej | анлайн

🇵🇱 Феммітап 2026 ад Фемгрупы Беларусь | Польшча

🧑‍💻 Савет Еўропы запрашае каманды на Democracy Hackathon у Страсбургу | Францыя

🌊 MedSEA — рэзідэнцыя і праграма для socially engaged arts у Міжземнамор’і


Да 6 чэрвеня:

🦠 MudTronics — конкурс / чэмпіянат пра мікробныя паліўныя элементы | Францыя + анлайн


Да 7 чэрвеня:

🇮🇹 Прыём заявак на фестываль The Wonders of the Possible (LMDP) | Італія

📸 Конкурс на выставу ад фестывалю сучаснай фатаграфіі Circulation(s) Festival 2027 | Парыж, Францыя

🗂 FILE NOT FOUND — рэзідэнцыя ў адным з 10 культурных архіваў

🇬🇧 Стыпендыяльная праграма Future Art Ecosystems R&D Fellowship: Art x Convergence ад Serpentine | Лондан, Вялікабрытанія

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3
🧠 Khoj International Residency 2026 — рэзідэнцыя пра мастацтва, ментальнае здароўе і досвед болю | #Індыя

→ Khoj International Artists’ Association запрашае мастакоў/-чак на 6-тыднёвую рэзідэнцыю ў New Delhi. Праграма прысвечана мастацкім практыкам, якія даследуюць ментальнае здароўе, дыстрэс, боль, траўму і тое, як фізічны, псіхалагічны або гістарычны боль фармуе чалавека і грамадства.

Рэзідэнцыя прапануе глядзець на ментальнае здароўе не толькі праз медыцынскую перспектыву, але і праз розныя сістэмы ведаў, рытуалы, міфы, вусныя гісторыі, духоўныя і выразныя традыцыі, а таксама праз уплыў лічбавых культур і новых тэхналогій на ўяўленні пра сябе, памяць, трывогу і спосабы справіцца з досведам болю.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі з Індыі і іншых краін, чыя практыка працуе з тэмамі ментальнага здароўя, дыстрэсу, траўмы, болю, цела, памяці, клопату, сацыяльнай няроўнасці, посткаланіяльнага досведу, вайны, гендару, класа, касты, расы або геаграфіі.
Можна працаваць у любым медыуме.
◉ Калі: 3 жніўня – 16 верасня 2026.

Прапануецца:
• Пакрыццё падарожжа ў Delhi і назад
• Суткавыя
• Вытворчы бюджэт
• Падтрымка падчас рэзідэнцыі.

Ддл: 7 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4
🪨 MOLT — рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак ад Helikon Art Center | #Турцыя

→ Helikon Art Center запрашае на двухтыднёвую рэзідэнцыю MOLT, прысвечаную эксперыменту, рэфлексіі і пошуку новых спосабаў працы.
Удзельнікам/-цам прапануюць выйсці за межы звыклых метадаў, працаваць з матэрыяламі, целам, голасам і інтуіцыяй, а таксама даследаваць тое, што пакуль не атрымлівала месца ў іх практыцы.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі любых дысцыплін і з розным прафесійным досведам. Падавацца могуць творцы, якія ўжо працуюць ва ўласным медыуме, а таксама тыя, хто ўсё яшчэ шукае сваю форму і хоча эксперыментаваць.
◉ Калі: 5-20 верасня 2026.

Прапануецца:
• Пражыванне ў агульным пакоі
• Трохразовае харчаванне, кава і гарбата на працягу дня
• Абсталяваныя майстэрні для працы з дрэвам, мармурам і металам
• Студыі і галерэйная прастора
• Удзел у групавой выставе па выніках рэзідэнцыі.

Ддл: 7 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2
🌱 ERF RECONNECT — рэзідэнцыя на ферме Gagel Farm | #Нідэрланды

→ Valley of the Possible і Bodemzicht Foundation запрашаюць на RECONNECT — 42-дзённую рэзідэнцыю ў межах праграмы ERF Residency Programme на рэгенератыўнай ферме Gagel Farm.

Праграма даследуе, як мастацтва, праца з зямлёй, ежа, навука і супольныя практыкі могуць дапамагаць развіваць рэгенератыўную культуру — такую, што падтрымлівае экалагічныя і сацыяльныя сувязі, а не толькі выкарыстоўвае рэсурсы.

Падчас восеньскага цыклу побач будуць працаваць удзельнікі/-цы трох напрамкаў: RECONNECT для мастацкіх і даследчых практык, EAT для кухараў/-к і кулінарных прафесіяналаў/-к і FARM для фермераў/-к.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі любых дысцыплін і з розным досведам, #куратары/-кі, #архітэктары/-кі, #даследчыкі/-цы, #культменеджары/-кі, філосафы/-кі і іншыя практыкі/-ні, якія працуюць або хочуць працаваць з тэмамі рэгенератыўнай культуры, прыродазнаўчых і сацыяльных навук, архітэктуры, зямлі і ежы.
◉ Калі: 6 верасня – 17 кастрычніка 2026.

Прапануецца:
• Стыпендыя 2 000 EUR на ўдзельніка/-цу за ўвесь перыяд рэзідэнцыі
• Да 1 000 EUR на мастацкую вытворчасць, даследаванне або падзею
• Пражыванне ў tiny house з двухспальным ложкам, маленькай кухняй, бібліятэкай і працоўным месцам
• Доступ да агарода Gagel Farm і прадуктаў фермы
• Крытая летняя кухня для эксперыментаў і сустрэч
• Агульная ўнутраная прастора для вучобы і працы
• Бясплатны ўдзел у курсе Holistic Context
• Ментарская падтрымка
• Групавы коўчынг ад Olaf Boswijk, сузаснавальніка Valley of the Possible
• Магчымасць супрацоўнічаць з удзельнікамі/-цамі напрамкаў FARM і EAT.

Ддл: 8 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1