sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.36K subscribers
4.21K photos
31 videos
91 files
4.12K links
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Download Telegram
open_call_sleeping_beauties_2026.pdf
4.7 MB
Мультырэзідэнцыя Sleeping Beauties | #Румынія

→ EUNIC Romania запрашае міждысцыплінарных творцаў і даследчыкаў/-ц на 2-тыднёвыя рэзідэнцыі ў румынскіх балнеялагічных курортах. Праграма працуе з тэмамі collective care, спадчыны, экалогіі, публічнай прасторы і аднаўлення курортных гарадоў.

◉ Для каго: #міждысцыплінарныя_мастакі/-чкі, #перформеры/-кі, #архітэктары/-кі, #ландшафтныя_архітэктары/-кі, #даследчыкі/-цы, #дызайнеры/-кі, #рэжысёры/-кі, #дакументалісты/-кі і г.д. Пажадана мець мінімум 5 гадоў досведу ў сваёй сферы.
*️⃣Для грамадзян(ак) або сталых рэзідэнтаў/-к: #Польшча, Румыніі, #Іспанія, #Чэхія, #Германія, Вялікабрытаніі.

Фармат:
• Праца з лакальным кантэкстам, супольнасцямі і арганізацыямі
• Даследаванне спадчыны, wellbeing, экалогіі, публічнай прасторы і рэгенерацыі курортаў
• Удзельнік/-ца арганізуе адну публічную падзею падчас рэзідэнцыі: варкшоп, дыскусію, перформанс, супольную вячэру або іншы фармат
• Чакаецца вядзенне дзённіка ў любым фармаце: тэкст, аўдыёвізуальныя матэрыялы, аб’екты, малюнкі, скетчы і інш.

Рэзідэнцыі:
• Для ўдзельнікаў/-ц з Польшчы: Vira Association / Amara — 13-27 ліпеня 2026
• Для ўдзельнікаў/-ц з Румыніі: Culturarium Association / Borsec — 23 ліпеня - 6 жніўня 2026
• Для ўдзельнікаў/-ц з Іспаніі: LOCUS Association / Băile Herculane — 27 ліпеня - 9 жніўня 2026
• Для ўдзельнікаў/-ц з Чэхіі і Германіі: Forumul Artelor Vizuale / Eforie + Techirghiol — 10-23 жніўня 2026
• Для ўдзельнікаў/-ц з Вялікабрытаніі: Studiogovora / Băile Govora — 7-20 верасня 2026

Прапануецца:
• Ганарар 700 EUR
• Вытворчы бюджэт 300 EUR
• Пакрыццё дарогі да 500 EUR
• Пражыванне ў партнёрскай арганізацыі
• Частковае харчаванне
• Медыяцыя і падтрымка ад лакальнай арганізацыі.

Ддл: 21 траўня, 23:59 (CET).
🔗 Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
📚 «Жывая бібліятэка» | #Вільнюс, #Літва

→ «Жывая бібліятэка» запрашае на сустрэчу, дзе замест кніг — людзі і іх асабістыя гісторыі.

◉ Калі: 23 траўня, 12:00-16:00.
◉ Дзе: Paviljonas, Pylimo g. 21B, Вільнюс.

📌Што такое Жывая бібліятэка?
Гэта фармат сустрэч, у якім ролю кніг выконваюць людзі. Кожная «Кніга» мае свой унікальны жыццёвы досвед, якім хоча падзяліцца ў адкрытым дыялогу.

📌Як усё праходзіць?
Пасля рэгістрацыі ўдзельні_цы загадзя атрымліваюць Каталог Кніг і выбіраюць тых, з кім ім цікава паразмаўляць. Сустрэчы адбываюцца ў невялікіх групах, доўжацца каля 30 хвілін і праходзяць у камфортнай і паважлівай атмасферы. За час мерапрыемства можна далучыцца да некалькіх размоў.

📌Чаму варта прыйсці?
Каб пачуць сапраўдныя гісторыі, лепш зразумець іншых і сябе. Гэта магчымасць сустрэцца з разнастайнасцю без стэрэатыпаў.

Далучайцеся і станьце Чытач_камі ў нашай Жывой бібліятэцы!


🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
5👍1
🛰 Прэмія State of the ART(ist) 2026 ад Ars Electronica | #Аўстрыя

→ Ars Electronica і Міністэрства замежных справаў Аўстрыі запрашаюць падавацца мастакоў/-чак, чыя праца і жыццёвая сітуацыя звязаныя з:
• Вайной, канфліктамі, пераследам, цэнзурай або вымушаным перамяшчэннем
• Абмежаваннямі свабоды выказвання
• Экалагічнымі крызісамі і наступствамі кліматычных зменаў
• Эканамічнай або сістэмнай эксплуатацыяй
• Сацыяльнай няроўнасцю, лічбавым наглядам і іншымі формамі рызыкі.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #media_мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #пісьменнікі/-цы, #даследчыкі/-цы, #актывісты/-кі, #НДА, #творцы. Падавацца могуць індывідуальныя ўдзельнікі/-цы і калектывы з усяго свету.

Фармат:
• Для праектаў на скрыжаванні мастацтва, правоў чалавека, актывізму і супраціву
• Можна падаваць працы, праекты і дзеянні ў любых фарматах
• Прымаюцца перформансы, grassroots-ініцыятывы, social software, AI-праекты, advocacy-праекты, праекты пра digital / e-rights і іншыя формы
• Ананімная падача магчымая — патрэбны толькі email для сувязі
• Камерцыйныя і прапагандысцкія праекты не прымаюцца.

Прапануецца:
• 1 галоўны прыз — 6000 EUR
• 1 Award of Distinction — 4000 EUR
• Прэзентацыя двух праектаў на Ars Electronica Festival у Лінцы (9-13 верасня 2026)
• Уключэнне прац у Ars Electronica Archive.

Ддл: 24 траўня, 23:59 (CEST).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
💶 ArtPower Belarus — гранты для беларускіх культурніцкіх і мастацкіх ініцыятываў

→ Праграма ArtPower Belarus адкрыла некалькі трэкаў фінансавання для беларускіх культурніцкіх праектаў: ад арганізацыйнага развіцця і творчых ініцыятываў да падтрымкі ў асаблівых абставінах. Можна падаць не больш за 1 праект на кожны трэк у межах аднаго кола.
Прыярытэты праграмы:
• Павышэнне якасці і бачнасці беларускай культуры
• Развіццё прафесійных сетак
• Паляпшэнне ўмоваў працы
• Інтэграцыя ў еўрапейскую культурную прастору
• Новыя формы прасоўвання беларускай культуры
• Адукацыйныя і асветніцкія праекты
• Развіццё прафесійных навыкаў.

◉ Для каго: культурніцкія ініцыятывы, #мастакі/-чкі, #творцы, #культменеджары/-кі, #НДА, арганізацыі, каманды,, якія цяпер жывуць або працуюць у краінах Еўразвязу ці Усходняга партнёрства.

🔤Важна: Праграма ArtPower Belarus прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».

1️⃣ Трэк 1. Арганізацыйнае развіццё
Для праектаў, якія ўмацоўваюць арганізацыйную ўстойлівасць, развіваюць інфраструктуру, каманды, партнёрствы, камунікацыю, новыя праграмы, сістэмы і інструменты.
Прапануецца:
• 10 000 - 40 000 EUR
• да 60 000 EUR у асаблівых выпадках.
Ддл: 12 траўня. *️⃣Ужо закрыты.


2️⃣ Трэк 2. Творчыя праекты
Для творчых ініцыятываў: стварэння новых культурных прадуктаў, публічных падзей, мастацкіх даследаванняў, міжкультурнага абмену і партнёрскіх праектаў.
Прапануецца:
• MINI: 3 000 - 10 000 EUR
• MIDI: 10 000 - 40 000 EUR
• Да 60 000 EUR у асаблівых выпадках.
Ддл: 4 чэрвеня, 15:00 па мінскім часе.


3️⃣ Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах
Для тэрміновых або надзвычайных сітуацый: рэпрэсіі, страта фінансавання падчас рэалізацыі праекта, немагчымасць перанесці важную паездку ці падзею, страта працаздольнасці і іншыя крызісныя абставіны.
Прапануецца:
• 1 000 - 5 000 EUR
• Да 10 000 EUR у асаблівых выпадках.
Ддл: на сталай аснове.


🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍3
Рэзідэнцыя і фестываль — SCI_ART 2026: After the Data / Cultural Climate Futures | #Канада

→ SCI_ART запрашае мастакоў/-чак, даследчыкаў/-ц і art-science калабарацыі на рэзідэнцыю і фестываль пра сувязь мастацтва, навукі, тэхналогій і кліматычных зменаў. Праекты павінны працаваць з навуковымі даследаваннямі, экалагічнымі данымі, тэхналагічнымі сістэмамі або сумежнымі сістэмамі ведаў.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #media_мастакі/-чкі, #sci_art, #digital_мастакі/-чкі і г.д, якія жывуць у Заходняй Канадзе або базуюцца ў краіне Еўрапейскага саюза. Для індывідуальных аўтараў/-к, калектываў і artist-scientist / artist-researcher калабарацый, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, навукі і тэхналогій.
*️⃣Трэба мець магчымасць паехаць у Канаду і ўдзельнічаць у асноўнай праграме.

Праграма ўключае:

• 22 верасня - 1 кастрычніка: 360 Horizons Residency, востраў Ванкувер. *️⃣Дадатковая / optional частка праграмы.
Навучанне, звязанае з канкрэтным месцам, з апорай на веды, вучэнні і светапогляды Nuu-chah-nulth; спецыялізаваная праграма для карэнных удзельнікаў/-ц і прадстаўнікоў/-ц супольнасцей, якія сутыкаюцца з сістэмнымі бар’ерамі.

• 1- 4 кастрычніка: Ванкувер
Удзел у Vancouver International Film Festival і Signals Festival, dome-прэзентацыя, варкшопы пра інфраструктуру, магчымасці для вытворчасці праектаў і час для знаёмства з культурнай сцэнай Ванкувера.

• 5 - 6 кастрычніка: SCI_ART & Immersive Symposium Vancouver
Прэзентацыі, варкшопы, лекцыі, панэльныя дыскусіі, паказ SCI_ART-праектаў у dome-прасторы, VR і прэзентацыя імерсіўных мастацкіх праектаў.

• 6 - 8 кастрычніка: UBCO Kelowna Residency
Крытычныя варкшопы, наведванне навуковых лабараторый, тэставанне ідэй, рэгіянальныя візіты і супольная рэфлексія ў групе.

Прапануецца:
• Для мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц з Еўразвязу — міжнародны пералёт Еўразвяз Канада
• Пражыванне на час рэзідэнцыі
• Лакальны транспарт паміж лакацыямі праграмы
• Ганарар: 1500 - 5000 CAD (прыкладна 975 - 3250 EUR) у залежнасці ад досведу
• Тэхнічная і каардынацыйная падтрымка, дзе магчыма
• Доступ да студый, лабараторый і выставачных прастораў у залежнасці ад лакацыі
• Публічная прэзентацыя ў межах SCI_ART 2026 & Immersive Symposium
• Прафесійная фота- і відэадакументацыя.

Ддл: 31 траўня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🎓 Стыпендыя Ishibashi Foundation Network Leader Fellowship Programme in Japanese Arts 2026-2027 | #Вялікабрытанія

→ Sainsbury Institute for the Study of Japanese Arts and Cultures адкрывае набор на стыпендыяльную праграму для даследчыкаў/-ц на пачатку кар’еры, якія працуюць з японскім мастацтвам і візуальнай культурай Японіі.

◉ Для каго: #даследчыкі/-цы, #PhD_кандыдаты/-кі, postdoc, #куратары/-кі, #арт_гісторыкі/-ні.
• Для PhD-кандыдатаў/-ак і early postdocs — да 2 гадоў пасля абароны PhD, якія спецыялізуюцца на японскім мастацтве і візуальнай культуры Японіі.
• У краінах, дзе PhD-праграмы па японскім або азіяцкім мастацтве абмежаваныя, таксама могуць падавацца куратары/-кі і арт-прафесіяналы/-кі на пачатку шляху з досведам працы з японскім мастацтвам да 5 гадоў.
• Прыярытэт будзе ў даследчыкаў/-ц з рэгіёнаў, дзе няма моцных цэнтраў вывучэння японскага мастацтва — па-за Заходняй Еўропай, Паўночнай Амерыкай і Японіяй.

Што можа быць праектам:
• Часовая выстава або віртуальная выстава
• Апрацоўка першасных крыніц з калекцый японскага мастацтва
• Сайт або іншы лічбавы вынік
• Акадэмічная публікацыя
• Лакальная гісторыя японскага мастацтва
• Вусная гісторыя мастацтва
• Творчы праект з даследчым фокусам на гісторыю японскага мастацтва
• Праца са спецыяльнымі бібліятэчнымі калекцыямі Sainsbury Institute.

Важна: трэба мець моўныя навыкі, дастатковыя для рэалізацыі прапанаванага даследчага праекта. Японская мова не пазначаная як абавязковая для ўсіх, але можа быць неабходнай у залежнасці ад тэмы.

Фармат:
• Праца над уласным даследчым праектам у сваёй краіне / лакацыі
• Анлайн-ментарства і навучальныя сесіі кожныя два тыдні з кастрычніка да траўня
• Метадалагічныя і арт-гістарычныя трэнінгі. лекцыі, нетворкінг і варкшопы вакол праектаў fellows
• Тыднёвая паездка ў Вялікабрытанію летам 2027.

Прапануецца:
• 7500 GBP (~8800 EUR) на даследчы праект (нельга выкарыстоўваць на living expenses)
• Ментарская і даследчая падтрымка ад Sainsbury Institute
• Асобна прафінансаваная паездка ў Вялікабрытанію летам 2027
• Акадэмічная праграма, наведванні музеяў і даследчы сімпозіум у Norwich і London.

Ддл: 31 траўня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
SIT-PLU Residencies 2027 — рэзідэнцыі пра сацыяльна-экалагічныя выклікі | #Нідэрланды, #Італія, #Іспанія

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, міждысцыплінарныя творцы, #даследчыкі/-цы, #куратары/-кі, #архітэктары/-кі, #дызайнеры/-кі і тыя, хто працуе з мастацтвам, культурнай медыяцыяй, публічнай прасторай, экалогіяй, супольнасцямі, сацыяльнай справядлівасцю і новымі формамі ўзаемадзеяння з тэрыторыяй.
◉ Калі: студзень - снежань 2027. Прысутнасць на месцы: мінімум 40% ад усяго перыяду рэзідэнцыі.

Фармат:
• Гадавая рэзідэнцыя ў адным з 4 кантэкстаў
• Праца з канкрэтнай тэрыторыяй, супольнасцю і мясцовай праблематыкай
• Развіццё мастацкага праекта, інтэрвенцыі або фармату культурнай медыяцыі
• Публічныя прэзентацыі на месцы
• Удзел у анлайн-сустрэчах на платформе Agora
• Фінальная прэзентацыя / выстава ў межах праекта
• Унёсак у SIT-PLU Atlas: аб’екты, гісторыі, мапа, тэкставыя і візуальныя матэрыялы.

Рэзідэнцыі / кантэксты:

• Baltan Laboratories | Нідэрланды: праца з Wondermash у дэльце Мааса. Фокус — будучыні сельскіх тэрыторый, гісторыі зямлі, ракі, супольнасцей і нечалавечых істот.

• Lungomare | Балцана, Італія: праца з рачнымі ландшафтамі ў межах праекта FLUX. Фокус — экалагічныя, культурныя і сацыяльныя вымярэнні рэк, вада як прастора сувязі, навучання і аднаўлення прыродных працэсаў.

• Idensitat | Барселона, Іспанія: праца з тэмай «зонаў ахвяравання» ў раёнах каля вусця ракі Besòs: Trinitat Vella, Bon Pastor, Baró de Viver, La Sagrera, Sant Andreu. Фокус — гарадскія ўскраіны, рака, водная інфраструктура і супольнасці.

• ZEMOS98 | Галісія, Іспанія: Сommoning Energy — рэзідэнцыя пра лакальныя і справядлівыя мадэлі энергетычнага пераходу, супольныя землі, калектыўнае кіраванне тэрыторыямі і экалагічную ўстойлівасць.

Прапануецца:
• Ганарар 13 500 EUR (дарога не ўваходзіць у ганарар)
• Вытворчы бюджэт — залежыць ад канкрэтнай рэзідэнцыі
• Падтрымка ад прымаючай арганізацыі
• Уключэнне ў міжнародную сетку SIT-PLU
• Для ўдзельнікаў/-ц, якія пройдуць у 2-ю фазу: 500 EUR за распрацоўку больш дэталёвай прапановы.

*️⃣Падача ў 2 этапы.

Ддл фазы 1: 31 траўня, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
✈️ Падтрымка мабільнасці / паездак Mobility Support 2026 ад EU-Japan Fest | #Японія

→ EU-Japan Fest Japan Committee падтрымлівае паездкі паміж Японіяй і Еўропай для даследавання, планавання праектаў, супрацоўніцтва і развіцця культурных сувязяў.
Прыярытэты:
• Паездкі, звязаныя з праектамі ў European Capitals of Culture
• Japan-Europe collaborative projects у сферах: youth empowerment, nature & green, diversity / DEI, social regeneration
• Новыя праекты паміж Японіяй і Еўропай
• Магчымыя таксама праекты з удзелам іншых рэгіёнаў, калі яны звязаныя з Japan-Europe collaboration.

◉ Для каго: каманды European Capitals of Culture; #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #дызайнеры/-кі, #культменеджары/-кі, #даследчыкі/-цы, сацыяльныя прадпрымальнікі/-цы і г.д.

Прапануецца:
• Еўропа → Японія: да 150 000 JPY (~900 EUR), або 100 000 JPY (~600 EUR) для паўторных атрымальнікаў/-ц
• Японія → Еўропа: да 150 000 JPY (~900 EUR), або 100 000 JPY (~600 EUR) для паўторных атрымальнікаў/-ц
• Паездкі ў межах Еўропы: 50 000 JPY (~300 EUR)
• Іншыя рэгіёны → Японія / Еўропа: 100 000 JPY (~600 EUR).

Важна:
• Заяўку трэба падаць мінімум за 6 тыдняў да паездкі
• Праграма можа закрыцца раней, калі набярэ максімальную колькасць заявак.

Ддл:
• Для паездак у красавіку - верасні 2026: падача з сакавіка да сярэдзіны жніўня 2026
• Для паездак у кастрычніку 2026 - сакавіку 2027: падача са жніўня 2026 да сярэдзіны лютага 2027.

🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Часовыя window installations для (capsules) 2026 ад Luxembourg Art Week 2026 | #Люксембург

→ Luxembourg Art Week і artcontemporain.lu asbl запрашаюць сучасных мастакоў/-чак падаваць праекты для часовых window installations у цэнтры Люксембурга. Працы будуць размешчаныя ў пустых камерцыйных прасторах, вітрынах і на фасадах — і бачныя з вуліцы 24/7. Праект уваходзіць у Art Walk — off-site праграму Luxembourg Art Week.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #візуальныя_мастакі/-чкі, #digital_мастакі/-чкі, якія маюць паслядоўную прафесійную практыку, удзельнічаюць у прафесійных сетках і ўжо паказвалі свае працы публіцы.
Не могуць падавацца мастакі/-чкі, якія ўжо ўдзельнічалі ў (capsules).
◉ Калі:
• Мантаж: 1-10 кастрычніка 2026
• Адкрыццё: 14 кастрычніка 2026
• Выстава: 14 кастрычніка — 22 лістапада 2026
• Luxembourg Art Week: 20–22 лістапада 2026
• Дэмантаж: 23 лістапада — 4 снежня 2026.

Прапануецца:
• 950 EUR — ганарар і/або вытворчы ўнёсак
• Да 250 EUR на дарогу ў Люксембург
• Да 2 начэй у гатэлі
• Пакрыццё транспартавання працы туды-назад у межах Еўропы
• Сцэнаграфія і тэхнічная інсталяцыя
• Прома, PR, guided tours, signage і ўключэнне ў праграму Luxembourg Art Week.

Ддл: 24 траўня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Дзве магчымасці ад Ras Al Khaimah Art | #ААЭ

1️⃣ 6-месячная рэзідэнцыю Artist Residency Grants

→ Праграма адкрытая для розных творчых практык і прадугледжвае стварэнне новых работ, працу з мясцовай супольнасцю, штомесячныя варкшопы і выніковую выставу ў межах Ras Al Khaimah Art Festival.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #кінематаграфісты/-кі, #фатографы/-кі, #скульптары/-кі, мастакі/-чкі тэкстылю, ювелірныя мастакі/-чкі, #mixed_media_мастакі/-чкі
Патрабаванні:
• Дыплом у studio / fine arts або моцнае партфоліа з адпаведным досведам
• Мінімум 1 персанальная выстава або 2 групавыя выставы, або ўдзел у 1 кінафестывалі за апошнія 3 гады
• Досвед правядзення варкшопаў або практычных заняткаў
• Досвед культурнага абмену, які паўплываў на мастацкую практыку
• Узрост — 21+ на момант рэзідэнцыі
• Нельга адначасова ўдзельнічаць у іншай рэзідэнцыі або акадэмічнай праграме
• Падача толькі індывідуальная, калектывы не прымаюцца.
Дадатковымі перавагамі будуць: арабская мова, досвед community art projects і праца з людзьмі розных узростаў і культурных кантэкстаў.

Прапануецца:
• Фінансаванне да 61 000 AED (~15 300 EUR)
• Пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэзідэнцыяй: дарога ў ААЭ і па краіне, авіяквіткі, арэнда аўтамабіля, пражыванне, стыпендыя, візавыя выдаткі, матэрыялы, арэнда спецыяльнага абсталявання, прафесійныя паслугі, звязаныя са стварэннем працы, перакладчыцкія паслугі.

Ддл: 1 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Працы на фестываль Ras Al Khaimah Art 2027 Festival

→ Тэма гэтага года — Lost in Translation: пра досвед “паміж” мовамі, культурамі, ідэнтычнасцямі і месцамі, дзе чалавек не да канца адчувае сябе сваім.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #фатографы/-кі, #жывапісцы, #скульптары/-кі, #відэа_мастакі/-чкі, #кінематаграфісты/-кі.
Катэгорыі:
• Emerging Artists — мастакі/-чкі, якія развіваюць практыку і пачынаюць прафесійна выстаўляцца
• Established Artists — мастакі/-чкі з устойлівай практыкай і мінімум 2 персанальнымі выставамі
• Filmmakers — рэжысёры/-кі кароткага кіно, дакументальнага кіно або анімацыі, якія ўжо мелі мінімум 1 публічны паказ кароткаметражнага фільма
• Students — маладыя аўтары/-кі 6-19 гадоў.

Прапануецца:
• Удзел у Ras Al Khaimah Art Festival 2027
• Магчымасць атрымаць узнагароды:
- Grand Jury Prize: 12 000 AED (~3000 EUR) + trophy
- Photo of the Year: 1 месца — 6000 AED (~1500 EUR), 2 месца — 4000 AED (~1000 EUR)
- Painting / Drawing of the Year: 1 месца — 6000 AED (~1500 EUR), 2 месца — 4000 AED (~1000 EUR)
- Sculpture / Installation of the Year: 6000 AED (~1500 EUR)
- Video Art of the Year: 6000 AED (~1500 EUR)
- Best Documentary Short Film: 6000 AED (~1500 EUR)
- Best Narrative Short Film: 6000 AED (~1500 EUR)
- Best Student Artwork: 2000 AED (~500 EUR) у кожнай узроставай групе.

Ддл: 5 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🕵️ Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі»

→ Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на анлайн-модуль Media Ethics Lab пра тое, як працаваць з OSINT, фэйкамі, маніпуляцыямі і этычнымі межамі ў журналістыцы.
Media Ethics Lab праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў у партнёрстве з Фондам Фрыдрыха Эберта.

◉ Калі: 20 траўня, 17:00-19:30 Варшава | 18:00-20:30 Мінск, Вільнюс.
◉ Для каго: #журналісты/-кі, #рэдактары/-кі, #медыя_спецыялісты/-кі, #расследавальнікі/-цы, #фактчэкеры/-кі. Для ўсіх, хто працуе з медыякантэнтам, навінамі, расследаваннямі і праверкай інфармацыі.

На вэбінары разбяруць:
• Як не паддавацца ўкідам, фэйкам і маніпуляцыям
• Чаму ў эмацыйна чуллівых тэмах важна запавольвацца і дадаткова правяраць дэталі
• Калі матэрыялы, сабраныя праз OSINT, адпавядаюць этычным нормам
• Дзе праходзіць мяжа паміж праверкай інфармацыі і парушэннем права на прыватнасць
• Як міжнародныя стандарты журналістыкі адаптуюцца да беларускага кантэксту.

◉ Трэнеркі: журналісткі «Медыязоны» і «Бюро Медыя».

Прапануецца:
• Практычная праца з кейсамі
• Абмеркаванне рэальных этычных дылемаў у медыя
• Інструменты для праверкі інфармацыі і працы з адкрытымі данымі.

Ддл: 19 траўня, 17:00 па Вільнюсу.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Poradnia Artystyczna — практычная сесія для мастакоў і мастачак | #Варшава, #Польшча

→ Strefa WolnoSłowa запускае праект падтрымкі мастакоў і мастачак у Варшаве. Першая сустрэча Poradnia Artystyczna дапаможа сфармуляваць, як ясна і дакладна гаварыць пра сваю мастацкую практыку — так, каб іншыя маглі яе зразумець і адрэагаваць.

◉ Калі: 18 траўня, 18:30-20:00.
◉ Дзе: Kaliska 8/10, Ochota, Варшава.

Сесія прызначана для мастакоў і мастачак, якія адчуваюць, што іх праца моцная, але яе складана выразна сфармуляваць; чый artist statement не дакладна адлюстроўвае практыку; хто падаецца на магчымасці, але не атрымлівае чаканых вынікаў.

Падчас сустрэчы:
— асвойваюцца спосабы гаварыць пра сваю практыку без залішніх тлумачэнняў
— вызначаецца ядро ўласнай мастацкай працы
— правяраецца, як мова пра практыку ўспрымаецца іншымі

Фармат прадугледжвае практыкаванні на гаворку і жывую зваротную сувязь. Гэта адпаведны фармат для тых, хто імкнецца сістэмна і сур’ёзна развіваць сваю мастацкую практыку.


◉ Экспертка: Вольга Кліп.

💳 Удзел: патрэбны данат — сімвалічная падтрымка дзейнасці фонду і працягнення праграмы

*️⃣Колькасць месцаў абмежаваная.

🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1😁1
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Школа па правах чалавека «Правы чалавека ў дзеянні» | #Вільнюс, #Літва → «Прававая ініцыятыва» запрашае студэнтаў/-к, актывістаў/-к, праваабаронцаў/-нак і ўсіх, хто цікавіцца правамі чалавека, на адукацыйную праграму ў Вільнюсе. ◉ Калі: • 21-24 траўня 2026…
🔤Нагадваем: яшчэ можна падацца на Школу па правах чалавека «Правы чалавека ў дзеянні» ў Вільнюсе — адукацыйную праграму для студэнтаў/-к, актывістаў/-к, праваабаронцаў/-нак і ўсіх, хто цікавіцца правамі чалавека.

Ддл: 18 траўня, 23:59 (Мінск).
🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
💡 Фестываль святла International Vilnius Light Festival 2027 | #Вільнюс, #Літва

→ International Vilnius Light Festival запрашае творцаў і арганізацыі падаваць праекты для фестывалю святла ў гістарычным цэнтры Вільнюса. Фестываль пройдзе 22 - 24 студзеня 2027 і будзе прымеркаваны да дня нараджэння горада.
Кантэкст:
• Віленскі Стары горад — аб’ект спадчыны UNESCO
• Горад мае гатычную, рэнесансную, барочную і класіцыстычную архітэктуру
• У 2027 годзе Літва будзе старшыняваць у Радзе Еўрапейскага саюза, таму арганізатары прапануюць паразважаць пра міжкультурны дыялог і ролю Вільнюса ў еўрапейскім кантэксце.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #медыя_мастакі/-чкі, #digital_мастакі/-чкі, #сцэнографы/-кі, творчыя каманды, арганізацыі, якія працуюць са святлом як асноўным мастацкім сродкам.

Фармат:
• Праекты ў гарадской прасторы: вуліцы, двары, плошчы і публічныя прасторы гістарычнага цэнтра
• Святло павінна быць галоўным і неад’емным сродкам выказвання
• Фестываль прадстаўляе як вядомых contemporary light artists, так і творцаў на пачатку шляху.

Ддл: 1 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
🇫🇷 Стыпендыя для даследчыкаў і даследчыц — FIAS Fellowship Programme 2027/2028 | #Францыя

→ French Institutes for Advanced Study запрашаюць на 10-месячныя стыпендыяльныя праграмы ў Францыі для працы над індывідуальнымі даследчымі праектамі.

◉ Для каго: #даследчыкі/-цы на розных этапах кар’еры — ад postdoc да senior scientists; #мастакі/-чкі таксама могуць падавацца, калі адпавядаюць патрабаванням.
Патрабаванні:
• PhD + мінімум 2 гады поўнага даследчага досведу пасля атрымання ступені (PhD-перыяд не залічваецца ў гэтыя 2 гады)
• За апошнія 3 гады да дэдлайну нельга жыць або працаваць / вучыцца ў Францыі больш за 12 месяцаў
• Праграма адкрытая для сацыяльных і гуманітарных навук, а таксама іншых даследчых кірункаў, звязаных з SSH.

Інстытуты:
• Aix-Marseille — 7 месцаў
• Cergy — 3 месцы
• Loire Valley / Orléans-Tours — 2 месцы
• Lyon — 3 месцы
• Montpellier — 2 месцы
• Nantes — 4 месцы
• Paris — 8 месцаў.

Прапануецца:
• 2200 EUR / месяц net living allowance
• Сацыяльнае страхаванне
• Пражыванне або падтрымка з рэлакацыяй
• 2500 EUR на год на даследаванне і навучанне
• Пакрыццё адной паездкі туды-назад з краіны пражывання
• Працоўнае месца, IT-сэрвісы, доступ да бібліятэк і даследчай інфраструктуры
• Магчымасці для skills training.

Ддл: 25 чэрвеня, 18:00 па Парыжы.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не ўсе героі і гераіні носяць плашчы. Некаторыя проста штотыдзень збіраюць для вас дэдлайны 🦸‍♀️

Да 18 траўня:

⚖️ Школа па правах чалавека «Правы чалавека ў дзеянні» | Вільнюс, Літва

🇮🇪 Панэль мастакоў і мастачак для муралаў — Tullamore Murals 2026-2030 | Ірландыя

🇺🇸 Рэзідэнцыя Project Space Residency | Visual Studies Workshop | ЗША


Да 19 траўня:

🕵️ Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі»


Да 20 траўня:

🎶 Музычная рэзідэнцыя — One Caucasus Music Academy 2026 | Грузія

🇵🇱 Дзве рэзідэнцыі ў Варшаве для мастакоў і мастачак з Беларусі | Польшча

🇳🇴 Рэзідэнцыя для творцаў розных дысцыплін ад Leveld Kunstnartun | Нарвегія

👩‍🏫 Канферэнцыя «Культура ў палоне мінулага» | Вільнюс, Літва


Да 21 траўня:

🇷🇴 Мультырэзідэнцыя Sleeping Beauties | Румынія


Да 22 траўня:

💶 Гранты ад Nordic Culture Fund: Opstart — праграма для тых, хто знаходзіцца на стадіі ідэі або ранняй распрацоўкі і хоча закласці трывалы падмурак для будучага Nordic-супрацоўніцтва

🏆 Конкурс Share Prize XVIII: Popular Singularity | Італія

🧑‍🎓 Школа інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People | блізу Варшавы, Польшча


Да 23 траўня:

📚 «Жывая бібліятэка» | Вільнюс, Літва


Да 24 траўня:

🇵🇹 Рэзідэнцыя ў Лісабоне + выстава — OASis Lisbon Artistic Residency 2026 | Партугалія

📸 Конкурс на выставу ад фестывалю сучаснай фатаграфіі Circulation(s) Festival 2027 | Парыж, Францыя

🛰 Прэмія State of the ART(ist) 2026 ад Ars Electronica | Аўстрыя

🪟 Часовыя window installations для (capsules) 2026 ад Luxembourg Art Week 2026 | Люксембург

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥3👍1
🇯🇵 TOKAS Residency Programs 2027. Прыём заявак пачынаецца заўтра! | #Токіа, #Японія

→ Tokyo Arts and Space адкрывае набор на 3 рэзідэнцыйныя праграмы для #творцы, #куратары/-кі і #даследчыкі/-цы, якія хочуць працаваць і праводзіць даследаванні ў Токіа.
◉ Перыяды рэзідэнцый:
• Травень — ліпень 2027
• Верасень — лістапад 2027
• Студзень — сакавік 2028.

1️⃣ 3-месячная рэзідэнцыя — International Creator Residency Program

◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, якія жывуць па-за Японіяй і маюць мінімум 5 гадоў досведу.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD).

Прапануецца:
• Пражыванне (асобны пакой)
• Агульная студыя
• Авіяквіткі
• Суткавыя 4200 JPY / дзень (≈ 25 EUR)
• Выдаткі на праект 300 000 JPY (≈ 1,850 EUR).


2️⃣ Рэзідэнцыя ад 1 да 3 месяцаў — Curator Residency Program

◉ Для каго: #куратары/-кі, #арт_крытыкі/-ні, #даследчыкі/-цы культуры, якія жывуць па-за Японіяй і маюць мінімум 3 гады досведу.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD). Дуэты не прымаюцца

Прапануецца:
• Пражыванне (асобны пакой)
• Авіяквіткі
• Выдаткі на даследаванне / праект: 100 000 JPY (≈ 620 EUR).


3️⃣ Даследчая рэзідэнцыя на 6-12 тыдняў — Research Residency Program

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, #музыкі/-кі, #перформеры/-кі, #куратары/-кі, #арт_крытыкі/-ні, #даследчыкі/-цы, #аўтары/-кі, якія маюць значны досвед у сваёй сферы і гатовыя правесці даследаванне, звязанае з Токіа. Можна дуэтам.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD).

Прапануецца:
• Пражыванне (асобны пакой)
• Доступ да агульных прастораў TOKAS
• Без фінансавай падтрымкі на дарогу / праект.

Ддл: 16 чэрвеня, 18:00 (JST).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2