sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.3K subscribers
4.11K photos
31 videos
78 files
3.99K links
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Download Telegram
💃 Праграма для танцораў/-к, харэографаў/-к і педагогаў/-інь Tandem Tanz NRW 2026/2027 | #Германія

→ Tandem Tanz NRW — праграма павышэння кваліфікацыі, якая аб’ядноўвае прафесіяналаў і прафесіяналак у галіне #танец і настаўнікаў/-ц або супрацоўнікаў/-ніц школ для сумеснай працы з дзецьмі і падлеткамі.

Удзельнікі/-цы працуюць у тандэмах (танцор/-ка ці харэограф/-ка + педагог/-іня) і разам распрацоўваюць танцавальны праект для школьнай групы.

◉ Для каго: #танцоры/-кі, #харэографы/-кі, #педагогі/-ні.
• Танцоры/-кі і харэографы/-кі: з актыўнай мастацкай практыкай, з педагагічным досведам або без яго, гатовыя працаваць з дзецьмі і моладдзю ў партысіпатыўным фармаце.
• Настаўнікі/-цы і супрацоўнікі/-цы школ (NRW, #Германія): працуюць у школе з групай або класам, могуць рэалізаваць творчы праект у межах навучання, досвед у танцы не абавязковы.
📌 Калі ў вас яшчэ няма тандэму, арганізатары дапамогуць знайсці партнёра/-ку.

Праграма доўжыцца на працягу навучальнага года і ўключае:
• 6 навучальных модуляў (двухдзённыя сустрэчы): верасень 2026 — Кёльн, лістапад 2026 — Кёльн, люты 2027 — Эсэн, красавік 2027 — Эсэн, чэрвень 2027 — Дзюсельдорф + фінальная прэзентацыя праекта — ліпень 2027
• Распрацоўку і рэалізацыю праекта ў школе (каля 30 гадзін)
• Прафесійную падтрымку і ментарства
• Доступ да анлайн-платформы з матэрыяламі
• Сертыфікат Tandem Tanz.

Асноўныя метады працы: сумеснае выкладанне (team teaching), імправізацыя, харэаграфічная праца з дзецьмі і моладдзю, партысіпатыўныя адукацыйныя практыкі.

Прапануецца:
• Для танцораў/-к і харэографаў/-к: аплата практычнага праекта: 60 EUR за гадзіну (мінімум 30 гадзін), не менш за 1800 EUR за праект, новыя прафесійныя кантакты і досвед працы ў школе.
• Для педагогаў/-інь: бясплатная праграма навучання, творчы праект і выступленне для сваёй групы або класа.

Ддл: 30 красавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
🇫🇷 Прэмія COAL Prize 2026 на тэму “The Night” (Ноч) | #Францыя

◉ Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі з праектамі ў працэсе або на стадыі распрацоўкі ў любым медыуме (візуальнае мастацтва, перформанс, даследчыя практыкі, міждысцыплінарныя праекты і інш.).

Тэма 2026 — Ноч як:
• Экалагічная сетка жыцця і біяразнастайнасці
• Права на цемру і адпачынак
• Прастора ўяўлення, супраціву і апакрыфічных гісторый
• Альтэрнатыва 24/7-логіцы знясілення.

Прапануецца:
• Галоўная прэмія 12.000 EUR + рэзідэнцыя ў Domaine de Belval (Fondation François Sommer)
• Cпецыяльная прэмія журы 3000 EUR
• Mention Centre Wallonie-Bruxelles/Paris: 2000 EUR + выстава ў Парыжы
• Mention Ateliers Médicis: рэзідэнцыя ў Clichy-sous-Bois / Montfermeil.

Ддл: 28 красавіка, 23:59.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Праграма (адукацыйны трэнінг + практычная фаза) для маладых людзей з Беларусі і Германіі Reflect to Connect 2.0 | #Італія

→ Удзельнікі і ўдзельніцы будуць даследаваць тэмы супраціву, грамадзянскай актыўнасці і ўстойлівых супольнасцяў, а пасля распрацуюць уласныя мікрапраекты.

◉ Для каго: маладыя людзі 20-27 гадоў з Беларусі або Германіі, якія працуюць з тэмамі грамадзянскай адукацыі, гісторыі, сацыяльнага мастацтва, правоў чалавека.
Мова праграмы: англійская.

Прапануецца:
• Удзел у афлайн-трэнінгу ў Італіі (20-26 траўня)
• Праца ў фармаце BarCamp, мастацкіх майстэрняў і групавой фасілітацыі
• Ментарская падтрымка падчас распрацоўкі мікрапраектаў
• Анлайн-сустрэчы і кансультацыі падчас практычнай фазы
• Пакрыццё пражывання, харчавання і ўдзелу ў праграме
• Кампенсацыя транспартных выдаткаў у межах бюджэту.

◉ Этапы:
• Анлайн-падрыхтоўка: 20 красавіка і 11 траўня
• Трэнінг: 20-26 траўня, Італія
• Рэалізацыя мікрапраектаў: 27 траўня - 31 кастрычніка
• Анлайн-сустрэча пасля праграмы: 2 лістапада 2026.

Ддл: 20 сакавіка.
🔗 Даведацца больш (люстэрка для Беларусі).

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1🔥1
Мастацкая даследчая рэзідэнцыя Meeting Point | Загрэб, #Харватыя

→ Museum of Contemporary Art Zagreb запрашае мастакоў і мастачак на месячную рэзідэнцыю, прысвечаную даследаванню кліматычнага крызісу, супольных рэсурсаў і ролі музея ў гарадской і сацыяльнай экасістэме. Праграма з’яўляецца часткай праекта Meeting Point і міжнароднай ініцыятывы Museum of the Commons сеткі L’Internationale.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі і #даследчыкі/-цы мастацкіх практык, якія працуюць з тэмамі кліматычнага крызісу і экалогіі, супольных рэсурсаў і прасторы, адносін паміж музеем, горадам і мясцовай супольнасцю, сацыяльна ангажаваных або даследчых мастацкіх практык.
◉ Калі: 20 верасня - 20 кастрычніка 2026.

Прапануецца:
• 1-месячная рэзідэнцыя ў музеі сучаснага мастацтва
• Ганарар 1500 EUR
• Кампенсацыя дарогі да 500 EUR
• Пражыванне ў музеі
• Куратарская падтрымка і суправаджэнне каманды праекта
• Кантакты з мясцовымі ініцыятывамі і супольнасцямі
• Вытворчая падтрымка і доступ да рэсурсаў музея.

Ддл: 1 красавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Літаратурная рэзідэнцыя UNESCO Cities of Literature — Greenway Residency | #Вялікабрытанія

→ Greenway Residency — літаратурная рэзідэнцыя ў доме Агаты Крысці ў Дэвоне, якая прапануе аўтар(к)ам з сеткі UNESCO Cities of Literature час і прастору для працы над новымі тэкстамі і абмену з іншымі пісьменнік/цамі.

◉ Для каго: #пісьменнікі/-цы, якія жывуць або працуюць у адным з UNESCO Cities of Literature па-за Вялікабрытаніяй, маюць мінімум адну апублікаваную кнігу на англійскай (арыгінал або пераклад) і 2+ кнігі на сваёй мове, працуюць у жанрах фікшн / паэзія, nature writing, дзіцячая літаратура; валодаюць англійскай мовай.
◉ Калі: 25 верасня - 16 кастрычніка 2026.

Прапануецца:
• 2 тыдні ў Greenway (дом Агаты Крысці, National Trust)
• 1 тыдзень у Exeter
• Асобны пакой і працоўная прастора
• Авіяквіткі з горада ўдзельніка/-цы і мясцовыя паездкі
• Сустрэчы з мясцовай літаратурнай супольнасцю.

Ддл: 1 красавіка, 17:00 (BST).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
Перфарматыўны праект Safe(r) Spaces | #Варшава, #Польшча

→ Safe(r) Spaces — калектыўны мастацкі працэс, які аб’ядноўвае творчыя лабараторыі, летні інтэнсіў і site-specific перформанс. Праект даследуе тэму бяспекі ў прасторы — у горадзе, у целе і ў супольнасці — праз працу з голасам, рухам і ўвагай.
Арганізатары: Fundacja Sanatorium Somatyczne і Centrum Wielokulturowe w Warszawie. Партнёры: Przędzalnia Głosu, Warsztaty Teatralne, de.metaforij.

◉ Для каго: дарослыя (18+) людзі з міграцыйным досведам, якія жывуць у Польшчы і цікавяцца рухам, голасам, саматычнымі практыкамі, імправізацыяй і калектыўнай творчасцю. Прафесійны досвед не абавязковы.
◉ Працоўная мова: англійская.
◉ Колькасць удзельнікаў/-ц: 15 чалавек.

Праграма:
• Творчыя лабараторыі (Варшава). Калі: 10 красавіка - 19 чэрвеня 2026, панядзелак і пятніца, 10:00-12:00 (20 сустрэч).
• Летні інтэнсіў / рэзідэнцыя. Калі: 28 жніўня - 2 верасня (месца будзе абвешчана пазней).
• Фінальны перформанс. Калі: 6 верасня. Дзе: Plac Hallera Festival, Варшава.

*Для ўдзелу трэба мець магчымасць прысутнічаць мінімум на 80% сустрэч і на ўсім летнім інтэнсіве.

Удзел бясплатны, але патрабуецца дэпазіт 500 PLN (вяртаецца пасля завяршэння праекта пры ўдзеле ў большасці сустрэч).

Ддл: 26 сакавіка.
🔗 Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
Новае кола грантавага конкурсу Трэк 1: Арганізацыйнае развіццё ад ArtPower Belarus

→ Грантавы конкурс на ўмацаванне і развіццё культурніцкіх арганізацый:
• Арганізацыйныя змены (палітыкі, працэсы, бяспека)
• Камунікацыю (сайты, сацсеткі, матэрыялы)
• Развіццё каманды (навучанне, ментарства)
• Інфраструктуру і ўстойлівасць арганізацыі.

◉ Для каго: зарэгістраваныя арганізацыі і незарэгістраваныя ініцыятывы з фіскальным партнёрам, якія працуюць з беларускай культурай (у Беларусі і/або ў дыяспары).

◉ Праекты: 3-12 месяцаў. Старт не раней за верасень 2026.

Прапануецца #грант 10.000 - 40.000 EUR (у асобных выпадках да 60.000 EUR)

🔤 Q&A-сесія: 24 сакавіка, 18:30 Мінск | 16:30 Варшава | 17:30 Вільнюс. Зарэгістравацца

Для падачы заяўкі па гэтым трэку заяўнікі павінны запоўніць і далучыць дакумент «Ацэнка і план арганізацыйнага развіцця». Для дапамогі ў падрыхтоўцы гэтага дакумента праграма прапануе ментарынг. Запытаць ментарскую падтрымку можна па пошце info@artpowergrants.org да 28 красавіка 2026 года. Каманда праекта рэкамендуе дасылаць запыты значна раней, каб мець час на фіналізацыю заяўкі.


Ддл: 12 траўня, 23:59 (Мінск).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1😁1🥴1
PPT-III-REFUGIO-CREATIVO-_web.pdf
502.1 KB
1️⃣ Мастацкая рэзідэнцыя Ana Mendieta Programa de Refugio Creativo | #Іспанія

→ Programa de Refugio Creativo (III edición) — мастацкая рэзідэнцыя ў Леоне (Іспанія), якая падтрымлівае праекты на скрыжаванні мастацтва і сацыяльнай інтэграцыі. Праграма праходзіць у цэнтры La Fontana, дзе жывуць і атрымліваюць падтрымку людзі, якія шукаюць прытулак.

Рэзідэнцыя з’яўляецца часткай Programa de Protección Internacional і накіравана на стварэнне мастацкіх праектаў, якія спрыяюць узаемадзеянню паміж мясцовай супольнасцю і людзьмі з міграцыйным досведам.
Арганізатары: Orden Hospitalaria San Juan de Dios (Programa de Protección Internacional, La Fontana, León) у супрацоўніцтве з Fundación “la Caixa”.

◉ Для каго: індывідуальныя #мастакі/-чкі або каманды (да 4 чалавек у праекце) з праектамі ў сферы сцэнічных, аўдыявізуальных, музычных, візуальных, літаратурных або даследчых практык, якія закранаюць тэмы інклюзіі, міграцыі, супольнасці, разнастайнасці, сацыяльнай справядлівасці.

Прапануецца:
• 10-дзённая мастацкая рэзідэнцыя
• Ганарар 1650 EUR
• Кампенсацыя дарогі да 450 EUR
• Пражыванне і харчаванне
• Доступ да тэатра (146 месцаў), бібліятэкі, саду і працоўных прастор
• Падтрымка ў распрацоўцы супольнаснага мастацкага праекта разам з жыхар(к)амі і камандай цэнтра.

Ддл: 30 сакавіка.


2️⃣ Фотаконкурс пра чалавечнасць, падтрымку і салідарнасць у сітуацыях, звязаных са здароўем і доглядам XVI Concurso Internacional de Fotografía sobre Humanización Asistencial ад Hospital San Juan de Dios | #Іспанія

→ Фотаздымкі могуць паказваць як медыцынскую дапамогу, так і звычайныя жыццёвыя сітуацыі, дзе чалавек дапамагае іншаму, які не можа самастойна справіцца з паўсядзённымі дзеяннямі.

◉ Для каго: #фатографы/-кі.

Прапануецца:
• 1-е месца — 600 EUR
• 2-е месца — 400 EUR
• 3-е месца — 200 EUR
• Дадатковы Facebook Prize — падарункавы wellness-уікэнд (≈160 EUR)
• Магчымасць экспанавання фатаграфій у прасторах і анлайн-платформах Hospital San Juan de Dios de León.

Ддл: 13 красавіка.


🖇 Даведацца больш у DOC і PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍32
NPoE_Call_ENG.pdf
114.8 KB
Мастацкая даследчая рэзідэнцыя Ninety Percent of Everything ад U-BOOT Lab | #Італія

→ Ninety Percent of Everything — мастацкі даследчы праект пра ўплыў марской лагістыкі на кліматычны крызіс. Рэзідэнцыя прапануе даследаваць порт як прастору, дзе перасякаюцца гандлёвыя патокі, экалагічныя працэсы і сацыяльна-геапалітычныя адносіны.

Калі: 15-30 траўня.
◉ Для каго: калектывы мастакоў/-чак да 35 гадоў, якія працуюць з data-driven гукавымі практыкамі (sound art, field recording, data sonification) і візуальнымі практыкамі на аснове дадзеных (data art, data visualization, digital systems).
Можна падавацца: 2 калектывамі (да 3 чалавек у кожным: гукавы і візуальны) або 1 міждысцыплінарным калектывам (да 6 чалавек).

Прапануецца:
• Мастацкая рэзідэнцыя у Генуі, у порце і ў моры на грузавым судне
• 4000 EUR на калектыў (уключае ганарар, дарогу, пражыванне)
• Доступ да навуковых і лагістычных datasets
• Куратарская і ментарская падтрымка
• Працоўная прастора ў Palazzo Ducale Genova
• Магчымасць стварыць працу для калектыўнай інсталяцыі і публікацыі праекта.

Ддл: 2 красавіка, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Рэзідэнцыі для жанчын-мастачак ад Calliope Arts Foundation× Levett Collection / FAMM × Museo Sant’Orsola | Фларэнцыя, #Італія

→ Рэзідэнцыя прапануе працаваць з гісторыяй месца — былога жаночага кляштара, фабрыкі і цэнтра для бежанак — і ствараць сучасныя праекты пра досвед жанчын, памяць і трансфармацыю прасторы. Вынікі рэзідэнцыі будуць уключаныя ў культурную праграму музея 2027 і прадстаўлены публіцы.

◉ Для каго: #мастачкі.
◉ Калі: кастрычнік-снежань 2026 (2 месяцы).

Прапануецца:
• Грант 1700 EUR / месяц (нетта)
• Пражыванне і працоўная прастора (Villa Il Palmerino)
• Куратарская і тэхнічная падтрымка
• Фінансаванне вытворчасці праекта
• Магчымасць публічнай прэзентацыі (open studio / паказ work-in-progress).

Ддл: 30 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👎2👍1
«Лабараторыя крытычнага мыслення. Майстэрня медыятэатру» ад ініцыятывы «Адчуй» | #Вільнюс, #Літва

→ 2-дзённая практычная майстэрня, дзе праз тэатральныя інструменты вы навучыцеся разбіраць медыя, бачыць маніпуляцыі і захоўваць уласную пазіцыю.

◉ Калі: 28-29 сакавіка, 11:00-19:00.

• 2 дні працы з рэальнымі кейсамі
• Разбор навін праз цела, эмоцыі і дзеянне
• Інструменты крытычнага мыслення
• Гатовыя метады, якія можна перадаць сваёй супольнасці.

Прапануецца: бясплатны ўдзел + гарачы абед.

Ддл: 24 сакавіка.
🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1😁1
Стыпендыі на мастацкія курсы ад Salzburg International Summer Academy of Fine Arts | #Аўстрыя

→ Salzburg International Summer Academy of Fine Arts прапануе каля 100 стыпендый на ўдзел у летніх мастацкіх курсах 2026 у Зальцбургу.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #культдзеячы/-чкі.

Асобныя стыпендыі для:
• Людзей у вымушанай міграцыі
• Студэнтаў/-к з Усходняй Еўропы
• Студэнтаў/-к мастацкіх ВНУ
• Тых, хто працуе з архітэктурай.

Прапануецца ў залежнасці ад стыпендыі:
• Пакрыццё коштy курса
• Дарога і пражыванне
• Часткова выдаткі на жыццё.

Ддл: 7 красавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
260303_ALF_Call_Mediterranean_Capitals_of_Culture_and_Dialogue_2026.pdf
464.3 KB
💶 Фінансаванне для рэалізацыі праектаў Mediterranean Capitals of Culture and Dialogue 2026 ад Anna Lindh Foundation (ALF) | #Італія / #Марока

→ Мэта — развіваць міжкультурны дыялог, сацыяльную інклюзію і супрацоўніцтва праз мастацтва і культуру (перформансы, выставы, варкшопы, супольныя праекты і інш.).
Праекты павінны:
• Cпрыяць сацыяльнай інклюзіі
• Адлюстроўваць разнастайнасць рэгіёна
• Узаемадзейнічаць з мясцовай супольнасцю.

◉ Для каго: культурніцкія арганізацыі, #НДА, калектывы і ініцыятывы з краін Еўра-Міжземнаморскага рэгіёна.
◉ Калі: чэрвень - жнівень 2026.

2 катэгорыі фінансавання:
• Да 2500 EUR (да 3 удзельнікаў/-ц)
• 2500 - 5000 EUR (3-5 удзельнікаў/-ц).

Ддл: 4 красавіка, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Конкурс на рэалізацыю эксперыментальнай выставы ў музеі сучаснага мастацтва Künstlerhaus Marktoberdorf | #Германія

→ Абраная каманда або ўдзельнік/-ца рэалізуе ўласны куратарскі праект і публічную праграму летам 2026.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, калектывы.
◉ Падрыхтоўка: з чэрвеня. Выстава: 4 ліпеня - 30 жніўня 2026.

Прапануецца:
• Магчымасць рэалізаваць 8-тыднёвую выставу + публічную праграму
• Праца ў прасторы музея (~550 м² + двор і сад)
• Падтрымка ў рэалізацыі і камунікацыі
• PR (плакаты, флаеры, медыя)
• Ганарар + вытворчы бюджэт 8000 EUR.

Ддл: 8 красавіка, 23:59.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍1
Конкурс дакументальных фільмаў і new media-праектаў IDFA 2026 | #Нідэрланды

→ International Documentary Film Festival Amsterdam (IDFA) адкрыў прыём заявак на фестываль 2026, які пройдзе 12-22 лістапада 2026 у Амстэрдаме. Падавацца можна ў дзве асноўныя катэгорыі: дакументальныя фільмы і IDFA DocLab для new media, перформансаў і інсталяцый.

◉ Для каго: #рэжысёры/-кі і #прадзюсары/-кі дакументальных фільмаў; #мастакі/-чкі, якія працуюць з інтэрактыўнымі, імерсіўнымі і міждысцыплінарнымі праектамі.

1️⃣ Дакументальныя фільмы

→ IDFA прымае дакументальныя фільмы любога фармату і працягласці, у тым ліку гібрыдныя і эксперыментальныя працы, калі яны працуюць з рэальнасцю як асноўным матэрыялам. Фільм павінен быць завершаны пасля 10 ліпеня 2025 і не павінен быць ужо паказаны ў Нідэрландах або даступны там анлайн.

Прапануецца:
• Разгляд на ўдзел у асноўных секцыях і конкурсах IDFA
• Для адабраных фільмаў — акрэдытацыя і, па магчымасці, пражыванне для рэжысёра/-кі.

Ддл для фільмаў:
• ранні: 23 красавіка
• другі: 28 траўня
• фінальны: 9 ліпеня 2026.

💶 Падача:
• student film: 25 EUR
• да 40 хвілін: 25 / 40 / 50 EUR
• 40+ хвілін: 45 / 65 / 85 EUR
(у залежнасці ад хвалі падачы).

*️⃣ Можна запытаць вызваленне ад аплаты, калі:
• Асноўная краіна вытворчасці ўваходзіць у IBF country list
• Праект раней удзельнічаў у IDFA Forum
• Фільм звязаны з праграмамі IDFA Filmmaker Support або IDFA Bertha Fund.

🔗 Даведацца больш


2️⃣ New media, перформансы, інсталяцыі для IDFA DocLab

→ IDFA DocLab прымае праекты на скрыжаванні дакументалістыкі і новых медыя: XR, VR/AR/MR, games, digital art, web-based works, audio experiences, physical installations, live performances, immersive theatre і іншыя гібрыдныя фарматы.
Праекты павінны быць у прасунутай стадыі або ўжо завершаныя.

Прапануецца:
• Разгляд для IDFA DocLab Competition, exhibition або live events program
• Базавая тэхнічная і вытворчая падтрымка для адабраных прац
• Магчымасць падацца на DocLab R&D Program з падтрымкай да 5000 EUR для фізічнай прэзентацыі на фестывалі
• Для нідэрландскіх праектаў асобна існуе Film Fund DocLab Interactive Grant да 10.000 EUR.

Ддл для DocLab:
• Film Fund DocLab Interactive Grant: 14 красавіка
• ранні: 14 красавіка
• фінальны: 16 чэрвеня 2026.

💶 Падача:
• student project: 25 EUR
• іншыя: 35 / 45 EUR
(ранняя / фінальная падача).

*️⃣ Можна запытаць вызваленне ад аплаты, калі:
• Асноўная краіна вытворчасці ўваходзіць у IBF country list
• Праект раней быў прадстаўлены на IDFA DocLab Forum
• Гэта нідэрландскі праект / капрадукцыя, які падаецца на Film Fund DocLab Interactive Grant.

Для некаторых заяўнікаў/-ц таксама даступныя зніжкі, калі аплата з’яўляецца бар’ерам.

🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍2
Арт-тэх рэзідэнцыі Summer Sessions 2026

→ Summer Sessions — сетка кароткатэрміновых рэзідэнцый для мастакоў/-чак і дызайнераў/-к, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва і тэхналогій. Праграма падтрымлівае развіццё праектаў ад ідэі да публічнай прэзентацыі.
Арганізатары / партнёры: V2_ Lab (NL), Sardegna Teatro (IT), Metamedia (HR), Academy for Theatre and Digitality (DE), PiNA (SI), Schmiede Hallein (AT), Marginal (RO).

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, да 35 гадоў і/або выпускнікі/-цы апошніх 5 гадоў, якія жывуць у адной краіне з партнёрам праграмы (#Нідэрланды, #Італія, Харватыя, #Германія, Славенія, #Аўстрыя, Румынія).
◉ Калі: ліпень-верасень 2026 (~8 тыдняў).

Прапануецца:
• Бюджэт, які пакрывае дарогу, пражыванне, матэрыялы, стыпендыю
• Доступ да лабараторый і інстытутаў
• Ментарская і экспертная падтрымка
• Публічная прэзентацыя выніку.

Ддл: 8 красавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
English That Works: як гаварыць пра сябе і сваю НКА так, каб вас разумелі | #Варшава, #Польшча

→ Belarus Beehive разам з Цэнтрам новых ідэй запускаюць серыю івэнтаў "Upgraded: Як ініцыятывам жыць і працаваць у 2026 годзе".

1️⃣/5️⃣ Першы інтэнсіў — пра тое, як зразумела і ўпэўнена гаварыць пра сваю працу на англійскай.
◉ Калі: 3-4 красавіка.
◉ Дзе: Imaguru, Twarda 14/16, Варшава.

◉ Для каго: #НДА, #лідары/-кі; для тых, хто ўжо камунікуе з донарамі і партнёрамі; хто займаецца або плануе займацца міжнароднай адвакацыяй; хто адчувае няўпэўненасць у англійскай або выступах.
Узровень англійскай: B1 і вышэй.

Праграма:
• 2-дзённы інтэнсіў з практыкай і фідбэкам
• Праца над пітчам пра сябе і сваю арганізацыю.

Спікеркі:
• Валянціна Чэкан (Speaker-coach)
• Таццяна Сусло (Safe Space English).

Прапануецца: пакрыццё дарогі і харчавання.

Ддл:
- 24 сакавіка, 12:00 (CET) — для ўдзельнікаў/-ц з іншых гарадоў
- 31 сакавіка, 12:00 (CET) — для ўдзельнікаў/-ц з Варшавы.
🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏖 Сакавік пакуль абыходзіцца з намі мякка. Можа, паспееце і трохі пачыліць?

Да 23 сакавіка:

🇨🇿 Рэзідэнцыя для мастакоў/-чак на пачатку шляху AiR SVĚTOVA 1 2026 | Прага, Чэхія


Да 24 сакавіка:

🎭 «Лабараторыя крытычнага мыслення. Майстэрня медыятэатру» ад ініцыятывы «Адчуй» | Вільнюс, Літва


Да 25 сакавіка:

🎓 Конкурс для маладых беларускіх лідараў/-к (18-35 гадоў) на ўдзел у Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў 2026


Да 26 сакавіка:

🇵🇱 Перфарматыўны праект Safe(r) Spaces | Варшава, Польшча


Да 27 сакавіка:

🤱 Прыём спектакляў для KUK Theatre Festival 2026 | Прага, Чэхія

🇩🇪 Даследчая мастацкая рэзідэнцыя Zu Gast 2026 ад Urbane Künste Ruhr | Бохум, Германія


Да 29 сакавіка:

💶 Грантавы конкурс на суфінансаванне культурных і мастацкіх праектаў у межах праграмы Skopje – European Capital of Culture 2028

🧑‍💻 XR-рэзідэнцыя The Reciprocal Trap у межах RiT 2 – Unwritten Worlds ад V2_ x Realities in Transition | Ратэрдам, Нідэрланды + анлайн

🇳🇴 Bærum Kunsthall запрашае мастакоў і мастачак падавацца на ўдзел у выставачнай праграме 2027 | Нарвегія

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
ToR_TEH_Book_Writers_v1_17.03.2026.pdf
346.7 KB
#вакансія Аўтар/-ка публікацыі TEH Book

→ Trans Europe Halles (TEH) шукае аўтара/-ку (або каманду), каб на аснове архіваў (40+ гадоў) сабраць і асэнсаваць гісторыю TEH (сеткі культурных цэнтраў па ўсёй Еўропе).

◉ Для каго: #пісьменнікі/-цы, #аўтары/-кі, #рэдактары/-кі, #даследчыкі/-цы з досведам працы з доўгімі тэкстамі (кнігі, даследаванні, анталогіі), з уменнем працаваць з архівамі і фарміраваць наратыў, з добрай англійскай (працоўная мова). Досвед у культурнай / супольнаснай сферы будзе плюсам.
◉ Калі: чэрвень 2026 - студзень 2027.

Прапануецца #ганарар 4800 EUR + VAT.

Ддл: 6 красавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Прыём заявак на праграмы State Library Victoria Fellowships 2026 | Мэльбурн, #Аўстралія

→ State Library Victoria прымае заяўкі ад даследчыкаў/-ц, пісьменнікаў/-ц, мастакоў/-чак і творцаў. Праграма падтрымлівае новыя даследаванні і творчыя праекты, натхнёныя калекцыямі, прасторамі і грамадскай роляй бібліятэкі.

◉ Для каго: #даследчыкі/-цы, #пісьменнікі/-цы, #мастакі/-чкі, #творцы.
*️⃣ У асноўным для тых, хто жыве ў Аўстраліі і мае права там працаваць.
Выключэнні:
• Для UNESCO Cities of Literature — можна падавацца з іншых гарадоў сеткі
• Для England in the Early Modern period — адкрыта для міжнародных заяўнікаў/-ц.

◉ Перыяд: 1 жніўня 2026 - 30 чэрвеня 2027.

Тры праграмы:

1️⃣ Research Fellowships — для акадэмічных даследаванняў.
◉ Для каго: заяўнікі/-цы з мінімум 10 гадамі прафесійнага досведу.

2️⃣ Creative Fellowships — для творчых праектаў на аснове калекцый.

3️⃣ Creative Residencies — для праектаў, якія рэагуюць на прастору бібліятэкі і яе грамадскую функцыю.
◉ Для каго: заяўнікі/-цы на сярэднім этапе кар’еры або ўжо прызнаныя.

Прапануецца:
• 15.000 AUD (~9000-9500 €)
• Працоўнае месца ў бібліятэцы
• Доступ да калекцый і даследчай падтрымкі
• Гнуткі фармат: ~3 месяцы працы (можна разбіць на часткі).
Дадаткова для UNESCO Cities of Literature — аплачаныя пералёты.

Ддл: 7 красавіка, 9:00 (AEST).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1