sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.3K subscribers
4.06K photos
31 videos
67 files
3.93K links
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Staromiejski Dom Kultury абвяшчае набор праектаў SYTUACJE у межах Праграмы ўзмацнення варшаўскіх кадраў культуры | #Варшава, #Польшча

◉ Для каго: фізічныя асобы; арганізацыі; нефармальныя групы. Калі праект рэалізуе некалькі чалавек, неабходна пазначыць аднаго каардынатара/-ку для кантакту з SDK.
◉ Рэалізацыя: з 1 красавіка да канца 2026 года (адзін — вясной, другі — восенню).

Аўдыторыя праектаў: супрацоўнікі і супрацоўніцы варшаўскіх устаноў культуры (бібліятэкі, тэатры, музеі, дамы культуры).
Фармат праектаў:
• 1 або максімум 2 падзеі
• Абавязкова з актыўным удзелам аўдыторыі (не толькі лекцыя ці паказ)
• Некамерцыйныя і бясплатныя для ўдзельнікаў/-ц
• Могуць быць як новыя, так і ўжо раней рэалізаваныя фарматы, калі яны адпавядаюць мэце праграмы.

Прапануецца:
• Грант 5000 PLN брута (толькі ганарар; дадатковыя матэрыялы не пакрываюцца);
• Арганізацыйная, тэхнічная і прома-падтрымка
• Прастора SDK (або іншая лакацыя ў Варшаве — па ўзгадненні)
• Базавае абсталяванне (сталы, крэслы, праектар, фліпчарт, канцылярскія матэрыялы)
• Падтрымка ў наборы ўдзельнікаў.

◉ Этапы адбору:
• I этап: адбор 5 канцэпцый
• II этап: анлайн-размовы (12 і 16-17 сакавіка, 10:00-15:00);
• Фінальна будуць абраныя 2 праекты.

Ддл: 8 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»

→ Практычная сустрэча пра тое, як праца ў полі траўмы ўплывае на журналістаў і журналістак, і якія інструменты дапамагаюць захоўваць сябе ў прафесіі. Для медыяпрафесіяналаў/-к, якія працуюць з тэмамі гвалту, рэпрэсій, вайны і чалавечага болю.
Арганізатары: нямецкая НКА dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

◉ Калі: 5 сакавіка, 17:00-19:30 Варшава | 18:00-20:30 Вільнюс | 19:00-21:30 Мінск.

Праграма:
• Што такое траўма сведкі і прафесійны перагруз
• Дзе праходзіць мяжа прафесійнай адказнасці
• Як не «забіраць» чужы боль з сабой
• Як падрыхтавацца да складаных размоваў
• Што дапамагае заставацца ў прафесіі на доўгую дыстанцыю.

◉ Фармат: практычныя інструменты самазахавання + кароткія інтэрактыўныя заданні + прастора для рэфлексіі.

◉ Спікерка: беларуская журналістка з больш як 5-гадовым досведам працы з траўматычнымі тэмамі, трэнерка па супрацьдзеянні выгаранню.

Ддл: 4 сакавіка, 17:00 (Вільнюс).
🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Конкурс сольных танцавальных прац Solo Dance Contest 2026 | #Польшча

→ Solo Dance Contest — міжнародны конкурс сольных танцавальных прац, які штогод збірае прафесійных танцоўшчыкаў/-ц і харэографаў/-к з усяго свету. Конкурс пройдзе ў межах 18-га Гданьскага фестывалю танца.

◉ Для каго: прафесійныя #танцоры/-кі 18+ з пацверджаным досведам (дыплом або дакументаваная мастацкая практыка)

Што можна падаваць:
• Cольныя працы працягласцю ад 5 да 20 хвілін
• Прэм’ера не раней за 1 чэрвеня 2024.

🇵🇱 Польскія адборы (Solo Dance Contest PL)
◉ Калі: 18-19 красавіка.
• Адабраныя 10-12 сола, з якіх 5-7 трапяць у асноўны конкурс
• Ганарар за паказ 450 PLN (брута)
• Пражыванне, харчаванне і кампенсацыя дарогі ў межах Польшчы.

🏆 Месца і даты асноўнага конкурсу: #Гданьск, 14-17 верасня 2026.
Прапануецца:
• Прызавы фонд 6000 EUR: 5 500 EUR: 1-е, 2-е і 3-е месцы (журы) + 500 EUR (прыз гледачоў/-ак)
• Запрашэнне ў Гданьск і паказ сола на сцэне Klub Żak
• Пражыванне і харчаванне падчас конкурсу
• Кампенсацыя дарогі: да 400 PLN у межах Польшчы і да 180 EUR для ўдзельнікаў/-ц з-за мяжы.

Ддл: 22 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
brueckerei_occ_en_2.pdf
117.9 KB
BRÜCKEREI #3 — харэаграфічная платформа і даследчая лабараторыя | #Швейцарыя

→ BRÜCKEREI #3 — двухтыднёвая ментарская праграма харэаграфічнага для харэографаў/-к, прафесійных танцораў/-к і аматараў/-к.

Праграма рэалізуецца пад ментарствам Thomas Hauert — швейцарскага перформера, харэографа і педагога, вядомага працай з імправізацыяй і калектыўнымі формамі стварэння.

◉ Калі: 6-18 ліпеня.

Фокус 2026:
• Імправізацыя як спосаб стварэння і выканання
• Калектыўнае даследаванне, кампазіцыйныя інструменты
• Камунікацыя харэаграфічных ідэй і прыняцце рашэнняў у рэальным часе
• Працэс-арыентаваны падыход.

Вынікі даследавання будуць прадстаўлены публіцы ў фармаце нефармальнага паказу 18 ліпеня 2026.

1️⃣ ◉ Для каго: #харэографы/-кі на любым этапе кар’еры, без абмежаванняў па ўзросце і гендары.
Прапануецца:
• Прафесійны ментарынг
• Бясплатны ўдзел
• Пакрыццё праезду, пражывання і per diem для тых, хто жыве па-за Цюрыхам.

2️⃣ ◉ Для каго: #танцоры/-кі ўсіх стыляў, якія пражываюць у Швейцарыі; завершаная прафесійная танцавальная адукацыя.
Прапануецца:
• Інтэнсіўны творчы працэс і прафесійны абмен
• Пашырэнне рухальнай мовы і сеткі кантактаў
• Ганарар 2500 CHF (gross).

3️⃣ ◉ Для каго: мясцовыя жыхары/-кі / аматары/-кі танца без патрабавання папярэдняга танцавальнага досведу.
Прапануецца:
• Бясплатны ўдзел
• Праца разам з харэограф(к)амі і прафесійнымі танцор(к)амі
• Абанемент з бясплатным уваходам на спектаклі Tanzhaus Zürich у сезоне 2026/2027.

Ддл: 15 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Прафесійная #рэзідэнцыя для керамістаў і керамістак Throwing Shapes 2026 | #Дублін, #Ірландыя

→ Throwing Shapes у партнёрстве са Staycity прымае заяўкі на 3-месячную прафесійную рэзідэнцыю для керамістаў і керамістак. Праграма прадугледжвае поўны доступ да студыі і бясплатнае пражыванне ў цэнтры Дубліна.

◉ Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі ў галіне керамікі / ганчарства з пацверджаным досведам (мін. 3 гады незалежнай практыкі), з развітымі тэхнічнымі навыкамі, з правам легальна жыць і працаваць у Ірландыі на час рэзідэнцыі;
◉ Калі: 1 чэрвеня - 31 жніўня 2026.

Прапануецца:
• 3 месяцы поўнага доступу да студыі (ганчарныя колы, печы, глазуры, абсталяванне)
• Пражыванне ў цэнтры горада (арэнда бясплатная, аплата камунальных паслуг — за ўдзельнік/цам)
• Магчымасць праводзіць майстар-класы
• Персанальная выстава па выніках рэзідэнцыі з куратарскай і маркетынгавай падтрымкай
• Ментарства (у тым ліку па сацыяльных сетках)
• Удзел у падзеях студыі і прафесійнай супольнасці.

Ддл: 19 сакавіка, 16:00 (GMT).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Рэзідэнцыя ARCUS Project 2026 Ibaraki Artist-in-Residence | #Японія

→ 90-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў/-чак сучаснага мастацтва, якія жывуць па-за межамі Японіі. Праграма робіць акцэнт на даследчым падыходзе, эксперыментах і ўзаемадзеянні з мясцовай супольнасцю.
Рэзідэнцыя праходзіць у горадзе Морыя (каля 1 гадзіны ад Токіа). У 2026 годзе студыя будзе размешчана на тэрыторыі дзеючай пачатковай школы.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі ў сферы contemporary visual arts і сумежных практык (у т.л. перформанс, тэкставыя практыкі); пражываюць па-за Японіяй; не з’яўляюцца студэнт(к)амі (акрамя PhD); магчымыя групавыя заяўкі (але ўсе фінансавыя ўмовы — на аднаго чалавека).
◉ Калі: 11 верасня - 9 снежня 2026 (90 дзён).

Прапануецца:
• Асобная студыя (~65 м²) у будынку школы
• Пражыванне (мэбляваная кватэра побач са студыяй)
• Авіяквіткі туды-назад (economy class)
• Стыпендыя 540.000 JPY (2940 EUR) на 90 дзён (на пражыванне і вытворчасць)
• Куратарская і арганізацыйная падтрымка
• Сустрэчы з японскімі арт-прафесіянал(к)амі
• Open studios і публічныя падзеі.

Ддл: 19 сакавіка, 23:59:59 (JST).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
1st-PUBLIC-CALL-FINAL-Skopje-2028.pdf
551.1 KB
Грантавы конкурс на суфінансаванне культурных і мастацкіх праектаў у межах праграмы Skopje – European Capital of Culture 2028

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, культурныя прафесіяналы/-кі; НКА, культурныя інстытуцыі, калектывы; адукацыйныя і даследчыя ўстановы (з краін ЕС і шэрагу партнёрскіх еўрапейскіх краін).

Падтрымка праектаў у 5 тэматычных напрамках:
• Art4Hope
• Togetherness
• rECOvering
• CreARTing
• Heritage.

Прапануецца:
• Інтэграцыя ў афіцыйную праграму Skopje 2028
• Памер фінансавання:
- 3000 – 10.000 EUR (стартавыя праекты)
- 10.000 – 30.000 EUR (малы маштаб)
- 30.000 – 50.000 EUR (сярэдні маштаб)
• Абавязковае суфінансаванне мін. 10%. Максімальны запыт — 50.000 EUR.

Ддл: 29 сакавіка, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Летняя рэзідэнцыя Schöhsee Artist Residency 2026 | #Германія

◉ Для каго: #мастакі/-чкі любога ўзросту і стадыі кар’еры, асабліва вітаюцца заяўкі з інтарэсам да тэмаў чалавек і прырода, вясковае і гарадское.
◉ Калі: 1-31 жніўня.
◉ Дзе: Плён, Паўночная Германія (рэгіён азёраў). 2 хвіліны пешшу да возера і лесу. 10 хвілін да крам і цэнтра горада.

Прапануецца:
- Стыпендыя 800 EUR
- Кампенсацыя дарогі да 200 EUR
- Бясплатнае пражыванне ў эка tiny house ў садзе. Прыватная вулічная кухня + магчымасць карыстацца агульнай кухняй
- Доступ да студыі
- Магчымыя сустрэчы з мясцовай супольнасцю і візіт на выставу NordArt.

*Без візавай падтрымкі.

Ддл: 31 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰5👍3
2026_Call_for_Applications_localhistory.pdf
2.1 MB
Грантавая праграма для арганізацый з Польшчы, Чэхіі і Славакіі local.history ад EVZ Foundation | #Германія

→ Грантавая праграма для арганізацый з Польшчы, Чэхіі і Славакіі на адукацыйныя праекты па лакальнай гісторыі перыяду нацыянал-сацыялізму і Другой сусветнай вайны.
Праграма падтрымлівае праекты, якія крытычна асэнсоўваюць мінулае, звязваюць яго з сучаснасцю і ўмацоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці.

◉ Тэрміны праекта:
• Старт не раней за 1 жніўня 2026
• Працягласць да 30 месяцаў (макс. да 31 студзеня 2029).

◉ Для каго: некамерцыйныя арганізацыі і дзяржаўныя ўстановы (музеі, універсітэты, бібліятэкі і інш.), зарэгістраваныя ў Польшчы, Чэхіі або Славакіі; асабліва заахвочваюцца супольніцкія арганізацыі (LGBTIQ, яўрэйскія, ромскія, фемінісцкія, мігранцкія і інш.).

Прапануецца:

- Фармат 1. Лакальны праект
• Рэалізацыя ў сваёй краіне / рэгіёне
• Без абавязковага міжнароднага партнёра
• Бюджэт 60.000-80.000 EUR.

- Фармат 2. Лакальны праект з міжнародным кампанентам
• Абавязковы партнёр з іншай еўрапейскай краіны або Ізраіля
• Сумесная транснацыянальная праца (абмен, супастаўленне лакальных гісторый, еўрапейскі кантэкст)
• Бюджэт 80.000-120.000 EUR.

Фінансаванне пакрывае: персанал; аперацыйныя выдаткі (ганарары, паездкі, матэрыялы, варкшопы і інш.); аднаразовыя выдаткі (абсталяванне); адміністрацыйныя выдаткі (макс. 7%).
Суфінансаванне: НКА могуць падавацца без уласных сродкаў (пры абгрунтаванні); дзяржаўныя ўстановы павінны забяспечыць 20% бюджэту (уласныя або трэція сродкі).

◉ Партнёры могуць быць з краін ЕС і шэрагу іншых еўрапейскіх дзяржаваў (у т.л. Украіна, Малдова, Сербія, Вялікабрытанія і інш.). Супрацоўніцтва з арганізацыямі, зарэгістраванымі ў Расіі або Беларусі, немагчыма.

Ддл: 7 красавіка, 12:00 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Школа NGO Revival ад Партнёрства OLA | #Польшча

→ 6-дзённая школа для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), якія былі ліквідаваныя або вымушаныя да рэлакацыі.
Мэта школы — умацаваць патэнцыял ліквідаваных і рэлакаваных арганізацый, падтрымаць іх у аднаўленні дзейнасці і адаптацыі да новых умоваў праз абмен досведам і перадавыя практыкі.

◉ Калі: 6 дзён у прамежку 10-20 траўня 2026.
◉ Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх АГС, якія сутыкнуліся з ліквідацыяй або рэлакацыяй; па 1 чалавеку ад арганізацыі; перавага — прадстаўнік/цам кіруючых органаў, менеджарам/-кам, вядучым спецыяліст(к)ам; неабходна мець магчымасць знаходзіцца ў Польшчы ў перыяд школы (віза або іншы дакумент).

👉Праграма школы:

• Што адбываецца з беларускім трэцім сектарам? Кароткі агляд сітуацыі на падставе актуальных даследаванняў. Магчымасці падтрымкі
• Як рэгулюецца дзейнасць некамерцыйных арганізацый (НКА) ў Беларусі і за мяжой?
• Праца з мэтавымі групамі. Пабудова супольнасці. Што можна рабіць у Беларусі? Што можна рабіць для Беларусі з замежжа?
• Унутраны мэнэджмэнт. Асновы бяспекі арганізацыі . Чым штучны інтэлект можа дапамагчы АГС?


Ддл: 2 сакавіка.
🔗 Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥4👍1
Стыпендыя і ментарская праграма для аўтараў і аўтарак, якія пішуць пра сучаснае візуальнае мастацтва, Artlab Editorial Fellowship 2026 ад Hyundai Artlab

◉ Для каго: аўтары/-кі, якія публікуюцца на англійскай мове; маюць мінімум 3 апублікаваныя і падпісаныя тэксты на англійскай; працуюць з contemporary visual art;

Прапануецца:
• 10.000 USD
• Рэгулярнае ментарства і one-on-one сесіі;
• Праца з рэдактар(к)ам і куратар(к)амі.

Ментарская падтрымка ад:
• Mira Dayal — рэдактарка Triple Canopy, даследчыца і выкладчыца (Нью-Ёрк);
• Gary Zhexi Zhang — мастак і аўтар, выкладчык Royal College of Art (Лондан).
• Рэгулярныя сустрэчы з рэдактаркай Artlab Editorial Shannon Lee.

Вынік: 3 тэксты (па 800 слоў кожны) для Artlab Editorial; публікацыі з траўня па снежань 2026 (1 артыкул кожныя 2 месяцы).

Ддл: 9 сакавіка, 23:59 (EST).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
🇨🇦 Рэзідэнцыя для маладых куратараў/-ак — Canadian Centre for Architecture (CCA)

◉ Для каго: #архітэктары/-кі, #журналісты/-кі, #дызайнеры/-кі, #крытыкі/-ні, #гісторыкі/-ні, #фатографы/-кі, #мастакі/-чкі і іншыя прафесіяналы/-кі да 30 гадоў (1 студзеня 2026), незалежна ад грамадзянства і месца жыхарства.
Калектыўныя заяўкі магчымыя (фінансаванне не павялічваецца).

→ Праграма Emerging Curator Residency Program прапануе распрацаваць і рэалізаваць куратарскі праект у CCA, прысвечаны сучасным дэбатам у архітэктуры, урбаністыцы, ландшафтным даследаванням і культурна-сацыяльнай дынаміцы. Вітаюцца міждысцыплінарныя і эксперыментальныя фарматы.

Прапануецца:
• 2-месячны ментарскі этап (верасень-кастрычнік 2026) для 3 фіналістаў/-ак (анлайн)
• Ганарар 1000 CAD (680-720 EUR) для кожнага/-ай фіналіста/-кі
• 3-месячная рэзідэнцыя ў Манрэалі (студзень-чэрвень 2027) для 1 абранага/-ай куратара/-кі
• 12.000 CAD (8200-8700 EUR) на дарогу, пражыванне і выдаткі падчас рэзідэнцыі
• Вытворчы бюджэт праекта пакрываецца CCA
• Публікацыя даследаванняў двух іншых фіналістаў/-ак на сайце CCA.

Ддл: 9 сакавіка, 17:00 (EDT).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
🇨🇭 Конкурс коміксаў на тэму “Freundschaft – Friendship – Amicizia – Amitié” (Сяброўства) ад Basel Tourism × FANTASY BASEL – The Swiss Comic Con × Cartoonmuseum Basel – Centre for Narrative Art | #Швейцарыя

→ 20 абраных прац будуць прадстаўлены як сцягі на мосце Mittlere Brücke ў Базелі і на выставе падчас FANTASY BASEL 2026. 5 месцаў зарэзерваваныя для пачаткоўцаў.

Для каго: усе, хто лічыць сябе аўтарам/-кай «дзявятага мастацтва» (коміксаў), незалежна ад адукацыі і досведу.

Прапануецца:
• Публічная прэзентацыя працы ў цэнтры Базеля 4-18 траўня 2026 (20 сцягоў 2×2 м)
• Выстава ў межах FANTASY BASEL (14-16 траўня 2026)
• Ганарар 1500 CHF (1550-1600 EUR)
• Выдаткі на дарогу 500 CHF (520-540 EUR)
• 4 квіткі на адзін дзень FANTASY BASEL 2026
• Усе пададзеныя працы будуць паказаныя ў лічбавай прэзентацыі.

Ддл: 15 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💐 Вясна, паважаныя! Лёгкасці ў паветры. І ў падачы заявак.

Да 2 сакавіка:

👩‍🏫 Школа NGO Revival ад Партнёрства OLA | Польшча


Да 3 сакавіка:

🇬🇷 Рэзідэнцыі Onassis AiR Open Call 2026/27 | Афіны, Грэцыя


Да 4 сакавіка:

💶 Neighbourhood Fund: падтрымка праектаў у краінах Усходняй Еўропы — Development Interventions, Resilience and Democratic Development Ukraine

🏆 Конкурс у галіне медыя- і лічбавага мастацтва Prix Ars Electronica 2026 | Лінц, Аўстрыя

🏆 Конкурс AI for Social Impact Initiative 2026 ад CARE Austria × Ars Electronica

📝 Пісьменніцкая рэзідэнцыя Itchy Fingers – A Writing Residency on Art Books | Нарвегія

💻 Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»


Да 5 сакавіка:

🖥 Семінар «ШІ ў моладзевай працы»


Да 6 сакавіка:

💼 Вакансія Каардынатар праграмы эка-сертыфікацыі для SHIFT CULTURE


Да 8 сакавіка:

👨‍💻 Staromiejski Dom Kultury абвяшчае набор праектаў SYTUACJE у межах Праграмы ўзмацнення варшаўскіх кадраў культуры | Варшава, Польшча

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
🇵🇱 Адукацыйна-практычная праграма Szkoła o migracji 2026 ад Fundacja Strefa WolnoSłowa x Jasna 10: Społeczna Instytucja Kultury | #Варшава, #Польшча

→ Праграма пра сучасныя міграцыйныя працэсы, досвед міграцыі як досвед цела і стварэнне інклюзіўных культурных ініцыятываў у лакальных супольнасцях.

Фармат:
• Цыкл сустрэч і варкшопаў (сакавік-кастрычнік 2026). Пачатак заняткаў: 21-22 сакавіка 2026
• Тэорыя і практыка: фізіялогія стрэсу, праца з целам, mindful-падыходы
• Аналіз міграцыйных наратываў і сітуацыі на мяжы
• Сустрэчы з эксперт(к)амі, якія працуюць з тэмай міграцыі, права і мастацтва
• Сумесная распрацоўка 5 культурных ініцыятываў пра міграцыю (рэалізацыя восенню 2026)
• Практыка з удзелам людзей з досведам міграцыі.

◉ Працоўныя мовы: польская і англійская (магчымы пераклад пры патрэбе).

Ддл: 8 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
60052_00_765108.pdf
469.5 KB
🇹🇼 Даследчая рэзідэнцыя NTMoFA International Residency Program 2026 | #Тайвань

→ Даследчая рэзідэнцыя ў National Taiwan Museum of Fine Arts (NTMoFA) для творцаў, якія хочуць працаваць з калекцыяй музея і тэмамі тайваньскага мастацтва.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #мастацтвазнаўцы, #крытыкі/-ні, #тэарэтыкі/-ні, музейныя прафесіяналы/-кі. Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу; веданне NTMoFA і тайваньскага мастацтва.
◉ Калі: 3 верасня - 22 кастрычніка 2026 (30-50 дзён абавязковага знаходжання).

Прапануецца:
• Авіяквіток туды-назад (economy)
• Трансфер аэрапорт–музей
• Кампенсацыя страхоўкі да 5 000 NTD (~145-155 EUR)
• Штодзённая стыпендыя:
- 5350 NTD (~155-165 EUR) — #даследчыкі/-цы
- 7130 NTD (~205-220 EUR) — дацэнты/-кі
- 8915 NTD (~260-275 EUR) — прафесары/-кі
• Cтудыя
• Доступ да бібліятэкі і фондаў музея.

*Жыллё не прадастаўляецца (пакрываецца са штодзённай стыпендыі). Падатак 18% утрымліваецца з выплат.

Ддл: 31 сакавіка (GMT+8).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Стыпендыяльная праграма Vitali Silitski Fellowship 2026 ад Цэнтр новых ідэй | #анлайн + #Варшава, #Польшча

Гэта двухмесячная стыпендыяльная праграма для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць працаваць з ідэямі, што працягваюць і развіваюць інтэлектуальную спадчыну выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага.


◉ Для каго: беларусы і беларускі да 35 гадоў; прадстаўнікі/-цы акадэмічнай сферы, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, медыяў; жывуць у ЕС або краінах Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі), маюць доступ да рынку працы і банкаўскі рахунак; валодаюць англійскай на ўзроўні, дастатковым для дыскусій; не ўваходзілі ў пастаянную каманду ЦНІ.

*️⃣Адукацыйная анлайн-частка адкрыта для ўсіх беларус/ак незалежна ад краіны пражывання.


Фармат праграмы:
• Адукацыйная анлайн-частка Future Ideas School: 13-25 сакавіка 2026. Спікеры і спікеркі: James Nixey, Michael McFaul, Hillary Briffa, Рыгор Астапеня, Антон Раднянкоў, Дар’я Урбан, Леся Руднік.
• Афлайн-частка і фінальны пітчынг: 26-29 сакавіка 2026, Варшава (лагістыка пакрываецца)
• 2-месячная анлайн-стажыроўка: 6 красавіка - 5 чэрвеня 2026.

Прапануецца:
• Стажыроўка ў даследчай камандзе ЦНІ
• Стыпендыя да 2000 EUR (брута)
• Ментарская падтрымка
• Публікацыя аналітычнага артыкула (да 2000 слоў) на сайце ЦНІ.

📌 Трэба быць гатовым/-ай удзельнічаць ва ўсіх этапах і падрыхтаваць аналітычны матэрыял да 6 чэрвеня 2026.

Ддл: 10 сакавіка, 23:59 (Мінск).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👎2👍1
Адкрытыя магчымасці без фіксаванага дэдлайну

1️⃣ Грант Working-Class (Creative) Grant ад Karim Boumjimar

→ Невялікі грант для творцаў з рабочага класа, якія не маюць інстытуцыйнай падтрымкі.
◉ Для каго: #творцы з любой краіны, якія атрымліваюць мала або не атрымліваюц грантавай падтрымкі.

Прапануецца 500 EUR (аднаразова). Cродкі можна выкарыстаць на матэрыялы, даследаванні, арэнду, паездкі або проста на жыццёвыя выдаткі

🔗 Даведацца больш


2️⃣ Рэзідэнцыі ў сельскай мясцовасці для цыркавых, перформанс- і outdoor-мастакоў/-чак Gorilla Circus Residencies 2026 ад Gorilla Circus | Fenland, UK

Фармат:
• 3-7 дзён (ліпень, верасень або кастрычнік 2026)
• Магчымасць публічнага паказу і зваротнай сувязі.

Прапануецца:
• Пражыванне да 7 начэй
• Пакрыццё транспартных выдаткаў
• Сутачныя да 7 дзён
• Адкрытая пляцоўка 20×20 м
• Майстэрня (метал/дрэва)
• 1 дзень відэаздымкі
• Падтрымка прадзюсара/-кі ці дырэктара/-кі.

🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1