sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.26K subscribers
3.94K photos
31 videos
42 files
3.78K links
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Адкрытая #лекцыя «Гісторыя Беларусі Сярэднявечча і ранняга Новага часу: на што звярнуць увагу?» | #Кракаў, #Польшча

→ Беларускі даследчы ўніверсітэт імя Астафея Валовіча сумесна з «Прасторай» запрашае на адкрытую лекцыю гісторыка Аляксандра Грушы.

◉ Калі: 21 снежня, 16:00-18:00.
◉ Дзе: Кракаў, ul. Mikołajska 4/6, Прастора.

Сучаснае абмеркаванне гісторыі Беларусі часта звужаецца да палітычнай гісторыі і пытанняў вакол паходжання ВКЛ. Але ці сапраўды гэта адзінае, што варта вывучаць? Лекцыя прысвечаная таму, што яшчэ нам варта ведаць пра сваю гістарычную спадчыну: чым нашы продкі адрозніваліся ад нас, што іх матывавала, як яны жылі і як гэта дапамагае нам лепш разумець сваю краіну сёння.


◉ Спікер: Аляксандр Груша — доктар гістарычных навук, сябра аргкамітэта будучага Універсітэта і прафесар Інстытута гісторыі ім. Т. Мантэйфеля Польскай акадэміі навук.

Лекцыя адкрытая для ўсіх зацікаўленых.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
4👍3🔥2❤‍🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Упершыню за доўгі час можна крыху выдыхнуць — усяго два дэдлайны. 🦥

📞 Апытанка:

🖨 Беларускія выдаўцы запусцілі ананімную апытанку, каб лепш зразумець патрэбы сваіх чытачоў і чытачак


Да 22 і 24 снежня:

🎥 Прыём заявак на European Media Art Festival 2026 | Германія

👨‍💻 Шукаюць Facilitator-Research Artist для рэзідэнцыі Symbiotic Danscapes 2026 | Грэцыя

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
🎭 Фестываль для маладых творцаў і калектываў (да 30 гадоў) Mittelyoung 2026 | #Італія

→ Mittelfest адкрыў прыём заявак на Mittelyoung 2026 — міжнародную праграму для маладых артыстаў/-к, якія працуюць у сферы #тэатр, #музыка, #танец і цырка.

Удзельнікі/-цы павінны быць грамадзян(к)амі або рэзідэнт(к)амі адной з 27 краін: Албанія, Аўстрыя, Бельгія, #Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Эстонія, #Германія, Грэцыя, #Італія, Косава, Латвія, #Літва, Паўночная Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрланды, #Польшча, #Чэхія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Швейцарыя, Украіна, Венгрыя.

Тэма 2026 Fear / Страх. Праекты павінны працаваць з тэмай страху — як чакання, досведу, рухавіка дзеяння або трансфармацыі.

Патрабаванні:
- Праект павінен быць прэм’ерай для рэгіёна Friuli Venezia Giulia
- Фармат — мабільны, з магчымасцю хуткага мантажу і дэмантажу
- Дапускаюцца як гатовыя працы, так і праекты ў распрацоўцы
- Тэхнічная каманда можа быць старэйшая за 30 гадоў.

Прапануецца:
- 9 праектаў будуць адабраныя для ўдзелу ў Mittelyoung 14-17 траўня 2026. З іх 3 праекты трапяць у асноўную праграму Mittelfest Fear 16-26 ліпеня 2026.
- Да 4000 EUR на праект (ганарар / капрадукцыя)
- Пакрываюцца праезд і пражыванне
- Умовы ўзгадняюцца з арганізатарамі індывідуальна.

Ддл: 10 лютага.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Апытанне пра супрацу мастакоў/-чак і культурных арганізацый з Вялікабрытаніі і ЕС — UK–EU Arts Survey

→ Arts Infopoint UK запускае анлайн-апытанне, каб зразумець, як сёння працуе супраца пасля Brexit:
- Як змянілася супраца паміж UK і ЕС у сферы культуры
- Уплыў выхаду Вялікабрытаніі з праграм ЕС (Creative Europe, Erasmus+ і інш.)
- Мабільнасць мастакоў/-чак і бар’еры для міжнароднай працы
- Новыя магчымасці і выклікі для UK-EU калабарацый.

◉ Для каго: мастакі/-чкі ўсіх дысцыплін; культурныя і мастацкія арганізацыі; тыя, хто раней удзельнічаў у праграмах ЕС, ужо працуе з партнёрамі з UK / ЕС, плануе такія праекты ў будучыні.

◉ Фармат: займае каля 10 хвілін, большасць пытанняў з варыянтамі адказаў.

🔗 Прыняць удзел

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Візіт у Кіеў для культурных прафесіяналаў/-к з Еўропы | #Украіна

→ Украінскія культурныя ініцыятывы запрашаюць культурных прафесіяналаў/-к з Еўропы далучыцца да даследчага візіту ў Кіеў, каб пазнаёміцца з сучасным мастацкім кантэкстам Украіны і закласці аснову для будучых супольных праектаў.

◉ Калі: 9-15 сакавіка 2026.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі (performing і visual arts), #куратары/-кі, #крытыкі/-ні, культурныя #журналісты/-кі, менеджары/-кі культуры, #прадзюсары/-кі, #актывісты/-кі;
удзельнікі/-цы з усіх краін Еўропы + Вялікабрытанія; асобы, якія яшчэ не былі ва Украіне пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Праграма:
- Знаёмства з ключавымі культурнымі інстытуцыямі і ініцыятывамі
- Сустрэчы з украінскімі маста(ч)камі і культурнымі дзеяч(к)амі
- Нетворкінг, прэзентацыі праектаў, абмен досведам.

Арганізатары пакрываюць лагістычныя выдаткі (пражыванне і/або дарога) да 350 EUR на ўдзельніка/-цу.
Астатнія выдаткі ўдзельнікі/-цы пакрываюць самастойна.

◉ Арганізатары і партнёры:
Insha Osvita Community сумесна з Proto Produkciia, Asortymentna Kimnata, Artaud Fellowship Ukraine, Opera Aperta Ukraine. Пры падтрымцы Robert Bosch Stiftung.

🔗 Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1👎1
🚀🇱🇹 Навучальная праграма для культурных і крэатыўных праектаў Kūrybinio verslo pre-akceleratorius | #Літва

→ Inovacijų agentūra запускае pre-акселератар для тых, хто працуе ў сферы культуры і крэатыўных індустрый і хто хоча структуравана працаваць з бізнес-мадэллю, разабрацца з фінансамі, правам, маркетынгам і продажамі, падрыхтавацца да росту, экспарту або партнёрстваў. Трэба мець рэгістрацыю ў #Літва і EVRK-код, звязаны з культурай або крэатыўнымі індустрыямі.

Праграма стартуе ў лютым 2026 і разлічана як на пачаткоўцаў, так і на тых, хто ўжо мае досвед і даход.
◉ Для каго: асобы і бізнесы з сектара культуры і крэатыўных індустрый (мастацтва, дызайн, музыка, кіно, мода, архітэктура, выдавецтва, паслугі, арт-тэх і інш.); тыя, хто вядзе індывідуальную дзейнасць, працуе як ІП або юрыдычная асоба; праекты на ранняй або сярэдняй стадыі развіцця.
З адной арганізацыі — да 2 удзельнікаў/-ц.

10 тэматычных практычных модуляў, у тым ліку:
- Бізнес-мадэль і прававая форма ў KKI
- Фінансы і планаванне
- Манетызацыя, інвестыцыі, мецэнацтва
- Маркетынг і камунікацыя
- Продажы і праца з кліент(к)амі
- Інтэлектуальная ўласнасць
- Лічбавыя інструменты і ШІ
- Сацыяльны ўплыў
- Падрыхтоўка пітча.

Прапануецца:
- Індывідуальнае ментарства
- Экспертная падтрымка
- Demo Day з прэзентацыяй праектаў
- Прастора для нетворкінгу і кантактаў
- Доступ да навучальных матэрыялаў.

Ддл: 31 снежня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
Летняя школа ад Center for Art and the Political Imaginary (CAPIm) | #Марсэль, #Францыя

◉ Для каго: #творцы, якія працуюць з тэмамі палітычнага ўяўлення, дэкаланіяльнасці і artistic research; #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #даследчыкі/-цы; студэнты/-кі і дактаранты/-кі ў сферы мастацтва і artistic research, #архітэктары/-кі.
◉ Калі: 28 чэрвеня - 6 ліпеня 2026.

Праграма:
- 9-дзённая інтэнсіўная афлайн-праграма
- Лекцыі, close reading-сесіі і варкшопы
- Праца з тэорыяй potential history (Ariella Aïsha Azoulay)
- Удзел у калектыўных дыскусіях і мастацкіх даследаваннях
- Мерапрыемствы ў Марсэлі

Прапануецца:
- Праезд да/з Марсэля
- Пражыванне (калектыўныя кватэры)
- Абеды
- Матэрыялы для варкшопаў.
*Не пакрываецца: страхоўка, візавыя зборы, мясцовы транспарт, вячэры.

Ддл: 10 студзеня, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
Рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак, якія працуюць з архівамі і гістарычнай памяццю La Résidence au fort ад ECPAD | #Францыя

→ Прысвечана ўплыву Першай сусветнай вайны на лёс рэгіёну Grand Est.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі з розных дысцыплін: #фатаграфія, дакументальнае пісьмо, коміксы, ілюстрацыя, відэа-арт, анімацыя, пластычныя мастацтвы, #музыка і інш.; тыя, хто працуе з архівамі, дакументальнымі матэрыяламі, гісторыяй, памяццю.
◉ Фармат: працягласць ад 1 тыдня да 3 месяцаў + можна дзяліць на этап даследавання і этап стварэння.

Прапануецца:
- Пражыванне і праца ў студыі-кватэры на тэрыторыі форта
- Стыпендыя (living grant) на час рэзідэнцыі
- Доступ да архіваў ECPAD (фота і фільмы ад Першай сусветнай вайны да сучасных ваенных аперацый)
- Індывідуальнае суправаджэнне: кансультацыі, дапамога з даследаваннем
- Магчымасць: выдання працы, удзелу ў выставе або публічнай прэзентацыі, уключэння making-of у архіў ECPAD.

Ддл: 4 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падрыхтавалі трошкі загаддзя апошнія дэдлайны гэтага года 🎉

💶 Анлайн-курс па напісанні грантавых заявак ад EU4Culture


Да 29 снежня:

🏺 Прэмія для стварэння інсталяцыі Art Prize 2026 ад G. & A. Mamidakis Foundation | Грэцыя

🎓 Базавая школа па правах чалавека ў Празе ад Беларускай Праваабарончай Школы і CEELI Institute


Да 30 снежня:

🎓 Праграма стыпендый EaP Civil Society Fellowship 2026

👨‍🎨 Гранты для візуальных мастакоў ад Bobby Anspach Studios Foundation


Да 31 снежня:

Прыём заявак на SATELLITE EVENTS | Спадарожныя падзеі па ўсім свеце ў межах New European Bauhaus Festival 2026

👩‍🎤 Рэзідэнцыя для візуальных мастачак Artist Residency 2026 ад Maja Arte Contemporanea | Італія

📺 Кароткія фільмы для RawGround 2026/27 — Open Call for Short Films | Сінгапур

🔈 Прыём прац: новыя творы ў галіне электроннай і акуcматычнай музыкі — Ars Electronica Forum Wallis 2026 | Швейцарыя

💲 Стыпендыя Reagan-Fascell Democracy Fellows 2026-2027 | ЗША

🎒Slow travel рэзідэнцыі Tiny Spaces Deep Connections 2026

🤑 Cтыпендыя для mid-career куратараў/-к Curatorial Fellowship — Deutsche Börse Photography Foundation | Германія

🏠 Рэзідэнцыі Art Feeds Collective Residencies 2026

✍️ Рэзідэнцыя для пісьменнікаў/-ц Malba | Буэнас-Айрэс, Аргенціна

🚀🇱🇹 Навучальная праграма для культурных і крэатыўных праектаў Kūrybinio verslo pre-akceleratorius | Літва

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
Гадавая #стыпендыя для практыкаў/-інь у сферы гарадскога/прасторавага развіцця і супольнасных зменаў Loeb Fellowship 2026-27 | #ЗША

→ Удзельнікі/-цы прыязджаюць у Harvard Graduate School of Design (Кембрыдж, ЗША).

◉ Для каго: спецыялісты/-кі сярэдзіны кар’еры (звычайна 5-10 гадоў досведу); грамадскія лідары/-кі, #архітэктары/-кі, #урбаністы/-кі, ландшафтныя архітэктары/-кі, #дызайнеры/-кі, policy makers, #журналісты/-кі, тэхнолагі/-ні, #актывісты/-кі, public artists і інш.

Прапануецца:
- Стыпендыя 57.500 USD за акадэмічны год (да падаткаў)
- Навучанне ў фармаце audit у Harvard і MIT без аплаты tuition (без акадэмічных крэдытаў)
- Жыллё ў Кембрыджы (імкнуцца забяспечыць таксама для сем’яў)
- Грант на падарожжы (прыкладна 1 эканом-пералёт дадому за семестр)
- Семінары, сустрэчы, вячэры з гасцямі, study tours, доступ да рэсурсаў Harvard/MIT і моцная супольнасць alumni.

Ддл: 5 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
📢 Адкрытая лекцыя «Што такое нематэрыяльная культурная спадчына? Разбіраемся на прыкладзе Калядаў» | #Познань, #Польшча

→ Універсітэт Валовіча запрашае на лекцыю фалькларысткі Алены Ляшкевіч.
◉ Калі: 27 снежня, 15:00.
◉ Дзе: Познань, Marcinkowskiego 21.

Падчас лекцыі вы даведаецеся:

– як Беларусь працуе з Канвенцыяй UNESCO аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 года;
– як калядныя традыцыі прадстаўлены ў дзяржаўным і міжнародных спісах спадчыны;
– што неабходна, каб мясцовая калядная традыцыя была прызнаная элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны — і ці заўсёды гэта патрэбна.

Пасля лекцыі супольнасць познаньскіх беларусаў запрашае далучыцца да танцавальнай вечарыны.

Лекцыя адкрытая для ўсіх зацікаўленых!


навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🔥62👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы! Cабралі падборку для самых лоўкіх на першыя дні 2026 🎿

Да 1 студзеня:

🧑‍🎓 Праграма Фулбрайт для акадэмічнай супольнасці Fulbright Visiting Scholar Program, FVSP | ЗША


Да 2 студзеня:

14th International Latgale Graphic Art Symposium — графіка ў межах мастацкіх сімпозіумаў 2026 ад The Rothko Museum | Латвія


Да 4 студзеня:

🏘 Рэзідэнцыя ад Cow House Studios — Parenting Artist Residency 2026 | Ірландыя

👗 Два конкурсы для маладых дызайнераў/-к Fashion Event Dotek 2026 | Злін, Чэхія

🎓 Стыпендыя Conrad Whelan 42 Fellowship 2026 | Амстэрдам, Нідэрланды

✍️ Стыпендыя для аўтараў і аўтарак дакументальнай літаратуры (creative non-fiction) Victoria Amelina Fellowship 2026 | Львоў, Украіна

📄 Рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак, якія працуюць з архівамі і гістарычнай памяццю La Résidence au fort ад ECPAD | Францыя

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
Рэзідэнцыя для керамістаў/-к на сярэднім этапе кар’еры | #Глазга, Шатландыя

→ Glasgow Ceramics Studio — незалежная некамерцыйная студыя з актыўнай прафесійнай супольнасцю.

Для каго: #мастакі/-чкі, якія працуюць пераважна з керамікай і пражываюць па-за межамі Вялікабрытаніі; mid-career (звычайна ад ~5 гадоў устойлівай практыкі, але не абавязкова) і з досведам самастойнай працы ў студыі (без тэхнікаў).
◉ Калі: 3 месяцы рэзідэнцыі (чэрвень - жнівень 2026).

Прапануецца:
- Ганарар 1500 GBP (можна выкарыстоўваць на пералёт, пражыванне, матэрыялы, абпалы)
- Бясплатны доступ да студыі і інфраструктуры: электрычныя і газавыя печы, гліняныя колы, glaze room, drying room, slab roller, lathe, зоны для ручной лепкі
- Уключэнне ў супольнасць студыі (рэзідэнты, члены, інтэрны)
- Магчымасць выставы (у студыі або ў горадзе)
- Удзел у skill-sharing / public event (варкшоп, размова, паказ work-in-progress).

*️⃣ Важна: удзельнік/-ца самастойна адказвае за легальны статус знаходжання ў UK. Кошт абпалаў аплачваецца асобна. Студыя не прадастаўляе жыллё, але дапамагае з пошукам пакоя / кватэры

Ддл: 10 студзеня, 17:00 (GMT).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍2
Праграма для тых, хто працуе з прозай Fiction Writers Program 2026 Oxbelly Retreat |
#Грэцыя

◉ Для каго: аўтары і аўтаркі прозы (раманы, апавяданні) на пачатку кар’еры, у тым ліку #пісьменнікі/-цы без публікацый, студэнты/-кі.
◉ Калі: 1-9 ліпеня 2026.

Прапануецца:
- Усе выдаткі пакрываюцца: пражыванне, харчаванне, падарожжа
- Варкшопы і craft-сесіі з вядомымі аўтар(к)амі
- Індывідуальныя сустрэчы
- Час і прастора для ўласнага пісьма
- Сесія пра літаратурную індустрыю і прасоўванне тэкстаў, чытанні, дыскусіі, сустрэчы
- Далейшая прафесійная падтрымка пасля праграмы
- Магчымасць падаваць неапублікаваныя тэксты ў Granta (у рамках партнёрства).

Ддл: 14 студзеня, 23:59 (EET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍32
Рэзідэнцыя для мастакоў/-ак «Kooperative Dreiersiedlung» | #Аўстрыя

→ Праект Kooperativ Ternitz прымае заяўкі на 3 мастацкія рэзідэнцыі ў былой рабочай сядзібе Dreiersiedlung. Рэзідэнцыя прысвечаная мастацкаму асэнсаванню трансфармацыі жылых раёнаў, супольнасцяў і публічных прастор у кантэксце кліматычных і сацыяльных змен.

◉ Калі: сярэдзіна красавіка - канец чэрвеня 2026 (3 рэзідэнцыі па 10 тыдняў).

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #творцы, якія працуюць з мясцовымі наратывамі, ідэнтычнасцямі і трансфармацыямі і зацікаўленыя ў тэмах будучыні супольных прастор, лакальнай мабільнасці і інфраструктуры, ролі мастацтва ў сумесным жыцці і ўстойлівым развіцці.

Праекты з удзелам мясцовых ініцыятываў, дзяцей, моладзі, валанцёраў/-к — асабліва вітаюцца.

Прапануецца:
- Ганарар 2300 EUR (net) за 10 тыдняў
- Бюджэт на праект 1000 EUR
- Пражыванне
- Працоўная прастора: пры наяўнасці
- Кампенсацыя падарожжа да 700 EUR.

Ддл: 12 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍2
Анлайн-#выстава Photomontage as Activist Practice ад Autograph

→ Autograph адкрыў прыём заявак для мастакоў і мастачак, якія працуюць з калажам і фотамантажам як інструментам крытычнага асэнсавання і перагляду дамінуючых наратываў — палітычных, сацыяльных, культурных.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі на пачатку кар’еры, якія працуюць з #калаж і / або #фотамантаж; без абмежаванняў па ўзросце, адукацыі ці краіне пражывання.

Прапануецца:
- 400 GBP ганарар для абраных удзельнікаў/-ц
- Анлайн-выстава на сайце Autograph
- Рэдакцыйная падтрымка ад каманды Autograph
- Прасоўванне ў рассылцы і сацыяльных сетках арганізацыі.

Ддл: 12 студзеня, 10:00 (UK time).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍2
Даследчыя стыпендыі Artistic Research Fellowships ад Folger Shakespeare Library | #ЗША (Вашынгтон, DC / анлайн)

→ Стыпендыі для тых, чыя праца можа выйграць ад глыбокага даследавання гісторыі і культуры ранняга Новага часу (каля 1400-1800 гг.) — кніг, архіваў, візуальных матэрыялаў, тэатра, музыкі, прадметаў і ідэй эпохі — і іх уплыву на сучаснасць. Фінальны мастацкі вынік не абавязковы.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі ўсіх медыяў: #візуальнае_мастацтва, #перформанс, #інсталяцыя, #гук, community-based практыкі; #пісьменнікі/-цы (фікшн, нон-фікшн, #журналістыка), #паэты/-кі; #кінематаграфісты/-кі, тэатральныя дзеячы/-чкі і г.д.
◉ Перыяд рэалізацыі: 1 ліпеня 2026 - 30 чэрвеня 2027 (1, 2 або 3 месяцы).
◉ Фармат: Вашынгтон, DC / анлайн / гібрыдны.

Прапануецца:
- 4000 USD за месяц (анлайн) / 5000 USD за месяц (на месцы ў Вашынгтоне, DC)
- Доступ да архіваў Folger (рэдкія кнігі, рукапісы, візуальныя матэрыялы, тэатральная гісторыя)
Кансультацыі з куратар(к)амі і бібліятэкар(к)амі
- Удзел у супольнасці стыпендыятаў/-к
- Магчыма J-1 візавая падтрымка.

Ддл: 15 студзеня, 23:59 (ET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Даследчыя стыпендыі Center for Creative Photography Fellowship Programme 2026-2027, University of Arizona | #ЗША

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #куратары/-кі, #пісьменнікі/-цы, #крытыкі/-ні як з акадэмічным, так і з мастацкім або публічным фокусам

Прапануецца:
- Даследчыя стыпендыі ад 2500 да 5000 USD (у залежнасці ад фонду)
- Доступ да архіваў Center for Creative Photography
- Падтрымка даследаванняў у сферы гісторыі фатаграфіі, фотатэорыі, архіўных і мастацкіх практык.
- Візавыя выдаткі.

Даступныя фонды:
- Ansel Adams Research Fellowship да 5000 USD
- Josef Breitenbach Research Fellowship да 5000 USD
- Todd Walker Research Fellowship да 3500 USD
- Kenneth J. Botto Research Fellowship да 2500 USD
- Michael Hawley Artist Research Fellowship да 2500 USD
- Mickey Pallas Research Fellowship да 5000 USD.

Ддл: 26 студзеня, 21:00 (MST, Арызона).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
🎄 Дарагія нашы культурныя работніцы і работнікі, усе, хто працуе, варушыцца і марыць у беларускай культуры!

Хай Новы год будзе для вас поўным на рэсурсы працягваць займацца сваёй справай, рабіць яе лепш і ў выдатным настроі! Хай глеба пад вашымі нагамі, будзь яна беларускай ці international, адчуваецца ўпэўнена, а подых новых ідэй, трэндаў і донарскіх прыярытэтаў вядзе вас да менавіта вашых мэтаў — бо з кожнай спраўджанай асабістай марай святлее і наш супольны сусвет. Любові вам, імунітэту да выгарання, больш падтрыманых бюджэтаў і поўных заляў на імпрэзы!

🔮 А ў сваю чаргу, мы падрыхтавалі прадказанні-афірмацыі на 2026-ы. Рабіце скрыншоты альбо стопайце гіф-латарэю пальцам і ведайце: усё так і будзе!

💫 Для нашай каманды 2025-ы адчуваўся як выдах перад новым уздыхам. І ўсё ж, мы паспелі:

👨‍💻 Апублікаваць больш за 1111 магчымасцяў развіцца ў мастацтвах, культуры і value-driven сферах

🚇 Распавесці вам пра культурніцкія інстытуцыі, якія можна ў любы час адшукаць пад хэштэгам #станцыяІнстытутКультуры

💼 Разам з куратаркай і арт-кансультанткай, Вольгай Кліп падрыхтаваць міні-курс "Партфоліа-менеджмент для творцаў"

🗞 Запусціць sekktor | Пераважна добрыя навіны беларускай культуры

✈️ Зрабіць пілотную серыю вялікіх інтэрв’ю, якая заляцела так, што хутка вернецца ізноў.

І тут — святочны анонс! Ужо ў бліжэйшым студзені на sekktor.online перазапусцяцца Афіша і Магчымасці, дзе будзе зручна публікаваць, адсочваць і захоўваць магчымасці працягваць займацца беларускай культурай… што падкіне нам усім 2026-ы.

Да сустрэчы ў Новым!

З любоўю,
ваш sekktor 🥰
❤‍🔥3816🔥5🙏4👍2🎉2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спадзяемся, вы ўжо гатовыя ўскочыць у працоўны рытм 🤞

Да 5 студзеня:

🎭 Тыднёвая праграма для тэатральных дзеячаў і дзяячак на пачатку кар’еры ITI Academy Week на фестывалі Theater der Welt 2026 | Германія

🎬 Стыпендыя для кінапрафесіяналаў/-к NIPKOW Program 2026 | Берлін, Германія

🫖 Рэзідэнцыя для мастакоў/-чак і дызайнераў/-к, якія працуюць з фарфорам і керамікай HPM Residency Program 5.0: exploring porcelain | Германія

🏙 Гадавая стыпендыя для практыкаў/-інь у сферы гарадскога/прасторавага развіцця і супольнасных зменаў Loeb Fellowship 2026-27 | ЗША


Да 7 студзеня:

📒 Конкурс для ілюстратараў/-к дзіцячых кніг на пачатку кар’еры Post Wave Prize for Illustration | Вялікабрытанія

🔦 Прыём светлавых арт-праектаў на GLEAM 2026 у Olbrich Botanical Gardens | ЗША


Да 8 студзеня:

🏛 Праца ў Tate Modern у межах стыпендыі Brooks International Fellowship Programme 2026 | Вялікабрытанія

🌱 Стыпендыя для мастакоў/-чак на пачатку кар’еры Seed Award 2026 ад Prince Claus Fund


Да 9-11 студзеня:

👯‍♀️👯‍♂️ Конкурс для эксперыментальных перформансаў Danse Élargie 2026 | Францыя

🎓 Летняя школа ад Center for Art and the Political Imaginary (CAPIm) | Марсэль, Францыя

🍶 Рэзідэнцыя для керамістаў/-к на сярэднім этапе кар’еры | Глазга, Шатландыя

🎹 Cтыпедыя для маладых музыкаў HarrisonParrott Foundation Bursary 2026 | Вялікабрытанія

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍2