sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉🎓Не прапусціце! COLLEGE OF EUROPE ў Натоліне (#Варшава) прапануе стыпендыі на выбітнае навучанне адмыслова для беларусаў/-к

▫️Для каго: усе зацікаўленыя, #актывісты, #даследчыкі.
▫️Калі: старт набору - кастрычнік, навучанне - з 2024.

Каледж Еўропы запрашае беларусаў да навучання. Дзякуючы праграме EU4Youth, студэнты могуць атрымаць у гэтым каледжы ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. У вучобе асаблівая ўвага надаецца ўнутранай і знешняй палітыцы ЕС, а таксама канкрэтным тэматычным галінам, такім як міграцыя, лічбавы і энергетычны пераход, барацьба з дэзінфармацыяй у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны.

🗓Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 7 кастрычніка.

🔹Калі вы плануеце сабраць групу для наведвання, Каледж можа арганізаваць экскурсію па Кампусе.

🔗👉Падрабязней.
🔗👉Асабістая гісторыя навучання.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм #Польшча
🎶Tekhnē - праграма рэзідэнцый па даследаваннях гукавога #мастацтва ў #Францыя, #Польшча, #Бельгія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры, #даследчыкі.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў падчас снежня 2023 - снежня 2024.

Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго, канчатковы праект неабавязковы. Кандыдатам рэкамендуецца азнаёміцца са спецыфікай кожнай прымаючай арганізацыі.

Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у праграме:
- GMEA у Альбі, #Францыя
- TRAFO у Шчэціне, #Польшча
- Q-O2 у Брусэлі, #Бельгія.

Tekhnē прапануе:
- праезд (у межах Еўропы)
- пражыванне
- ганарар ці суткавыя
- магчымасць прэзентацыі працы.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
💻FREEYOU Next - афлайн і анлайн-#стыпендыя для творцаў лічбавага #мастацтва

▫️Для каго:
#media_art-#творцы, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС.
▫️Калі: лістапад 2023 - травень 2024.

Праграма змяшчае ў сабе анлайн-сустрэчы, настаўніцтва і афлайн-рэзідэнцыю (2 тыдні). Рэзідэнты павінны працаваць над сваімі праектамі, якія будуць прэзентаваныя на транснацыянальнай выставе (Іспанія, Бельгія і Італія). Праекты павінны прапаноўваць новы падыход да медыяграматнасці, а ў творчы працэс трэба далучыць працу з падлеткамі.

Арганізатары прапануюць:
- грант 20 000 EUR.

Ддл: 13 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #рэзідэнцыя
🌿Flux Laboratory Athens - даследча-харэарафічная #рэзідэнцыя, прысвечаная эксперыменту, #Грэцыя

▫️Для каго: дуэт з #даследчыкі і #харэографы.
▫️Калі: 15 кастрычніка - 15 снежня.

Праграма факусуецца на скрыжаванні навуковых даследаванняў і танцавальнай практыкі. Гэтая сінэргія паміж навукай і танцам павінна быць заснавана на дыялогу і сумеснай творчасці. Запрашаюць з ідэямі альбо праектамі ў распрацоўцы. Тэмы могуць быць розныя, аднакпавінна прасочвацца сувязь навукі і танца.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 2000 EUR
- выдаткі на вытворчасць да 1000 EUR.

Ддл: 4 верасня.
👉Падаць заяўку.

#танец #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
2 магчымасці для развіцця навыкаў псіхалагічнай устойлівасці

1️⃣”Унутраная сіла. Пераадоленне вывучанай бездапаможнасці” - анлайн-#курс ад Нацыі Лідэраў з 🔥 сённяшнім дэдлайнам

▫️Калі: з 4 верасня па чацвяргах і нядзелях у 19.00 (па Мінску).

Вам бывае складана пастаяць за сябе? Вы не ўмееце казаць «не» і часта робіце нешта для іншых у шкоду сваім інтарэсам? Баіцеся адстойваць сваю пазіцыю, абараняць свае асабістыя межы? Для вас важна адабрэнне навакольных, таму гатовы трываць нават тое, што некамфортна? Курс дапаможа зразумець прычыны такіх паводзін і механізмы фармавання вывучанай бездапаможнасці.

🔥Ддл: 1 верасня
👉Зарэгістравацца.


2️⃣”Школа карыснай адукацыі UsEd” - тэлеграм-канал пра пераадоленне крызісаў і самаразвіццё

🦹‍♀🦹‍♀Вядучыя канала Вікторыя Калач і Кацярына Толсцікава дзеляцца карыснай інфармацыяй і дапамагаюць засвоіць навыкі для:

💫 пераадолення цяжкасцяў адаптацыі да новых жыццёвых умоў;
💫 рэалізацыі свайго патэнцыялу;
💫 самаразвіцця і павышэння якасці жыцця.

👉Перайсці да каналу.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм
💎Læsø AiR - мастацкая #рэзідэнцыя на востраве Лёсё, #Данія

▫️Для каго: #мастакі.
▫️Калі: да 12 тыдняў у 2024.

Мэта праграмы – падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі. Замежным маста(ч)кам будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у нэтворкінг-мерапрыемствах і азнаямленчых візітах з установамі і прыватнымі асобамі дацкай арт-сцэны. Læsø AiR падтрымлівае і этап даследаванняў, даючы мастакам час для разважанняў і сузірання.

Арганізатары прапануюць:
- жыллё
- мастацкую студыю
- праезд на востраў
- штомесяную субсідыю на пражыванне, транспарт і выдаткі на матэрыялы - 1000 EUR
- мясцовага хоста.

❗️Неабходна пацвердзіць свой досвед удзелу ў выставах значнага мастацкага кантэксту (напрыклад, персанальныя прэзентацыі ў музеях або аналагічных мастацкіх установах / удзел у біенале / буйных праектах паблік-арта і г.д.).

🔥Ддл: 5 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы
🎉Schloss Solitude - міждысцыплінарная #стыпендыя-#рэзідэнцыя на тэрмін да года ў Штутгардзе, #Германія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін і #даследчыкі- #аўтары, #мастакі, #музыкі, #перформеры і г.д.
▫️Калі: 6-12 месяцаў у 2024-2026.

Akademie Schloss Solitude - адна з самых буйных у Еўропе рэзідэнцый - адкрывае набор на новыя тэрміны!
Schloss Solitude падтрымлівае культдзечаў, мастакоў і навукоўцаў. Рэзідэнцыя дае магчымасць засярэдзіцца на працы і зрабіць уласны праект.

❗️Заяўкі ад аспірантаў разглядаюцца, але ад студэнтаў – не.

🔸Абавязковая ўмова – веданне англійскай, нямецкай альбо французскай мовы.

Праграма прапануе:
- пражыванне
- стыпендыю 1200 EUR
- праезд
- доступ да працоўных студый
- перавозку матэрыялаў і інструментаў
- выдаткі на праезд і матэрыялы
- медыцынскую страхоўку.

Ддл: 30 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#грант #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📝🌈Карэнне \ Лісце - лабараторыя дэкаланіяльнага фем-пісьма ад Расцяжэння і зіна Фігуры

▫️Для каго: #аўтары-жанчыны, транс і небінарныя людзі з Беларусі.
▫️Калі: 14 сустрэч з 17 верасня, 13.00-15.00 Мінск.

Чаму будзе прысвечана лабараторыя?
Плануецца абмяркоўвацца пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, захаванне і рэфлексію над сямейнымі наратывамі — і, вядома, пісаць мастацкія і нон-фікшан тэксты. Арганізатарак цікавіць Беларусь, яе мовы і культуры ў самым шырокім сэнсе. Прапануюць крытычна асэнсаваць беларускую сучаснасць і мінулае — і ўявіць радыкальную будучыню.

Як будзе пабудаваны працэс?
На лабараторыі прапануюць пазнаёміцца з досведам пісьменнікаў/_іц і паэтаў/_к, якія ўжо распрацоўваюць фемінісцкае і дэкаланіяльнае пісьмо. Запланаваныя сустрэчы з аўтар(к)амі з Беларусі, а таксама з Цэнтральнай Азіі і Каўказа.

Ддл: 11 верасня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #квір #фемінізм
🎶World New Music Days 2024 - музычны конкурс у межах Сусветных дзён новай музыкі на Фарэрскіх выспах у #Данія

▫️Для каго: #музыкі і #кампазітары.
▫️Калі: 22-30 чэрвеня.

Удзельнікам прапануецца прэзентаваць партытуры/праекты для фестывалю. Прымаюцца як асабістыя заяўкі, так і заяўкі ад арганізацый. Найперш арганізатараў цікавяць творы працягласцю менш за 10 хвілін. Творы, напісаныя пасля 2019 года, у прыярытэце.

Ддл: 10 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#музыка #выканальніцкія_мастацтвы #фестываль
TaDA Textile and Design Alliance - тэкстыльная #рэзідэнцыя ў #Швейцарыя

▫️Для каго:
#дызайнеры, #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: красавік-чэрвень і верасень-лістапад 2024.

Мэта праграмы – садзейнічаць дыялогу з культурай тэкстылю і дызайну Усходняй Швейцарыі. Рэзідэнты распрацоўваюць інавацыйныя праекты ў галіне #мастацтва, дызайну, архітэктуры, літаратуры, выканальніцкага мастацтва ці міждысцыплінарным кантэксце. Асабліва цікавяць эксперыментальныя праекты.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- суткавыя
- працоўнае месца на былым тэкстыльным і маторным заводзе Saurer AG у Арбоне
- прафесійныя кансультацыі з кампаніямі-партнёрамі і арганізацыямі
- выкарыстанне інфраструктуры кампаній-партнёраў.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
💎🎉Школа грамадскіх лідараў - адукацыйны анлайн-#курс ад Szkoła Liderów, Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Solidarity Fund PL

▫️Для каго: #актывісты, лідары беларускіх ініцыятыў, прадстаўнікі #НДА.
▫️Калі: 4 сесіі па выходных з 9.00 да 14.30 (па Варшаве).

Што дае ўдзел у Школе?
- сустрэчы з экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці
- удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі
- знаёмства з мадэллю лідарства
- вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды
- вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення зменаў
- знаёмства з іншымі лідарамі, магчымасць быць часткай сеткі ўзаемападтрымкі.

👉Для удзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).

Ддл: 20 верасня.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм
🎉Culture Centre ZAMEK - праграма творчых рэзідэнцый ў #Познань, #Польшча

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін - #музыкі, #мастакі, #рэжысёры, #аўтары і г.д.
▫️Калі: 6 - 12 тыдняў.

Культурны цэнтр ZAMEK – гэта міждысцыплінарная ўстанова, якая займаецца сучаснай культурай. ZAMEK зацікаўлены ў праектных прапановах, звязаных са зменлівай рэальнасцю, кліматычным і міграцыйным крызісам, актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй.

Прапануюць два тыпы рэзідэнцый:

1️⃣Канцэптуальная
#рэзідэнцыя
Творцы працуюць над праектам ці часткай праекту, але прэзентацыя вынікаў не чакаецца.

2️⃣Аператыўная #рэзідэнцыя
Вынікам рэзідэнцыі становіцца творчае мерапрыемства.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 3500 PLN (brutto)
- вытворчы бюджэт 3000-8000 PLN
- куратарскую і інфармацыйную падтрымку.

Ддл: 9 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🟣Intermix - #рэзідэнцыя па пераасэнсаванню #мастацтва і моды ў Эр-Рыядзе, #Саудаўская_Аравія

▫️Для каго:
#мастакі, мадэльеры, #куратары, #дызайнеры ад 21 года.
▫️Калі: 22 кастрычніка 2023 - 4 студзеня 2024.

Запрашаюць зрабіць творчы альбо даследчы праект, звязаны з тэмамі інавацый, трансфармацый і ўстойлівага развіцця. Мэта праграмы – падтрымка развіцця агульнай візуальнай мовы, якая можа аб’яднаць патэнцыял выяўленчага мастацтва, дызайну адзення і куратарскіх практык.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную студыю
- праезд
- дапамогу з візамі
- штомесячную стыпендыю
- вытворчы грант.
- арганізаваныя экскурсіі.

Ддл: 7 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн
💡🌿Lightning up the Lea - міждысцыплінарны #фестываль на рацэ Лі ў #Лондан, #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 2023-2024.

Запрашаюць творцаў зрабіць праект, звязаны са святлом, экалогіяй і ракой. Гэта могуць быць site-specific працы, перформансы, інсталяцыі і г.д. Тых удзельнікаў, чые праекты будуць адабраныя для распрацоўкі, найперш запросяць на экскурсію і прафесійныя сустрэчы, прысвечаныя фестывалю.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар за распрацоўку праекта 3000 GBP
- бюджэт на вытворчасць да 4500 GBP.

Ддл: 29 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #перформанс #публічныя_прасторы
🎥Oodaaq - #конкурс-#фестываль #відэа ў #Францыя

▫️Для каго:
#рэжысёры, #аператары, #творцы відэа.

L'Œil d'Oodaaq – французская некамерцыйная арганізацыя, якая даследуе відэаарт і сучаснае мастацтва, заснаванае на відэа. Асабліва цікавяць творы, прысвечаныя рэфлексіі аб
экафемінізме, фемінізм(ах), сацыяльнай і экалагічнай справядлівасці. Творы будуць прэзентаваныя ў розных фарматах.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар
- пакрыццё выдаткаў на праезд для творцаў, якім паездка неабходна (складаныя інсталяцыі)
- частковае пакрыццё выдаткаў на праезд для творцаў, якім рэкамендуецца прыехаць (у асноўным відэамастакі).

Ддл: 27 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #кіно #публічныя_прасторы
2 рэзідэнцыі для творцаў, якія жывуць у ЕС

1️⃣Amaneï у
#Італія

▫️Для каго:
#творцы і #даследчыкі ўсіх дысцыплін.
▫️Калі: красавік і травень 2024.

Amaneï – будынак пасярод мора XIX стагоддзя на адным з сямі астравоў Эалійскага архіпелага. Праграма накіравана на мастацкія даследаванні праз тэрытарыяльныя праекты. Надаюць увагу тым, хто працуе з эксперыментальнымі практыкамі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўныя прасторы
- праезд
- выдаткі на пражыванне.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Nyskaben у #Данія

▫️Для каго:
#мастакі, #культдзеячы і #перформеры.
▫️Калі: 1 – 30 чэрвеня 2024.

Запрашаюць творцаў, якія займаюцца калектыўным мастацтвам і дадаюць у сваю працу сацыяльныя практыкі, ўзаемадзеянне з моладзю, адукацыяй і г.д.

🔸Ёсць магчымасць пражывання з сем'ямі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
💡🌿I Light Singapore 2024 - #конкурс інсталяцый для фестывалю святла ў #Сінгапур

▫️Для каго:
#творцы, #скульптары, #архітэктары і г.д.
▫️Калі: 31 траўня - 23 чэрвеня 2024.

Гэты вядучы азіяцкі фестываль дэманструе інсталяцыі светлавога мастацтва ў Марына Бэй. Тэма – «Цыклічная прырода». Запрашаюць творцаў даследаваць розныя формы ўстойлівага развіцця і жыцця – навакольнае асяроддзе, эканоміку і культуру, рэфлексаваць аб тым, як светлавое #мастацтва можа ўплываць на лад жыцця і грамадства.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- вытворчы бюджэт да 18 000 SGD.

Ддл: 17 верасня.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #фестываль #грамадскія_прасторы
🔈📝Пітчынг медыяпраектаў: ад ідэі да чыстага сумлення - #майстар_клас па прэзентацыі праектаў у галіне #медыя

▫️Для каго:
#медыя, #блогеры, медыяменеджары, #актывісты.
▫️Калі: 12 верасня, 18.00 (па Мінску).

Воркшоп для тых, хто гатовы вучыцца выгадна прадаваць свае ідэі, каб ужо з першых крокаў апярэджваць канкурэнтаў. Абмяркуюць, як ствараць якасныя пітчы, ацэньваць перавагі медыяпраекта і рызыкі пры яго рэалізацыі, прэзентаваць свае ідэі замежным СМІ і супрацоўнічаць з імі з улікам журналісцкіх стандартаў.

Спікеры воркшопа:
- Марыя Малевіч (шэф-прадзюсерка DMI, якая мае больш чым 15-гадовы досвед журналісцкай і прадзюсерскай працы)
- Сяргей Сацюк (прафесіянал у галіне відэавытворчасці і постпрадакшэна, працаваў з Associated Press, Reuters, AFP, а таксама беларускімі незалежнымі СМІ).

Ддл: 11 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #курс #публічныя_прасторы
💻Soft Data and Common Wares - міждысцыплінарная творчая #рэзідэнцыя ў Вашынгтонскім універсітэце, #ЗША

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1 месяц у інтэрвале 1 красавіка - 30 чэрвеня 2024.

Soft Data and Common Ware – праект міждысцыплінарнага супрацоўніцтва паміж лабараторыяй электроннага тэкстылю DXARTS Softlab і студыяй даследаванняў інтэрактыўнага дызайну Studio Tilt. Запрашаюць творцаў паразважаць пра лічбавую працу, гендэр і цела, гукавыя тэхналогіі і г.д. Цікавяць міждысцыплінарныя праекты.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 3000 USD
- праезд да 650 USD
- пражыванне да 2000 USD
- агульную працоўную прастору і доступ да вытворчага абсталявання
- невялікі бюджэт на матэрыялы
- выставачную прастору.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🌿Joint Research Centre Ispra - даследча-творчая #рэзідэнцыя ў межах праграмы Makers-in-Residence, #Італія

▫️Для каго:
#дызайнеры і #мастакі.
▫️Калі: 10 дзён у 2024.

Праграма рэзідэнцый JRC арыентавана на #даследванні на тэрыторыі Аб'яднанага даследчага цэнтра ў Іспрэ. Запрашаюць падаць ідэі арыгінальных тэматычных праектаў, якія могуць спалучаць у сабе мастацтва, навуку і тэхналогіі. Тэмы рэзідэнцыі: «біяразнастайнасць», «біяэканоміка»,
«грамадскія праекты», «арктычнае». Удзельнік павінен прэзентаваць вынікі рэзідэнцыі – гэта можа быць твор, выстава, #майстар_класс і інш.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- грант
- суткавыя.

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты