sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌿Networking Кухня для арганізатараў і арганізатарак мерапрыемстваў у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі:
6 верасня, 19.00.
▫️Для каго: #культменеджары, #прадзюсары, #куратары і арганізатары мерапрыемстваў.
▫️Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų g. 5).

Што вас чакае:

🔸Сумеснае прыгатаванне ежы:
Ствараючы стравы, вы будзеце аналізаваць паспяховыя праекты і мерапрыемствы адно аднаго і даследаваць, якія "інгрэдыенты" робяць іх сапраўднымі шэдэўрамі.

🔹Чэк-ліст «Што робіць мерапрыемствы і праекты паспяховымі»:
Мы збяром лепшыя «інгрэдыенты»: практыкі, інсайты і ідэі – для таго, каб кожнае вашае мерапрыемства ці праект былі паспяховымі.

🔸Адкрытае абмеркаванне і абмен вопытам:
у фармаце Ночы правалаў ўдзельніцы і ўдзельнікі каманды CreateCulture Group падзеляцца пераадоленымі перашкодамі ў межах праектаў і працы прасторы.

Ддл: 3 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #публічныя_прасторы
🎉📝Саспела новая падборка вакансій

1️⃣SMM-менеджар для Create Culture

Трэба будзе распрацоўваць кантэнт-план для сацыяльных медыя, ствараць якасны кантэнтт для акаўнтаў. Павялічваць аўдыторыю, ствараць і займацца настройкай рэкламных кампаній і г.д.

👉Падрабязнасці.

2️⃣Спецыяліст або аматар па відэамантажы для UrbanLegend
UPD: Знойдзены.

Трэба зрабіць мантаж 3-хвіліннага роліка да 1 верасня, ёсць сцэнар і зняты відэаматэрыял.

👉Падрабязней.

3️⃣Сцэнограф для “Тутэйшага тэатра”, #Варшава

Шукаюць сцэнографа для пастаноўкі спектакля.

👉Падрабязней.

4️⃣Прамоўтэры ў народных строях, #Варшава, #Польшча
З аплатай.

На 3 верасня з 11.00 да 17.00 неабходны 2 чалавекі ў народных строях (можна іншыя варыянты касцюмаў - галоўнае, яскрава і цікава) для распаўсюджвання ўлётак.

👉Падрабязней.


👐Нагадваем, што свае вакансіі і рэзюмэ вы можаце самастойна размесціць у @sekktor_chat – там ёсць адпаведныя спецтэмы 😊 У сваю чаргу, мы зможам часцей выкладаць такія падборкі ў канале!

#вакансія #відэа #мастацтва
🟣The Wall: Digital Revelations - анлайн-#рэзідэнцыя лічбавага #мастацтва ад цэнтра #кіно і мастацтва Phoenix, #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца #media_art.
▫️Калі: 2023 - 2024.

Запрашаюць творцаў папрацаваць з кодам. У праектах павінен выкарыстоўвацца адзін з двух шаблонаў кода: вэб-дадатак Java Script ці Unity Body Tracking, якія можна спампаваць з GitHub. Плануецца дзве выставы – «Віртуальны тэкст» і «Лічбавая жаноцкасць».

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 1000 GBP
- канцэптуальную і тэхнічную падтрымку
- анлайн-настаўніцтва
- выдаткі на вытворчасць (пры неабходнасці).

Ддл: 11 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
🎥Два кінафестывалі для 🔥хуткай рэакцыі ў #Данія
І абодва маюць някепскія індустрыяльныя платформы - спецпраграмы для прафсупольнасці і інвестараў.

▫️Для каго: прафесіяналы індустрыі #кіно, #рэжысёры, #прадзюсары ці кіна-#студэнты.

1️⃣Фестываль дакументальнага #кіно CPH:DOX 2024, #Данія.

Летась галоўны прыз фестывался атрымаў беларуска-украінскі фільм Motherland.

Ддл №1: 1 верасня - для фільмаў, якія ўжо скочаныя.
Ддл №2: 1 снежня - для фільмаў, якія будуць скончаныя пасля 1 верасня.
Ёсць рэгістрацыйныя ўнёскі: 40 EUR для фільмаў 30+ хв / 20 EUR - для фільмаў да 30 хв.

🔗👉Падаць заяўку.


2️⃣Адкрытая акрэдытацыя на MIX:CPH - буйнейшы LGBTQIA+ кінафестываль у Паўночнай Эўропе.

Кінафестываль нічога не аплачвае, але гэта той выпадак, калі можна падацца на грант мабільнасці ад MOST+ ці ArtPower.
Кошт акрэдытацыі - каля 65 EUR.
🔗👉Акрэдытавацца.
🎉🎓Не прапусціце! COLLEGE OF EUROPE ў Натоліне (#Варшава) прапануе стыпендыі на выбітнае навучанне адмыслова для беларусаў/-к

▫️Для каго: усе зацікаўленыя, #актывісты, #даследчыкі.
▫️Калі: старт набору - кастрычнік, навучанне - з 2024.

Каледж Еўропы запрашае беларусаў да навучання. Дзякуючы праграме EU4Youth, студэнты могуць атрымаць у гэтым каледжы ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. У вучобе асаблівая ўвага надаецца ўнутранай і знешняй палітыцы ЕС, а таксама канкрэтным тэматычным галінам, такім як міграцыя, лічбавы і энергетычны пераход, барацьба з дэзінфармацыяй у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны.

🗓Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 7 кастрычніка.

🔹Калі вы плануеце сабраць групу для наведвання, Каледж можа арганізаваць экскурсію па Кампусе.

🔗👉Падрабязней.
🔗👉Асабістая гісторыя навучання.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм #Польшча
🎶Tekhnē - праграма рэзідэнцый па даследаваннях гукавога #мастацтва ў #Францыя, #Польшча, #Бельгія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры, #даследчыкі.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў падчас снежня 2023 - снежня 2024.

Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго, канчатковы праект неабавязковы. Кандыдатам рэкамендуецца азнаёміцца са спецыфікай кожнай прымаючай арганізацыі.

Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у праграме:
- GMEA у Альбі, #Францыя
- TRAFO у Шчэціне, #Польшча
- Q-O2 у Брусэлі, #Бельгія.

Tekhnē прапануе:
- праезд (у межах Еўропы)
- пражыванне
- ганарар ці суткавыя
- магчымасць прэзентацыі працы.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
💻FREEYOU Next - афлайн і анлайн-#стыпендыя для творцаў лічбавага #мастацтва

▫️Для каго:
#media_art-#творцы, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС.
▫️Калі: лістапад 2023 - травень 2024.

Праграма змяшчае ў сабе анлайн-сустрэчы, настаўніцтва і афлайн-рэзідэнцыю (2 тыдні). Рэзідэнты павінны працаваць над сваімі праектамі, якія будуць прэзентаваныя на транснацыянальнай выставе (Іспанія, Бельгія і Італія). Праекты павінны прапаноўваць новы падыход да медыяграматнасці, а ў творчы працэс трэба далучыць працу з падлеткамі.

Арганізатары прапануюць:
- грант 20 000 EUR.

Ддл: 13 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #рэзідэнцыя
🌿Flux Laboratory Athens - даследча-харэарафічная #рэзідэнцыя, прысвечаная эксперыменту, #Грэцыя

▫️Для каго: дуэт з #даследчыкі і #харэографы.
▫️Калі: 15 кастрычніка - 15 снежня.

Праграма факусуецца на скрыжаванні навуковых даследаванняў і танцавальнай практыкі. Гэтая сінэргія паміж навукай і танцам павінна быць заснавана на дыялогу і сумеснай творчасці. Запрашаюць з ідэямі альбо праектамі ў распрацоўцы. Тэмы могуць быць розныя, аднакпавінна прасочвацца сувязь навукі і танца.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 2000 EUR
- выдаткі на вытворчасць да 1000 EUR.

Ддл: 4 верасня.
👉Падаць заяўку.

#танец #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
2 магчымасці для развіцця навыкаў псіхалагічнай устойлівасці

1️⃣”Унутраная сіла. Пераадоленне вывучанай бездапаможнасці” - анлайн-#курс ад Нацыі Лідэраў з 🔥 сённяшнім дэдлайнам

▫️Калі: з 4 верасня па чацвяргах і нядзелях у 19.00 (па Мінску).

Вам бывае складана пастаяць за сябе? Вы не ўмееце казаць «не» і часта робіце нешта для іншых у шкоду сваім інтарэсам? Баіцеся адстойваць сваю пазіцыю, абараняць свае асабістыя межы? Для вас важна адабрэнне навакольных, таму гатовы трываць нават тое, што некамфортна? Курс дапаможа зразумець прычыны такіх паводзін і механізмы фармавання вывучанай бездапаможнасці.

🔥Ддл: 1 верасня
👉Зарэгістравацца.


2️⃣”Школа карыснай адукацыі UsEd” - тэлеграм-канал пра пераадоленне крызісаў і самаразвіццё

🦹‍♀🦹‍♀Вядучыя канала Вікторыя Калач і Кацярына Толсцікава дзеляцца карыснай інфармацыяй і дапамагаюць засвоіць навыкі для:

💫 пераадолення цяжкасцяў адаптацыі да новых жыццёвых умоў;
💫 рэалізацыі свайго патэнцыялу;
💫 самаразвіцця і павышэння якасці жыцця.

👉Перайсці да каналу.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм
💎Læsø AiR - мастацкая #рэзідэнцыя на востраве Лёсё, #Данія

▫️Для каго: #мастакі.
▫️Калі: да 12 тыдняў у 2024.

Мэта праграмы – падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі. Замежным маста(ч)кам будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у нэтворкінг-мерапрыемствах і азнаямленчых візітах з установамі і прыватнымі асобамі дацкай арт-сцэны. Læsø AiR падтрымлівае і этап даследаванняў, даючы мастакам час для разважанняў і сузірання.

Арганізатары прапануюць:
- жыллё
- мастацкую студыю
- праезд на востраў
- штомесяную субсідыю на пражыванне, транспарт і выдаткі на матэрыялы - 1000 EUR
- мясцовага хоста.

❗️Неабходна пацвердзіць свой досвед удзелу ў выставах значнага мастацкага кантэксту (напрыклад, персанальныя прэзентацыі ў музеях або аналагічных мастацкіх установах / удзел у біенале / буйных праектах паблік-арта і г.д.).

🔥Ддл: 5 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы
🎉Schloss Solitude - міждысцыплінарная #стыпендыя-#рэзідэнцыя на тэрмін да года ў Штутгардзе, #Германія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін і #даследчыкі- #аўтары, #мастакі, #музыкі, #перформеры і г.д.
▫️Калі: 6-12 месяцаў у 2024-2026.

Akademie Schloss Solitude - адна з самых буйных у Еўропе рэзідэнцый - адкрывае набор на новыя тэрміны!
Schloss Solitude падтрымлівае культдзечаў, мастакоў і навукоўцаў. Рэзідэнцыя дае магчымасць засярэдзіцца на працы і зрабіць уласны праект.

❗️Заяўкі ад аспірантаў разглядаюцца, але ад студэнтаў – не.

🔸Абавязковая ўмова – веданне англійскай, нямецкай альбо французскай мовы.

Праграма прапануе:
- пражыванне
- стыпендыю 1200 EUR
- праезд
- доступ да працоўных студый
- перавозку матэрыялаў і інструментаў
- выдаткі на праезд і матэрыялы
- медыцынскую страхоўку.

Ддл: 30 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#грант #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📝🌈Карэнне \ Лісце - лабараторыя дэкаланіяльнага фем-пісьма ад Расцяжэння і зіна Фігуры

▫️Для каго: #аўтары-жанчыны, транс і небінарныя людзі з Беларусі.
▫️Калі: 14 сустрэч з 17 верасня, 13.00-15.00 Мінск.

Чаму будзе прысвечана лабараторыя?
Плануецца абмяркоўвацца пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, захаванне і рэфлексію над сямейнымі наратывамі — і, вядома, пісаць мастацкія і нон-фікшан тэксты. Арганізатарак цікавіць Беларусь, яе мовы і культуры ў самым шырокім сэнсе. Прапануюць крытычна асэнсаваць беларускую сучаснасць і мінулае — і ўявіць радыкальную будучыню.

Як будзе пабудаваны працэс?
На лабараторыі прапануюць пазнаёміцца з досведам пісьменнікаў/_іц і паэтаў/_к, якія ўжо распрацоўваюць фемінісцкае і дэкаланіяльнае пісьмо. Запланаваныя сустрэчы з аўтар(к)амі з Беларусі, а таксама з Цэнтральнай Азіі і Каўказа.

Ддл: 11 верасня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #квір #фемінізм
🎶World New Music Days 2024 - музычны конкурс у межах Сусветных дзён новай музыкі на Фарэрскіх выспах у #Данія

▫️Для каго: #музыкі і #кампазітары.
▫️Калі: 22-30 чэрвеня.

Удзельнікам прапануецца прэзентаваць партытуры/праекты для фестывалю. Прымаюцца як асабістыя заяўкі, так і заяўкі ад арганізацый. Найперш арганізатараў цікавяць творы працягласцю менш за 10 хвілін. Творы, напісаныя пасля 2019 года, у прыярытэце.

Ддл: 10 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#музыка #выканальніцкія_мастацтвы #фестываль
TaDA Textile and Design Alliance - тэкстыльная #рэзідэнцыя ў #Швейцарыя

▫️Для каго:
#дызайнеры, #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: красавік-чэрвень і верасень-лістапад 2024.

Мэта праграмы – садзейнічаць дыялогу з культурай тэкстылю і дызайну Усходняй Швейцарыі. Рэзідэнты распрацоўваюць інавацыйныя праекты ў галіне #мастацтва, дызайну, архітэктуры, літаратуры, выканальніцкага мастацтва ці міждысцыплінарным кантэксце. Асабліва цікавяць эксперыментальныя праекты.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- суткавыя
- працоўнае месца на былым тэкстыльным і маторным заводзе Saurer AG у Арбоне
- прафесійныя кансультацыі з кампаніямі-партнёрамі і арганізацыямі
- выкарыстанне інфраструктуры кампаній-партнёраў.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
💎🎉Школа грамадскіх лідараў - адукацыйны анлайн-#курс ад Szkoła Liderów, Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Solidarity Fund PL

▫️Для каго: #актывісты, лідары беларускіх ініцыятыў, прадстаўнікі #НДА.
▫️Калі: 4 сесіі па выходных з 9.00 да 14.30 (па Варшаве).

Што дае ўдзел у Школе?
- сустрэчы з экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці
- удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі
- знаёмства з мадэллю лідарства
- вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды
- вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення зменаў
- знаёмства з іншымі лідарамі, магчымасць быць часткай сеткі ўзаемападтрымкі.

👉Для удзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).

Ддл: 20 верасня.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм
🎉Culture Centre ZAMEK - праграма творчых рэзідэнцый ў #Познань, #Польшча

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін - #музыкі, #мастакі, #рэжысёры, #аўтары і г.д.
▫️Калі: 6 - 12 тыдняў.

Культурны цэнтр ZAMEK – гэта міждысцыплінарная ўстанова, якая займаецца сучаснай культурай. ZAMEK зацікаўлены ў праектных прапановах, звязаных са зменлівай рэальнасцю, кліматычным і міграцыйным крызісам, актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй.

Прапануюць два тыпы рэзідэнцый:

1️⃣Канцэптуальная
#рэзідэнцыя
Творцы працуюць над праектам ці часткай праекту, але прэзентацыя вынікаў не чакаецца.

2️⃣Аператыўная #рэзідэнцыя
Вынікам рэзідэнцыі становіцца творчае мерапрыемства.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 3500 PLN (brutto)
- вытворчы бюджэт 3000-8000 PLN
- куратарскую і інфармацыйную падтрымку.

Ддл: 9 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🟣Intermix - #рэзідэнцыя па пераасэнсаванню #мастацтва і моды ў Эр-Рыядзе, #Саудаўская_Аравія

▫️Для каго:
#мастакі, мадэльеры, #куратары, #дызайнеры ад 21 года.
▫️Калі: 22 кастрычніка 2023 - 4 студзеня 2024.

Запрашаюць зрабіць творчы альбо даследчы праект, звязаны з тэмамі інавацый, трансфармацый і ўстойлівага развіцця. Мэта праграмы – падтрымка развіцця агульнай візуальнай мовы, якая можа аб’яднаць патэнцыял выяўленчага мастацтва, дызайну адзення і куратарскіх практык.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную студыю
- праезд
- дапамогу з візамі
- штомесячную стыпендыю
- вытворчы грант.
- арганізаваныя экскурсіі.

Ддл: 7 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн
💡🌿Lightning up the Lea - міждысцыплінарны #фестываль на рацэ Лі ў #Лондан, #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 2023-2024.

Запрашаюць творцаў зрабіць праект, звязаны са святлом, экалогіяй і ракой. Гэта могуць быць site-specific працы, перформансы, інсталяцыі і г.д. Тых удзельнікаў, чые праекты будуць адабраныя для распрацоўкі, найперш запросяць на экскурсію і прафесійныя сустрэчы, прысвечаныя фестывалю.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар за распрацоўку праекта 3000 GBP
- бюджэт на вытворчасць да 4500 GBP.

Ддл: 29 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #перформанс #публічныя_прасторы
🎥Oodaaq - #конкурс-#фестываль #відэа ў #Францыя

▫️Для каго:
#рэжысёры, #аператары, #творцы відэа.

L'Œil d'Oodaaq – французская некамерцыйная арганізацыя, якая даследуе відэаарт і сучаснае мастацтва, заснаванае на відэа. Асабліва цікавяць творы, прысвечаныя рэфлексіі аб
экафемінізме, фемінізм(ах), сацыяльнай і экалагічнай справядлівасці. Творы будуць прэзентаваныя ў розных фарматах.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар
- пакрыццё выдаткаў на праезд для творцаў, якім паездка неабходна (складаныя інсталяцыі)
- частковае пакрыццё выдаткаў на праезд для творцаў, якім рэкамендуецца прыехаць (у асноўным відэамастакі).

Ддл: 27 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #кіно #публічныя_прасторы
2 рэзідэнцыі для творцаў, якія жывуць у ЕС

1️⃣Amaneï у
#Італія

▫️Для каго:
#творцы і #даследчыкі ўсіх дысцыплін.
▫️Калі: красавік і травень 2024.

Amaneï – будынак пасярод мора XIX стагоддзя на адным з сямі астравоў Эалійскага архіпелага. Праграма накіравана на мастацкія даследаванні праз тэрытарыяльныя праекты. Надаюць увагу тым, хто працуе з эксперыментальнымі практыкамі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўныя прасторы
- праезд
- выдаткі на пражыванне.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Nyskaben у #Данія

▫️Для каго:
#мастакі, #культдзеячы і #перформеры.
▫️Калі: 1 – 30 чэрвеня 2024.

Запрашаюць творцаў, якія займаюцца калектыўным мастацтвам і дадаюць у сваю працу сацыяльныя практыкі, ўзаемадзеянне з моладзю, адукацыяй і г.д.

🔸Ёсць магчымасць пражывання з сем'ямі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты