sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.36K subscribers
2.79K photos
12 videos
2 files
2.77K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры, творчых індустрый і актывізму

Web: sekktor.online
Insta: @sekktor.online
Для анонсаў: @sekktor_admin
Кам'юніці-чат: @sekktor_chat
Забусціць канал: https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
💥📣CHANGE - конкурс дакументальных кінапраектаў ў стадыі распрацоўкі з рэгіёну Ўсходняга Партнёрства

▫️Для каго: #кінематаграфісты: #рэжысёры + #прадзюсары #кіно з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

CHANGE - гэта вялікая праграма падтрымкі супольнай кінавытворчасці, якую ладзяць партнёры:
EAVE - European Audiovisual Entrepreneurs - вядучая у Еўропе прафесійная арганізацыя па навучанні, распрацоўцы праектаў і невторкінгу для вытворцаў аўдыёвізуальнай прадукцыі.
IMS - International Media Support - прасоўвае журналістыку і дакументальнае кіно і падтрымлівае СМІ ў справе памяншэння канфліктаў, умацавання дэмакратыі і спрыяння дыялогу.
CPH:DOX, Капенгагенскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно, з'яўляецца адным з найбуйнейшых фестываляў дакументальнага кіно ў свеце. [🤞Менавіта там у мінулым сакавіку атрымаў галоўную ўзнагароду DOX:AWARD беларускі дак.фільм А. Міхалковіча і Г. Бадзякі «Радзіма».]

Прапануецца спецыялізаваная праграма з трох афлайн-варкшопаў з мэтай развіцця міжрэгіянальнай сумеснай вытворчасці і злучэння дакументальных праектаў з рэгіянальнымі і міжнароднымі рынкамі:
⁃ РАЗВІЦЦЁ – 4-8 лістапада 2023 у #Тбілісі, #Грузія
⁃ КА-ПАРАДУКЦЫЯ – 15-19 студзеня 2024 у Кішынёве, #Малдова
⁃ ENCOUNTER – сакавік 2024 падчас CPH:DOX у Капенгагене, #Данія.

Першыя 2 семінары будуць складацца з 5 дзён групавой працы, пленарных і індывідуальных сустрэч; трэці воркшоп адбудзецца ў рамках CPH:DOX і складаецца з дзён воркшопаў + пітчынгу праектаў на CPH:FORUM.

▫️Працоўная мова: ENG.

Кінапраект павінен:
⁃ прафесійна і этычна асвятляць грамадсказначныя тэмы;
⁃ мець уяўленне аб тым, як дасягнуць патрэбнай аўдыторыі, і стаць заклікам да дзеяння;
⁃ імкнуцца паўплываць на грамадскі дыскурс, які прывядзе да магчымых сацыяльных, палітычных ці культурных змен.

☝️Прыярытэт - пытанням гендэрнай роўнасці, маргіналізаваных груп і меншасцяў, разнастайнасці, сацыяльных змен, бягучых падзей і правоў чалавека.

Ддл: 7 жніўня.
🔗👉Даведацца больш.

#СМІ #журналістыка
🎉🌿Запрашаюць прыняць удзел у RADA MARKET, #Вільнюс #Літва

▫️Для каго: #актывісты, #рамеснікі, #НДА, #творцы, #кульдзеячы і г.д.
▫️Калі: 12 жніўня.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае прадстаўнікоў_ніц грамадзянскай супольнасці, моладзевых ініцыятыў і пляцовак, рамеснікаў_ніц, мастакоў_чак, прадстаўнікоў_ніц беларускага малога бізнесу ў Літве, якія жадаюць прыняць удзел у маркеце са сваёй кропкай актыўнасці. RADA MARKET – кірмаш грамадзянскай супольнасці Беларусі са спадарожнымі мерапрыемствамі, дыскусіямі, прэзентацыямі на асноўнай пляцоўцы. Гэта выдатная магчымасць расказаць пра сябе, знайсці новую аўдыторыю, завязаць карысныя кантакты і дамовіцца аб партнёрстве на будучыню.

Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #актывізм
🔥💎Мастацка-навуковая #рэзідэнцыя ў Інстытуце Нільса Бора, #Капенгаген #Данія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 3 месяцы ў 2023-2025.

Запрашаюць пазнаваць космас праз мастацтва. Каманда Strong у Інстытуце Нільса Бора (NBI) – даследчая група, якая працуе над тэмамі гравітацыі, чорных дзірак і гравітацыйных хваляў. Праекты могуць прымаць розныя формы: літаратурныя творы, перформансы, творы мастацтва або інсталяцыі, якія даследуюць тэматыку чорных дзірак, гравітацыйных хваляў і паняцце часу.

Арганізатары прапануюць:
- транспартныя выдаткі
- выдаткі на пражыванне
- стыпендыю (па ўзгадненні)
- куратарскую падтрымку.

🔥Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні
Forwarded from Дом Творцаў
❗️Сёння АПОШНІ дзень прыёму заявак для ўдзелу ў Мастацкай рэзідэнцыі ў Беластоку.

📅 Усё пачнецца 7 ліпеня

📍ФОРМУ заяўкі можна знайсці👉 тут

Праект рэалізуецца супольна з фундацыяй Tutaka
⚡️🎶Sonic Experiments - #рэзідэнцыя электроннай музыкі ад ZKM | Hertz-Lab, #Германія

▫️Для каго: #кампазітары, #музыкі, #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: 4 тыдні ў 2023.

ЗКМ | Hertz-Labor прапануе міжнародным кампазітарам і артыстам электроннай музыкі падаць праекты для рэалізацыі новых твораў. Усе творы могуць быць аўдыёвізуальнымі. Працягласць выкананай працы павінна быць ад 10 да 20 хвілін. Прэм'ера твораў, створаных падчас рэзідэнцыі, адбудзецца на канцэрце ў ZKM_Cube у прысутнасці кампазітараў.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1500 EUR
- праезд да 600 EUR.

Ддл: 16 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #аўдыёвізуальныя_мастацтвы
🤩На выходныя прапануем тры магчымасці… адпачыць, павучыцца і пабачыцца ў суседніх да Беларусі сталіцах

Беларуская калона на Прайдзе ў #Вільнюс #Літва

▫️Калі: 1 ліпеня, збор з 12:00, старт калоны 13:00
▫️Месца збору: Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса Gedimino pr. 51, Вільнюс.

Калона беларускіх актывістаў/_к зарэгістраваная пад нумарам 10, арыентавацца можна на Драг аўтобус (і строіцца перад ім).


💥Адразу два фестывалі ў #Варшава #Польшча👇

Фестываль супраць аўтарытарызму з велізарным лайнапам з лекцый, варкшопаў і кіно

▫️Калі: 1 -2 ліпеня
▫️Дзе: ADA Puławska, Puławska 37

Мерапрыемствы феста будуць прысвечаныя пытанням:
Ці стала ў нас саміх за апошнія 3 гады меньш аўтарытарнасці?
Ці ёсць месца патрыярхальным і ксенафобным поглядам у новай Беларусі?
Як з людзей, якія рабілі навіны, мы ператварыліся ў тых, ад каго патрабуюць толькі ўдзельнічаць у анлайн-апытанках? - і інш.
Уваход вольны.


„Варушняк” адкрывае Глабальныя дні беларускай культуры - 2023 праграмай «Купалле — ад батлейкі да рэйву»!

▫️Калі: 1 ліпеня, 14:00 – 2 ліпеня 8:00 (час мясцовы)
▫️Дзе: Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A

У праграме: 
🔸18 гадзін выдатнай беларускай музыкі без перапынку 
🔸Дзіцячая зона для маленькіх аматараў свята 
🔸Прэзентацыя беларускіх ініцыятыў і грамадскіх арганізацый у Польшчы
🔸Маркет і фудкорт 
🔸Спакойная прастора для ёгі 
🔸Займальныя спевы і танцы вакол вогнішча
Уваход: Ахвяраванні ад 20 PLN.

#sekktor_afisha
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖼🌎Art for Change Prize - мастацкая #прэмія, прысвечаная кліматычным зменам

▫️Для каго: маладыя #мастакі / #творцы, якія працуюць не больш за 5 гадоў у галіне.
▫️Калі: 2024.

Тэма прэміі – «адраджэнне». Пытанні кліматычнай і сацыяльнай справядлівасці, эканомікі зараз непадзельныя. Змяненне клімату, нарэшце, становіцца відавочным. Заклікаюць творцаў з працамі, якія даследуюць гэтыя пытанні.

Прызавы фонд:
- 10000 GBP (пераможца)
- 2000 GBP (5 мастакоў)
- магчымасць выставіць свае працы ў лонданскай галерэі Saatchi.

Ддл: 17 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #экалогія
🎹Giga-Hertz - #прэмія ў галіне электроннай музыкі і саўнд-арту

▫️Для каго: #кампазітары, #музыкі, #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: 2023.

Giga-Hertz – адна з самых прэстыжных прэмій электроннай музыкі. У гэтым годзе #фестываль называецца «Радыкальная палітроніка». Гэтая спасылка на радыкальнасць і паліфанію адлюстроўвае імкненне артыстаў да сацыяльных змен. Падаць працы можна ў напрамках змешанай музыкі, алгарытмічнай/аўдыёвізуальнай/трансмедыйная кампазіцыі, live-кадавання, фіксаванай медыя-кампазіцыі і кампазіцыі для live-электронікі, міждысцыплінарнага выступу і эксперыментальнага гукавога выканання.

Узнагароды:
- ад 5000 да 10000 EUR.

Ддл: 16 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #sound_art
🎉🎥Дзве магчымасці рэалізаваць праекты ў сферы #кіно

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #прадзюсары і г.д.

1️⃣Hubert Bals Fund - #грант на фінансаванне праектаў

HBF прапануе некалькі схем фінансавання: на ранняй стадыі распрацоўкі або на больш позняй стадыі вытворчасці і постпрадакшну. Кінематаграфісты з праектам на ранняй стадыі распрацоўкі могуць падаць заяўку на падтрымку распрацоўкі сцэнарыя і праекта. Пры падтрымцы праграмы Creative Europe-MEDIA Еўрапейскага Саюза еўрапейскім вытворцам прапануецца падтрымка сумеснай вытворчасці меншасцяў у рамках HBF+Europe.

Ддл: 1 жніўня.
👉Падаць заяўку.


2️⃣Berlinale Talents - праграма развіцця талентаў Берлінскага міжнароднага кінафестывалю

Berlinale Talents прызначаны для прафесіяналаў кіно і тэлебачання з досведам працы. Заяўку могуць падаць кінаакторы, куратары, арганізатары фестываляў, кампазітары, рэжысёры, рэдактары, кінакрытыкі, мастакі, сцэнарысты і г.д.

Ддл: 4 верасня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт
🌿🇩🇪ShUM - творчая #рэзідэнцыя, прысвечаная габрэйскай спадчыне, #Германія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 4-6 тыдняў у 2024.

У Сярэднявеччы габрэйскія абшчыны ў Шпееры, Вормсе і Майнцы былі цэнтрам габрэйскага жыцця. Гэтыя гарады сфарміравалі ўнікальную асацыяцыю, якая аказала глыбокі ўплыў на архітэктуру, культуру, рэлігію і юрысдыкцыю габрэйскай дыяспары ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Запрашаюць для рэалізацыі мастацкага праекта, прысвечанага сучаснаму юдаізму і рэлігійнай, культурнай і архітэктурнай спадчыне ShUM.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- пакрыццё транспартных выдаткаў да 1000 EUR
- 250 EUR / тыдзень
- бюджэт на вытворчая выдаткі да 1000 EUR
- куратарская падтрымка.

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #даследванні #памяць #гісторыя
🎬🎶CreateCulture Group абвяшчае КЛІПЕНЬ48!

🔥КЛІПЕНЬ48 - гэта чэлендж для відэа-аматараў, якія хочуць паспрабаваць зняць сапраўдны кліп для беларускіх музыкаў за 48 гадзін. А для беларускіх музыкаў – гэта магчымасць атрымаць для сябе першае або чарговае музычнае відэа. Сярод здымачных каманд журы абярэ 3 пераможцаў, якія падзеляць грашовы прызавы фонд.

🦹‍♀️🦸‍♂️У складзе журы: журналістка і вядоўца Кацярына Пытлева, рэжысёр і кліпмейкер Арцём Лобач, спявачка SHUMA і вакальная тэрапеўтка Марына “Руся” Шукюрава ды аўтар youtube-канала ЛОНГПЛЭЙ, музыкант і прадзюсар NAVI BAND Аляксандр Табольскі.

📌Як гэта будзе праходзіць?
Музыкам, якія хочуць прымаць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам - зарэгістравацца. На пачатку чэленджа арганізатаркі рандомным метадам размяркуюць і скантактуюць паміж сабой музыкаў і прадакшн-каманды, і…праз 48 гадзін будуць чакаць вынікаў!

💫Дадзены чэлендж з’яўляецца ініцыятывай каманды CreateCulture Group і нікім дадаткова не фінансуецца, таму ёсць унёсак за ўдзел. Грашовыя ўнёскі цалкам ідуць ў прызавы фонд, на арганізацыю прагляду і ўзнагароды, а таксама на прасоўванне ў Youtube музычных відэа каманд-удзельніц. Калі вы хочаце проста падтрымаць гэтую ініцыятыву – каманда CreateCulture Group будзе вельмі ўдзячная данатам!

▫️Калі: старт - 21 кліпеня 14:00 (GMT +3)
▫️Дзе: анлайн (па ўсім свеце).

Ддл рэгістрацыі: 18 ліпеня.
🔗👉Падрабязней - на сайце праекта.

#музыка #музыкі #відэа #аператары #рэжысёры #сцэнарысты #кіно #кліпмейкеры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🧠Майстэрня па дызайн-мысленні для тых, хто зараз у #Тбілісі, #Грузія

▫️Калі: 8 ліпеня з 11:00 да 16:30
▫️Дзе: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды

📍Дызайн-мысленне — гэта мадэль прыняцця рашэнняў у нестандартных сітуацыях, у аснову якой закладзены творчы працэс, а не крытычны аналіз.

Майстэрня па дызайн-мысленню — гэта спосаб паспрабаваць сябе ў праекце/дзейнасці, стварыць новае сваімі рукамі з дапамогай працы ў камандзе.

Для тых, хто:
🔻 шукае новыя падыходы да вырашэння сацыяльных праблем
🔻імкнецца распрацаваць эфектыўныя стратэгіі развіцця для сваіх сацыяльна-значных ініцыятыў/бізнэсаў
🔻 хоча навучыцца эфектыўна супрацоўнічаць у камандзе і развіваць навыкі эмпатыі і зваротнай сувязі

🎯План - прайсці праз усе этапы метада "дызайн-мысленне":
1. Эмпатыя
2. Факусіроўка
3. Генерацыя ідэй
4. Прататыпаванне
5. Тэставанне

Па выніках майстэрні вы:
💡атрымаеце натхненне і інструменты для ўвасаблення сваіх творчых ідэй у жыццё;
💡узмоцніце свае soft-skils: эмпатыю, сторытэлінг, працу ў камандзе, уменне рабіць памылкі і працаваць над імі.

🦹‍♀️Вядучая - Наташа Халанская:
* журналістка, спецыялістка па маркетынгу, менеджарка ў сферы культуры;
* стваральніца крэатыўнай прасторы "тайм-клуб 1387" і крамы адзення і аксесуараў у Бабруйску;
* аўтарка і вядучая анлайн-каворкінга "Дадай сябе" - падтрымка ў прафесійнай сферы.

🔗👉Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

#праектны_менеджмент #культ_менеджмент #НДА
🙌 Запрашаем творцаў і арганізатараў дадаваць свае імпрэзы да агульнай мапы Дзён беларускай культуры-23!

Гучны і шумны старт гэтай шырокай кампаніі даў варшаўскі фэст VARUŠNIAK. Але ж святкуем увесь ліпень! Калі ў гэты час вы ладзіце выстаўку, канцэрт, выступаеце ў гарадскім парку ці плануеце пікнік для дыяспары — далучайцеся.

☑️ Адмысловая форма дадавання імпрэзы ўжо працуе на сайце Дзён беларускай культуры. Тут жа вы знойдзеце канцэпцыю свята і наш фірмовы брэндбук. Нагадаем, што слоганам сёлета з’яўляюцца словы "Расказаць Беларусь". Фірмовы хэштэг #SpeakBelarus.

Глабальную кампанію #ByCultureGlobal23 @radakultury сёлета каардынуе разам з "Новай Беларуссю". У гэтай прыладзе таксама можна сачыць за афішай падзей.
🖼NEMO - #конкурс_грантаў для паездкі на Еўрапейскую музейную канферэнцыю, #Фінляндыя

▫️Для каго: #куратары, #крытыкі і музейныя супрацоўнікі з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
▫️Калі: 19-21 лістапада.

Канферэнцыя NEMO адбудзецца ў Лахці. Больш за 200 музейных прафесіяналаў з усёй Еўропы далучацца да дыскусій аб тым, як музеі могуць дапамагаць ствараць устойлівую будучыню і супрацьстаяць кліматычным зменам. Запрашаюць музейных калег з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія зацікаўлены ў тэмах канферэнцыі і міжнародным супрацоўніцтве.

Арганізатары прапануюць:
- грант 600 EUR на паездку
- бясплатны ўдзел у канферэнцыі.

Ддл: 14 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#музеі #музейная_справа #арт #мастацтва #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #экалогія
🎉💻S+T+ARTS in the City - мастацкія рэзідэнцыі, прысвечаныя тэхналогіям і інавацыям

▫️Для каго: #творцы.
▫️Калі: 9 месяцаў у 2023-2024.

S+T+ARTS in the City – новая праграма рэзідэнцый S+T+ARTS, накіраваных на развіццё інавацый, узаемасувязі мастацтва і тэхналогій, якія арыентуюцца на чалавека – штучны інтэлект, робататэхніка, новыя лічбавыя медыя, разумныя гарады, высокапрадукцыйныя вылічэнні і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- бюджэт 40000 EUR (на ганарар, праезд, пражыванне, вытворчасць, страхаванне і г.д.)

Ддл: 25 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #рэзідэнцыя #new_media_art
🔥 У ProWomen By выйшла серыя анлайн-курсаў па самаклопаце і самападтрымцы

Зручна мець план і прытрымлівацца яго. Гэта дапамагае сканцэнтраваць сваю ўвагу на мэтах, арганізаваць працоўны і асабісты графік, прасцей прымаць рашэнні. Але, на жаль, у нашым зменлівым свеце не заўсёды ўсё ідзе па плане.

Для тых, хто сутыкнуўся з нявызначанасцю, расчараваны і засмучаны, зайшоў у тупік і не бачыць шляхі выйсця, хто шукае падтрымку ўнутры сябе, ProWomen By запусціла серыю бясплатных анлайн-курсаў.

Гэта 13 тэм па сааклопаце, асабістай устойлівасці і карысных навыках, практыкаванні і практычныя рэкамендацыі, тэсты для самаправеркі і спіс літаратуры для чытання.

🔸Курс #1. Workout: першая дапамога ў эмацыйны шторм.
- эмацыйная дыягностыка
- праца са страхам і трывогай
- супрацьстаянне стрэсу і выгаранню.

🔸Курс #2. Workout: асабістая ўстойлівасць у часы нявызначанасці.
- навыкі самаклопату
- выбудоўванне асабістых межаў
- падтрымка прадуктыўнасці
- кіраванне ўвагай.

🔸Курс #3. Workout: навыкі для жыцця і працы.
- фінансавая пісьменнасць
- развіццё гнуткіх навыкаў
- камунікацыя з камандай
- правілы ўзаемадзеяння з гаджэтамі і сацсеткамі.

Праграма курсаў пабудавана так, што кожны з іх можна праходзіць асобна або адзін за адным. Ацаніце свой стан і далучайцеся да таго курса, які максімальна адказвае вашым запытам і ўзроўню энергіі.

🔗👉Каб атрымаць доступ да курсаў, перайдзіце па спасылцы і абярыце курс, з якога хочаце пачаць. Кожны можна паглядзець за адзін дзень або выходныя. Пасля рэгістрацыі доступ да курсаў будзе адкрыты на 30 дзён.
🟣#конкурс па стварэнні антырасісцкага помніка ў Мальмё, #Швецыя

▫️Для каго: #мастакі, #скульптары, #архітэктары.
▫️Калі: сакавік 2024 - верасень 2025.

Запрашаюць распрацаваць праект помніка, які будзе звязывать гісторыю і будучыню. Важна, каб мастацкі працэс стварэння помніка стаў часткай памятнай акцыі, у якой жыхары Мальмё могуць прыняць удзел. Творцы павінны прапанаваць праект, які можа складацца з некалькіх мастацкіх пластоў, інтэрпрэтуючы і прымаючы да ўвагі як месцазнаходжанне, так і розныя аспекты антырасісцкага манумента. Тэмы, якія павінны прасочвацца ў помніке – антырасізм, супраціў і памінанне.

Арганізатары конкурсу прапануюць:
- ганарар тром мастакам за стварэнне эскіза ~8500 EUR
- бюджэт на абраны праект ~212 000 EUR.

Ддл: 9 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#памяць #скульптура #архітэктура #урбанізм #Urban
🎉К3 | Tanzplan Hamburg - #рэзідэнцыя для маладых харэографаў, #Германія

▫️Для каго: #танцоры і #харэографы на пачатковым узроўні.
▫️Калі: жнівень 2023 - красавік 2024.

Запрашаюць тых харэографаў/_к, якія толькі пачынаюць сваю кар'еру і ўжо стварылі ўласныя харэаграфічныя працы. Падчас рэзідэнцыі запланавана праграма настаўніцтва (#ментарства) і адукацыйныя мерапрыемствы.

Арганізатары прапануюць:
- штомесячную стыпендыю на пражыванне ~2000 EUR
- выдаткі на праезд
- невялікі вытворчы бюджэт
- працоўныя студыі
- удзел у адукацыйнай праграме.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#танец #перформанс #адукацыя