Щучинская районная библиотека имени Тётки
37 subscribers
5.9K photos
64 videos
2 files
279 links
Download Telegram
У бібліятэках Шчучыншчыны прайшлі мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы 📚

У гэтыя дні бібліятэкі раёна ператварыліся ў сапраўдныя цэнтры шанавання беларускага слова. Супрацоўнікі падрыхтавалі для наведвальнікаў насычаную праграму, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы 🇧🇾

Гасцей чакала мноства займальных конкурсаў і літаратурных віктарын, дзе кожны мог праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры. Асабліва ўрачыста гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў у выкананні як юных чытачоў, так і паважаных гасцей бібліятэкі 🎤❤️

Мерапрыемствы яшчэ раз нагадалі ўсім, наколькі важна берагчы і шанаваць роднае слова, перадаючы яго з пакалення ў пакаленне. 🌿
21 лютага філіял "Шчучынская дiцячая бiблiятэка" далучыўся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы🌏 і правёў акцыю "Слова да слова - будзе мова". На працягу дня карыстальнікам раздаваліся закладкі з выразамі па-беларуску,🔎 даваліся заданні, напрыклад "Знайдзі адпаведнік малюнку", а таксама прапанаваліся да чытання кнігі📚 на роднай мове.
24 лютага ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылася цёплая і натхняльная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Госці сабраліся на Дзень пісьменнікаў Шчучыншчыны пад назвай “Аўтограф на карце роднай Беларусі” ✍️

Асаблівай госцяй мерапрыемства стала таленавітая пісьменніца Ганна Каспер. Яна падзялілася з прысутнымі сакрэтамі творчасці, расказала пра свае кнігі і, канешне, падаравала ўсім прысутным радкі сваіх вершаў. 🌿🎤

Удзельнікі сустрэчы гаварылі пра тое, як важна шанаваць роднае слова і захоўваць культурную спадчыну. Кожны змог адчуць сябе часткаю вялікай літаратурнай сям’і, дзе беларуская мова жыве і квітнее ❤️📖