Щучинская районная библиотека имени Тётки
37 subscribers
5.94K photos
64 videos
2 files
279 links
Download Telegram
20 лютага філіал "Тур'янская сельская бібліятэка" запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада аг. Тур’я на літаратурную хвілінку “Чароўны свет роднай мовы”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. 📚
Падчас сустрэчы бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тым, якая прыгожая і мілагучная наша беларуская мова, на якой гаварылі нашы продкі. 🌼 Дзеці з захапленнем слухалі і чыталі вершы, казкі, лічылкі знакамітых беларускіх пісьменнікаў. 📖💖 Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава "Жывое беларускае слова". 📚🎉 Сустрэча завяршылася праглядам мультфільмаў беларускіх народных казак. 🎬🌟
20 лютага бібліятэкар філіяла “Жалудоцкая гарпасялковая бібліятэка” правяла турнір знаўцаў “Гучы, родная мова!”.🎉 Падчас мерапрыемства гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Разам з беларусачкай дзеці адгадвалі тэматычныя загадкі, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын “Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Словазнаўцы”, “Адгадай твор па радках”.📚 Школьнікі з задавальненнем уключыліся ў лінгвістычную гульню🧩 “Знаўцы роднай мовы” і хутка перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. На працягу мерапрыемства ўдзельнікі праявілі сябе як сапраўдныя знаўцы роднай мовы, пашырылі свой слоўнікавы запас і кругагляд🌏.
У бібліятэках Шчучыншчыны прайшлі мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы 📚

У гэтыя дні бібліятэкі раёна ператварыліся ў сапраўдныя цэнтры шанавання беларускага слова. Супрацоўнікі падрыхтавалі для наведвальнікаў насычаную праграму, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы 🇧🇾

Гасцей чакала мноства займальных конкурсаў і літаратурных віктарын, дзе кожны мог праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры. Асабліва ўрачыста гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў у выкананні як юных чытачоў, так і паважаных гасцей бібліятэкі 🎤❤️

Мерапрыемствы яшчэ раз нагадалі ўсім, наколькі важна берагчы і шанаваць роднае слова, перадаючы яго з пакалення ў пакаленне. 🌿
21 лютага філіял "Шчучынская дiцячая бiблiятэка" далучыўся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы🌏 і правёў акцыю "Слова да слова - будзе мова". На працягу дня карыстальнікам раздаваліся закладкі з выразамі па-беларуску,🔎 даваліся заданні, напрыклад "Знайдзі адпаведнік малюнку", а таксама прапанаваліся да чытання кнігі📚 на роднай мове.