Средняя школа 122
410 subscribers
26.8K photos
1.3K videos
15 files
6.48K links
Официальный Telegram-канал Средней школы 122 г. Минска
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Добры хлопец Дзік"
Аўтар: Максім Лужанін (Аляксандр Каратай)
Жанр: аўтабіяграфічная аповесць
Клас, у якім вывучаецца: 5
Колькасць старонак: 35

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Калі вы любіце сабак, то вам адназначна варта прачытаць гэты твор.

Чаму? Таму што ў ім вы сустрэнецеся з Дзікам - верным хатнім гадаванцам Максіма Лужаніна. Моцны і разумны, Дзік дапамагаў па гаспадарцы, сябраваў з дзецьмі і нават выратаваў жыццё пісьменніка! А якія ў яго былі адносіны з катом Хамам, як думаеце? Ці жылі яны дружна або сварыліся, як прынята лічыць у свеце?

Усё гэта і шмат чаго іншага вы ўбачыце, калі зазірняце хаця б адным вокам у аповесць "Добры хлопец Дзік"🙂

©️Ды, зрэшты, які сабака ні трапіць вам на вочы, будзьце ўважлівыя, кожны прадстаўнік гэтага роду мае часцінку Дзікавай істоты: за дабро плаціць дабром. Так робяць усе чыста сабакі на ўсім белым свеце©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Насцечка"
Аўтар: Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі)
Жанр: аповесць
Клас, у якім вывучаецца: 6
Колькасць старонак: 75

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Сітуацыя, знаёмая многім: дзяўчынка ідзе ў новую школу, дзе сустракае як сяброў, так і ворагаў.

Кожны раз з нецярпеннем чакаем сустрэчы з Насцечкай і Сержам на старонках падручніка па беларускай літаратуры.

Насамрэч, даволі актуальны твор: хай час напісання быў іншы, але тэма булінга і прыняцця ў новым калектыве па сённяшні дзень хвалюе многіх. Згадзіцеся, кожны з нас хаця б раз у жыцці быў у падобнай сітуацыі.

А тут дзяўчынка, да якой вельмі варожа паставіўся самы багаты хлопчык у класе. Ды яшчэ і таямнічы Стары, здольны абараніць яе (канечне, з пэўнымі наступствамі).

Па прачытанні ў вас адназначна ўзнікне пытанне: што ж чакае герояў далей? І, што не менш цікава, а хто ж усё-такі быў галоўным героем: Насцечка ці Серж?

Паверце, гэты твор падабаецца абсалютна ўсім. І так шкада, что гэта не вялізны раман на 500 старонак🙂

©️Дружба - вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Мэры Кэт"
Аўтар: Мікола Лупсякоў
Жанр: рамантычнае апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 7
Колькасць старонак: 20

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Новенькая дзяўчынка Эма не дае спакойна жыць свайму аднакласніку Антону.

Апавяданне пра першае каханне ў падлеткавым узросце, калі ніхто з герояў, акрамя чытача, не разумее, што адбываецца, адкуль такая жорсткая варожасць і чаму хочацца паказацца лепшым.

Эма, канешне, для Антона стала сапраўднай праблемай, бо ўсё ў яе было не так, як у іншых: імя, ідэальны знешні выгляд, выдатныя разумовыя здольнасці і талент (які? Не скажам дзеля інтрыгі)

Што ж рабіць хлопцу, які адчувае неверагодную нянавісць да добрай дзяўчынкі на пустым месцы? Правільна. Пастаянна ёй аб гэтым нагадваць і старацца яе ва ўсім перамагчы, даказаць сваю выключнасць.

І вось пытанне: адкуль узялося гэта імкненне і ці разбярэцца Антон у тым, што насамрэч адчувае ў адносінах да Эмы?🙂

©️Усю восень, аж да першых маразоў, я не размаўляў з Эмай, пры сустрэчах адварочваўся, на ўроках не пазіраў на яе, а калі нашы позіркі выпадкова сустракаліся, дык я надаваў свайму твару пагардлівы выраз.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Паўлінка"
Аўтар: Янка Купала (Іван Луцэвіч)
Жанр: камедыя
Клас, у якім вывучаецца: 8
Колькасць старонак: 50

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Паўлінка і Якім - прадстаўнікі розных слаёў грамадства, якія даказваюць, што для кахання няма перашкод.

П’еса, якую ставяць на сцэне тэатраў, пачынаючы з даты першай публікацыі (1913 г.), не можа быць нецікавай. Унутры, канешне, вы не знойдзеце жартаў, над якімі можна смяяцца да слёз, але самабытныя беларускія выслоўі і актуальную на ўсе часы праблему ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей - адназначна так. Оо, і трохкутнік тут таксама ёсць.

Дарэчы, нехта з галоўных герояў камедыі толькі адзін раз з’яўляецца на старонках твора і, адпаведна, на сцэне. Як думаеце, хто гэта можа быць?🙂

©️І мой, як да мяне пасватаўся, бацька-нябожчык і кажа: ідзі, бо ўсё роўна ніхто цябе лепшы не возьме.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Дзікае паляванне караля Стаха"
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Жанр: гістарычная дэтэктыўная аповесць
Клас, у якім вывучаецца: 9
Колькасць старонак: 272

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Андрэй Беларэцкі, малады фалькларыст, падчас непагадзі трапляе ў замак, дзе яго сустракаюць таямніцы.

Уладзімір Караткевіч не проста так лічыцца адным з самых таленавітых беларускіх белетрыстаў, бо толькі геній мог ідэальна спалучыць містыку і рамантыку, дэтэктыў і гістарызм.

Героі аповесці прыцягнуць увагу з першых старонак, колькасць якіх не будзе адчувацца пры чытанні. Захочацца адразу даведацца, ці праўда Надзея Яноўская - вар’ятка, ці існуе знакаміты радавы праклён і ёй наканавана смерць і пры чым тут Андрэй Беларэцкі.

Твор жа яшчэ і экранізаваны! Рэкамендуем да знаёмства🙂

©️Чалавек - гэта тое, чым ён будзе, а не тое, чым ён з’яўляецца зараз.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "У палескай глушы"
Аўтар: Якуб Колас
Жанр: раман
Клас, у якім вывучаецца: 10
Колькасць старонак: 160

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Малады настаўнік Андрэй Лабановіч прыязджае на Палессе. Яго чакаюць вучні і не даюць спакою думкі аб сваім месцы ў свеце. І раптам Ядвіся. Каханне. Шчаслівае?

І калі б хто-небудзь спытаў, што цікавага можна знайсці ў творах на першы погляд ужо неактуальных, ён бы пачуў у адказ, што тэма кахання састарэлай быць не можа.

Для поўнага разумення рамана трэба хаця б у штрыхах ведаць гісторыю Беларусі ХХ стагоддзя, але і не дасведчаны у гэтай галіне чытач зразумее, што да чаго.

Так, першая частка трылогіі "На ростанях" знаёміць чытача з галоўным героем, дадае рыс да яго характару і заканчваецца абсалютна лагічна. Пасля яе прачытання можна і не чапаць наступныя дзве часткі, але тонкая натура Лабановіча не зможа пакінуць у спакоі🙂

©️Штo нi кaжы, a жыццё, yжo caмo пa caбe, ёcць paдacць, вялiкae шчacцe, бяcцэнны дap.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Нямоглы бацька"
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Жанр: бытавая казка
Клас, у якім вывучаецца: 5
Колькасць старонак: 10

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Павучальнае апавяданне з глыбокім і дасюль актуальным зместам для кожнага: і дарослага, і дзіцяці.

І здаецца, што прасцейшай ідэі і прыдумаць нельга, бо яна існуе ў падсвядомасці кожнага: трэба берагчы старэйшых, бо ў іх - вопыт, яны мудрэйшыя. Але... Ці часта мы прыслухоўваемся да парад сваіх бацькоў? Ці не хочацца нам пазбавіцца натацый, каб жылося вольна?

Героі казкі сутыкнуцца з фантастычнымі бедамі і зразумеюць простыя ісціны, аб якіх мы і сёння павінны памятаць, бо яны неруш.

Адвозіць бацькоў у лес? Не. Гэта не для нас🙂

©️Дзiкiя былi людзi. Дзiкiя-нaйдзiкiя. Aж цяпep copaмнa ўcпaмiнaць пpa ix, тaкiя дзiкiя.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Сябры"
Аўтар: Алена Васілевіч
Жанр: апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 6
Колькасць старонак: 7

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Ці могуць сапраўдныя сябры пасварыцца так моцна, што адзін з іх апынецца ў небяспецы?

Лёня і Грыша сябруюць даўно: дзеляцца адзін з адным ежай, калі пасвяць жывёлу, дапамагаюць адзін аднаму ў вучобе і разам бавяць час. Але аднойчы адзнака па матэматыцы змяніла ўсё. І як быць далей?

Зразумела, якую мараль заклала Алена Васілевіч у сваё апавяданне. Але пасля прачытання, ці зможаце адназначна сказаць: гэта сапраўдныя сябры?🙂

©️Трэба хутчэй бегчы дамоў і расказаць пра ўсё, што адбылося.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Горкі ліпавы мёд"
Аўтар: Алена Васілевіч
Жанр: апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 7
Колькасць старонак: 15

〰️〰️〰️〰️〰️
💕І зноў першае каханне. Дакладней, успаміны пра яго.

Мужчына ўспамінае сваё школьнае мінулае і студэнтак, якія прыехалі да яго маці жыць у кватэры. І здаецца, сяброўкі павінны быць у чымсьці падобныя, але не ў гэтым выпадку.

Даша і Лідачка - поўныя супрацьлегласці. І адразу становіцца зразумелым, хто трапіў у сэрца нашаму герою. Вось толькі ці вартая яна яго ўвагі?🙂

©️ I, пpaўдa, тaя зiмa, кaлi ў нac жылi Дaшa з Лiдaчкaю, зaпoмнiлacя мнe, як caмaя цёплaя i caмaя ўтyльнaя ў мaiм жыццi зiмa.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM