#камень
Сьвяты (Богаў) камень-сьледавік, в. Крамянец, Лагойшчына.
Дзьве вялікія лункі на камені называюць «божымі сьлядамі», вада ў іх пасьля дажджу лічыцца сьвятой, ею лечацца. Кажуць, што найбольш вада ў іх дапамагае ад хвароб вачэй.
У засуху ўдовы выклікаюць дождж, адкаціўшы з-пад каменя каменьчыкі і, падважыўшы камень на вялікіх калах у рост чалавека, пакідаюць іх уваткнутымі ў зямлю пад каменем. Лічыцца, што не пазней, як на трэці дзень, пойдзе дождж. Калі ён ужо не патрэбны – калы вынімаюць і дробныя каменьчыкі падкочваюць на месца пад камень.
Але, ня гледзячы на гэта, мейсца вельмі моцнае й велічнае.

🙏7❤🔥4👍1
#крыніца
Сьвятая крыніца ў Лоску (Валожыншчына) з купельлю, вада — найчысьцейшая.

🔥12
На паўднёвым захадзе сучаснай Цьвершчыны разьмешчаны знакаміты Вокаўскі лес, які згадваецца яшчэ ў "Аповесьці мінулых гадоў". Адсюль, паводле манаха-летапісца, «ёсць пайшла руская зямля». Межы Акоўскага лесу на карце Верхняволжа можна ўмоўна пазначыць перыметрам шматкутніка з вяршынямі: Старыца, Таржок, Вышні Волачак, Валдай, Дзямянск, Апалец (апошнія тры ў Наўгародзкай вобласці), Тарапец, Заходняя Дзвіна, Белы, Сычоўка (у Смаленскай вобласці), Зуб.
Вокаўскі лес - гэта Вялікі водападзел, на якім знаходзяцца вытокі трох магутных крыўскіх рэк - Волгі, Дняпра і Заходняй Дзвіны. Тут разьмешчана Валдайскае ўзвышша (яе Асташкоўская і Вышневалацкая грады). На поўначы Акоўскага лесу распасціраецца знакаміты Азёрны край - Селігер. Гэтыя мясьціны старажытныя скандынавы называлі «купал неба».
У пачатку 20 стагодзьдзя ў ваколіцах гэтага лесу адбывалася вяліскае антыбальшавіцкае паўстаньне, удзел у якім прыняла прыкладна 50 тысяч чалавек.

❤10🤔1
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Сіняя гара і помнік нямецкім жаўнерам
Існуе паданне, згодна з якім на Сіняй гары існаваў замак які праваліўся пад зямлю. Вышыня гары 236 метраў над узроўнем мора.
На паўночным схіле ўзгорка захаваўся ўнікальны помнік з каменя з гатычнымі нямецкімі надпісамі, а крыху вышэй выява нямецкага воіна з журботнай асобай. Гэта адзіны прыклад у Беларусі, калі на месцы пахавання арміі суперніка захаваўся партрэт забітага. Хутчэй за ўсё, гэта не канкрэтны чалавек, а абагульненая выява нямецкага ваяра, які знайшоў спачын далёка ад роднай зямлі. Захаваліся таксама больш 10 пліт у выглядзе плоскіх надмагільных крыжоў з чытэльнымі надпісамі.
#валожыншчына

⚡7👍2🫡1
#камень
Сьвяты камень з ямкамі, каля в. Канстанпольле (Вялейшчына), знаходзіцца каля палявой сьцежкі.

👍12
#камень
Чортаў камень Шкленікаўскі, Мядзельшчына.
Пра валун ёсьць лягенда: «быццам тут жыў чорт, які па начах бясплатна шыў адзеньне. Аднойчы нейкая жанчына папрасіла яго: "Чарток, пашый мне за ўсіх ладней!" Чорт прышыў два рукавы як звычайна, а на спіне яшчэ й трэці. Кабета як убачыла тую працу, раззлавалася і крыкнула: "Каб ты праваліўся, чым так рабіць!" Ад гэтых слоў чорта панесла з каменя на возера, пасля чаго яго ніхто больш ня бачыў.»

🔥10