Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Сьвятая рака Вяльля(Вяйля)

Этымалягічна назву ракі зьвязваюць з інда-эўрапейскім коранем *vel-/ *vil-, з сэмантыкай сьвету памерлых, але адначасова й сэмантыкай плоднасьці.
Каля ракі знаходзяцца шмат сакральных камянёў і крынічак, а таксама вельмі шмат паданьняў пра саму раку, большасьць якіх зьвязана з вобразам чарцей. Менавіта ім прыпісваюць паходжаньне камянёў, нават і на дне ракі, і пагоркаў на яе берагах. Такое пакланеньне можна зьвязваць з богам Вялесам, які акрамя іншых «галін» апякунства, быў і валадаром царства памерлых, і надаўцам плоднасьці.
Пэўна можна сказаць, што нават тыя паданьні аб Вяйлі, які дайшлі да нас, сведчаць аб яе вялікай міталягічнай ролі ў старажытнасьці. Нават яшчэ напачатку нашага стагодзьдзя жыла памяць аб тым, што раней раку называлі «сьвятой Вялікай ракой».

(На фота Вяйля Вялейскага, Астравецкага й Маладэчанскага раёнаў)

#рака
❤‍🔥831👍1👀1
Юцкоўскія крыніцы, Койданаўшчына

Помнік прыроды рэспубліканскага значэньня "Юцкоўскія крыніцы" - вельмі прыгожы ледніковы каньён, мейсца масавага паломніцтва за чыстай і гаючай вадой. Дарэчы, у адным з твораў Каруся Каганца згадваюцца і юцкаўскія крыніцы "Сьцюдзянец". "Сьцюдзянец — гаючая вада" — адна з назваў гэтага месца. Каля Юцкаў недзе стаяў і дом Каганца, але, здаецца, ад дому нічога не засталося.

Таксама йснуе лягенда, па якой адна княгіня ад самотнасьці вырашыла бросіцца ў студню, папярэдне загадаўшы кінуць у яго ўсе свае багацці, і ўсё ў акрузе правалілася з утварэньнем яра.

#крыніца
👍92
Стары каменны крыж за рэшткамі царквы ў Маставіках, які з'яўляўся раней надмагіллем.
👍7🙏2
Захарашкінскі валун, Астравеччына

Геалагічны помнік прыроды мяйсцовага значэньня. Ледніковы валун; ружовы граніт, сярэднезярністы зь цёмнага колеру мінераламі. Сфармаваны ў азёрскім ледніковым перыядзе 18-20 тыс. гадоў таму.

#камень
👍111
Не менш за 26 каменных крыжоў вышынёй ад 30 см да 2 м, каля в. Бабцы, Докышцкага раёну
54.762183,28.120372

***

У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі.
Калі багоў даўніны
Расьцілі –
Адцялі рукі,
І сталі крыжамі яны,
Сакральныя помнікі-рухі.
Тут часу зацішна яшчэ.
Зьбіраюцца здані з адхонаў.
І камень сьцюдзёна пячэ
Сузор’е паганскіх пісьмёнаў.

Рыгор Барадулін, 2011 г.

#крыж
9🙏3
#мапы #камень

(мапа зроблена на васнове мапы А. Зайцава)

На гэтае мапе паказаны культавыя валуны з паўсферычнымі паглыбеньнямі, якія рабіў старажытны чалавек. Такія камяні вельмі распаўсюджаныя па ўсёй Эўропе, але найбольшая канцэнтрацыя іх сярод балтыцкіх плямёнах, у тым ліку на Беларусі. У нас найбольш камянёў зафіксавалі на Вялейшчыне.
Як мяркуюць дасьледчыкі, прыкладнае датаваньне ямак - зялезны век. З 26 камянёў - толькі 6 маюць лягенду, з іх 2 лягенды прама датычацца да ямак, гэта сьведчыць аб тым, што культ вельмі даўні й зара яго ўжо слаба памятаюць.
Версіі аб прызначэньні ямак розныя, напрыклад, некаторыя мяркуюць, што яны зьвязаныя з назіраньнямі за космасам, але магчыма гэта была аграрная магія, бо камяні разьмяшчаюцца на пладародных мейсцах: каля рэк, азёр і палеаазёр. Таксама трэба адзначыць, што левы бераг Вяльлі, пяшчаны й не прыгодны для сельскай гаспадаркі, а на правам, з пладароднай глебай, як раз і размясьціліся камяні.

Потым буду асобна выкладваць камяні з мапы.
8👍31
Камень Стэфана Баторыя.

Паводле народнага паданьня, кароль Стэфан Баторы выпадкова знайшоў валун у выглядзе крыжа, падчас свайго вайсковага паходу на Полацак.

Ён вырашыў, што гэта добры знак, і Бог на баку літвінаў.
Памаліўшыся, кароль рушыў далей у паход і вызваліў Полацак.

Гісторыкі ж кажуць, што пад час полацкага паходу 1563 году Стэфан Баторы спыніўся пад Докшыцамі, каб трохі адпачыць.

Каралеўскія слугі вырубілі на тым месцы памятны знак, у выглядзе крыжа, са знойдзенага побач валуна.

На ім выбіта выява чалавека з каронай, у адной руцэ ён трымае меч, у другой шчыт. Пад ім выбіт надпіс - RSB (Rex Stephanus Batory) і кругі, якія азначаюць прыналежнасць да вышэйшага саслоўя.

Зараз валун-крыж знаходзiцца ў Менскім "Музее валуноў" ў м-не Уручча. Ён мае вышыню больш за паўтара метра, шырыню - каля метра і таўшчыню - 35-40 сантыметраў

#крыж
#камень
👍91
«Першыя гарадзішчы ўзяліся будаваць 3500 гадоў таму. Яны - найбольш характэрная спадчына старабалцкай культуры. Сёньня іх налічваецца да 3000, а ў Літве іх менш-больш 1000. Такая велізарная сетка гарадзішчаў паказвае адзінства балцкай цывілізацыі. Балцкае грамадства складалася не з бязладна раскіданых паселішчаў, а з арганізаваных... ..Прызначэньне гарадзішчаў было ня толькі ваенным ці абарончым. Яшчэ й сёння можна адчуць іх эстэтычнае й рэлігійнае прызначэньне. Гарадзішчы як сьвятыя месцы зрабіліся мейсцамі рэлігійных абрадаў у супольнасьцях. У народзе яшчэ нядаўна былі жывыя паданні пра сьвяты Агонь, які гарэў на гарадзішчах і якому складалі ахвяры. Людзі, згодна з паданнямі, ішлі на гарадзішчы ўзяць святога Агня, каб аднесці дадому. Можна казаць, што гарадзішчы існуюць як сьвятыя месцы старой веры.»

–Ё. Трынкунас, з кнігі «Шлях Старалітоўскай рэлігіі»
👍811
#камень
Сьвяты (Богаў) камень-сьледавік, в. Крамянец, Лагойшчына.

Дзьве вялікія лункі на камені называюць «божымі сьлядамі», вада ў іх пасьля дажджу лічыцца сьвятой, ею лечацца. Кажуць, што найбольш вада ў іх дапамагае ад хвароб вачэй.
У засуху ўдовы выклікаюць дождж, адкаціўшы з-пад каменя каменьчыкі і, падважыўшы камень на вялікіх калах у рост чалавека, пакідаюць іх уваткнутымі ў зямлю пад каменем. Лічыцца, што не пазней, як на трэці дзень, пойдзе дождж. Калі ён ужо не патрэбны – калы вынімаюць і дробныя каменьчыкі падкочваюць на месца пад камень.
Але, ня гледзячы на гэта, мейсца вельмі моцнае й велічнае.
🙏7❤‍🔥4👍1