Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Крыніца «Жаралова вада» в. Есьманаўцы, Вілейшчына

#крыніца
👍10
Прыкладнае месцазнаходжаньне яцьвяскага капішча ў Берасьці

Пра яго яшчэ ўзгадваў Шпілеўскі:
“Я паехаў у Кобрыньскае прадмесьце – паглядзець на археалягічную рэдкасьць, пра якую гэтулькі начуты ў Менску й Варшаве. Гэтая рэдкасьць – вялізны курган на правым беразе Мухаўца, акружаны шматлікімі капцамі і напоўнены дзіўнай формы камянямі. Згодна з народным паданьнем, курган – рэштка старажытнага паганска-літоўскага, або яцьвяскага капішча (…), а вакол гэтага кургана быў вялікі густы лес і раскіданыя нейкія нібыта абцясаныя камяні з выразанымі фігуркамі, запырсканыя крывёй. (…) Я не знайшоў камянёў, іх цяпер няма. Кажуць, усе яны ляжаць унутры кургана”.

#капішча
👍10
6🙏2
Prošča | Прошча
Photo
Каля Палачанаў, на Маладэчаншчыне, ё мясцовая сьвятыня - паклонны каменны крыж. Крыж і цяпер вельмі шануюць і прыбіраюць фартушкамі, стужкамі, а на самым версе ляжыць невялічкі вяночак з штучных кветак. Сёньня пра крыж можна пачуць такое паданьне:

Гэта было даўным-даўно... Аканому панскай сядзібы прысьніўся незвычайны сон. Быццам прыходзіць да яго каменны крыж, а рос ён непадалёк - на яхімоўскім балоце, і кажа: «Перавязі мяне на крыжавыя дарогі». Нараніцу пайшоў аканом да пана ды расказаў яму пра свой сон. Пан здзівіўся, але даў коней і калёсы, каб перавезці той камень на крыжавыя дарогі. Калі ўсё было зроблена і камень лёг на скрыжаваньні, пачаў ён прыцягваць да сябе людзей з усіх бакоў. Жанчыны йшлі з вакольных вёсак, каб скласці ахвяраванні: грошы, яйкі, лён ці проста акрайчык хлеба.

Ажно даведаўся пра незвычайны камень ксёндз з вёскі Аборак і наказаў, каб перавезьлі гэты камень да касьцёла. Паехалі мужчыны на конях, хацелі зрушыць камень зь мейсца, але не туды мое! Тады ксёндз наказаў запрэгчы валоў і перацягнуць камень-крыж. Толькі й валы не памаглі. А дзіва-камень так і застаўся на тым самым мейсцы, дзе яго паклалі. Неўзабаве вырасьлі тамака дзьве харошыя ліпы (параўн. з легендарнай часткай Хронікі Быхаўца, дзе па сьмерці князёў на мейсцы іх пахаваньня людзі ставілі «балвана» і калі ён згніваў, то потым вырасталі ліпы)

#крыж
👍73🙏1
Сьвятая рака Вяльля(Вяйля)

Этымалягічна назву ракі зьвязваюць з інда-эўрапейскім коранем *vel-/ *vil-, з сэмантыкай сьвету памерлых, але адначасова й сэмантыкай плоднасьці.
Каля ракі знаходзяцца шмат сакральных камянёў і крынічак, а таксама вельмі шмат паданьняў пра саму раку, большасьць якіх зьвязана з вобразам чарцей. Менавіта ім прыпісваюць паходжаньне камянёў, нават і на дне ракі, і пагоркаў на яе берагах. Такое пакланеньне можна зьвязваць з богам Вялесам, які акрамя іншых «галін» апякунства, быў і валадаром царства памерлых, і надаўцам плоднасьці.
Пэўна можна сказаць, што нават тыя паданьні аб Вяйлі, які дайшлі да нас, сведчаць аб яе вялікай міталягічнай ролі ў старажытнасьці. Нават яшчэ напачатку нашага стагодзьдзя жыла памяць аб тым, што раней раку называлі «сьвятой Вялікай ракой».

(На фота Вяйля Вялейскага, Астравецкага й Маладэчанскага раёнаў)

#рака
❤‍🔥831👍1👀1
Юцкоўскія крыніцы, Койданаўшчына

Помнік прыроды рэспубліканскага значэньня "Юцкоўскія крыніцы" - вельмі прыгожы ледніковы каньён, мейсца масавага паломніцтва за чыстай і гаючай вадой. Дарэчы, у адным з твораў Каруся Каганца згадваюцца і юцкаўскія крыніцы "Сьцюдзянец". "Сьцюдзянец — гаючая вада" — адна з назваў гэтага месца. Каля Юцкаў недзе стаяў і дом Каганца, але, здаецца, ад дому нічога не засталося.

Таксама йснуе лягенда, па якой адна княгіня ад самотнасьці вырашыла бросіцца ў студню, папярэдне загадаўшы кінуць у яго ўсе свае багацці, і ўсё ў акрузе правалілася з утварэньнем яра.

#крыніца
👍92
Стары каменны крыж за рэшткамі царквы ў Маставіках, які з'яўляўся раней надмагіллем.
👍7🙏2
Захарашкінскі валун, Астравеччына

Геалагічны помнік прыроды мяйсцовага значэньня. Ледніковы валун; ружовы граніт, сярэднезярністы зь цёмнага колеру мінераламі. Сфармаваны ў азёрскім ледніковым перыядзе 18-20 тыс. гадоў таму.

#камень
👍111
Не менш за 26 каменных крыжоў вышынёй ад 30 см да 2 м, каля в. Бабцы, Докышцкага раёну
54.762183,28.120372

***

У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі.
Калі багоў даўніны
Расьцілі –
Адцялі рукі,
І сталі крыжамі яны,
Сакральныя помнікі-рухі.
Тут часу зацішна яшчэ.
Зьбіраюцца здані з адхонаў.
І камень сьцюдзёна пячэ
Сузор’е паганскіх пісьмёнаў.

Рыгор Барадулін, 2011 г.

#крыж
9🙏3
#мапы #камень

(мапа зроблена на васнове мапы А. Зайцава)

На гэтае мапе паказаны культавыя валуны з паўсферычнымі паглыбеньнямі, якія рабіў старажытны чалавек. Такія камяні вельмі распаўсюджаныя па ўсёй Эўропе, але найбольшая канцэнтрацыя іх сярод балтыцкіх плямёнах, у тым ліку на Беларусі. У нас найбольш камянёў зафіксавалі на Вялейшчыне.
Як мяркуюць дасьледчыкі, прыкладнае датаваньне ямак - зялезны век. З 26 камянёў - толькі 6 маюць лягенду, з іх 2 лягенды прама датычацца да ямак, гэта сьведчыць аб тым, што культ вельмі даўні й зара яго ўжо слаба памятаюць.
Версіі аб прызначэньні ямак розныя, напрыклад, некаторыя мяркуюць, што яны зьвязаныя з назіраньнямі за космасам, але магчыма гэта была аграрная магія, бо камяні разьмяшчаюцца на пладародных мейсцах: каля рэк, азёр і палеаазёр. Таксама трэба адзначыць, што левы бераг Вяльлі, пяшчаны й не прыгодны для сельскай гаспадаркі, а на правам, з пладароднай глебай, як раз і размясьціліся камяні.

Потым буду асобна выкладваць камяні з мапы.
8👍31
Камень Стэфана Баторыя.

Паводле народнага паданьня, кароль Стэфан Баторы выпадкова знайшоў валун у выглядзе крыжа, падчас свайго вайсковага паходу на Полацак.

Ён вырашыў, што гэта добры знак, і Бог на баку літвінаў.
Памаліўшыся, кароль рушыў далей у паход і вызваліў Полацак.

Гісторыкі ж кажуць, што пад час полацкага паходу 1563 году Стэфан Баторы спыніўся пад Докшыцамі, каб трохі адпачыць.

Каралеўскія слугі вырубілі на тым месцы памятны знак, у выглядзе крыжа, са знойдзенага побач валуна.

На ім выбіта выява чалавека з каронай, у адной руцэ ён трымае меч, у другой шчыт. Пад ім выбіт надпіс - RSB (Rex Stephanus Batory) і кругі, якія азначаюць прыналежнасць да вышэйшага саслоўя.

Зараз валун-крыж знаходзiцца ў Менскім "Музее валуноў" ў м-не Уручча. Ён мае вышыню больш за паўтара метра, шырыню - каля метра і таўшчыню - 35-40 сантыметраў

#крыж
#камень
👍91
«Першыя гарадзішчы ўзяліся будаваць 3500 гадоў таму. Яны - найбольш характэрная спадчына старабалцкай культуры. Сёньня іх налічваецца да 3000, а ў Літве іх менш-больш 1000. Такая велізарная сетка гарадзішчаў паказвае адзінства балцкай цывілізацыі. Балцкае грамадства складалася не з бязладна раскіданых паселішчаў, а з арганізаваных... ..Прызначэньне гарадзішчаў было ня толькі ваенным ці абарончым. Яшчэ й сёння можна адчуць іх эстэтычнае й рэлігійнае прызначэньне. Гарадзішчы як сьвятыя месцы зрабіліся мейсцамі рэлігійных абрадаў у супольнасьцях. У народзе яшчэ нядаўна былі жывыя паданні пра сьвяты Агонь, які гарэў на гарадзішчах і якому складалі ахвяры. Людзі, згодна з паданнямі, ішлі на гарадзішчы ўзяць святога Агня, каб аднесці дадому. Можна казаць, што гарадзішчы існуюць як сьвятыя месцы старой веры.»

–Ё. Трынкунас, з кнігі «Шлях Старалітоўскай рэлігіі»
👍811