Нявесьцін Камень.
Уваходзіць у тып камянёў, якія зьвязаныя з каханьнем і дапамагаюць у шлюбе. Сярод іх ёсьць, напрыклад, камень Марылі (які прыпісваюць да А. Міцкевіча і Марылі Верашчакі), камень Каханьня каля Крыжоўкі, а таксама, часткава, Крамянецкі Богаў камень. Найбольш вядомым зьяўляецца Нявесьцін каля Ашмянаў.
Валун разьмешчаны ў Рамбоўскім яры. Мясцовыя тлумачаць гэту назву хлапцом на імя Ромба, які жыў тут з дзяўчынай, пасля таго як ім забаранілі жаніцца. Але на самой справе назва зьвязана з літоўскім rambėti “зацвярдзець, збіцца” — такі ж корань маець пруская сьвятая гара Рамбін.
Лічыцца, што камень можа выконваць жаданьні і дапамагаць жанчынам у шлюбе і мацярынстве, а таксама лячыць хваробы. Ва ўсіх навакольных вёсках нявесту не пускалі да дому, пакуль яна не сходзіць да каменя.
Таксама ёсьць паданьні пра зарыты скарб і пра тое што там раней рабілі гарэлку — і яе было столькі, што ў яры можна было ў ёй ўтапіцца.
#камень

🔥11👍1
Лясун
— Н. Арсеньнева
#паэзія
Гулка грымелі ў бары тапары,
гул не сціхаў ад зары да зары.
Падалі з енкам пакутным сасонкі,
стан выгінаючы тонкі і гонкі.
Дзесьці ў гушчары на днішчы лагчыны ў жаху няўсцішным дрыжэлі асіны, смягнуў маліннік на лядах, і cox
шэры, карчамі развораны мох...
Плакаў чарот, па бары, над балотам, грагаў крумкач-гарладзёр пералётам, шэрыя совы начы не чакалі,
вухкалі скрозь, што ім бор высякалі.
А у гушчары, прысеўшы на пнішча, плакаў сутоннямі дзед-лесунішча. Плакаў стары, абціраючы вочы,
слёзы буйныя сплывалі равочкам
з твару ў кары й лішаёх сіваватых, ззялі расою на вусах калматых.
Плакаў лясун, што лясы высякалі,
роў, ажно рэха гуло па-над галяй
бору, віхурай валоссі сівыя
ўзняўшы, за хвоі чапляў баравыя...
— Н. Арсеньнева
#паэзія
❤🔥13
Перуноў камень.
Адносіцца да тыпу камянёў са штучна зробленымі "ямкамі". Камяні з падобнымі паглыбеннямі можна знайсці амаль па ўсім свеце. І калі ў нашым рэгіёне сустракаюцца толькі ямкі, то, напрыклад, у Шатландыі яны могуць утвараць акружнасці і розныя ўзоры. З’яўленьне такіх камянёў у нас адносяць да бронзавага веку, у час, калі культура шнуравой керамікі прыйшла ва Усходнюю Еўропу.
У сучаснай Беларусі, дадзены валун з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам камянёў такога тыпу. Ён налічвае 84 паглыбення — згодна з мясцовай легендай іх выбіў Пярун сваімі стрэламі.

🔥18❤🔥1👍1
Prošča | Прошча
Photo
Семантыка закапаных скарбаў
Чытаючы народныя паданні пра розныя месцы сакральнай геаграфіі можна пачуць сюжэт аб закапаных скарбах. Адразу ўзнікае думка, што гэта чыстыя казкі і суявер’і, ня маючыя пад сабою абаснавання. Але, насамрэч, яны маюць глыбейшыя карані.
Магчыма, такія горы могуць сведчыць аб рэальных месцах захавання скарбаў, бо ў многіх паданнях расказваецца аб тым, як падчас вайны мясцовыя жыхары (уладальнік замка, памешчык, гаспадар, бежанцы) закопвалі свае грошы і каштоўнасці ў гарах, і адсюль тыя атрымалі сваю назву.
Згадванне срэбра, якое часта сустракаецца ў назвах «Скарбавых гор», можа ўказваць на тагасвет. "Тагасвет" ў народных песнях нярэдка адлюстроўваецца як сярэбраная гара, у якой знаходзіцца памерлы.
Шмат якія з «Скарбавых гор» — гэта месцы старажытных магільнікаў. Традыцыя класці разам з нябожчыкам у магілу грошы, якія спатрэбяцца яму на тым свеце — мог сфарміраваць уяўленне аб багаццях, схаваных у нетрах зямлі. Не будзе памылковый здагадка, што згаданыя ў паданнях вартавыя грошаў (сабака, змяя, кабыла і іншыя) - гэта персанажы, у вобразе якіх мёртвыя з'яўляюцца жывым. Мігаценне грашовых іскрынак таксама мае паралелі ў кульце памерлых - яно асацыюецца з запаленымі свечкамі на могілках, а ахвяра, якую варта аддаць захавальнікам грошай, можа быць водгукам старажытнай традыцыі прыносіць ахвяры нябожчыкам.

🔥9❤🔥1💯1
...Заныла ўсё, замёрла ўсё,—
Не спіць адвечнае замчышча:
Там пачынаецца жыццё
Ў агнёх старога папялішча...
— Я. Купала. На Куццю.
Не спіць адвечнае замчышча:
Там пачынаецца жыццё
Ў агнёх старога папялішча...
— Я. Купала. На Куццю.
🔥9❤🔥4
Сакральныя цэнтры, якія пераўтвараліся ў воласці/станы.
Вельмі яскравым прыкладам такой гісторыі з'яўляецца "Каменьскі стан" у Падмаскоўі, які згадваецца ў XVI ст. Які названы, відавочна, па лекаваму каменю каля р. Кімерша, бо ў гэтым стане няма і не было тапонімаў з у якіх была аснова "камень". Больш за тое сам камень размяшчаецца прама па сярэдзіне гэтай акругі на перакрыжаванні ракі Кімершы і двух яе прытокаў.
Таксама можна прыгадаць і Барцянскую воласць на Воранаўшчыне — старадаўні анклаў прускіх перасяленцаў. Назоў борці быў спецыялізаваным тэрмінам на азначэнне пэўнай карпарацыі будаўнікоў і пільнавальнікаў мастоў. З. Санько адзначыў, што гэта сведчыць аб сакральным значанні гэтага рэгіёну, бо:
1) будоўля мастоў у індаеўрапейскіх традыцыях уваходзіла ў кола абавязкаў пэўных святарскіх карпарацыяў (параўн. лац. pontifex ‘той, хто будуе мост’);
2) тэрмін барцякі ўжо быў супастаўлены з назовам адной са святарскіх карпарацыяў:
ст.-бел. буртник, літ. bùrtininkas ‘чараўнік’ пры bùrtas ‘жэрабя’.

👍7
О Бог, Айцец і Творца ўсяго існага, які старэйшы за сонца, старэйшы за неба, большы, чым час і вечнасць і ўвесь бесперапынны ток прыроды не можа быць названы ніякім заканадаўцам, не можа быць вымаўлены нічым голасам, не можа быць убачаны нічым вокам. Але мы, не ў сілах спасцігнуць яго сутнасць, карыстаемся гукамі і імёнамі і карцінамі з золата, слановай косці і срэбра, вобразамі раслін і рэк, горных вяршыняў і віхроў, імкнучыся да ведання аб ім і па слабасці нашай называючы ўсё, што ёсць прыгожага ў гэтым свеце, ягонай натурай. <...> Няхай усе ведаюць, што ёсць боскае; няхай ведаюць, і гэта ўсё. Калі грэкі трымцяць пры напамінку аб богу з дапамогай Фідзіева мастацтва, егіпцяне ўшаноўваючы звяроў, іншыя рэкі, а трэція - агонь. Толькі няхай яны ведаюць, няхай любяць, няхай памятаюць.— Максім Цірскі, платонік. ІІ ст.
❤🔥7