Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Вера
Кроў
Зямля
🔥10❤‍🔥3👍2😁2
Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, Смаргоншчына.
Часткова пашкоджана траншэямі часоў Першай сусветнай вайны.
👍10💯4
Адныя толькі старыя закінутыя хаты, што дрэмлюць у лясной глушы, маглі б распавесьці аб тым, што ад веку пакрыта таямніцай, але яны сьмяротна баяцца стрэсьці з сябе дрымотнае забыцьцё. Часам міжволі падумаеш, што для саміх гэтых дамоў было б лепш, каб іх знеслі, бо яны, відаць, часта бачаць сны.


— Г. Ф. Лаўкрафт
🔥13😢2👻2
Нявесьцін Камень.

Уваходзіць у тып камянёў, якія зьвязаныя з каханьнем і дапамагаюць у шлюбе. Сярод іх ёсьць, напрыклад, камень Марылі (які прыпісваюць да А. Міцкевіча і Марылі Верашчакі), камень Каханьня каля Крыжоўкі, а таксама, часткава, Крамянецкі Богаў камень. Найбольш вядомым зьяўляецца Нявесьцін каля Ашмянаў.

Валун разьмешчаны ў Рамбоўскім яры. Мясцовыя тлумачаць гэту назву хлапцом на імя Ромба, які жыў тут з дзяўчынай, пасля таго як ім забаранілі жаніцца. Але на самой справе назва зьвязана з літоўскім rambėti “зацвярдзець, збіцца” — такі ж корань маець пруская сьвятая гара Рамбін.

Лічыцца, што камень можа выконваць жаданьні і дапамагаць жанчынам у шлюбе і мацярынстве, а таксама лячыць хваробы. Ва ўсіх навакольных вёсках нявесту не пускалі да дому, пакуль яна не сходзіць да каменя.

Таксама ёсьць паданьні пра зарыты скарб і пра тое што там раней рабілі гарэлку — і яе было столькі, што ў яры можна было ў ёй ўтапіцца.

#камень
🔥11👍1
Значэньне стравы куцьці ў балцкай традыцыі.
З артыкула Велюса
👍8🔥1
Лясун

Гулка грымелі ў бары тапары,
гул не сціхаў ад зары да зары.
Падалі з енкам пакутным сасонкі,
стан выгінаючы тонкі і гонкі.
Дзесьці ў гушчары на днішчы лагчыны ў жаху няўсцішным дрыжэлі асіны, смягнуў маліннік на лядах, і cox
шэры, карчамі развораны мох...

Плакаў чарот, па бары, над балотам, грагаў крумкач-гарладзёр пералётам, шэрыя совы начы не чакалі,
вухкалі скрозь, што ім бор высякалі.
А у гушчары, прысеўшы на пнішча, плакаў сутоннямі дзед-лесунішча. Плакаў стары, абціраючы вочы,
слёзы буйныя сплывалі равочкам
з твару ў кары й лішаёх сіваватых, ззялі расою на вусах калматых.

Плакаў лясун, што лясы высякалі,
роў, ажно рэха гуло па-над галяй
бору, віхурай валоссі сівыя
ўзняўшы, за хвоі чапляў баравыя...


— Н. Арсеньнева
#паэзія
❤‍🔥13
Перуноў камень.

Адносіцца да тыпу камянёў са штучна зробленымі "ямкамі". Камяні з падобнымі паглыбеннямі можна знайсці амаль па ўсім свеце. І калі ў нашым рэгіёне сустракаюцца толькі ямкі, то, напрыклад, у Шатландыі яны могуць утвараць акружнасці і розныя ўзоры. З’яўленьне такіх камянёў у нас адносяць да бронзавага веку, у час, калі культура шнуравой керамікі прыйшла ва Усходнюю Еўропу.

У сучаснай Беларусі, дадзены валун з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам камянёў такога тыпу. Ён налічвае 84 паглыбення — згодна з мясцовай легендай іх выбіў Пярун сваімі стрэламі.

#камень
🔥18❤‍🔥1👍1
Prošča | Прошча
Photo
Семантыка закапаных скарбаў

Чытаючы народныя паданні пра розныя месцы сакральнай геаграфіі можна пачуць сюжэт аб закапаных скарбах. Адразу ўзнікае думка, што гэта чыстыя казкі і суявер’і, ня маючыя пад сабою абаснавання. Але, насамрэч, яны маюць глыбейшыя карані.

Магчыма, такія горы могуць сведчыць аб рэальных месцах захавання скарбаў, бо ў многіх паданнях расказваецца аб тым, як падчас вайны мясцовыя жыхары (уладальнік замка, памешчык, гаспадар, бежанцы) закопвалі свае грошы і каштоўнасці ў гарах, і адсюль тыя атрымалі сваю назву.

Згадванне срэбра, якое часта сустракаецца ў назвах «Скарбавых гор», можа ўказваць на тагасвет. "Тагасвет" ў народных песнях нярэдка адлюстроўваецца як сярэбраная гара, у якой знаходзіцца памерлы.

Шмат якія з «Скарбавых гор» — гэта месцы старажытных магільнікаў. Традыцыя класці разам з нябожчыкам у магілу грошы, якія спатрэбяцца яму на тым свеце — мог сфарміраваць уяўленне аб багаццях, схаваных у нетрах зямлі. Не будзе памылковый здагадка, што згаданыя ў паданнях вартавыя грошаў (сабака, змяя, кабыла і іншыя) - гэта персанажы, у вобразе якіх мёртвыя з'яўляюцца жывым. Мігаценне грашовых іскрынак таксама мае паралелі ў кульце памерлых - яно асацыюецца з запаленымі свечкамі на могілках, а ахвяра, якую варта аддаць захавальнікам грошай, можа быць водгукам старажытнай традыцыі прыносіць ахвяры нябожчыкам.
🔥9❤‍🔥1💯1
...Заныла ўсё, замёрла ўсё,—
Не спіць адвечнае замчышча:
Там пачынаецца жыццё
Ў агнёх старога папялішча...

— Я. Купала. На Куццю.
🔥9❤‍🔥4