Тутэйшыя ўяўленьні пра лес.
Вялікае значэнне надавалася таму, як чалавек уваходзіць у лес. Туды патрэбна было заходзіць з добрым настроем і павагай. Патрэбны быў падарунак для «ляснога гаспадара», якому звычайна кланяліся пры уваходзе. Падарункам звычайна выступаў хлеб з соллю: «...А лесу часному і лясному хазяіну паклон аддаваў падаркам яго надзяляў: хлебам да соллю, да каленкораву рубаху, да шаўковую падпаяску», або «..Іду у лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну».
Было забаронена сечкы ці ламаць дрэвы, якія былі пашкоджаны бурай ці маланкай, якое скрыпіць, забаранялася ламаць рабіну і вярбу — адно з самых шаноўных дрэваў.

🔥14👍3😱1
Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, Смаргоншчына.
Часткова пашкоджана траншэямі часоў Першай сусветнай вайны.

👍10💯4
Адныя толькі старыя закінутыя хаты, што дрэмлюць у лясной глушы, маглі б распавесьці аб тым, што ад веку пакрыта таямніцай, але яны сьмяротна баяцца стрэсьці з сябе дрымотнае забыцьцё. Часам міжволі падумаеш, што для саміх гэтых дамоў было б лепш, каб іх знеслі, бо яны, відаць, часта бачаць сны.
— Г. Ф. Лаўкрафт
🔥13😢2👻2
Нявесьцін Камень.
Уваходзіць у тып камянёў, якія зьвязаныя з каханьнем і дапамагаюць у шлюбе. Сярод іх ёсьць, напрыклад, камень Марылі (які прыпісваюць да А. Міцкевіча і Марылі Верашчакі), камень Каханьня каля Крыжоўкі, а таксама, часткава, Крамянецкі Богаў камень. Найбольш вядомым зьяўляецца Нявесьцін каля Ашмянаў.
Валун разьмешчаны ў Рамбоўскім яры. Мясцовыя тлумачаць гэту назву хлапцом на імя Ромба, які жыў тут з дзяўчынай, пасля таго як ім забаранілі жаніцца. Але на самой справе назва зьвязана з літоўскім rambėti “зацвярдзець, збіцца” — такі ж корань маець пруская сьвятая гара Рамбін.
Лічыцца, што камень можа выконваць жаданьні і дапамагаць жанчынам у шлюбе і мацярынстве, а таксама лячыць хваробы. Ва ўсіх навакольных вёсках нявесту не пускалі да дому, пакуль яна не сходзіць да каменя.
Таксама ёсьць паданьні пра зарыты скарб і пра тое што там раней рабілі гарэлку — і яе было столькі, што ў яры можна было ў ёй ўтапіцца.
#камень

🔥11👍1
Лясун
— Н. Арсеньнева
#паэзія
Гулка грымелі ў бары тапары,
гул не сціхаў ад зары да зары.
Падалі з енкам пакутным сасонкі,
стан выгінаючы тонкі і гонкі.
Дзесьці ў гушчары на днішчы лагчыны ў жаху няўсцішным дрыжэлі асіны, смягнуў маліннік на лядах, і cox
шэры, карчамі развораны мох...
Плакаў чарот, па бары, над балотам, грагаў крумкач-гарладзёр пералётам, шэрыя совы начы не чакалі,
вухкалі скрозь, што ім бор высякалі.
А у гушчары, прысеўшы на пнішча, плакаў сутоннямі дзед-лесунішча. Плакаў стары, абціраючы вочы,
слёзы буйныя сплывалі равочкам
з твару ў кары й лішаёх сіваватых, ззялі расою на вусах калматых.
Плакаў лясун, што лясы высякалі,
роў, ажно рэха гуло па-над галяй
бору, віхурай валоссі сівыя
ўзняўшы, за хвоі чапляў баравыя...
— Н. Арсеньнева
#паэзія
❤🔥13
Перуноў камень.
Адносіцца да тыпу камянёў са штучна зробленымі "ямкамі". Камяні з падобнымі паглыбеннямі можна знайсці амаль па ўсім свеце. І калі ў нашым рэгіёне сустракаюцца толькі ямкі, то, напрыклад, у Шатландыі яны могуць утвараць акружнасці і розныя ўзоры. З’яўленьне такіх камянёў у нас адносяць да бронзавага веку, у час, калі культура шнуравой керамікі прыйшла ва Усходнюю Еўропу.
У сучаснай Беларусі, дадзены валун з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам камянёў такога тыпу. Ён налічвае 84 паглыбення — згодна з мясцовай легендай іх выбіў Пярун сваімі стрэламі.

🔥18❤🔥1👍1