Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Малюнкі Арвідаса Каждайліса па матывам «Анналаў зямлі Прускай». Усяго на гэту тэму было напісана 65 афортаў, за што ён атрымаў Нацанальную прэмію па культуры й мастацтву. Каждайліс таксама зьяўляецца аўтарам сучаснага літоўскага герба.

1. Маці. Вуж паказаны тут як хатняя жывёла.

2. Пахаваньне. У сярэдзіне можна пабачыць сьвятую ледзяную гару і кіпці з дапамогай якіх туды можна забрацца.

3. Ахвярапрынашэньне ў Варміі (Прусія)

4. Запальванне сьвятога агню.

5. Поры года.

6. Крыве-Крывейта

7. Яцьвягі і князь Скомант

8. Хрост.

9. Ахвярапрынашэньне.

10. Брутэн і Відэвут.
❤‍🔥16👍2
У Крэве йснуець паданьне пра млынарову дачку. У яе закахаўся жудасны дух, што гаспадарыў у склепах Крэўскаго замка. Ён не даваў дзяўчыне спакою. Кажную ноч клікаў яе ў сваё змрочнае падзямельле на спатканьне. У роспачы млынарова дачка заказала ў касьцёле імшу за вечны супакой духа. I вось у Задушны дзень прыйшла ў замак працэсія з ксяндзом, каб адслужыць там малебен. Дзень быў пагодны, але ў час імшы раптоўна пачалася бура. Нечакана з падзямельля выпаўзла хмара, ахутала млынарову дачку сваімі клубамі і пацягнула туды, адкуль зьявілася. У гэты момант заблішчалі маланкі, ударыў гром, і падзямельле засыпала зямлёй. 3 таго часу ніхто больш ня чуў пра злога духа і ніхто не трывожыў мясцовых дзяўчат.

Акрамя гэтай існуе гісторыя пра візіт нячысьціка да шматдзетнай удавы, якая збіралася пакончыць жыцьцё самагубствам. Таксама ёсьць легенда пра жаніха і нявесту, якія захацелі пабрацца шлюбам без бацькоўскага благаславеньня. Праз гэта яны быццам бы загінулі ў зьніклай у нетрах гарадзішча царкве.

Крыніца.
👍13😱8👻3
З прадмовы гэтае кнігі:

Літоўская міталёгія - гэта асаблівая частка балта-славянскага фальклору, якая ўвабрала ў сябе мудрасьць літоўскага народа і старажытных паганскіх плямёнаў з усёй Эўропы. Міты былі тым спосабам творчага самавыяўленьня народа, які перадаваў яго дух, характар ​​і жывую гутарковую гаворку. Гісторыі зачароўваюць сваёй прастатой і натуральнасцю, з якімі апавядальнік напаўняе рэальны свет духамі і містычнымі сутнасцямі, не рэдка жорсткімі і нелітасьцівымі. Яны здзекуюцца, жартуюць з людзей, але таксама справядліва караюць хітруноў і ашуканцаў.
У сувязі з познім прыняццем хрысціянства яны працягвалі існаваць нароўні з рэлігійнай свядомасьцю. У мітах рэальнасьць зьмешваецца з тагасьветам, і чалавек сустракаець казачных істот у становішчы звыклага для яго побыту: у хаце, лазні, у лесе, полі. Гэтыя загадкавыя героі маюць чалавечае аблічча, чалавечыя жарсьці й пажаданьні, таму ня так проста адразу адгадаць іх чароўную прыроду...
👍10🔥2😱1🙏1
Сьвятая гара каля Маладэчна.

Паданьні сьцвярджаюць, што на гары правалілася царква, а калі прыкласьці вуха — можна пачуць гукі званоў.
👍18👻1
Forwarded from KRYVIS
БЕЛАРУСКІ СТОЎНХЭНДЖ?

Каля вёскі Бікульнічы Полацкага раёна на беразе возера Янова знаходзіцца група валуноў, якія ў сродках інфармацыі паспелі ахрысціць як "полацкая прыгарызонтная абсерваторыя". Што насамрэч уяўляюць з сябе гэтыя валуны? Навукоўцамі, у тым ліку Э. Зайкоўскім, на працягу доўгага часу праводзіліся даследаванні, паводле якіх мы прыйшлі да наступных высноў:
1) Помнік ніяк не фіксуецца ў фальклорнай традыцыі, абсалютна не вядомы мясцоваму насельніцтву, тым часам як у мясцовасці вядомыя шмат аб'ектаў сакральнай геаграфіі (Валатоўка, Гарадзец, Французскія Магілы);
2) Каля помніка не знойдзена слядоў культурнага слоя;
3) Размяшчэнне валуноў не мае ніякага астранамічнага сэнсу.

Такім чынам мы бачым прыклад тыповых выдумак. Няма ніякіх падстаў меркаваць, што гэтыя валуны ўтвараюць нейкае святое месца. Вялікай праблемай для сучасных паганцаў з'яўляецца аддзяленне сапраўдных святых месцаў ад фальсіфікацый, накшталт гэтага помніка або шырокавядомага "Мінскага капішча".
👍12🔥1
Волаты і асілкі: увасабленьне Воласа і папярэднікі людзей.

https://teletype.in/@vsnd/49HgPl8pMlk
🔥12
Валун Асілак (або Вялікі камень), Смаргоншчына.
🔥16👍1💯1