Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Чырвоная валока і паганскія сьвяцілішчы ля в. Хажова (каля Маладэчна).

Поле паміж Капачамі, Груздава і Хажова, на якіх знаходзяцца курганы, яшчэ нядаўна мясцовыя менавалі Чырвонай валокай. Па іх расповядах тут колісь вельмі даўно была бітва вялікая ды крывавая настолькі, што крывёю забітых была ахварбавана чырваньню ўся даліна. Адзіны ўцалелы рыцар пасьля бітвы блукаў па полю, пакуль ня стрэўся з добрым селянінам, які даў яму прытулак. За сваё выратаваньне ён паабяцаў пабудаваць тут царкву. Царкву можна бачыць і зараз.

Гэтае паданьне мае пад сабою рэальныя гістарычныя падзеі: грамадзянская вайна ў ВКЛ 1432–1438 г. Вось што пра гэта піша хроніка Быхаўца:
...адтуль пайшлі да Маладэчны. І прыйшла вялікаму князю Свідрыгайлу вестка, што літва за імі пагоняю ідзе. І князь вялікі Свідрыгайла паслаў супраць іх князя Міхаіла, ваяводу кіеускага, а з ім паслаў іншых князёў рускіх. Яны пайшлі перамаглі лана Пятра Манігірдавіча і літву, адных пазабівалі, а другіх палавілі у Капачах...


Таксама вядома, што недалёка ад гэтых курганоў, было сьвяцілішча паганскае, а яшчэ ў пачатку ХХ ст. тут стаяў стод, «грубай працы». Цікавей ўсяго, што ў гэтай мясцовасьці гэта не адзінае капішча: Ф. Пакроўскім было запісана, што ў Хоўхлава быў «паганскі ахвярнік», у Даўцэвічах былі магілы жрацоў-крывейтаў, у суседніх Душыцах раней прыносілі ахвярапрынашэньні, а па дарозе ў Ракаў раней стаялі пліты з выявай яшчураў. Яшчэ трэба прыгадаці крыж у Палачанах.

#капішча #вкл
🔥13👍3🙏2💯1
Роздум каля руінаў Гедымінавага замка.

Пер. — К. Цвірка

...Ды той разбой, разгул, пажары,
Руіны вёсак, попел хатаў
Па ўсім распальвалі абшары
Святую помсту, гнеў сарматаў.
І прысягалі сёлы — з краю
Гнаць крыжакоў, знішчаць іх зграю
Вастрыў наш люд употай зброю
І, перакрыушы плынь рачную,
Кідаўся трушчыць грамадою
Крыжацкіх суднаў немач злую
У ход ішлі ў святым памкненні
Сякера, доўбня і паленне.
А потым меч ліцвіна грозны
З яго палёў, з усёй краіны
Гнаў аж пад полюс той марозны
Чужынцаў хіжыя дружыны —
Каб зноў ісці араць у поле,
Сваю шукаць у працы долю.
Прабеглі так вякі, як хвілі,
Ды люд, ад чужака свабодны,
Уладзе уласнай, збройнай сіле
Дарма даверыу край свой родны.
Ён ад нягод, ад звад гняўлівых
Здабычай стау суседзяў хцівых...


Аўтар вершу быў адным з самых актыўных філаматаў, ён з самага пачатку сваёй паэтычнай творчасці выкарыстоўваў тутэйшы фальклёр (напр. ягоны верш-ідылія «Купалле»). За антыцарскую дзейнасць быў сасланы ў Сібір, але да канца жыцця быў верны Бацькаўшчыне.

#паэзія #ВКЛ
🔥9👍2❤‍🔥1🙏1
Колішні сакральны цэнтар.

У мінулых допісах я распавядаў пра «рэзідэнцыю» Крыве-Крывейты ў Гарадку — сапраўднасьць таго ці існавало яно — пацьвярджаецца вялікай колькасьцю сьвятых месцаў вакол. Надзвычайнасьць гэтых мясцінаў ужо заўважыў дасьледчык тутэйшай этнакасмалёгіі Сяргей Санько ў сваім артыкуле «Імёны Бацькаўшчыны. Крыўя» — тут усё асноўнае сказана. Але я заўважыў шмат іншых цікавых акалічнасьцяў...
🔥14👍3❤‍🔥2🙏1
Невідушчы лірнік і ягоны павадыр. Севершчына, пачатак XX ст.

Ліра мая ты сьпеўная з чараўнічага дрэва!
Ты — інструмент небясьпечны!
Хто да цябе прыхінецца, струн тваіх дакранецца,
Помніць цябе будзе вечна!
👍19🙏3
Незвычайныя камяні на Захадзе Беларусі. Фотаздымкі ўзятыя з экспедыцый Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2014-2018 годзе.
🔥16❤‍🔥3👍1🙏1💯1
Цікавая традыцыя, зьвязаная з святам «Усекнавення галавы Іаана Хрысціцеля». Але ў гэтым выпадку, пад народным скажэньнем, Іаан стаў не ахвярай, а самім галаварэзам.
😁7😱2🤔1
Forwarded from KRYVIS
ДРУВІЙСКІЯ БАГІ

Над-Багамі-Бог (Okopirmas, Prakorimas, Dievas) — бог зіхоткага неба, бацька багоў, іншае імя — Сотвар.
Маці Зямля (Zemes māte, Žemyna) — багіня зямлі, Вялікая Маці, жонка Сотвара.
Пярун (Perūnas, Perkūnas) — бог грому і маланкі, вайны і ваяроў, надвор'я, пагоркаў і дубоў.
Волас (Velinas) — бог зямных вод, жывёлагадоўлі, багацця, апякун памерлых.
Вялляна (Veliona, Veļu māte) — багіня звмных вод, апякунка памерлых, жонка Велеса.
Доля (Laimės) — тры багіні лёсу, іншае імя — Сулука.
Зара (Aušra) — багіня світанку, іншыя імёны — Зарніца, Вечарніца.
Месяц (Mėnuo) — бог начнога святла, муж Сонца.
Сонца (Saulė) — боства святла
Аўсень (Ausenis) — бог першага світанку, апякун коней.
Спарыш (Jumis) — блізнечнае боства ўрадлівасці, плоднасці, дабрабыту, іншае імя — Рай.
Божыя Сыны (Dievo sūneliai, Ašvieniai) — блізнечныя боствы, апекуны коней.
Агонь (Gabys) — мужчынскае боства агню, пераносіць ахвяры і малітвы багам.
Сопуха (Gabija) — жаночае боства хатняга агня.
👍6❤‍🔥4
Forwarded from KRYVIS
KRYVIS
ДРУВІЙСКІЯ БАГІ Над-Багамі-Бог (Okopirmas, Prakorimas, Dievas) — бог зіхоткага неба, бацька багоў, іншае імя — Сотвар. Маці Зямля (Zemes māte, Žemyna) — багіня зямлі, Вялікая Маці, жонка Сотвара. Пярун (Perūnas, Perkūnas) — бог грому і маланкі, вайны і ваяроў…
Падарожны Бог (Kelio Dievas) — бог дарог, ахоўца падарожнікаў, настаўнік людзей.
Целявель (Teliavelis) — бог-каваль.
Гаспадар вятроў (Vėjopatis, Vēja māte) — бог вятроў.
Пчаліная Матка (Austėja) — багіня пчолаў, апякунка сям'і
Пушкайт (Puschkayts) — бог расліннасці.
Курке (Curche, Cērekliņš) — бог збожжа і ўраджаю.

Акрамя бостваў, прысутнічаюць значныя міфалагічныя персаналіі, якім таксама можна маліцца і прыносіць ахвяры:
Совій — першапачынальнік традыцыі трупаспалення;
Бай — першачалавек і першакумс;
Белаполь — сын і спадчыннік Бая;
Стаўры і Гаўры — святыя сабакі Бая;
Свайброта (Брутэн) і Варскайта (Відэвут) — старапрускія браты-першакіраўнікі;
Мядзведжае Вушка (Lačausis) — герой крыўскіх і латышскіх паданняў;
Курбадс — герой латышскіх паданняў.

Акрамя таго, розныя гістарычныя персаналіі могуць шанавацца як святыя, напрыклад, кумс Гедзімін, абаронцы Пілянаў, Бірута.

Таксама прысутнічае вялікая колькасць бажкоў-уладароў patis, альбо мацярэй māte: Audrapatis, Bardoyas, Laukpatis, Kapu māte, Meža māte, Upes māte, Sēņu māte і іншыя.

На самым нізкім узроўні знаходзяцца персанажы ніжэйшай дэманалогіі: духі прыроды і сядзібы, уладары канкрэтных мясцінаў.
👍7❤‍🔥5🤔1
Малюнкі Арвідаса Каждайліса па матывам «Анналаў зямлі Прускай». Усяго на гэту тэму было напісана 65 афортаў, за што ён атрымаў Нацанальную прэмію па культуры й мастацтву. Каждайліс таксама зьяўляецца аўтарам сучаснага літоўскага герба.

1. Маці. Вуж паказаны тут як хатняя жывёла.

2. Пахаваньне. У сярэдзіне можна пабачыць сьвятую ледзяную гару і кіпці з дапамогай якіх туды можна забрацца.

3. Ахвярапрынашэньне ў Варміі (Прусія)

4. Запальванне сьвятога агню.

5. Поры года.

6. Крыве-Крывейта

7. Яцьвягі і князь Скомант

8. Хрост.

9. Ахвярапрынашэньне.

10. Брутэн і Відэвут.
❤‍🔥16👍2