Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Forwarded from Natatki Vajšunda
Прускія паясы крыжацкага часу.

Як паказваюць дадзеныя археалёгіі паўднёваўсходняй Балтыі, прускія паясы XIII-XIV стст. мелі як мяйсцовае паходжаньне, так і ствараліся па ўзоры ордэнскіх паясоў. Апошнія, у сваю чаргу, маглі несці квадратныя накладкі з крыжом, перанятыя ордэнскімі ювелірамі ў старажытнага насельніцтва суч. Латвіі. Наяўнасьць імітацый рыцарскіх паясоў у пахаваннях прускіх нобіляў не азначае прыняцце імі рыцарскага званьня.
🔥10👍1😱1
«Жамойты, не хвалюйцеся. Мы пасьпяшаем да Міндоўга, будзем яго намаўляць і пагражаць, пакуль усё гэтае хрысьціянства не стане яму ненавісным»


Так казаў Князь Літвы Транята. Вядома гэтыя словы дадумалі крыжацкія храністы, але цытата адлюстроўвае тагачаснае становішча.

#вкл
🙏7🤔1👻1
Старац.
Урывак (пер. К. Цвіркі).
Паспявай жа, вайдэлоце
Штось з літоускіх нашых песняў
Як я сны б свае у самоце
Мовай роднаю развесніў!
Ты спявай, каб стылі жылы.
Пра багоў пра нашых даўніх.
Пра князёу вялікіх слаўных,
Пра чароўны край наш мілы,
Пра лясы, палі і пашу
Пра наш мёд, гасціннасць нашу
Пра курганы, дзе ў спакоі
Спяць Альгердавыя' воі
Пра іх славу — з сілай новай
Мне спявай айчыннай мовай
Песні памяць нам вяртаюць
Даўніну ўсю ўваскрашаюць
Помніш, гэту — на вяселле
На маім ты пеу вясёла
Гэту ж во — як мы пад хмелем
Трэслі хаты ляшскіх сёлаў
Нас вялі князі ў паходы —
Не злічыў бы нашых вояў
Зніклі усе ужо назаўсёды
Толькі мы ўцалелі двое
Бы ад пушчы два старыя
Вязы-берасты сівыя,
Што стаяць адны ў самоце.
Заспявай жа, вайдэлоце!
1822-1829

Аўтар вершу Аляксандар Ходзька нарадзіўся ў мястэчку Крывічы. Падчас вучобы ў Вільні ўступіў у Таварыства філарэтаў, быў блізкім сябрам Міцкевіча і пісаў вершы на матывы беларускіх паданняў. Пасля вывучаў народы Персіі, выкладаў у парыжскім універсітэце.

#паэзія
🔥13👍3🙏1
Трошкі пра крыж Мары (сымболь з аватаркі канала).

Асабліва распаўсюджаны гэты знак у Латвіі: у балцкай рэлігійнай супольнасьці Дыеўтурыбе — адзін з найгалоўнейшых сымбаляў, ён яшчэ завецца «Крыж Крыжоў».

Вобраз гэтай багіні вядомы на ўсім балцкім абшары і далёка за ягонымі межамі, у тым ліку і на Беларусі. Прывяду два прыклады з Вялейшчыны:

Даўгінаўскі крыж: уяўляе сабой жанчыну з раскінутымі рукамі, дзе на месцы жывата выбіты нібы дзіця, а з-заду выбіта шмат тых самых крыжоў. Раней, да гэтага стоду падыходзілі маладыя і лічылася, што багіня злучала рукі жаніха і нявесты.
У сваю чаргу, у латышоў, дзіця ўспрымалася як дар ад Мары, якому Мара дапамагае зьявіцца на сьвет падчас родаў.

Сцебярацкія камяні: крыж можна пабачыць на адным з камянёў. Увогуле гэты комплекс — загадкавая рэч бо там ёсьць, і знакі ў выглядзе парасончыкаў (падрабязьней тут), і турый рог (культ быка). А некаторыя бачаць тут месца для назіраньня за Луной.
🔥12👍5🙏1
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Невядомыя сымбалі на камянях на могілках на шляху ў Забор’е ля вёскі Камень.

Паводле некаторых звестак, на гэтым месцы раней былі татарскія могілкі (што пацвярджаецца словамі жыхароў, якія жылі ў вёсцы Камень у міжваенный час, якія называлі той лес — татарскім. Але сымбалі на камянях наўрадці з’яўляюцца музульманскімі. Магчыма, надмагіллі татарскіх могілак былі перанесены ў іншае месца.

Зусім недалёк ад гэтых камянёў знаходзяцца сучачныя могілкі.

53,86101° С, 26,62678° В — каардынаты.

#івянеччына
👍14❤‍🔥6💯3🙏1
Чырвоная валока і паганскія сьвяцілішчы ля в. Хажова (каля Маладэчна).

Поле паміж Капачамі, Груздава і Хажова, на якіх знаходзяцца курганы, яшчэ нядаўна мясцовыя менавалі Чырвонай валокай. Па іх расповядах тут колісь вельмі даўно была бітва вялікая ды крывавая настолькі, што крывёю забітых была ахварбавана чырваньню ўся даліна. Адзіны ўцалелы рыцар пасьля бітвы блукаў па полю, пакуль ня стрэўся з добрым селянінам, які даў яму прытулак. За сваё выратаваньне ён паабяцаў пабудаваць тут царкву. Царкву можна бачыць і зараз.

Гэтае паданьне мае пад сабою рэальныя гістарычныя падзеі: грамадзянская вайна ў ВКЛ 1432–1438 г. Вось што пра гэта піша хроніка Быхаўца:
...адтуль пайшлі да Маладэчны. І прыйшла вялікаму князю Свідрыгайлу вестка, што літва за імі пагоняю ідзе. І князь вялікі Свідрыгайла паслаў супраць іх князя Міхаіла, ваяводу кіеускага, а з ім паслаў іншых князёў рускіх. Яны пайшлі перамаглі лана Пятра Манігірдавіча і літву, адных пазабівалі, а другіх палавілі у Капачах...


Таксама вядома, што недалёка ад гэтых курганоў, было сьвяцілішча паганскае, а яшчэ ў пачатку ХХ ст. тут стаяў стод, «грубай працы». Цікавей ўсяго, што ў гэтай мясцовасьці гэта не адзінае капішча: Ф. Пакроўскім было запісана, што ў Хоўхлава быў «паганскі ахвярнік», у Даўцэвічах былі магілы жрацоў-крывейтаў, у суседніх Душыцах раней прыносілі ахвярапрынашэньні, а па дарозе ў Ракаў раней стаялі пліты з выявай яшчураў. Яшчэ трэба прыгадаці крыж у Палачанах.

#капішча #вкл
🔥13👍3🙏2💯1
Роздум каля руінаў Гедымінавага замка.

Пер. — К. Цвірка

...Ды той разбой, разгул, пажары,
Руіны вёсак, попел хатаў
Па ўсім распальвалі абшары
Святую помсту, гнеў сарматаў.
І прысягалі сёлы — з краю
Гнаць крыжакоў, знішчаць іх зграю
Вастрыў наш люд употай зброю
І, перакрыушы плынь рачную,
Кідаўся трушчыць грамадою
Крыжацкіх суднаў немач злую
У ход ішлі ў святым памкненні
Сякера, доўбня і паленне.
А потым меч ліцвіна грозны
З яго палёў, з усёй краіны
Гнаў аж пад полюс той марозны
Чужынцаў хіжыя дружыны —
Каб зноў ісці араць у поле,
Сваю шукаць у працы долю.
Прабеглі так вякі, як хвілі,
Ды люд, ад чужака свабодны,
Уладзе уласнай, збройнай сіле
Дарма даверыу край свой родны.
Ён ад нягод, ад звад гняўлівых
Здабычай стау суседзяў хцівых...


Аўтар вершу быў адным з самых актыўных філаматаў, ён з самага пачатку сваёй паэтычнай творчасці выкарыстоўваў тутэйшы фальклёр (напр. ягоны верш-ідылія «Купалле»). За антыцарскую дзейнасць быў сасланы ў Сібір, але да канца жыцця быў верны Бацькаўшчыне.

#паэзія #ВКЛ
🔥9👍2❤‍🔥1🙏1
Колішні сакральны цэнтар.

У мінулых допісах я распавядаў пра «рэзідэнцыю» Крыве-Крывейты ў Гарадку — сапраўднасьць таго ці існавало яно — пацьвярджаецца вялікай колькасьцю сьвятых месцаў вакол. Надзвычайнасьць гэтых мясцінаў ужо заўважыў дасьледчык тутэйшай этнакасмалёгіі Сяргей Санько ў сваім артыкуле «Імёны Бацькаўшчыны. Крыўя» — тут усё асноўнае сказана. Але я заўважыў шмат іншых цікавых акалічнасьцяў...
🔥14👍3❤‍🔥2🙏1
Невідушчы лірнік і ягоны павадыр. Севершчына, пачатак XX ст.

Ліра мая ты сьпеўная з чараўнічага дрэва!
Ты — інструмент небясьпечны!
Хто да цябе прыхінецца, струн тваіх дакранецца,
Помніць цябе будзе вечна!
👍19🙏3