Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
У наваколлях Магілёва ля Палыкавіцкай крыніцы, як і тысячагодзьдзі таму, стаіць Зьмеева Гара — старадаўняе крыўскае сьвяцілішча. Гэтыя мясьціны пісьмова ўзгадваюцца ад 1552 году, калі чароўная Палыкавіцкая крыніца належыла магілёўскаму старасце Станіславу Кезгайлу. З цягам часу зьмяняліся людзі, зьмяняліся падзеі, але нязьменным заставалася дзівосная моц гэтых святых мясьцінаў. Узімку 2010 года Войст і Тодар Кашкурэвіч разам з сябрамі Цэнтра этнакасмалогіі “Крыўя” ладзілі вандроўку праз снежнае покрыва начнога леса да вяршыні Зьмеевай Гары. Палявыя запісы, зробленыя ў часе выправы ляглі ў аснову супольнага сеціўнага праекту Pragnavit’а і дудара Тодара Кашкурэвіча “Źmiejeva Hara”. Дудовая імправізацыя паводле архаічнага ладу і медытатыўная аранжыроўка сталі своеасаблівай творчай ахвярай музыкаў гэтаму месцу, да якой запрашаем далучыцца і слухачоў.

#гара
#крыніца
👍7❤‍🔥3
Крыніца каля касьцёлу ў в. Вішнева

#крыніца
75
Ільлінская Гара й аднайменная царква ў Радашкавічах, як распавядаюць мяйсцовыя, тут адпачываў Карл XII

#гара
👍8
Паміж Маладэчнам і Менскам, каля в. Дуброва знаходзіцца Дзявочая Гара. Тут яшчэ нядаўна кожны год адзначалі Купалле. На вяршыні гары знаходзіцца каля 20 курганоў, найбуйнейшыя з іх абкладзены камянямі, што сьведчыць пра ўплыў балтаў.

Яшчэ ў канцы ХІХ ст. у «Słowniku geograficznym...» пра яе была пададзена легенда, быццам
«...у далёкім мінулым жыла тут дзяўчына, што мела двух паклоньнікаў і не магла ці не жадала рабіць паміж імі выбару, Яна вырашыла разьвязаць спрэчку супернікаў бегам навыперадкі да акрэсьленае мэты, што знаходзілася пры камені на вяршыні згаданай гары. Сама, чакаючы вырокаў лёсу, заняла мейсца на тым камені; але вынік спаборніцтва аказаўся фатальным для абодвух юнакоў, якія, стараючыся з усіх сіл, не дабеглі да мэты й недалёка ад гэтага каменя абрынулі на зямлю й спусьцілі дух. Пахавалі іх на тым самым мейсцы, і на йіхнай магіле вырасьлі два дубы. Дзяўчына тая была сурова пакараная: яе каля гэнага каменя закапалі жывой, а яе магіле вырасла бяроза. Мяйсцовы люд на дагэтуль паказвае на легендарны камень, бярозу і дубы». Легенда гэтая захоўваецца ў в. Дуброва і дагэтуль і мае блізкія аналёгіі ў літоўскім фальклёры.

#гара
9👍1
Кашчэліцкае гарадзішча, Валожыншчына

#гарадзішча
14