Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Prošča | Прошча
#мапы #камень (мапа зроблена на васнове мапы А. Зайцава) На гэтае мапе паказаны культавыя валуны з паўсферычнымі паглыбеньнямі, якія рабіў старажытны чалавек. Такія камяні вельмі распаўсюджаныя па ўсёй Эўропе, але найбольшая канцэнтрацыя іх сярод балтыцкіх…
Сьвяты валун з ямкамі зь вёскі Дварэц (каля Іжы).
Граніт шэры буйназярністы. Даўжыня — 3,1 м, шырыня — 2,1 м, вышыня 1,5 м. Валун сцягнуты да дарогі з суседняга поля і пры гэтым перакулены паверхняй уніз. Бачна толькі частка яе, на якой адзначаны 13 ямак дыяметрам 4-7 см і глыбінёй 1,5-4 см. Адшуканы В. Вінакуравым у 1997 годзе.

#камень
👍21
Рака Вузлянка — вельмі прыгожая і чыстая лясная рака. Этнограф Пакроўскі запісаў цікавае зьвесткі пра яе:
«На адлегласці 6 вёрстаў ад Куранца на паўночны-захад у лесе маёнтка Любань, над ракою Узлою, налічваецца больш за 100 пахавальных курганоў. На рацэ, у тым месцы, дзе сканчаюцца курганы, ёсць мост, які дагэтуль завецца Вітольдавым»

Акрамя курганоў, дарэчы, у Любані ёсць яшчэ і стары каменны крыж.
Вітаўтавы масты пачалі зьяўляцца нядоўга пасьля сьмерці Вітаўта (напр. каля Маладэчанскага Маркава, Цны каля Менску і г.д.). Вобраз маста зьвязаны ня толькі з вайсковай справай, але і з тагасьветам (можна ўспомніць знакаміты Калінаў мост). Назіраецца пэўная сувязь маста са светам памерлых: на Вялейшчыне і на Дзісненшчыне ў даўніну надмагільлі ставілі толькі над мужчынскімі пахаваньнямі, а ў памяць жанчын замест помніка рабілі кладкі праз ручай ці балаціны, на якіх выразалі дату сьмерці і серп, а калі нябожчыца была маленькай дзяўчынкай – то боцікі.
🔥19👍4
Віншую з восеньскім раўнадзеньнем і днём адзінства балтаў!
🔥24👍3
Сакральная геаграфія ў юдэяў.

У касмічных рэлігіях, земляробчых народаў захоўвалася найпростая дыялектыка сакральнага, асабліва вера ў тое, што боскае праяўляецца ў касмічных аб'ектах і рытмах. З самага прыходу габрэяў у Палестыну прыхільнікі Яхвэ таўравалі гэтую веру як найгоршую з магчымых формаў ідалапаклонства. Ніколі касмічная рэлігійнасць не асуджалася гэтак люта, у рэшце рэшт, прарокам удалося вызваліць прыроду ад любой боскай прысутнасці. Цэлыя катэгорыі прадметаў са свету прыроды: пагоркі камяні, крыніцы, дрэвы, некаторыя зелкі і кветкі будуць абвешчаныя нячыстымі, бо іх апаганіла пакланенне ханаанскім боствам урадлівасці. (Па той жа прычыне хрысціянскія місіянеры ў Індыі дазвалялі ў сваіх царквах толькі тыя кветкі, якія не выкарыстоўваліся ў індуісцкіх цырымоніях, г. зн. самыя непрыгожыя.) Па-сапраўднаму чыстая і святая толькі пустыня, таму што толькі там Ізраіль заставаўся верным свайму Богу.

М. Эліадэ. «Гісторыя веры і рэлігійных ідэй»
👍8🙏4👎1👻1
Існуе меркаваньне, што папулярнасьць праклёнаў дэтэрмінаваная гістарычнымі ўмовамі, у якіх складаўся лёс беларуса. І праклёны — ці не адзіная магчымая і легальная зброя, прымяненьне якой магло і ня мець сур'ёзных наступстваў. Праклёны — зброя безвыходнасьці і адчаю. Аднак усё ж падаецца, што сацыяльныя прычыны — ня самае галоўнае. Ва ўсе часы чалавек у напружаныя моманты дыялёгу мае патрэбу выявіць сваё стаўленьне да сумоўцы і вызваліць свае непадуладныя ў такі момант эмоцыі. (Т. Валодзіна).
Вось вам падборка праклёнаў:

-Бадай ты галаву скруціў!
-Бадай ты летца не даждаў!
-Бадай ты не ўзрос!
-Гаручка яго бяры!
-Доля б яго не знала!
-А каб цябе Дундар свіснуў!
-А каб табе шашаль пяты патачыў!
-А каб ты свайго ценю баяўся!
-А каб цябе зьвіла ды скруціла!
-Каб вас каршун падзёр!
-Каб па табе яма зявала!
-Каб табе галава адсохла!
-Каб табе духі заняло!
-Каб табе морду сабакі лізалі!
-Каб табе так лёгка было ўміраць, як мне лёгка жыць!
-Каб табе язык навек выперла!
-Каб твая магілка травой зарасла!
-А закаціся жаркім сонцам пад кустом!
-Каб цябе бог не множыў!
-Каб цябе бура панесла!
-Каб цябе сонейка не грэла!
-Каб яго сырыца ўзяла!
-Каб яму бог здароўя не даў!
-Ляці на скрут шыі!
-О, каб це каршун!

А калі табе праклінаюць трэба скарыстацца адкляццямі:

-Каб твае кляты ды табе ў пяты!
-Каб твае кляты на сухі лес!

Падрабязьней пра лаянку ў беларускай моўнай і побытавай традыцыі ў артыкуле:
🔥11👍2😁1
«Шляхетныя судавы, апярэджвалі іншых як па высакароднасьці характару, так і перавышалі іх багацьцем і ўладай. Бо ў іх было шэсьць тысяч кавалерыі і незлічоная колькасць іншых ваяроў.»

«Самбія, багатая і густанаселеная, магла мець 44000 коньніцы і 40000 байцоў»

— Пётра з Дусбурга


Фота ўзята з артыкула пра яцьвягаў Engel M. «Kraina konnych wojowników.»
👍12🔥1
Вітаю! Калі вам цікава мовазнаўства, гісторыя, археалёгія ды іншыя цікавосткі Крыўі-Беларусі то раю падпісацца на мой другі канал.

https://t.me/natatkiV
🔥3👍2
Цудоўная песьня рацэ Галядзянцы (зара Чурыліха), што зараз на маскоўшчыне.

https://youtu.be/yxWguIBupOk?feature=shared

APPI STESSE GALINDISKAN EMNIN
twaise wundan kai teksei emprikin
tit tauta sebbei wukaui rikins
titet wirs sin wartinna prei gennan

zmui stesses galindiskan appin
twaise pints eit pa auktaisin laiptan
kwei iskirstun izarwin palaipsan?
kwei aupaltun izarwiskan nabbin?

deiwe steisan pamistans galindans
twaise spartis sin dabber auklippa
mes kirdim twajjan spartin izlipant
mes kirdim twajjan warrin izlendant

Галядзкай рацэ
твая вада няхай цячэ наперад,
так краіна заклікае дастойных
так муж зьвяртаецца да жонкі

чалавеча галядзкай ракі
твой шлях па высокіх усходах
дзе пачуць сапраўднае ўказаньне?
дзе знайсьці сапраўдны пуп?

Божа пакінутай голядзі
твая сіла яшчэ хавае сябе
мы чуем тваю сілу, якая падымаецца
мы чуем тваю сілу, якая вылазіць

#прусы
🔥9
Балоты — гэта галоўная адметнасьць ландшапту Беларусі і яны адыгралі вялікую ролю ў нашае гісторыі. Нажаль, у савецкія часы прыроду не шанавалі і зараз багнаў у разы два-тры меней, а раней яны складалі амаль 70-80% тэрыторыі сучаснай Беларусі і гэта не магло не адбіцца на мове, бо захавалася вельмі шмат назваў відаў багнаў, вось некалькі прыкладаў:

Багна - балота без расьліннасьці, нагадвае проста бруд;
імшар - мохавае балота;
алёс - травяністае балота сярод лесу;
твань - топкая мясцовасьць, самая безнадзейная багна;
тракеня - топкае мейсца, дзе правальваюцца жывёлы;
цякмо - крынічнае балота або топкае мейсца пасярод балота дзе стаіць вада
блуша - мохавае балота для пракладкі сьценаў
шарэц - балота з шэрым мохам

Таксама ё словы: пеля, клон, лом, сігла, дзягна, вязь, дыхлінка, мрай, нажма, нетра
👍27🙏2
Forwarded from Natatki Vajšunda
Прускія паясы крыжацкага часу.

Як паказваюць дадзеныя археалёгіі паўднёваўсходняй Балтыі, прускія паясы XIII-XIV стст. мелі як мяйсцовае паходжаньне, так і ствараліся па ўзоры ордэнскіх паясоў. Апошнія, у сваю чаргу, маглі несці квадратныя накладкі з крыжом, перанятыя ордэнскімі ювелірамі ў старажытнага насельніцтва суч. Латвіі. Наяўнасьць імітацый рыцарскіх паясоў у пахаваннях прускіх нобіляў не азначае прыняцце імі рыцарскага званьня.
🔥10👍1😱1
«Жамойты, не хвалюйцеся. Мы пасьпяшаем да Міндоўга, будзем яго намаўляць і пагражаць, пакуль усё гэтае хрысьціянства не стане яму ненавісным»


Так казаў Князь Літвы Транята. Вядома гэтыя словы дадумалі крыжацкія храністы, але цытата адлюстроўвае тагачаснае становішча.

#вкл
🙏7🤔1👻1
Старац.
Урывак (пер. К. Цвіркі).
Паспявай жа, вайдэлоце
Штось з літоускіх нашых песняў
Як я сны б свае у самоце
Мовай роднаю развесніў!
Ты спявай, каб стылі жылы.
Пра багоў пра нашых даўніх.
Пра князёу вялікіх слаўных,
Пра чароўны край наш мілы,
Пра лясы, палі і пашу
Пра наш мёд, гасціннасць нашу
Пра курганы, дзе ў спакоі
Спяць Альгердавыя' воі
Пра іх славу — з сілай новай
Мне спявай айчыннай мовай
Песні памяць нам вяртаюць
Даўніну ўсю ўваскрашаюць
Помніш, гэту — на вяселле
На маім ты пеу вясёла
Гэту ж во — як мы пад хмелем
Трэслі хаты ляшскіх сёлаў
Нас вялі князі ў паходы —
Не злічыў бы нашых вояў
Зніклі усе ужо назаўсёды
Толькі мы ўцалелі двое
Бы ад пушчы два старыя
Вязы-берасты сівыя,
Што стаяць адны ў самоце.
Заспявай жа, вайдэлоце!
1822-1829

Аўтар вершу Аляксандар Ходзька нарадзіўся ў мястэчку Крывічы. Падчас вучобы ў Вільні ўступіў у Таварыства філарэтаў, быў блізкім сябрам Міцкевіча і пісаў вершы на матывы беларускіх паданняў. Пасля вывучаў народы Персіі, выкладаў у парыжскім універсітэце.

#паэзія
🔥13👍3🙏1
Трошкі пра крыж Мары (сымболь з аватаркі канала).

Асабліва распаўсюджаны гэты знак у Латвіі: у балцкай рэлігійнай супольнасьці Дыеўтурыбе — адзін з найгалоўнейшых сымбаляў, ён яшчэ завецца «Крыж Крыжоў».

Вобраз гэтай багіні вядомы на ўсім балцкім абшары і далёка за ягонымі межамі, у тым ліку і на Беларусі. Прывяду два прыклады з Вялейшчыны:

Даўгінаўскі крыж: уяўляе сабой жанчыну з раскінутымі рукамі, дзе на месцы жывата выбіты нібы дзіця, а з-заду выбіта шмат тых самых крыжоў. Раней, да гэтага стоду падыходзілі маладыя і лічылася, што багіня злучала рукі жаніха і нявесты.
У сваю чаргу, у латышоў, дзіця ўспрымалася як дар ад Мары, якому Мара дапамагае зьявіцца на сьвет падчас родаў.

Сцебярацкія камяні: крыж можна пабачыць на адным з камянёў. Увогуле гэты комплекс — загадкавая рэч бо там ёсьць, і знакі ў выглядзе парасончыкаў (падрабязьней тут), і турый рог (культ быка). А некаторыя бачаць тут месца для назіраньня за Луной.
🔥12👍5🙏1