Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Балтыйская брошка з крывакрыжам эпохі вікінгаў

Гэтая брошка — дакладная копія арыгінальнай знаходкі. Перш за ўсё, ён незвычайны тым, што відавочна зьяўляецца творам эпохі вікінгаў, акрамя таго, датуецца IX ст. то бок супадае з прыходам у Літву швэдзкіх вікінгаў.

Скандынавы, акрамя гандлю й набегаў, заўсёды імкнуліся весьці за сабою плямёны, у землі якіх яны йшлі «шукаць славы». Прыклад таму - гісторыя Русі, Пранцыі, Англіі ды многіх іншых дзяржаў, якія зьявіліся дзякуючы імкненьню паўночных воінаў да прыгод і новых земляў.

Ёсьць меркаваньне, што змеяносная свастыка родам з Прыбалтыкі. Таму можна меркаваць, што заказчык гэтай брошкі быў адным са шматлікіх шукальнікаў славы і хацеў уліцца ў мяйсцовае грамадзтва, выбіраючы ўпрыгожваньне ў адпаведнасьці з модай і звычаямі плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Літвы.

Зараз выяву гэтай брошкі можна ўбачыць на сьцязе літоўскай «Рамувы».
🔥13👍664
Сакральнае значэнне абмываньня і сімвалізм вады ў беларускай традыцыі.

Крыўскія ўяўленьні ў асноўным супадаюць з агульначалавечымі. Вада — гэта першая субстанцыя, якая існавала да стварэньня зямлі, тое ад чаго усё паходзіць. Гэтае ўяўленне выражана ў касмагічных мітах: «калісь яшчэ сьвет толькі зачынаўся дык нічога нідзе не было, паўсюль стаяла мёртвая вада, а пасярод яе тырчэў нібы камень, нібы што...», таксама можна прывесьці біблійнае выказваньне «А зямля была‌ бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў.»
Вад
а ёстць Першапрычына, сховішча ўсіх магчымасьцяў існаваньня;  яны папярэднічаюць усялякай хорме ды складаюць аснову ўсякага стварэньня.  Адным з сімвалічных вобразаў Стварэньня зьяўляецца Востраў, які «ўзьнікае» раптоўна пасярод хваляў.  І навярнуўшы, апусканьне сімвалізуе вяртаньне да дахорменнага, у аднастайны свет прадіснаваньня, Хаос.  Усплываньне паўтарае касмаганічны акт праявы хормы. Менавіта таму сімвалізм Вод мяркуе ў роўнай ступені як сьмерць, так і адраджэньне.
У тутэйшай традыцыі нованароджаных дзяцей абмываюць у вадзе, каб чалавек вырас здаровы й шчасьлівы, у тару з вадою часьцяком кідаюць розныя рэчы (камяні (каб былі дужымі й стабільнымі) і т.п.). Па завяршэньні гэтага абрада ваду зьліваюць у месца, дзе ня ходзя аніякі чалавек і жывёла.
Яшчэ трэба адзначыць, што, згодна з павер'ямі, калі пакупацца ў вадаёмах пасьля навальніцы — будзеш здаровы на ўвесь год. Гэта адсылае да вышэйпрыведзенага тутэйшага касмаганічнага міту, вось ягоны працяг: «...адзін раз Пярун як разыграўся — дык давай гуляць стрэламі ў гэты камень, ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная, упалі тыя яскаркі ў ваду, нібы хмары, але па некаторым часе усё высьветлілася — дык і адзначылася: дзе вада, дзе зямля.»
На Купальле — купаньне ў вадзе таксама мае сьвятое значэньне, як і ранішняя раса, Купальле  часта адзначалі на беразе возера ці ракі.
Сімвалізм Вод мяркуе ў роўнай ступені як сьмерць, так і адраджэньне. Апусканьне ў Воды азначае вяртаньне ў вобласьць бясхорменнага, якім варта стварэньне новага жыцця або «новага чалавека».
👍163🙏2
#дрэва Прыгажосьць Літвы. Рака Вуша, каля яе ўпадзеньня ў Вяльлю, ды старажытны дуб непадалёк ад яе.
14👍74🙏1
#камень Найпапулярнейшы сьвяты камень каля недалёка ад Менску. Завецца Валос-Камень, раней тут праводзілі абрады прысьвечаныя жывёлам. Зара' гэты камень забрудзілі парахвінам сучасныя славянскія язычнікі. Увогуле месца мне ня вельмі спадабалася: прама каля дарогі, адкуль усё бачна.
Можна прыпомніць Крамянецкі валун — там зусім іншая энергетыка, адчуваецца нейкая аддаленасьць ад паўсядзённасьці. А тут то байкеры, або аўтамабілі, якія бесперапынна праязджаюць побач.

#капішча
👍22🤔2
#гарадзішча ў Гальшанах — пакуль што найбольш велічнае гарадзішча, на якім я быў. Над зямлёй замкавыя валы стромка ўзвышаюцца прыкладна на 15 м. Калі падняцца на верх, то адкрываюцца прыгожыя краявіды, якія, нажаль, дрэнна перадае камэра. Хаця ваколіцы й засланяюць дрэвы, але усё роўна гэта выглядае даволі маляўніча.
Пра гарадзішча існуе паданне: «За вёскай ля гарадзішча селянін араў сваю палоску. Стаміўшыся, ён прылёг адпачыць і прысніў надта харошую жанчыну, якая клікала яго за сабою. Ён схамянуўся і памкнуў у кустоўе на гары, дзе схавалася тая незнаёмая. Рассунуў ён галлё, аж глядзіць касцёл. Зайшоў туды і каля вялікага куфра з скарбамі бачыць тую жанчыну. А красуня кажа: «Набяры сабе багацця, колькі можаш за раз забраць. Але толькі на зваротнай дарозе, глядзі, неазірайся». Ён набраў усяго як рукамі абняць і стаў спускацца з гары. Але няўдала ступіў, зачапіўся за куст ды ненарок азірнуўся. І адразу за дзвярыма ў касцёле пачуў яе голас: «Пагубіў ты мяне!». А ўзятыя багацці ўмомант сталіся каменьчыкамі.»
👍17👻3🔥2
Коркаўскія могільнікі

Курганныя могільнікі за 500 м на паўднёвы захад ад вёскі Коркі ў мясцовым лесе. Тутэйшая назва курганоў – Горкі.

30 насыпаў, якія цягнуцца паласой з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Многія насыпы, на жаль, пашкоджаныя. Некаторыя прыклады могільнікаў у коркаўскім лесе можаце пабачыць на нашых фотаздымках.
👍15🙏2