Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Лоскае гарадзішча XI-XVII ст. згодна з паданьнямі тут калісьці было паганскае капішча.
Таксама вядома пра тое, што тут месьцілася два палацы, адзін з іх быў пабудаваны ў стылі рэнесанс, у гэтым палацы была тыпаграфія Сымона Буднага.

#гарадзішча
#капішча
🔥5👍3
Камень-сьледавік у цэнтры Маладэчна.

У 2016 годзе каля Палаца культуры адкрылі сквер, у пастамент адной са скульптур з прыродных камянёў паклалі гэты камень. Адкуль прывезены - невядома, але лічыцца, што можа выклікаць дождж.
Падрабязьней можна пачытаць тут і яшчэ тут

#валун
🔥7👍31
У наваколлях Магілёва ля Палыкавіцкай крыніцы, як і тысячагодзьдзі таму, стаіць Зьмеева Гара — старадаўняе крыўскае сьвяцілішча. Гэтыя мясьціны пісьмова ўзгадваюцца ад 1552 году, калі чароўная Палыкавіцкая крыніца належыла магілёўскаму старасце Станіславу Кезгайлу. З цягам часу зьмяняліся людзі, зьмяняліся падзеі, але нязьменным заставалася дзівосная моц гэтых святых мясьцінаў. Узімку 2010 года Войст і Тодар Кашкурэвіч разам з сябрамі Цэнтра этнакасмалогіі “Крыўя” ладзілі вандроўку праз снежнае покрыва начнога леса да вяршыні Зьмеевай Гары. Палявыя запісы, зробленыя ў часе выправы ляглі ў аснову супольнага сеціўнага праекту Pragnavit’а і дудара Тодара Кашкурэвіча “Źmiejeva Hara”. Дудовая імправізацыя паводле архаічнага ладу і медытатыўная аранжыроўка сталі своеасаблівай творчай ахвярай музыкаў гэтаму месцу, да якой запрашаем далучыцца і слухачоў.

#гара
#крыніца
👍7❤‍🔥3
Крыніца каля касьцёлу ў в. Вішнева

#крыніца
75
Ільлінская Гара й аднайменная царква ў Радашкавічах, як распавядаюць мяйсцовыя, тут адпачываў Карл XII

#гара
👍8