#гарадзішча
Малышкаўскае гарадзішча адносіцца да ліку такіх паселішч культуры штрыхаванай керамікі, якія з’явіліся ў першых стагоддзях нашай эры.
У адрозненне ад іншых гарадзішч Верхняга Павілля, яно размешчана не на ўзгорку або мысе, а на роўным месцы. Пляцоўка паўавальнай формы. Пляцоўка гарадзішча з трох бакоў (поўначы, усходу, поўдня) умацавана магутным валам, вышыня якога са знешняга боку дасягае 5 м, з унутранага — 4 м. Прыродным умацаваннем з чацвёртага (заходняга) боку з’яўляўся высокі абрывісты бераг ракі. Даследаваннямі ўстаноўлена, што вал тры разы падсыпаўся. Непасрэдна за валам маецца невялікае паніжэнне. Хутчэй за ўсё, гэта сляды рова, які існаваў у старажытнасці, а цяпер заплыў.
На прасліцах знойдзеных у Малышках і грузіках “дзякавага тыпу” (Гарані) сустракаюцца выявы крыжа розных канфігурацый (у тым ліку свастыкі) – салярнага знака, звязанага з пакланеннем сонцу, ці сімвалам агню.

👍18 9 3
Малюнкі Тэда Нэсміта па сусьвету Дж. Толкіна.
1. Друэдайн
2. Падзеньне Мордара
3. Кароль-Вядзьмар і Эявін
4. Люціэн
5. Мерцьвяковыя багны
1. Друэдайн
2. Падзеньне Мордара
3. Кароль-Вядзьмар і Эявін
4. Люціэн
5. Мерцьвяковыя багны
👍10 8🔥2🙏1
Балтыйская брошка з крывакрыжам эпохі вікінгаў
Гэтая брошка — дакладная копія арыгінальнай знаходкі. Перш за ўсё, ён незвычайны тым, што відавочна зьяўляецца творам эпохі вікінгаў, акрамя таго, датуецца IX ст. то бок супадае з прыходам у Літву швэдзкіх вікінгаў.
Скандынавы, акрамя гандлю й набегаў, заўсёды імкнуліся весьці за сабою плямёны, у землі якіх яны йшлі «шукаць славы». Прыклад таму - гісторыя Русі, Пранцыі, Англіі ды многіх іншых дзяржаў, якія зьявіліся дзякуючы імкненьню паўночных воінаў да прыгод і новых земляў.
Ёсьць меркаваньне, што змеяносная свастыка родам з Прыбалтыкі. Таму можна меркаваць, што заказчык гэтай брошкі быў адным са шматлікіх шукальнікаў славы і хацеў уліцца ў мяйсцовае грамадзтва, выбіраючы ўпрыгожваньне ў адпаведнасьці з модай і звычаямі плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Літвы.
Зараз выяву гэтай брошкі можна ўбачыць на сьцязе літоўскай «Рамувы».

🔥13👍6 6 4
Сакральнае значэнне абмываньня і сімвалізм вады ў беларускай традыцыі.
Крыўскія ўяўленьні ў асноўным супадаюць з агульначалавечымі. Вада — гэта першая субстанцыя, якая існавала да стварэньня зямлі, тое ад чаго усё паходзіць. Гэтае ўяўленне выражана ў касмагічных мітах: «калісь яшчэ сьвет толькі зачынаўся дык нічога нідзе не было, паўсюль стаяла мёртвая вада, а пасярод яе тырчэў нібы камень, нібы што...», таксама можна прывесьці біблійнае выказваньне «А зямля была бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў.»
Вада ёстць Першапрычына, сховішча ўсіх магчымасьцяў існаваньня; яны папярэднічаюць усялякай хорме ды складаюць аснову ўсякага стварэньня. Адным з сімвалічных вобразаў Стварэньня зьяўляецца Востраў, які «ўзьнікае» раптоўна пасярод хваляў. І навярнуўшы, апусканьне сімвалізуе вяртаньне да дахорменнага, у аднастайны свет прадіснаваньня, Хаос. Усплываньне паўтарае касмаганічны акт праявы хормы. Менавіта таму сімвалізм Вод мяркуе ў роўнай ступені як сьмерць, так і адраджэньне.
У тутэйшай традыцыі нованароджаных дзяцей абмываюць у вадзе, каб чалавек вырас здаровы й шчасьлівы, у тару з вадою часьцяком кідаюць розныя рэчы (камяні (каб былі дужымі й стабільнымі) і т.п.). Па завяршэньні гэтага абрада ваду зьліваюць у месца, дзе ня ходзя аніякі чалавек і жывёла.
Яшчэ трэба адзначыць, што, згодна з павер'ямі, калі пакупацца ў вадаёмах пасьля навальніцы — будзеш здаровы на ўвесь год. Гэта адсылае да вышэйпрыведзенага тутэйшага касмаганічнага міту, вось ягоны працяг: «...адзін раз Пярун як разыграўся — дык давай гуляць стрэламі ў гэты камень, ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная, упалі тыя яскаркі ў ваду, нібы хмары, але па некаторым часе усё высьветлілася — дык і адзначылася: дзе вада, дзе зямля.»
На Купальле — купаньне ў вадзе таксама мае сьвятое значэньне, як і ранішняя раса, Купальле часта адзначалі на беразе возера ці ракі.
Сімвалізм Вод мяркуе ў роўнай ступені як сьмерць, так і адраджэньне. Апусканьне ў Воды азначае вяртаньне ў вобласьць бясхорменнага, якім варта стварэньне новага жыцця або «новага чалавека».

👍16 3🙏2
#дрэва Прыгажосьць Літвы. Рака Вуша, каля яе ўпадзеньня ў Вяльлю, ды старажытны дуб непадалёк ад яе.
#камень Найпапулярнейшы сьвяты камень каля недалёка ад Менску. Завецца Валос-Камень, раней тут праводзілі абрады прысьвечаныя жывёлам. Зара' гэты камень забрудзілі парахвінам сучасныя славянскія язычнікі. Увогуле месца мне ня вельмі спадабалася: прама каля дарогі, адкуль усё бачна.
Можна прыпомніць Крамянецкі валун — там зусім іншая энергетыка, адчуваецца нейкая аддаленасьць ад паўсядзённасьці. А тут то байкеры, або аўтамабілі, якія бесперапынна праязджаюць побач.
#капішча

👍22🤔2