Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Магчымая рэзідэнцыя Крыве-Крывейты

У разгледжаным П. Гаўчасам тапанімічным шэрагу звяртае ўвагу суседства мясцовых назоваў з асновамі Kriv- і Vel-.
Гэтае спалучэнне было адзначана ў канцы ХІХ ст. Ф. В.
Пакроўскім блізу м. Гарадок (цяпер Маладзечанскі р-н Менскай вобл.). Паводле звестак, атрыманых ад мясцовага лесніка, у былым маёнтку Даўцэвічы, у лясным урочышчы Велішкі (параўн. літ. vėlė ‘душа’) было некалькі курганоў, якія народам уважаліся за магілы жрацоў-«крывейтаў». Самая ж мясціна называлася «Крыве».

На фота гарадзішча часоў Русі ў Гарадку

#капішча
13👍651
#Гарадзішча штрыхаванай керамікі каля Пятроўшчыны (Маладэчаншчына).
Знаходзіцца на мысе зьліцця рэк Бярэзіна й Крывец (дадае вайбу хтанічнае дрэва на трэцім фота).
1553👍1
Мапа сьвятых пагоркаў прусаў у Самбіі (частка Прусіі).

Увогуле у Самбіі было шмат іншых святых месцаў: гаі, капішчы, крыніцы. І ўся гэтая зямля была сьвятой.
На самбійскім дыялекце прускай мовы напісаны тры найбольш аб'ёмныя захаваныя помнікі дадзенай мовы - катэхізісы XVI стагоддзя.
Паводле Пятра з Дусбурга Самбія падзялася на 15 зямель: Germau, Medenau, Rinau, Pobeten, Wargen, Rudau, Laptau, Quedenau, Schaaken, Waldau, Caimen, Tapiau, Labiau, Laukischken ir Wehlau

#прусы
8🙏53
Хочаце адчуць дух вандроўкі да жывапісных азёр? Паспяваць песні ў пілігрымцы да Будслава? Ступіць на старую брукаваную дарогу і знайсці закінутую драўляную капліцу?

Далучайцеся да каналу "Naračanščyna" каб шукаць і перажываць новае, быць першапраходчыкамі, даведвацца пра лёсы выбітных асобаў і разгадваць забытыя гістарычныя таямніцы

Спасылка: https://t.me/naracanscyna
👍73
Prošča | Прошча
Photo
Сучасны стан пячоры ў Рэчках, яна дарэчы знаходзіцца на прыгожых Рэчкаўскіх узгорках. Зараз пячора прадстаўляе сабою толькі некалькі невялікіх дзірачак.
👍118😢1
Burza. Zdzisław Jasiński (1863-1932).

#s_krąg_kultura
👍154🔥2👻11
#гарадзішча
Малышкаўскае гарадзішча адносіцца да ліку такіх паселішч культуры штрыхаванай керамікі, якія з’явіліся ў першых стагоддзях нашай эры.
У адрозненне ад іншых гарадзішч Верхняга Павілля, яно размешчана не на ўзгорку або мысе, а на роўным месцы. Пляцоўка паўавальнай формы. Пляцоўка гарадзішча з трох бакоў (поўначы, усходу, поўдня) умацавана магутным валам, вышыня якога са знешняга боку дасягае 5 м, з унутранага — 4 м. Прыродным умацаваннем з чацвёртага (заходняга) боку з’яўляўся высокі абрывісты бераг ракі. Даследаваннямі ўстаноўлена, што вал тры разы падсыпаўся. Непасрэдна за валам маецца невялікае паніжэнне. Хутчэй за ўсё, гэта сляды рова, які існаваў у старажытнасці, а цяпер заплыў.
На прасліцах знойдзеных у Малышках і грузіках “дзякавага тыпу” (Гарані) сустракаюцца выявы крыжа розных канфігурацый (у тым ліку свастыкі) – салярнага знака, звязанага з пакланеннем сонцу, ці сімвалам агню.
👍1893