Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Атмасферныя фота Смургоншчыны з 2010-х.
16👍3🤔1
#камень
Смаргонскі Каціны (або Кеўлаўскі) камень.
Паклонны камень бронзавага веку, назву атрымаў нібыта ад кацінага сьледу на камені.
Знаходзіцца ў ~1,5 км ад вёскі Каты, ва ўрочышчы Чырвоны Камень, ляжыць ля падножжа гары. Памерам ва ўвесь чалавечы рост.
15👍31
Сосны, елі, хвоя, хвошчы,
Цёмны мох.
Чую я - лясун касматы
Тут залёг.
Паваліўся ён на хвою,
На кару,
І усім калышэць, дзвіжэць
У бару.

#паэзія
194😁1
Вітаю! У канала цяпер новыя назва — Прошча, слова якое значыць месца, якое надзелена незвычайнымі надпрыроднымі сіламі.
Таксама зьявіліся новыя эмоцыі, у каго ёсьць прэміўм — можаце прабусьціць канал! https://t.me/boost/sacral_gea
1654
Вёска Гердуцішкі, знаходзіцца на Маладэчаншчыне, недалёка ад вытокаў Бярэзіны.
Назва паходзіць ад girdėti “чуць, girdus “учутлівы”, gerdas “чутка”. Ад гэтага кораня паходзіць літоўскае жаночае імя Гірдута.

Паводле Svajksta
👍1492
Магчымая рэзідэнцыя Крыве-Крывейты

У разгледжаным П. Гаўчасам тапанімічным шэрагу звяртае ўвагу суседства мясцовых назоваў з асновамі Kriv- і Vel-.
Гэтае спалучэнне было адзначана ў канцы ХІХ ст. Ф. В.
Пакроўскім блізу м. Гарадок (цяпер Маладзечанскі р-н Менскай вобл.). Паводле звестак, атрыманых ад мясцовага лесніка, у былым маёнтку Даўцэвічы, у лясным урочышчы Велішкі (параўн. літ. vėlė ‘душа’) было некалькі курганоў, якія народам уважаліся за магілы жрацоў-«крывейтаў». Самая ж мясціна называлася «Крыве».

На фота гарадзішча часоў Русі ў Гарадку

#капішча
13👍651
#Гарадзішча штрыхаванай керамікі каля Пятроўшчыны (Маладэчаншчына).
Знаходзіцца на мысе зьліцця рэк Бярэзіна й Крывец (дадае вайбу хтанічнае дрэва на трэцім фота).
1553👍1