Вітаю! На канале даўно не было допісаў, пагэтаму трэ выпраўляць.
Сяньні паехаў глыбока ў лес дзеля #гарадзішча штрыхаванай керамікі (7 ст. да н. э. — 4 ст. н. э). Знаходзіцца яно на Маладэчаншчыне, каля в. Парадоўшчына. Археолягі тутка знайшлі ляпны посуд, гліняныя прасьліцы й упрыгожваньні.
Каля гардзішча зараз стаіць некалькі кармушак для кабаноў і ласёў і, шчыра кажучы, я трошкі пералякаўся ад таго, што паўсюль бачыў сьляды гэных жывёл=)

❤11👍6🔥2
Віншую з Аўсенем!
Вуша (на фота) — назва ракі паходзіць ад індаеўрапейская кораня, які значыць зьзяньне, зіхаценьне, ад гэтага кораня паходзяць імёны старажытных бостваў: рыгведыйская Ушас (‘зара’), грэцкая Эас (‘сьвітанак’), рымская Аўрора (‘сьвітанак’), латышская Аўстра (‘зара’), літоўская Аўшра (‘зара’), германская Астара.

❤15👍3
#курган
Чорная Магіла — старажытнарускі курган Х ст. каля Чарнігава.
Пахаваньне ў магілу мужчыны і жанчыны ажыццяўлялася па абрадзе трупаспаленьня. Пахаваных спалілі на вогнішчах у поўным вайсковым узбраенні. Знойдзены магільны ачаг і косці двух знатных воінаў і рабыні, зброя, прылады працы, прадметы побыту, посуд, упрыгожанні, манеты і інш. Ля ног пахаванага пакладзены двое асядланых каней. Да ног жанчыны клалі дзесяць сярпоў. Таксама знайшлі фігурку бога Тора й знакаміты Турый Рог.

👍11❤4🔥2😱1🙏1