Forwarded from KRYVIS
Балотнае гарадзішча часоў РЗВ ля вёскі Лужасна Віцебскага раёна
Належала днепра-дзвінскай і банцараўскай культурам. Да гарадзішча прымыкае селішча банцараўскай культуры

👍10❤2
Загадкавая беларуская пячора каля в. Рэчкі, што на Вялейшчыне.
Адам Кіркор, вывучаючы гарадзішча гэтае вёскі, знайшоў у глыбіні гары незвычайны праход з своеасаблівымі калонамі з вапны й глыбокую адтуліну. Зараз не зразумела паходжаньне пячоры: або прыроднае, або штучнае. Пячора цяпер значна абвалілася, хаця раней у яе можна было залесьці амаль поўнасьцю.
https://orda.of.by/.add/gallery.php?rechki_vilej/pyachora/art&start=1&perpage=1

👍16
На Беларусі, асабліва на Віцебшчыне, пашыраныя легенды пра так званыя «камяні-краўцы». Заўважым, што гэтыя «краўцы», не беручы грошай за сваю працу, выстаўлялі, тым не менш, ці не дзіўнае патрабаванне: каб замоўца амаль дармовай вопраткі катэгарычна адмовіўся ад наведвання царквы, г. зн. вярнуўся да сваёй паганскай веры. І яшчэ адно патрабаванне выстаўлялася наведніку гэтага своеасаблівага капішча: не выказваць сваёй просьбы проста, а, гэтак бы мовіць, «крыва», напрыклад: «Пашый абы як, каб адзін рукаў быў даўжэйшы за другі» ды г. д., паводле вядомай беларускай прымаўкі «кажы крыва — будзе проста». Апошняя акалічнасць, а менавіта спантанная этымалагізацыя слова «кравец» дазваляе ўзнавіць трансфармацыйны шэраг: кравец < крывец < крывіс. Гэта звычайная мадэль замены балцкіх словаў на -is славянскімі формамі на -ец. Такім чынам, мы маем падставы бачыць у гэтых легендах адлюстраванне пэўных гістарычных рэаліяў часоў хрысціянізацыі нашага краю.
— Альманах Druvis №1
#камень
— Альманах Druvis №1
#камень
🔥16👍2🤔2
Вітаю! На канале даўно не было допісаў, пагэтаму трэ выпраўляць.
Сяньні паехаў глыбока ў лес дзеля #гарадзішча штрыхаванай керамікі (7 ст. да н. э. — 4 ст. н. э). Знаходзіцца яно на Маладэчаншчыне, каля в. Парадоўшчына. Археолягі тутка знайшлі ляпны посуд, гліняныя прасьліцы й упрыгожваньні.
Каля гардзішча зараз стаіць некалькі кармушак для кабаноў і ласёў і, шчыра кажучы, я трошкі пералякаўся ад таго, што паўсюль бачыў сьляды гэных жывёл=)

❤11👍6🔥2
Віншую з Аўсенем!
Вуша (на фота) — назва ракі паходзіць ад індаеўрапейская кораня, які значыць зьзяньне, зіхаценьне, ад гэтага кораня паходзяць імёны старажытных бостваў: рыгведыйская Ушас (‘зара’), грэцкая Эас (‘сьвітанак’), рымская Аўрора (‘сьвітанак’), латышская Аўстра (‘зара’), літоўская Аўшра (‘зара’), германская Астара.

❤15👍3
#курган
Чорная Магіла — старажытнарускі курган Х ст. каля Чарнігава.
Пахаваньне ў магілу мужчыны і жанчыны ажыццяўлялася па абрадзе трупаспаленьня. Пахаваных спалілі на вогнішчах у поўным вайсковым узбраенні. Знойдзены магільны ачаг і косці двух знатных воінаў і рабыні, зброя, прылады працы, прадметы побыту, посуд, упрыгожанні, манеты і інш. Ля ног пахаванага пакладзены двое асядланых каней. Да ног жанчыны клалі дзесяць сярпоў. Таксама знайшлі фігурку бога Тора й знакаміты Турый Рог.

👍11❤4🔥2😱1🙏1