Forwarded from Байки дядюшки Огневита
В выпуске про Вилейку пересказывал разные этимологии гидронима Вилии-Вялли.
Среди прочих я упоминал версию Ежи Налепы, который связал название реки с балтским словом vėlė — душа. Если носители культуры штрихованной керамики действительно отправляли своих умерших на тот свет по водам Вялли, то эта этимология кажется весьма логичной.
Слово vėlė восходит к праиндоевропейскому корню *welh₃-, что буквально «смерть». Однако, меня больше в этом плане порадовала реконструкция корня для прабалтославянского: *welia-. Если эта этимология верна, то гидроним в белорусском сохранился практически без изменений со времен ПБС.

👍12❤3
#гарадзішча зялезнага веку ў в. Асінагарадок, што на Пастаўшчыне. На ім таксама разьмясьцілася Пакроўская царква, помнік драўлянага дойлідзтва.
👍16❤2
Prošča | Прошча
Photo
#гара
Вяршыня гары - той локус, дзе людзі па дасягненьні імі вызначанай вехі ў жыцьцёвым цыкле перажываюць «парогавы» стан, прыраўнаваны да знаходжання паміж сьветамі. Так, паводле адной з бывальшчын, з Архангельска, прама з гуляння, з круга, то бок з карагода, падчас скокаў, была выкрадзена й вынесена на гару Камарніцу дзяўчына. І вось зара яна «згубілася», «сама ня ведае, дзе ходзіць», што адпавядае яе лімінальнаму стану ў перадшлюбны перыяд. Інакш кажучы, выкраданне гераіні менавіта з "круга" ("ігрышча"), г.зн. з рытуальнага летняга сьвяточнага дзявочага танца, служыць перадумовай яе пераходу з адной узроставай групы ў іншую - «у групу дзяўчат дарослых».
Ва ўмовах сакральнага хранатопа (поўнач на гары), у момант якога адбываецца «размыканне» светаў, людзі, паводле міфалагічных апавяданняў, могуць атрымаць «адтуль» знакі прадвызначэння або прадвесце лёсу, выяўленыя асаблівага роду фанасферай: «На Сыпучих горках. <...>. Охти, гармонь играет! Настрету». Апорныя насустрач гукі гармоніка прадвесьціць вясельле. Супрацьлеглая сэмантыка прыпісваецца плачу, які разносіцца на «гарушачцы», сумешчанай са скрыжаваньнем («крыжамі»), і сымбалізуе фатальную зьмену ў чалавечым жыцьці: «здавалася там, плакала». У падобным топасе адрозныя й іншыя гукі: па характары гэтых акустычных знакаў людзі, якія апынуліся ў зоне сакральнага локуса, даведваюцца аб наканаваньнях лёсу таго ці іншага суродзіча.
— Н. А. Крынічная. «Крестьянин и природная среда в свете мифологии».

👍11💯1
Prošča | Прошча
#камень Галоўны Крыўскі камень, каля Бягомля Згодна легендзе, пасьля таго як мяйсцовы жыхар Сьцяпан скамянеў, ягоная жонка Вяльляна моцна плакала й паратварылася ў раку, якая зь яго выцякае. Сьцёп-камень — адзіны вядомы прыклад менгіра на Беларусі. Гэты…
Сцяпан і Вяльяна.pdf
196.7 KB
Цікавы тэкст пра Сьцяпана й Вяльляну ад В. Ластоўскага, 1916
🔥8
Віншую ўсіх з нараджэньнем новага сонца, з зімовым сонцаваротам! Няхай жа ўсё благое й крывое застанецца ў гэтым годзе, а ў новым цыкле будзе спор да новых зьдзяйсненьняў.
Таксама хацелася б зацытаваць адну супярэчлівую асобу, містыка Германа Вірта: «Нідзе ў нашым сьвеце вопыт Сьвета не зьяўляецца такім глыбокім, як там, дзе супрацьлегласьць Сьвету й Цемры, Дня й Ночы выразьней усяго. Толькі Крайняя Поўнач ведае Божы Год у поўным адзінстве яго супрацьлегласьцей; у законе ягонага вяртаньня, у бясконцым, вечным багацьці яго руху, у якім заўсёды ўзнаўляецца жыцьцё. Ня вечнае лета трапічных раёнаў, ня бледныя кампрамісы паўднёвага, міжземнаморскага клімату не могуць ведаць падобнай глыбіні перажываньняў»

❤21🔥2👍1
Prošča | Прошча
Photo
«Любіў ён часта хадзіць на гару, што называецца Лысая гара. Нейкія там паперы закапваў, хаваючы іх. Быў тамака вялікі камень, які сяньня ляжыць на сваім мейсцы, толькі надпіс на ім высечаны — у памяць аб ім. Сюды мы часта ходзім успамінаць і паплакаць па ім.
Да самае сьмерці ягонае мы так і ня ведалі, чые гэта вершыкі ён нам усё чытаў. І толькі на пахаронах з надпісаў на стужках пры вянках даведаліся мы, каго хавалі...»
Успаміны суседкі Ф. Багушэвіча
На фота Багушэвіч на Лысай гары. 1898 або 1899 г.
#камень

❤19
Forwarded from KRYVIS
Балотнае гарадзішча часоў РЗВ ля вёскі Лужасна Віцебскага раёна
Належала днепра-дзвінскай і банцараўскай культурам. Да гарадзішча прымыкае селішча банцараўскай культуры

👍10❤2
Загадкавая беларуская пячора каля в. Рэчкі, што на Вялейшчыне.
Адам Кіркор, вывучаючы гарадзішча гэтае вёскі, знайшоў у глыбіні гары незвычайны праход з своеасаблівымі калонамі з вапны й глыбокую адтуліну. Зараз не зразумела паходжаньне пячоры: або прыроднае, або штучнае. Пячора цяпер значна абвалілася, хаця раней у яе можна было залесьці амаль поўнасьцю.
https://orda.of.by/.add/gallery.php?rechki_vilej/pyachora/art&start=1&perpage=1

👍16
На Беларусі, асабліва на Віцебшчыне, пашыраныя легенды пра так званыя «камяні-краўцы». Заўважым, што гэтыя «краўцы», не беручы грошай за сваю працу, выстаўлялі, тым не менш, ці не дзіўнае патрабаванне: каб замоўца амаль дармовай вопраткі катэгарычна адмовіўся ад наведвання царквы, г. зн. вярнуўся да сваёй паганскай веры. І яшчэ адно патрабаванне выстаўлялася наведніку гэтага своеасаблівага капішча: не выказваць сваёй просьбы проста, а, гэтак бы мовіць, «крыва», напрыклад: «Пашый абы як, каб адзін рукаў быў даўжэйшы за другі» ды г. д., паводле вядомай беларускай прымаўкі «кажы крыва — будзе проста». Апошняя акалічнасць, а менавіта спантанная этымалагізацыя слова «кравец» дазваляе ўзнавіць трансфармацыйны шэраг: кравец < крывец < крывіс. Гэта звычайная мадэль замены балцкіх словаў на -is славянскімі формамі на -ец. Такім чынам, мы маем падставы бачыць у гэтых легендах адлюстраванне пэўных гістарычных рэаліяў часоў хрысціянізацыі нашага краю.
— Альманах Druvis №1
#камень
— Альманах Druvis №1
#камень
🔥16👍2🤔2
Вітаю! На канале даўно не было допісаў, пагэтаму трэ выпраўляць.
Сяньні паехаў глыбока ў лес дзеля #гарадзішча штрыхаванай керамікі (7 ст. да н. э. — 4 ст. н. э). Знаходзіцца яно на Маладэчаншчыне, каля в. Парадоўшчына. Археолягі тутка знайшлі ляпны посуд, гліняныя прасьліцы й упрыгожваньні.
Каля гардзішча зараз стаіць некалькі кармушак для кабаноў і ласёў і, шчыра кажучы, я трошкі пералякаўся ад таго, што паўсюль бачыў сьляды гэных жывёл=)

❤11👍6🔥2