Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
#рака
Дняпро — вобраз гэтае ракі займаў значнае мейсца ў нашае міталёгіі й фальклоры. Назва можа паходзіць ад стара-індыйскага боства водаў Дану.
У Беларусі шмат старажытных паданьняў пра гэтую раку, усе яны маюць выразныя касмалагічныя рысы, зьвязаныя са старажытнымі міталягічнымі сюжэтамі.
У паданьні пра паходжаньне беларусаў гаворка ідзе пра стварэньне Сусьвету і расьсяленьне беларусаў, якое было зьвязана з дамоваю: яны зоймуць тыя землі, якія за дзень аббягуць сабакі Белаполя — родапачынальніка беларусаў. Стаўры і Гаўры кінуліся ў розныя бакі, а па іх сьлядох пацяклі дзьве ракі — Дняпро й Дзьвіна.
👍124
#Гарадзішча Замэчак у Заслаўі X-XI ст. Месца, дзе жыла Рагнеда з сынам Ізяславам.
12👍5
#курган Курганны могільнік у Заслаўі.

Археалягічныя матар'ялы могільніка даюць магчымасьць атрымаць уяўленьні аб розных сацыяльных групах жыхароў Заслаўя на стадыі ягонага фармаваньня. Яны прадстаўленыя пахаваньнямі дружыньнікаў і вольных ратнікаў. Пахаваньні па складу інвэнтара і іншым прыметам дробяцца на пахаваньні прадстаўнікоў найвышэшай рангі (падпяразаны воін), малодшай дружыны, мескай дружыны. У адным кургане разам з падпяразаным дружыньнікам у якасьці праважатага быў пахаваны халоп (ратнік), які ваяваў разам са сваім гаспадаром.
👍141
В выпуске про Вилейку пересказывал разные этимологии гидронима Вилии-Вялли.

Среди прочих я упоминал версию Ежи Налепы, который связал название реки с балтским словом vėlė — душа. Если носители культуры штрихованной керамики действительно отправляли своих умерших на тот свет по водам Вялли, то эта этимология кажется весьма логичной.

Слово vėlė восходит к праиндоевропейскому корню *welh₃-, что буквально «смерть». Однако, меня больше в этом плане порадовала реконструкция корня для прабалтославянского: *welia-. Если эта этимология верна, то гидроним в белорусском сохранился практически без изменений со времен ПБС.
👍123
#гарадзішча зялезнага веку ў в. Асінагарадок, што на Пастаўшчыне. На ім таксама разьмясьцілася Пакроўская царква, помнік драўлянага дойлідзтва.
👍162
Forwarded from Криватроп
Карта летописного Оковского леса по Л. В Алексееву.

#оковскийлес
12👍1🔥1
💯7👍1
Prošča | Прошча
Photo
#гара
Вяршыня гары - той локус, дзе людзі па дасягненьні імі вызначанай вехі ў жыцьцёвым цыкле перажываюць «парогавы» стан, прыраўнаваны да знаходжання паміж сьветамі.  Так, паводле адной з бывальшчын, з Архангельска, прама з гуляння, з круга, то бок з карагода, падчас скокаў, была выкрадзена й вынесена на гару Камарніцу дзяўчына. І вось зара яна «згубілася», «сама ня ведае, дзе ходзіць», што адпавядае яе лімінальнаму стану ў перадшлюбны перыяд. Інакш кажучы, выкраданне гераіні менавіта з "круга" ("ігрышча"), г.зн. з рытуальнага летняга сьвяточнага дзявочага танца, служыць перадумовай яе пераходу з адной узроставай групы ў іншую - «у групу дзяўчат дарослых».

Ва ўмовах сакральнага хранатопа (поўнач на гары), у момант якога адбываецца «размыканне» светаў, людзі, паводле міфалагічных апавяданняў, могуць атрымаць «адтуль» знакі прадвызначэння або прадвесце лёсу, выяўленыя асаблівага роду фанасферай:  «На Сыпучих горках. <...>. Охти, гармонь играет! Настрету». Апорныя насустрач гукі гармоніка прадвесьціць вясельле.  Супрацьлеглая сэмантыка прыпісваецца плачу, які разносіцца на «гарушачцы», сумешчанай са скрыжаваньнем («крыжамі»), і сымбалізуе фатальную зьмену ў чалавечым жыцьці: «здавалася там, плакала».  У падобным топасе адрозныя й іншыя гукі: па характары гэтых акустычных знакаў людзі, якія апынуліся ў зоне сакральнага локуса, даведваюцца аб наканаваньнях лёсу таго ці іншага суродзіча.

— Н. А. Крынічная.  «Крестьянин и природная среда в свете мифологии».
👍11💯1