Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
Роўна 135 гадоў таму нарадзіўся Язэп Драздовіч — беларускі мастак (жывапісец і графік), настаўнік, археоляг, пісьменьнік, этнограф, фалькларыст.
У ягоных малюнках выразна прасочваецца містыка, традыцыйная культура й любоў да Малой Радзімы.
Пры жыцьці яго больш лічылі вар'ятам, але зараз яго працы даволі папулярныя, у Менску і Глыбокім яму стаяць помнікі.
19
#гарадзішча
Гальшанскае гарадзішча, выгляд з узвышша на барунскім тракце, малюнак Я. Драздовіча 1929
18👍1
Наваградак, пачатак XX стагодзьдзя
👍137
#рака
Дняпро — вобраз гэтае ракі займаў значнае мейсца ў нашае міталёгіі й фальклоры. Назва можа паходзіць ад стара-індыйскага боства водаў Дану.
У Беларусі шмат старажытных паданьняў пра гэтую раку, усе яны маюць выразныя касмалагічныя рысы, зьвязаныя са старажытнымі міталягічнымі сюжэтамі.
У паданьні пра паходжаньне беларусаў гаворка ідзе пра стварэньне Сусьвету і расьсяленьне беларусаў, якое было зьвязана з дамоваю: яны зоймуць тыя землі, якія за дзень аббягуць сабакі Белаполя — родапачынальніка беларусаў. Стаўры і Гаўры кінуліся ў розныя бакі, а па іх сьлядох пацяклі дзьве ракі — Дняпро й Дзьвіна.
👍124
#Гарадзішча Замэчак у Заслаўі X-XI ст. Месца, дзе жыла Рагнеда з сынам Ізяславам.
12👍5
#курган Курганны могільнік у Заслаўі.

Археалягічныя матар'ялы могільніка даюць магчымасьць атрымаць уяўленьні аб розных сацыяльных групах жыхароў Заслаўя на стадыі ягонага фармаваньня. Яны прадстаўленыя пахаваньнямі дружыньнікаў і вольных ратнікаў. Пахаваньні па складу інвэнтара і іншым прыметам дробяцца на пахаваньні прадстаўнікоў найвышэшай рангі (падпяразаны воін), малодшай дружыны, мескай дружыны. У адным кургане разам з падпяразаным дружыньнікам у якасьці праважатага быў пахаваны халоп (ратнік), які ваяваў разам са сваім гаспадаром.
👍141
В выпуске про Вилейку пересказывал разные этимологии гидронима Вилии-Вялли.

Среди прочих я упоминал версию Ежи Налепы, который связал название реки с балтским словом vėlė — душа. Если носители культуры штрихованной керамики действительно отправляли своих умерших на тот свет по водам Вялли, то эта этимология кажется весьма логичной.

Слово vėlė восходит к праиндоевропейскому корню *welh₃-, что буквально «смерть». Однако, меня больше в этом плане порадовала реконструкция корня для прабалтославянского: *welia-. Если эта этимология верна, то гидроним в белорусском сохранился практически без изменений со времен ПБС.
👍123