Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
#дрэва
Старажытны дуб каля в. Шыкава, на Маладэчаншчыне
👍102
#возера
Шо — найвялікшае возера Глыбоччыны, магчымы цэнтар Эўропы.
«Паходзіць яно, па меркаваньні з угорскіх крыніц і перакладаецца даволі проста – вада. А на дне возера — сапраўдны старажытны некропаль. Незьлічоная колькасьць магільных камянёў і каменных крыжоў. Мяйсцовыя жыхары гавораць: «Паедзем на крыжы рыбу лавіць». А расказаў нам цікава пра ўсё былы старшыня Псуйскага сельскага савета Пётр Юруць.
– Па маім сельсавеце манеты находзяць самыя розныя: і галяндзкія, і ангельскія, і Вялікага княства Літоўскага, – спакойна так пералічвае Пётра Юруць. – Я сам і манэты знаходзіў, і наканечнікі дзід. Асабліва касьцяныя добрыя. Не губляю надзеі, што тут усё-такі будзе турыстычны цэнтар, тады я выстаўлю сваю калекцыю.
Таксама ў гэтым азёрным баку мноства самых старажытных курганоў, шматлікія зь якіх адносяцца да VII – Х стагодзьдзяў.» (peramoga.by)
У 2021 на гэтым возеры сьвяткавалі Купальле
11🙏3
Роўна 135 гадоў таму нарадзіўся Язэп Драздовіч — беларускі мастак (жывапісец і графік), настаўнік, археоляг, пісьменьнік, этнограф, фалькларыст.
У ягоных малюнках выразна прасочваецца містыка, традыцыйная культура й любоў да Малой Радзімы.
Пры жыцьці яго больш лічылі вар'ятам, але зараз яго працы даволі папулярныя, у Менску і Глыбокім яму стаяць помнікі.
19
#гарадзішча
Гальшанскае гарадзішча, выгляд з узвышша на барунскім тракце, малюнак Я. Драздовіча 1929
18👍1
Наваградак, пачатак XX стагодзьдзя
👍137
#рака
Дняпро — вобраз гэтае ракі займаў значнае мейсца ў нашае міталёгіі й фальклоры. Назва можа паходзіць ад стара-індыйскага боства водаў Дану.
У Беларусі шмат старажытных паданьняў пра гэтую раку, усе яны маюць выразныя касмалагічныя рысы, зьвязаныя са старажытнымі міталягічнымі сюжэтамі.
У паданьні пра паходжаньне беларусаў гаворка ідзе пра стварэньне Сусьвету і расьсяленьне беларусаў, якое было зьвязана з дамоваю: яны зоймуць тыя землі, якія за дзень аббягуць сабакі Белаполя — родапачынальніка беларусаў. Стаўры і Гаўры кінуліся ў розныя бакі, а па іх сьлядох пацяклі дзьве ракі — Дняпро й Дзьвіна.
👍124
#Гарадзішча Замэчак у Заслаўі X-XI ст. Месца, дзе жыла Рагнеда з сынам Ізяславам.
12👍5
#курган Курганны могільнік у Заслаўі.

Археалягічныя матар'ялы могільніка даюць магчымасьць атрымаць уяўленьні аб розных сацыяльных групах жыхароў Заслаўя на стадыі ягонага фармаваньня. Яны прадстаўленыя пахаваньнямі дружыньнікаў і вольных ратнікаў. Пахаваньні па складу інвэнтара і іншым прыметам дробяцца на пахаваньні прадстаўнікоў найвышэшай рангі (падпяразаны воін), малодшай дружыны, мескай дружыны. У адным кургане разам з падпяразаным дружыньнікам у якасьці праважатага быў пахаваны халоп (ратнік), які ваяваў разам са сваім гаспадаром.
👍141