Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
#сьвята
Усіх віншую з Днём Адзінства Балтаў і восеньскім раўнадзеньнем!
22 верасьня 1236 года ў «Бітве пры Саўле» сумесныя сілы балтыцкіх плямёнаў разьбілі войска мечаносцаў – носьбітаў ґвалтоўнай хрысьціянізацыі, дзейнасьць якіх канчаткова была спыненая толькі Грунвальдам.
У гэты дзень, людзі з усяго балцкага абшару, зьбіраюцца на знакавых мясьцінах, распальваюць лаўжы і прыгадваюць балцкіх продкаў.
15🤔1
#гарадзішча
Гарадзішча зялезнага веку каля в. Насілава
У вёсцы, на беразе штучнага вадаёма. Адкрыў у канцы 19 ст. Ф. В. Пакроўскі, дасьледавалі ў 1968 г. А. Р. Мітрафанаў, у 1979 г. В. І. Шадыра. Знойдзены штрыхаваныя вастрараберныя й слоікавыя гаршкі з арнаментам у выглядзе зашчыпаў і насечак, абломак нажа, шыла, гліняныя прасьліцы, грузік дзякоўскага тыпу. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі й культуры тыпу Верхняга пласта Банцараўшчыны. Датуецца 1-8 стагодзьдзямі н. э.
9👍3
У древнего Клещина. Сентябрь.

Десятки тысяч паломников со всего Залесья каждый год приезжают на Синь-камень, Александрову гору и Клещино городище. Неважно, что для большинства из них это просто забава, ничего, что многие там зигуют, вся их энергия утекает через нашего мерьского каменного бога в эгрегор мерянского возрождения)

#клещин #переславль #синийкамень
6😡2
#камень
Галоўны Крыўскі камень, каля Бягомля

Згодна легендзе, пасьля таго як мяйсцовы жыхар Сьцяпан скамянеў, ягоная жонка Вяльляна моцна плакала й паратварылася ў раку, якая зь яго выцякае.
Сьцёп-камень — адзіны вядомы прыклад менгіра на Беларусі. Гэты вертыкальны камень у чалавечы рост сапраўды вельмі падобны на скамянелага чалавека! Цікава, што ў вёсцы Баяры Докшыцкага раёна, побач з якой ляжыць камень, дагэтуль бытуе абрад Стаўроўскіх дзядоў. Ён звязаны зь мітам пра стварэньне сьвету й паходжаньне беларусаў, у якім згадваюцца князь Бай, сын яго Белаполь ды сабакі Стаўры й Гаўры. Адна з цэнтральных індаэўрапейскіх касмалягічных міталягем сьцвярджае, што недзе ёсьць Сьвятая гара, зь якой у розныя бакі сьцякаюць рэкі. То бок вось ён — наш Пуп зямлі!
🔥11👍53
#дрэва
Старажытны дуб каля в. Шыкава, на Маладэчаншчыне
👍102
#возера
Шо — найвялікшае возера Глыбоччыны, магчымы цэнтар Эўропы.
«Паходзіць яно, па меркаваньні з угорскіх крыніц і перакладаецца даволі проста – вада. А на дне возера — сапраўдны старажытны некропаль. Незьлічоная колькасьць магільных камянёў і каменных крыжоў. Мяйсцовыя жыхары гавораць: «Паедзем на крыжы рыбу лавіць». А расказаў нам цікава пра ўсё былы старшыня Псуйскага сельскага савета Пётр Юруць.
– Па маім сельсавеце манеты находзяць самыя розныя: і галяндзкія, і ангельскія, і Вялікага княства Літоўскага, – спакойна так пералічвае Пётра Юруць. – Я сам і манэты знаходзіў, і наканечнікі дзід. Асабліва касьцяныя добрыя. Не губляю надзеі, што тут усё-такі будзе турыстычны цэнтар, тады я выстаўлю сваю калекцыю.
Таксама ў гэтым азёрным баку мноства самых старажытных курганоў, шматлікія зь якіх адносяцца да VII – Х стагодзьдзяў.» (peramoga.by)
У 2021 на гэтым возеры сьвяткавалі Купальле
11🙏3
Роўна 135 гадоў таму нарадзіўся Язэп Драздовіч — беларускі мастак (жывапісец і графік), настаўнік, археоляг, пісьменьнік, этнограф, фалькларыст.
У ягоных малюнках выразна прасочваецца містыка, традыцыйная культура й любоў да Малой Радзімы.
Пры жыцьці яго больш лічылі вар'ятам, але зараз яго працы даволі папулярныя, у Менску і Глыбокім яму стаяць помнікі.
19