Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
#могілкі
Старыя могілкі ў Палачанах, Маладэчаншчына
👍5🙏3🫡1
#гарадзішча #капішча
За 50 км на поўдзень ад Смаленску знаходзіцца Тушамлянскае гарадзішча. Мяркуюць, што сьвяцілішча йснавала амаль 1000 гадоў і ў VIII ст. згарэла. У Гарадку, за 12 км ад Тушамлі, знойдзенае амаль такое ж самае сьвяцілішча. У навакольлі Смаленску, Магілёва, Менску вядома яшчэ некалькі сьвяцілішчаў такога тыпу.
У цэнтры аднаго сьвяцілішча знойдзенае мейсца пад слуп і мядзьвежы чэрап. М. Гімбуцене мяркуе, што гэта мела быць сьвяцілішча бога Веліна. Шукаючы глыбейшых вытокаў, трэба прыгадаць, што мядзьведзь і ў фальклёры і ў стараеўрапейскай традыцыі быў зьвязаны з Багіняй Маці.
👍72
Наймацнейшае мейсца сілы - гэта родная вёска й дзядоўская хата.
👍64🙏3
#камень #крыж
Каля чыгуначнага пераезда, побач зь "мінскэнэрга" ў Вялейцы знаходзяцца некалькі цікавых аб'ектаў: сьвяты камень з ямкамі, каменны крыж, а таксама на стаянцы ляжыць пастамент ад помніка Ю. Пілсудзкаму, які зьвезьлі зь вёскі Будзькі.
👍11
#камень
Валун выяўлены ў 2004 годзе. Знаходзіцца на ворыўным полі за 0.2 км на поўдзень ад усходняга ўскрайку вёскі Сьцебяракі. Граніт рапаківі. Даўжыня яго 3,3 м, шырыня 2,8, вышыня 0,8 м. Паверхня моцна выветрана. На ёй налічваюць 22-23 ямкі, з якіх ярка выражаных 14.
👍11
#гара
Выгляд з кургана Міцкевіча ў Наваградку
8👍2
#камень
Крэўскі зьбярог камень
Каля дарогі ў самым канцы вуліцы Дзяржынскага (раней -Татарская) стаіць малапрыкметны шэры камень. Да яго трэба прыгледзецца лепей. Тады можна заўважыць выбітыя на ім праваслаўныя крыжы і дату – 1871 год. Гэты камень лічыцца абярэгам. У канцы XIX стагоддзі ў Крэве яшчэ захоўвалася паганства. Людзі верылі, што калі падчас эпідэміі чумы паставіць па краях паселішча такія камяні, то цяжкая хвароба абыйдзе яго бокам. З чатырох такіх камянёў захаваўся толькі адзін.
👍91
Камень з крывакрыжам на могілках у в. Зябкі, Глыбоччына

#камень
🔥12🤔2🙏2👍1
#гарадзішча
На пакатым беразе ракі Іслач зусім побач з мястэчкам Ракаў разьмешчана старажытнае гарадзішча. Мяркуючы па выніках праведзеных тут раскопак, можна дапусьціць, што першыя пасяленцы на гарадзішчы зьявіліся яшчэ ў V ст., а, магчыма, і нашмат раней. Памеры валоў гарадзішча, абнесенага неглыбокімі равамі, – 50 на 23 м.
👍12
#камень
недалёка ад вёскі Гогалеўка Чашніцкага раёна ляжыць Зьмееў камень, адзін з сама значных камянёў Беларусі. Гэта велізарны валун вельмі цікавай формы. Ёсьць паданьне пра зьмея, які жыў у пячоры, шыў адзеньне, а потым закахаўся ў дзяўчыну. Але яго забіў Пярун.
Гэты валун людзі дагэтуль шануюць, хаця культ камня-краўца зьнік. Камень уражвае памерамі й тым, што сапраўды падобны на зьмея. Да таго ж ва ўсіх індаэўрапейцаў ё міт пра барацьбу Грымотніка са Зьмеем. Дасьледчыкі карысталіся паданьнем пра наш Зьмееў камень як хрэстаматыйным, калі рэканструявалі гэты старажытны міт: беларускі валун дазволіў адкрыць таямніцы агульнаіндаэўрапейскай міталёгіі.
👍13