Prošča | Прошча
291 subscribers
339 photos
1 video
3 files
21 links
Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы
Download Telegram
#камень
Камень Дзед, Парк валуноў, Менск.

Лічылася, што Дзед ратуе ад бясплоднасьці. Жанчыны апярэзвалі валун рушнікамі або фартухамі, палівалі яго віном, малаком і мёдам. Верылі, што калі тры ночы запар пасядзець на гэтым камяні і прамаўляць замову, хутка зацяжарыш.
Яшчэ да сярэдзіны 1980-х Дзед стаяў на месцы былога капішча на беразе Свіслачы (а праз дарогу ад яго ўжо быў пабудаваны стадыён “Дынама”!). Толькі ў 1985-м гэты сакральны лекавы камень зьнялі зь мейсца й перавезьлі сюды. Шмат для каго Дзед — звычайны і нічым не адметны камень: ні памерам, ні формай, ні сваёй пародай — гэта граніт-рапаківі, найбольш пашыраны на Беларусі. Але за такой “непрыкметнасьцю” хаваецца вялікая моц і таямнічая загадка Дзеда!
👍12
#камень
Камень з «парасончыкам» вёскі Стайкі, Лагойшчына (зараз парк камянёў).

На ім высечаны трохчасткавы знак з паўсферай, які сымбалізуе мадэль Сусьвету, “Нябесную гару”. Гэта таксама можа быць выява сусветнага дрэва, якое спалучае тры сусьветы: нябесны, сьвет чалавека й падземны. Тэарэтычна пад такімі камянямі маглі быць пахаванні, бо падобнымі знакамі пазней пазначалі могілкі, але археолагі нічога не знайшлі. Таксама ёсьць меркаваньне, што «парасончык» гэта спалучэньне хрысьціянскага крыжа й народнага міталягічнага знаку
👍11🔥2🤔21
#камень
Камень-сьледавік з Парку Камянёў
«Ёсьць паданьні, што калі бегла Божая маці з Ісусам, то ступала на камяні й пакідала сьлед. А адбітак капытка пакінуў чорт, які за ёй гнаўся.
Сьледавікоў на Беларусі шмат і сьляды на іх розныя.
Ёсьць прыродныя: пад уплывам фізічных прыродных зьяў пароды часткова вымывалася й пакідалі “сьлядкі” розных хормаў. Ёсьць цалкам штучныя сьляды, якія людзі самі высякалі. А часам прыродныя хормы чалавек падпраўляў крыху.
Такім камяням пакланяліся здаўна: як мяркуюць гісторыкі, культ следавікоў ідзе з бронзавага веку.
Цікава, што з усёй катэгорыі сакральных камянёў менавіта гэты культ дайшоў даволі моцным да нашых часоў. Бо многія камяні-сьледавікі цесна зьвязаныя ня толькі з практыкамі календарна-абрадавымі, але і з медыцынскімі, знахарскімі. І калі шанаваньне камянёў-краўцоў ды шаўцоў, або зьмеевых камянёў, амаль цалкам зьнікла (толькі паданьні засталіся), то да камянёў-сьледавікоў і дагэтуль людзі ходзяць, бо тэма здароўя актуальная ва ўсе часы.»
— Зьміцер Скварчэўскі
👍131
#дрэва
У Верхніх Талуях ля Маркава сьціпла расьце адно з самых старых дрэў Павільля — вяз.

Гэта некаранаваны чэмпіён сярод вязаў-патрыярхаў на прасторы СНД. Сярод вязаў, зарэгістраваных у нашых суседзяў – у Расеі, Украіне, Латвіі, Літве, – такога вялізнага няма.

Зьявілася гэта дрэўца ў ВКЛ, у Віленскім ваяводстве, ля Маркава, у вёсцы Талуі.
10
#крыніца
Крыніцы былі знойдзены й сталі выкарыстоўвацца падчас Першай сусвьетнай вайны. Побач разьмешчаны два выхады вады, настолькі розныя па складзе вады, што гэта адбіваецца на калякрынічную флёру і фауну, што й прыкмечана ў назьве крыніц - жывой і мёртвай вады. Яшчэ кажуць так: "адзін - журчыць, другі - цурчыць"
Крыніца разьмешчана ва ўсходняй частцы вёскі Талуі, званай сярод мяйсцовых жыхароў - Ніжнія Талуі, бліжэй да ракі Гадзея. Каля хатаў 25 і 29 (аграсядзібы ля Мароза) ад вуліцы пракладзена дарожка да крыніцы.
👍95🤔1
Forwarded from Криватроп
Не многие знают, но в Москве есть каскад ледниковых озер связанных с коренным древнебалтским населением этих мест, с племенем Голядь. Называются они Святое, Белое и Черное. Очень характерные названия для особых водоемов, тем более редких для Москворечья.

Про голядские озера в Москве свежий материал на Свайксте

https://svajksta.by/archives/41529

#голядь #косинскиеозера #москва
2👍2
#могілкі
Старыя могілкі ў Палачанах, Маладэчаншчына
👍5🙏3🫡1
#гарадзішча #капішча
За 50 км на поўдзень ад Смаленску знаходзіцца Тушамлянскае гарадзішча. Мяркуюць, што сьвяцілішча йснавала амаль 1000 гадоў і ў VIII ст. згарэла. У Гарадку, за 12 км ад Тушамлі, знойдзенае амаль такое ж самае сьвяцілішча. У навакольлі Смаленску, Магілёва, Менску вядома яшчэ некалькі сьвяцілішчаў такога тыпу.
У цэнтры аднаго сьвяцілішча знойдзенае мейсца пад слуп і мядзьвежы чэрап. М. Гімбуцене мяркуе, што гэта мела быць сьвяцілішча бога Веліна. Шукаючы глыбейшых вытокаў, трэба прыгадаць, што мядзьведзь і ў фальклёры і ў стараеўрапейскай традыцыі быў зьвязаны з Багіняй Маці.
👍72
Наймацнейшае мейсца сілы - гэта родная вёска й дзядоўская хата.
👍64🙏3
#камень #крыж
Каля чыгуначнага пераезда, побач зь "мінскэнэрга" ў Вялейцы знаходзяцца некалькі цікавых аб'ектаў: сьвяты камень з ямкамі, каменны крыж, а таксама на стаянцы ляжыць пастамент ад помніка Ю. Пілсудзкаму, які зьвезьлі зь вёскі Будзькі.
👍11