Гомсін камень Вялейскага раёна, зьяўляецца найвялікшым валуном Вялейшчыны. Пра гэты камень захавалася такое паданьне:
«Некалі на мейсцы камня стаяла хата шаўца па прозвішчы Гомсін. Ён ні ўва што ня верыў, не хадзіў у царкву і не зважаў ні на якія сьвяты. І вось на Вялікдзень, калі ўсе пайшлі ў царкву, шавец вырашыў у гэты дзень замест адной пары ботаў пашыць дзве. Калі людзі вярталіся з царквы, Гомсін усё яшчэ працаваў. Але калі аднавяскоўцы наблізіліся да шаўцовай хаты, раптам зьявілася хмара, лінуў дождж, у той жа самы момант грымнула, і маланка ўдарыла ў саму хату. Уражаныя й спалоханыя людзі пападалі на калені і прыкрылі вочы рукамі. Калі ўсё сьціхла, і людзі наважыліся адсланіць вочы, то замест шаўцовай хаты яны ўбачылі велізарны камень, быццам ніколі і не стаяла нічога іншага на тым месцы. Многія зь сялян і дагэтуль упэўненыя, што, як нахілісься да каменя, то пачуеш крык пеўня й грукат шавецкага малатка. Яшчэ яны сьцвярджаюць, што ледзь ня кожнае лета ў камень б'е пярун»
#валун

👍4🗿1
Камень-ахвярнік у Віцебску, раён Пескавацік
Камень мае наверсе паглыбеньне й жалабкі, якія ўтвараюць форму крыжа, хутчэй за ўсё па гэтым жалабкам сьцякала кроў ахвярнае жывёлы.
Як паведамлялася ў Віцебскай газэце, упершыню валун адкапалі ў 1910 годзе, яны хацелі прыбраць з участка камень, які віднеўся з зямлі, але аказалася, што ён сыходзіць у грунт амаль на 2 сажні, што складае 4 метры 26 сантыметраў. Тады валун вырашылі ўтылізаваць, раскалоўшы на кавалкі, зь якіх плянавалі зрабіць надмагільлі.
Праз год віцебская прэса зноў успомніла знаходку. Тая ж газета 10 ліпеня 1913 года пісала, што камень закапалі назад: «Яму, в которой находился камень, кое-как забросали землей, но верхушка камня и плита остались на поверхности земли». Зь цягам часу адколатая пліта зьнікла, а камень стаў крыніцай адной з гарадзкіх легенд Віцебска.

👍6
❤6
Лоскае гарадзішча XI-XVII ст. згодна з паданьнямі тут калісьці было паганскае капішча.
Таксама вядома пра тое, што тут месьцілася два палацы, адзін з іх быў пабудаваны ў стылі рэнесанс, у гэтым палацы была тыпаграфія Сымона Буднага.
#гарадзішча
#капішча

🔥5👍3
Камень-сьледавік у цэнтры Маладэчна.
У 2016 годзе каля Палаца культуры адкрылі сквер, у пастамент адной са скульптур з прыродных камянёў паклалі гэты камень. Адкуль прывезены - невядома, але лічыцца, што можа выклікаць дождж.
Падрабязьней можна пачытаць тут і яшчэ тут

🔥7👍3❤1