❗ЗНОЎ ЗАТРЫМАННЕ?
У гэты раз затрыманы студэнт філіяла БДТУ — Гомельскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Па нашай інфармацыі, хлопца затрымалі нібыта за пакінуты ім некалі каментар у сацсетках.
Калі вам вядомыя падрабязнасці, калі ласка, паведаміце ў наш бот @s_bdtu_bot

🧐 ЯК ДАПАМАГЧЫ САБЕ І ІНШЫМ
Мы ўсе апынуліся ў жахлівай сітуацыі. Кожны дзень мы чытаем навіны і задаем сабе адно і тое ж пытанне: "А што магу зрабіць я?"
👣 Безумоўна, мы ўсе досыць маленькія і паасобку змяніць штосьці не можам, але разам маленькімі крокамі мы абавязкова прыйдзем да мэты.
Таму мы падрыхтавалі некалькі парад, што можна рабіць у наш час, каб дапамагчы сабе і іншым:
🔹Не забараняйце сабе адчуваць (радасць, злосць, сум, страх, будзь-якія эмоцыі — гэта нармальна, і яны нам неабходны для нармальнага жыцця, не забараняйце сабе гэта)
🔸Успомніце свае старыя хобі, што вам падабалася рабіць, калі вы былі падлеткамі (гэта дапаможа трымаць сваю галаву яснай, а магчыма і будзе карысным для кагосьці яшчэ)
▫️Намагайцеся больш выкарыстоўваць беларускую мову (гэта дапаможа нам пабачыць, што мы не адны, мова — наша зброя)
🔺Калі ў вашым асяроддзі ёсць людзі іншых поглядаў, спрабуйце пачуць іх і патлумачыць сваю пазіцыю (магчыма, менавіта ў вас атрымаецца штосьці змяніць у светапоглядах чалавека)
🔻Не забывайце падтрымліваць палітвязняў, (зараз ім асабліва патрэбна адчуванне, што пра ніх памятаюць)
▫️Падтрымайце беларусаў, якія змагаюцца на баку Украіны

🤯 УНІВЕРСІТЭТ МІНАВАЛІ — МІНАВАЛІ, АЛЕ НЕ ЗАМІНАВАЛІ
Ужо каля трох тыдняў амаль кожны дзень паступаюць паведамленні аб мінаванні БДТУ.
Мы не ведаем, хто гэта робіць, і, якімі б не былі прычыны, супраць такіх спосабаў прыцягвання ўвагі.
Але ані адміністрацыя, ані сілавікі не робяць нічога. Нават эвакуацыя не праводзіцца. Рэакцыі няма, паведамленні наўпрост ігнаруюцца.
❗️Такое стаўленне недапушчальнае, мы ніколі не ведаем, сапраўдная трывога ці не, і бывае, што лепш адрэагаваць на непраўдзівыя паведамленні шмат разоў, чым прапусціць адну сапраўднае.

Forwarded from МГЛУ за Свабоду
❤️ Сёння на волю выйшаў Глеб Фіцнер
Глеб стаў першым палітвязнем у МДЛУ. Яго арыштавалі 12 лістапада 2020 года па «справе студэнтаў» і незаконна асудзілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) на 2 гады калоніі. Сёння Глеб поўнасцю адбыў пакаранне і нарэшце выйшаў на волю!
Падтрымаць Глеба матэрыяльна можна праз данат да стыпендыі Смоліча ( https://zbsunion.by/support) , на якую ён быў намінаваны дзякуючы ЗБС.

Forwarded from Честные люди
🎓 Права студентов во время сессии: как действовать, когда их нарушают
Преподаватели и администрация беларуских вузов бывают несправедливы к учащимся. Поэтому во время сессии студенты должны знать не только экзаменационные вопросы, но и свои права. Мы собрали ответы на распространённые вопросы и некоторые подсказки, как отстоять себя и свою правоту.
В карточках ⬆️ лишь некоторые ситуации, но по ссылке вы найдёте подробную памятку от *Честных людей и Probono.by, где рассмотрены важные и популярные кейсы из университетской жизни. Там же есть шаблон жалобы на неправомерные действия преподавателей или администрации — скачайте его и следуйте инструкции, если ваши права нарушили.
*Честные люди не только проводят юридический ликбез, но и помогают людям, столкнувшимся с репрессиями в университете. Заполните единую форму: https://bit.ly/помощь_ЧУ . Мы расскажем о вариантах помощи, а фиксация фактов репрессий поможет в будущем привлечь виновных к ответственности.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрымалі тыктокера і студэнта БДТУ Паўла Пагоскага
На «пакаяльным відэа» хлопец гаворыць, што затрыманы за тое, што размясціў у сацыяльнай сетцы відэа «непрыстойнага характару».
Тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, публікуе таксама скрыншоты відэа, на якіх блогер апрануты ў міліцэйскую форму. Пры гэтым у ягоным профілі ў TikTok падобных відэа няма, піша @nashaniva.
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

ШТО РАБІЦЬ З АБЫХОДНЫМІ❓
Сёння ўручэнне дыпломаў, і ў жыцці выпускнікоў пачынаецца новы этап. Але гэтае свята сапсуецца "неабходнасцю" падпісання абыходнага. Замест таго, каб святкаваць абарону дыплома, моладзь вымушана стаяць па некалькі гадзін у вялізных чэргах, каб паставіць подпісы, а інакш ім абяцаюць не аддаць дыплом.
Ад выпускнікоў патрабуюць подпісы з інтэрната, рэжымна-ахоўнага аб’екту, прафкама, бібліятэкі, БРСМ, аддзела кадраў і бухгалтэрыі.
Пры гэтым вялікая колькасць людзей дазнаюцца, што яны чальцы БРСМ, пры тым што не ўступалі ў яго альбо напісалі некалькі год таму заявы, каб выйсці. З іх патрабуюць аплаціць унёскі за некалькі год, якія яны быццам былі чальцамі БРСМ.
❓Дык што ж рабіць? І ці варта плаціць грошы?
Не, плаціць не трэба. Паводле статуту БРСМ, чалецтва цалкам дабраахвотнае, то бок, калі вы не ўступалі, альбо напісалі заяву аб выхадзе, вы не з'яўляецеся чальцом і плаціць не абавязаны.
Ды і мы б вам параілі не марнаваць свой час на чэргі, так як патрабаванні здаць запоўнены абыходны з’яўляецца ні чым іншым як шантажом. Згодна з адукацыйным Кодэксам Рэспублікі Беларусь, для невыдачы дыплома можа быць толькі адна нагода — няздача дзяржаўнага іспыта.
Падрабязней пра абыходныя вы можаце пачытаць па спасылцы

dumka.me
Ці патрэбны абыходны ліст?
Тлумачым!
ПАДРАБЯЗНАСЦІ ЗАТРЫМАННЯ ПАЎЛА ПАГОСКАГА
Нядаўна ў тэлеграме "Вясны" з’явілася інфармацыя пра затрыманне тыктокера і студэнта БДТУ — Паўла Пагоскага.
21 чэрвеня па хлопца ва ўніверсітэт прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗІКа. Пабачыўшы, што за ім ідуць нядобрыя людзі ў кампаніі з Гапанюком і Гараноўскім, Павел пабег. Яго адсачылі па камерах, пасля чаго жорстка затрымалі. Пагоскі затрыманы нібыта за відэа ў міліцэйскай форме, якое ён размясціў у сваім тык-току. На момант затрымання відэа было выдалена. Але, не гледзячы на гэта, хлопцу прысудзілі 15 содняў арышту.
Паша навучаўся на чацвёртым курсе ХТіТа. 22 чэрвеня ён павінен быў абараняць дыплом, але 21 яго не толькі затрымалі, але і адлічылі.

ЯШЧЭ АДНО ЗЛАЧЫНСТВА САБАК РЭЖЫМУ
Сёння быў вынесены прысуд сужэнцам Дашкевічам, Змітру — 1,5 гады калоніі, а Насці — 3 гады "хатняй хіміі".
Гэта не першы раз, калі лукашэнкаўскія слугі пераследуюць Змітра і Насту за іх любоў да Беларусі. Пара заўсёды стойка вытрымлівала ўсе нягоды і падкрэслівала, што не плануюць з’язджаць з радзімы. Але зараз у іх чацвёра дзяцей, малодшы з іх — Данііл — нарадзіўся 16 чэрвеня.
Нават нягледзячы на гэтыя абставіны, сумленне дазволіла пачварам асудзіць пару. Сёння мы зноў пабачылі, што ў тых, хто працуе на гэты рэжым, няма нічога святога, ёсць толькі страх, страх перад сапраўднымі БЕЛАРУСАМІ, а гэта азначае, што мы рухаемся ў верным накірунку.
Стачкам БДТУ выражае сваю падтрымку Змітру і Насці. Сёння ўсе нашыя малітвы з сям’ёй Дашкевічаў.

РАЗМЕРКАВАННЕ – ЁСЦЬ ПЫТАННІ?
Праз пару тыдняў выпускнікі прыступяць да працы па прымусовым размеркаванні, а шмат хто пачаў адпрацоўку ўжо цяпер.
Калі ў сувязі з гэтым у вас узніклі праблемы і вас накіравалі ў непажаданае месца – усё яшчэ ёсць варыянт пераразмеркавання, а для самых радыкальных – увогуле адмова ад адпрацоўкі.
Каб даведацца больш пра гэтыя працэдуры – пішыце ў наш бот @s_bdtu_bot ці ў бот юрыдычнай дапамогі ЗБС @stud_helpby